Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
Адначасова з гэтым усе разумелі, што паняцці «Радзіма» і «палітычная незалежнасць» у сялянскім асяродку з’яўляюцца тэрмінамі абстрактнымі. Сялянаў больш цікавіла наяўнасць зямлі, хаты, адносіны з памешчыкам, ліквідацыя прыгону. Адпаведна, быў прапанаваны наступны тэзіс: эфектыўнасць барацьбы за незалежнасць можа быць гарантаваная толькі шырокім удзелам сялянскіх масаў, для якіх найважнейшымі з’яўляюцца пытанні сацыяльнага ўладкавання. «Ruch» звяртаў увагу, што польскі ўрад павінен правесці ўсеагульнае вызваленне сялян (з кампенсацыяй) і ажыццявіць рэформу сацыяльных адносінаў у вёсцы, каб «селянін пачаў прагнуць палітычнай незалежнасці і адчуў патрэбу схапіць
13 Ibidem. S. 335-336.
14 Ibidem. S. 339.
15 Ibidem.
зброю для барацьбы з ворагамі Польшчы»16. Шляхту заклікалі перадаваць добрыя і ўрадлівыя зямлі і пашыраць братэрскія адносіны паміж класамі нацыянальнага грамадства. Гэта і быў чацвёрты «прынцып палітычнай веры»17.
Поўная версія праграмы была паўтораная ў «Ruchu» (№ 10) ад 18 снежня 1862 г.: «Грунтуючы нашую справу на сапраўдных польскіх прынцыпах, захоўваючы вернасць духу і патрэбам нацыі, заклікаем да палітычнага жыцця і волі не адзін клас, але таксама вясковае і гарадское насельніцтва. Мы імкнемся, каб селянін і мешчанін меў тыя самыя правы, што і шляхціч, хочам, каб быў адзіны братні народ, не падзелены на класы, а аднолькава вольны. Разам з тым мы хочам волі для сялянаў, якая прыйдзе пасля выплаты памешчыкам чыншу з сродкаў усёй дзяржавы, хочам абсалютнай талерантнасці. Усё гэта мы будзем мець для злучаных у адзінае Польшчы, Літвы і Русі, бо патрабаванні і мэты нашай праграмы задавальняюць усіх, незалежна ад сацыяльнага статусу, мовы і веравызнання. Нашыя памкненні сапраўды народныя і справядлівыя»1*.
У паўстанцкіх планах Цэнтральнага нацыянальнага камітэту асаблівая роля адводзілася дзейнасці ў Літве і Беларусі. Праект вайсковых дзеянняў будучага паўстання распрацаваў выпускнік Артылерыйскай Акадэміі Зыгмунт Падлеўскі (падчас паўстання вайсковы начальнік Варшавы). У час навучання ў Пецярбургу ў 1857-1859 гг. ён належаў да канспіратыўнай вайсковай суполкі, заснаванай Зыгмунтам Серакоўскім, які навучаўся ў Акадэміі Генеральнага штаба.
Да пецярбургскага канспіратыўнага асяродку належаў таксама студэнт юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта Кастусь Каліноўскі. Летам 1862 г. у Кейданах ён быў госцем на шлюбе Зыгмунта і Апалоніі з Далеўскіх, сястры вядомага канспіратыўнага
16 Ibidem. S. 343.
17 Ibidem.
18 Ibidem. S. 362.
дзеяча Францішка Далеўскага19. Вяселле было добрай нагодай для сустрэчы таксама іншых кіраўнікоў лагеру «чырвоных» на Літве, менавіта капітана Яна Станевіча і ксяндза Мацкевіча. Вяселле супала з гадавінай заключэння Люблінскай уніі, якая ўрачыста адзначалася.
Стратэгічны план Падлеўскага абапіраўся на вайсковы вопыт лістападаўскага паўстання і нават паўстання Касцюшкі, а таксама на распрацоўкі, якія ажыццяўляліся на эміграцыі і ў краіне вайскоўцамі і тэарэтыкамі Дэзідэрыем Хлапоўскім, Людвікам Быстраноўскім, князем Адамам Чартарыйскім, Каралем Багумілам Стользманам20. Яны меркавалі, што поспех выступленняў у Польскім Каралеўстве залежыць ад развіцця падзеяў у Літве і Беларусі, а таксама ва Украіне. Лічылася, што балоты Палесся і Міншчыны, лясы і пушчы Ковеншчыны і Гарадзеншчыны будуць спрыяць поспеху партызанскай барацьбы. Важную ролю надавалі Балтыйскаму мору, бо спадзяваліся на дастаўку ў Літву марскім шляхам зброі і амуніцыі.
Галоўнаю мэтаю дзеянняў у Літве і Беларусі было стрымліванне расійскіх войскаў, недапушчэнне іх пранікнення ў Польскае Каралеўства. Некалькі партызанскіх групаў павінны былі ўтрымліваць кантроль на галоўных дарогах і чыгунках, якія вялі з Каралеўства ў Маскву і Пецярбург. Асаблівая ўвага скіроўвалася на пецярбургска-варшаўскую чыгунку, якая праходзіла праз Гародню-Коўна-Дынабург і на лініі, што вялі з Варшавы ў Маскву праз Берасце і Бабруйск21. Важная роля адводзілася Гарадзеншчыне, якая межавала з Каралеўствам, і праз тэрыторыю якой праходзілі абедзве чыгункі.
Нягледзячы на тое, што ў ЦНК не ўяўлялі паўстання без удзелу Літвы і Беларусі, тым не менш падрыхтоўка гэтых земляў да будучых збройных чынаў была ў дрэнным стане. Арганізацыйныя
19 Kieniewicz S. Powstanie styczniowe. S. 293.
20 Fajnhauz D. 1863. Litwa i Bialorus. Warszawa, 1999. S. 113-115.
21 Kieniewicz S. Powstanie styczniowe. S. 329.
структуры Нацыянальнай арганізацыі «чырвоных» былі слабыя і саступалі арганізацыі «белых», асцярожная палітыка якіх мела больш прыхільнікаў сярод шляхты і землеўласнікаў. Вакол «белых» збіралася інтэлігенцыя шляхецкага паходжання, служачыя, прадстаўнікі рыма-каталіцкага духавенства, мяшчанства і частка габрэйскай прамыслова-фінансавай эліты. У афіцыйных маніфестах грамадзяне Літвы і Беларусі дамагаліся ад ураду вяртання Статута Вялікага Княства Літоўскага, аднаўлення Віленскага ўніверсітэта, набору служачых з мясцовага насельніцтва, стварэння Крэдытнага Таварыства, аднаўлення дзейнасці шляхецкіх сходаў, якія былі пад забаронай у сувязі з увядзеннем надзвычайнага становішча. Фактычна гэтыя патрабаванні былі скіраваныя на атрыманне палітычна-культурнай аўтаноміі для Літвы22.
Распачыналася «арганічная праца». Так, маршалак віленскай шляхты Аляксандр Дамейка ў красавіку 1862 г. даслаў праект рэарганізацыі сістэмы адукацыі, дамагаючыся ўвядзення ў навучальную праграму гімназій польскай мовы, а ў вясковых народных школах навучання на тым дыялекце, які дамінуе ў дадзенай мясцовасці23. Частка «белых», у т. л. Якуб Гейштар, лічылі абавязковым прыцягненне сялянства да барацьбы за незалежнасць. Таксама частка «белых» выказвалася за неадкладнае вызваленне шляхтай ад прыгону сялянаў, каб апярэдзіць расійскі ўрад у вырашэнні сялянскага пытання. Яны разумелі ўсю важнасць пытання пра тое, хто найбольш паспрыяе адмене прыгону: мясцовы землеўласнік ці ўрад? Лагер «белых» у Літве і Беларусі рабіў стаўку на «арганічную працу» і лічыў, што заўчасны выбух паўстання абернецца паразай і знішчэннем Краю. Але пры гэтым і «белыя» заяўлялі, што ў выпадку паўстання ў Каралеўстве стануць у яго шэрагі на глебе нацыянальнай салідарнасці.
Уплыў «чырвоных» у грамадстве Літвы і Беларусі быў значна слабейшы. У іх лагеры дамінавалі перш за ўсё прадстаўнікі слу-
22 Fajnhauz D. 1863. Litwa і Biatorus. S. 94.
23 Ibidem.
жачай інтэлігенцыі, якія паходзілі з сярэдняй і дробнай шляхты, студэнцкая моладзь, вайскоўцы, служачыя ніжэйшых чыноў. Гэтая група лічыла, што атрымаць незалежнасць можна толькі шляхам паўстання. У склад віленскага Камітэта «чырвоных» уваходзілі капітан Людвік Звяждоўскі, Баляслаў Длускі, Ахілес Банольдзі, Эдмунд Вярыга, а таксама найбольш радыкальна настроены сярод іх Кастусь Каліноўскі. Прадстаўніком ЦНК у віленскім Камітэце, які спачатку называлі «Камітэтам руху», а пасля «Літоўскім правінцыяльным камітэтам», быў Нестар Дзюлёран. 3 самага пачатку ён рэпрэзентаваў цэнтрысцкія тэндэнцыі. Паміж ім ды іншымі сябрамі Камітэта распачалася спрэчка аб межах кампетэнцыі і падпарадкавання адносна ЦНК.
Неафіцыйна гаворка таксама ішла пра характар паўстання, менавіта, ці павінен гэта быць толькі шляхецка-мяшчанскі выступ, ці таксама ангажаваць у яго сялянскія сілы, як і планавалася ў згаданай праграме «чырвоных», апублікаванай на старонках «Ruchu»24. Пры гэтым усе разумелі, што ў гэтых асяродках лагер «чырвоных» меў нязначны ўплыў. Камітэт пачаў актыўна працаваць дзеля прыцягнення сялянаў да барацьбы супраць расійскага ўраду.
Агітацыю, скіраваную да сялянаў Гарадзеншчыны, праводзілі пры дапамозе газетаў «Гутарка двух суседаў» і «Мужыцкая праўда», якія выдаваліся ў беластоцкім асяродку на беларускай мове лацінскім алфавітам25. Першае выданне выходзіла пад рэдакцыяй групы Браніслава Шварца, другое рэдагавалі некалькі асобаў, між іншым Кастусь Каліноўскі і Валеры Урублеўскі. Рэдактары гэтых
24 Kieniewicz S. Powstanie styczniowe. S. 293-294.
25 Hutorka dwoch susiedau. Nr 1. 1861-1862 II Prasa tajna. Cz. 1. Powstanie Styczniowe. Wroclaw-Warszawa-Krakow, 1966. S. 156-166; Hutorka dwoch susiedau. Nr 2. 1861-1862 II Prasa tajna. Cz. 3. Powstanie Styczniowe. Wroclaw-Warszawa-Krakow, 1970. S. 301-304; Muzyckaja Prauda. Nr 1-7. Bialystok-Wilno-Grodno, lipiec 1862 czerwiec 1863 П Prasa tajna. Cz. 1. Powstanie styczniowe. S. 318-329.
выданняў разлічвалі на незадаволенасць сялянства рэалізацыяй акту вызвалення сялянаў ад 19 лютага 1861 г. і на супраціў вёскі рэкрутчыне, якая засталася насуперак ранейшым абяцанням. Яны заклікалі таксама да рэлігійных выступленняў за вяртанне грэкакаталіцкага касцёла.
У прапагандзе, якая не вельмі клапацілася аб гістарычнай праўдзе, яны прэзентавалі даўнейшую Рэч Паспалітую як аснову пажаданых сялянскіх правоў і схілялі сялянаў да барацьбы за вяртанне «польскіх урадаў». Пры гэтым уздымаліся лозунгі дэмакратычнай роўнасці, вольнасці і міжсацыяльнага братэрства. Найбольш радыкальных поглядаў адносна сялянскага пытання ў гэтай групе прытрымліваўся Кастусь Каліноўскі, які з сярэдзіны 1862 г. быў паўнамоцным камісарам Гарадзенскага ваяводства. Яго нават абвінавачвалі ў тым, што ён хацеў падняць сялянаў на рэвалюцыю і заклікаў іх да антышляхецкіх выступленняў. Гэтая пазіцыя з’яўлялася адной з прычынаў яго канфлікту з Дзюлёранам. Апошняму паспрыялі таксама спробы стварэння ў Літве самастойнага лагера «чырвоных», незалежнага ад Нацыянальнага ўраду.
Аднак неабходна падкрэсліць, што гэта былі спрэчкі, якія датычылі толькі арганізацыйных пытанняў і спосабу вядзення барацьбы. He трэба дзеянні Кастуся Каліноўскага ўспрымаць як барацьбу за незалежную Літву і Беларусь, як спробу парваць сувязі з Польскім Каралеўствам і ідэяй барацьбы за вяртанне Рэчы Паспалітай у межах да падзелаў. Такія тэзісы не знаходзяць пацвярджэння ні ў адным з перыядычных выданняў Каліноўскага, на што звярталі ўвагу ўжо Стэфан Кеневіч і Давід Файнхаўз, якія займаліся даследаваннем паўстання 1863 г. Іх высновы пра ўяўны сепаратызм, якія, у адрозненне ад меркаванняў А. Смірнова, абапіраюцца на выдатную даследчыцкую працу, падаюцца добра абгрунтаванымі26.
26 Smirnow A. Wigzi rewolucyjne narodow Rosji i Polski w latach trzydziestych-szescdziesiQtych XIX wieku. Warszawa, 1972. S. 361-390.