Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Дысанансам сярод адзінагалоснага хору з патрыятычнага лагеру гучаць выказванні беларуса з Падляшша прафесара Алега Латышонка, які выступае супраць гераізацыі асобы Каліноўскага. Яму належаць сцверджанні: «Мужыцкая праўда», хоць і выдавалася на беларускай мове, паводле духу была чыста польская»; «Каліноўскіпубліцыст быў ідэолагам рэлігійнае хатняе вайны ў Беларусі, і менавіта гэта дыскрэдытуе яго як нацыянальнага беларускага ідэолага»5.
Каб давесці шкоднасць паўстання 1863 г. для Беларусі (а тым самым і негатыўную ацэнку дзейнасці К. Каліноўскага) А. Латышонак сцвярджае, што з-за паўстання беларуская мова была выдаленая з народных школаў6. Аднак гэты аргумент выглядае надуманым. Гісторыкі не маюць аніводнага факту, які б даказваў прысутнасць беларускай мовы ў царскіх школах.
Сапраўднай прычынай негатыўнага стаўлення А. Латышонка ды некаторых іншых падляшскіх беларусаў да асобы Каліноўскага і самога паўстання бачыцца крытычнае выказванне пра праваслаўную царкву: «Асноўным грэхам Каліноўскага было тое, што ён не пераносіў праваслаўе»7. Для падляшскіх беларусаў
3 Найбольш грунтоўная з іх адбылася 25 верасня 2009 г. у Менску. Быў выдадзены зборнік «Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі» пад рэд. А. Ф. Смаленчука. Менск, 2011.
4 Смалянчук А. Асоба Кастуся Каліноўскага як даследчая праблема II Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. С. 17.
5 Латышонак А. Нацыянальнасць Беларус. Б. м., 2009. С. 386, 403.
6 Тамсама. С. 424-425.
7 Тамсама. С. 441.
праваслаўная вера відавочны індыкатар, які адрознівае іх ад каталікоў-палякаў, хоць польская праваслаўная царква выступае як чыннік паланізацыі. Сёння ў яе ўлонні «праваслаўных палякаў» у дзесяткі разоў больш, чым беларусаў.
Асоба Кастуся Каліноўскага надзвычай прыдатная для размяшчэння яе на самай вяршыні беларускага пантэону. Па-першае, ягонае змаганне актуальнае і сёння. Па-другое, сама асоба Каліноўскага выдатна надаецца для гераізацыі мужны змагар за ідэалы, вернасць якім захаваў нават перад тварам смерці. Па-трэцяе, багатая дакументальная спадчына дае магчымасць «ажывіць» нашага героя. Гісторыкі пастаянна будуць адкрываць і нагалошваць нейкія новыя факты з яго асабістага жыцця і ягонага змагання. Каліноўскі бачыцца як рэдкі ў гісторыі тып героя, рамантычны і гераізаваны вобраз якога набліжаны да рэальнасці. Нават знешнасць Каліноўскага выдатна пасуе да гераізацыі зграбны малады мужчына, з прыгожым, мужным і адначасна інтэлігентным тварам. Таму так любяць яго маляваць беларускія мастакі.
У нас мала герояў з XIX ст. амаль скрозь польскамоўныя ці рускамоўныя фалькларысты, этнографы, літаратары. Дзейнасць К. Каліноўскага, асабліва ягоныя творы на беларускай мове сведчанне пачатку пераходу беларускага нацыянальнага руху ад першай фазы развіцця (вывучэнне мовы, культуры, гісторыі) да фазы нацыянальнай агітацыі8. Кастусь Каліноўскі свядома ці не цалкам асэнсавана стаўся першым нацыянальным агітатарам. Чэхі, якія прайшлі падобны шлях, прыдумалі для абазначэння такіх людзей спецыяльны тэрмін «будзіцель». Яно ў поўнай меры прыдатнае да асобы Каліноўскага.
3 часам Каліноўскі, несумненна, увойдзе ў самы ганаровы шэраг нацыянальных герояў. Будзе праведзеная міталагізацыя ягонай асобы на дзяржаўным узроўні. Да гэтага актыўна спрычыняцца гісторыкі, бо час Каліноўскага добра забяспечаны пісьмовымі
8 Hroch Miroslav. Male narody Europy. Wroclaw-Warszawa-Krakow, 2003.
S. 9.
крыніцамі. Там вялікае поле для пошукаў і знаходак. Надыйдзе час, і па ўсёй краіне будуць стаяць помнікі Кастусю Каліноўскаму «будзіцелю беларусаў».
Kastus Каііпойвкі in the Belarusian Pantheon
Aliaksandr Kraiicevic
Harodnia
Kastus Kalinouski is an individual who is present today in the mass conscious­ness of Belarusians but is not recognized as part of the national pantheon.
The democratically-minded part of society perceives him as a founder of the Belarusian national movement and fighter for independence from Tsarist Russia.
The official ideology of the Lukasenka regime has not devised a common approach to the assessment of the personality and activities of Kalinodski. On the one hand he retains his position in the pantheon of national heroes, more or less by inertia, as a leftover from Soviet times. On the other hand attempts are now being made to present him as a Polish leader rather than a Belarusian one.
In actual fact, Kalinotiski is glorified and mythologized in Belarus because of his actions for the benefit of the people and his courage in the face of death.
ЗМЕСТ
Прадмова	5
Прывітальнае слова старшыні Згуртаваньня беларусаў у Вялікай Брытаніі	9
Greeting from the Chair of the Anglo-Belarusian Society	11
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІI ПАЎСТАННЕ 1863-1864 rr.
У ГІСТАРЫЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯХ	13
Аляксандр Смалянчук (Гародня-Варшава). Кастусь Каліноўскі і беларуская ідэя: праблемы даследавання	15
Аляксандр Радзюк (Гародня). Праблемнае поле вывучэння студзеньскага паўстання 1863 г. у кантэксце рэвалюцыйнай дзейнасці К. Каліноўскага	27
Дарота Міхалюк (Торунь). Нелегальны польскамоўны друк пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага	35
Уладзіслаў Іваноў (ВільняУ Стараверы Беларусі ў паўстаньні 1863-1864 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы XIX ст	58
Каміля Янушкевіч, Язэп Янушкевіч (Менск). Кастусь Каліноўскі і паўстаньне 1863-1864 гг. у айчынным і эўрапейскім фоталетапісе	73
ВОБРАЗ ПАЎСТАННЯ I МІФ КАЛІНОЎСКАГА Ў НАЦЫЯТВОРЧЫМ ПРАЦЭСЕ	85
Ірына Дубянецкая (Менск). Рыфмуюцца Кастусь і Беларусь: стварэньне героя ў працэсе нацыятворчасьці	87
Арнольд Макмілін (Лёндан). Тэма Каліноўскага ў маладой беларускай паэзіі	109
Сяргей Кавалёў (Люблінў Кастусь Каліноўскі
на беларускай тэатральнай сцэне: рэвалюцыянер, патрыёт, трагічная асоба	119
Аляксей Ластоўскі (Менск). Кастусь Каліноўскі ў калектыўнай памяці жыхароў Беларусі	130
Андрусь Унучак (Менск). 120-гадовы юбілей з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага ў БССР (1958)	 146
Анастасія Весялуха (Менск). Вобраз Кастуся Каліноўскага ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі і культурнай традыцыі	160
Аляксандр Краўцэвіч (Гародня). Кастусь Каліноўскі ў беларускім пантэоне	172
Навуковае выданне
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
I НАЦЫЯТВОРЧЫ ПРАЦЭС У БЕЛАРУСІ Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Карэктар Галіна Дубянецкая.
Адказны за выпуск Зміцер Колас.
Падпісана ў друк 27.05.2015.
Фармат 60x84 ’/ . Папера афсетная. Друк лічбавы. Ум. друк. арк. 10,46. Ул.-выд. арк. 7,83.
Наклад 400 асобнікаў.
Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў№ 1/291 ад 17.04.2014. Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Асоба і дзейнасць Каліноўскага, а таксама той вобраз “Справядлівага”
(В. Ластоўскі) і “Рыцара свабоды” (Г. Кісялёў), які стаўся крыніцаю натхнення для некалькіх пакаленняў беларускіх літаратараў і мастакоў, апынуліся ў цэнтры дыскусій удзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі “Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі” (Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.).
Вынікі навуковай сустрэчы яшчэ раз засведчылі значэнне як навуковага асэнсавання мінулага, так і тых міфаў, што паўсталі вакол падзеяў нацыянальна-вызвольнага змагання 1863 г. і асобы Каліноўскага з ягоным запаветам беларусам “ваяваць за сваё чалавечае і народнае права”.