Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
1958 was the time of Khrushchevs ‘thaw’ in the Soviet Union; the BSSR was affected as well. It was a time when the Belarusian intelligentsia was granted tacit permission to talk about various figures from Belarusian history, to commemorate them and to broaden knowledge of them in society.
In 1957, at the Plenum of the Writers’ Union of the BSSR, it was announced that the theatres were planning to stage Kastus Kalinoiiski by Jeuscihniej Mirovic to mark the 40th anniversary of the Great October Revolution. The timing was crucial: it opened the ideological way to celebrating Kalinotiski’s birthday in 1958. A programme of events commemorating Kalinoiiski was supported at the level of the Secretary of the Central Committee of the Communist Party of Belarus, Cimafiej Harbunod, who signed the recommendation for the Hrodna Regional Party Committee to use the proposals outlined by the writer Aliaksiej Karpiuk a year earlier; they included naming the Hrodna Pedagogical Institute after Kalinodski and building a monument to him in the city.
In January 1958 the Hrodna Regional Party Committee and the local administrative authority decided to found a Kalinodski museum in the village of Svislac. In the same year, a professor of the Belarusian State University published a monograph Essays on the history of socio-political and philosophical thought in Belarus, where he analysed Kalinodski’s views. Adolf Huhiel and Raisa Kudrevic completed their collaborative painting ‘Kastus Kalinodski’, and in November of that year a monument to Kalinodski was unveiled in Svislac (sculptor Zair Azgur).
Firstly, the 120th anniversary of Kalinodski’s birth in 1958 was celebrated
on a considerable scale in the BSSR. The initiative came from the Belarusian intelligentsia, and it received some support from the party leadership. Secondly, the ideological line of the Belarusian Communist Party with regard to the evaluation of Kalinottski’s social and political views and of the Uprising itself certainly remained focused on the social and class element of the events of 1863-64; the national element was not emphasized, although it was present in the official discourse. Thirdly, two tendencies could be observed during the celebration: on the one hand, the Belarusian intelligentsia wanted to strengthen Belarusian national consciousness, and on the other, the Soviet nomenclature attempted to use Kalinouski’s name to reinforce the legitimacy of their power and the Soviet identity of Belarusians.
ВОБРАЗ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ
I КУЛЬТУРНАЙ ТРАДЫЦЫІ
Анастасія Весялуха, мгр. гіст. навук (Менск)
3 атрыманнем Беларуссю незалежнасці пачаўся новы этап у нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве і асэнсаванні духоўных каштоўнасцяў беларускага народа. 1991 год унёс змены ў грамадска-палітычнае і духоўнае жыццё, спарадзіў новую культурную сітуацыю. Між іншым маладой дзяржаве спатрэбіўся пантэон нацыянальных герояў.
Паводле меркавання даследчыцы літаратуры Аксаны Дубовік, фігурай, якая б найбольш падыходзіла да вяршыні гэтага пантэона, многія лічылі рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 г. у Беларусі і Літве Кастуся Каліноўскага. Адпаведна ўзрасла ўвага да яго асобы як сярод даследчыкаў, так і грамадскіх дзеячаў. Распачаліся гарачыя дыскусіі наконт яго месца і ролі ў беларускай гісторыі. Каліноўскі стаўся аб’ектам узмоцненай увагі мастакоў, пісьменнікаў і паэтаў, якія, працягваючы традыцыю, пераасэнсоўвалі яго вобраз у кантэксце патрыятычна-пачуццёвага ўспрымання. I хоць трактоўкі Каліноўскага сягалі ад «беларускага героя» ці барацьбіта за літвінскую ідэю да польскага «рэвалюцыянера-няўдачніка», але ўсё гэта садзейнічала актуалізацыі гэтай постаці, яе больш актыўнаму ўключэнню ў гістарычную памяць грамадства.
Ва ўсёй шматграннасці паўстае асоба Каліноўскага ў наш час. Яго дзейнасць даследуецца ў кантэксце фармавання белару-
скай нацыі, пераемнасці развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі1. На сучасным этапе ў аснову навуковай дыскусіі вакол асобы кіраўніка паўстання пакладзеныя пытанні, якія датычаць яго палітычнай, рэлігійнай і нацыянальнай пазіцыі, а таксама нацыянальнай самаідэнтыфікацыі2. У беларускай гістарыяграфіі працягваецца спрэчка, сутнасць якой у тым, ці з’яўляецца Кастусь Каліноўскі беларускім нацыянальным героем, ці гэта «фальшывы маяк», святло якога паспрыяла б паланізацыі беларусаў. Даследчыкі разыходзяцца ў вызначэнні прыярытэтаў і матывацыі дзейнасці Каліноўскага, яго адносінаў да шляхты і сялянаў, ступені ўдзелу розных саслоўяў у паўстанні.
У пачатку 1990-х гг. услед за савецкай гістарыяграфічнай традыцыяй па інерцыі быў створаны вобраз чалавека, які з’яўляўся барацьбітом за сацыяльнае разняволенне сялянаў і знішчэнне прыгоннага ладу, за звяржэнне царызму і «нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне народаў Літвы і Беларусі»3. Прычым гэтае змаганне адбывалася ў межах польскага вызваленчага руху і на аснове ідэяў рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў. Каліноўскі быў паказаны змагаром за пэўныя сацыяльныя і эканамічныя ідэалы, але пры гэтым быў чалавекам з неакрэсленай нацыянальнай прыналежнасцю, які фармуляваў свае патрабаванні на аснове інтарэсаў і патрэбаў працоўных4. Ён быў прадстаўлены дзеячам, які вёў прапаганду рэвалюцыйнай салідарнасці праз «Мужыцкую праўду» і быў права-
1 Іванчук Б. Месца К. Каліноўскага ў грамадска-палітычнай думцы Беларусі XIX ст. / Гістарычная навука і адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь. Мінск, 1994. С. 109.
2 Дубовік А. Асоба і дзейнасць К. Каліноўскага ў беларускай крытыцы (канец XX пачатак XXI ст.) II Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2006. № 4. С. 99.
3 Черепмца В. Нстокн: (очеркм мз нстормл русско-белорусско-польскнх революцмонных связей XIX начала XX веков). Гродно, 1991. С. 22.
4 Гісторыя філасофіі. Пад рэд. Ч. С. Кірвеля. Гродна, 1997. С. 893.
дыром сялянскай дэмакратыі5. Так паўстаў вобраз Каліноўскагарэвалюцыянера.
Прыхільнікі такой трактоўкі адзначалі прагрэсіўнасць і пазачасавасць яго ідэяў наконт аб’яднання польскага, рускага і беларускага народаў у барацьбе за звяржэнне царызму і ўстанаўленне дэмакратычнага грамадства. Паразу Каліноўскага-палітыка яны звязвалі з саслоўна-ідэйнымі супярэчнасцямі, якія існавалі ўнутры кіраўнічых органаў паўстання і былі мацнейшымі за канцэпцыю Каліноўскага.
У 1990-я гг. шэраг гісторыкаў абвясціў рэвалюцыянера-дэмакрата беларускім нацыянальным героем6, які ў сваёй дзейнасці спалучаў ідэі нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення. Ідэя самастойнасці беларускага народа, як лічыў Міхась Біч, даволі поўна прасочваецца ў разважаннях Каліноўскага пра вольнасць, грамадскі парадак, у сфармуляваным ім прынцыпе «самарондства» на старонках «Мужыцкай праўды». Адсутнасць у творах лозунгаў аб ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, барацьбы за дзяржаўную самастойнасць Літвы-Беларусі Міхась Біч тлумачыў складанасцю яго становішча, бо Каліноўскі залежаў ад варшаўскага паўстанцкага цэнтра і быў вымушаны падпарадкоўвацца яго задачам і стратэгіі барацьбы. Гісторык цытаваў малавядомы пратэст Каліноўскага, у якім гаварылася, што Літоўскі Правінцыйны Камітэт падпарадкоўваўся «галаве паўстання» толькітаму, што «па-першае, не жадаў пачынаць згубных для рэвалюцыі разладаў і нязгодаў і, па-другое, з-за таго, што не адчуваў сябе дастаткова моцным, каб вырваць кіраўніцтва справамі з рук сваіх праціўнікаў»7.
Абапіраючыся на тэксты «Мужыцкай праўды», «Лістоў з-пад шыбеніцы», даследчыкі даказвалі, што Каліноўскі сфармуляваў праграму барацьбы за палітычнае і духоўнае разняволенне бела-
5 Черепмца В. йстокм... С. 20.
6 Арлоў У Кастусь Каліноўскі П Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Бераставіцкага раёна. Мінск, 1999. С. 85.
7 Цытата паводле: Дубовік А. Асоба і дзейнасць К. Каліноўскага... С. 100.
рускага народа, пабудовы суверэннай дэмакратычнай Беларусі на аснове канстытуцыйнага і парламенцкага досведу дэмакратычных краінаў8. Гісторыкі паспрабавалі разгледзець асобу і дзейнасць кіраўніка паўстання ўсебакова, звесці ў адно яго канцэпцыю дзяржаўнасці і нацыянальную ідэю з праграмай сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў9. Яны былі перакананыя, што Каліноўскі адным з першых прычыніўся да афармлення беларускай нацыянальнай ідэі, якую развіў грамадска-палітычны рух пачатку XX ст. Гэтая ідэя была сфармуляваная ў яго апошнім звароце да беларускага народу: «Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, але не жаль згінуць за тваю праўду. Прымі, народзе, шчырасці слова маё перадсмертнае... Ваюй, народзе, за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за зямлю сваю родную»10.
Навукоўцы, хоць у некаторай ступені і лічылі рэвалюцыянерадэмакрата ўтапістам, бо створаны ім ідэал грамадска-эканамічнага ладу не мог быць рэалізаваны ў тагачасных умовах, але бачылі ў ім прыклад патрыятызму і гераізму, на якім варта выхоўваць маладое пакаленне беларусаў.
Даследчыкі звярнулі асаблівую ўвагу на тое, што рэвалюцыйнасць Каліноўскага заключалася не толькі ў сродках дасягнення сваіх мэтаў (сялянская рэвалюцыя), але і ў самой сутнасці мяркуемых пераўтварэнняў (дэмакратычная рэспубліка, грамадства з роўнасцю правоў і саслоўяў, сістэма народнай адукацыі на роднай беларускай мове з роўнымі магчымасцямі для мужчынаў і жанчын)11.
8 Шалькевіч В. Апостал свабоды і незалежнасці: К. Каліноўскі рэвалюцыянер-дэмакрат і грамадска-палітычны дзеяч Беларусі II Беларуская мінуўшчына. 1993. № 1. С. 30.
’ Біч М. «...і думаў аб самастойнасці Літвы» II Беларуская мінуўшчына. 1997. № 5. С. 37.
10 Цытата паводле: Смеховмч Н. Нацлональная ндея белорусов в XX в. (мсторнографмческмй аналмз проблемы) П Беларускі гістарычны часопіс. 1998. № 3. С. 24.
11 Шалькевіч В. Апостал свабоды і незалежнасці... С. 32.
Гісторыкі таксама прыйшлі да высновы, што Каліноўскі з’яўляўся талерантным палітыкам, бо ў суседніх (рускім і польскім) народах ён бачыў не ворагаў, а саюзнікаў у ажыццяўленні сваіх планаў і ідэй: «Змагаючыся за суверэнную і незалежную Беларусь, беларускі мысліцель настойліва прапагандаваў ідэю дружбы народаў, падзяляў ідэю Аляксандра Герцэна аб стварэнні ў будучым федэрацыі свабодных славянскіх народаў, пасля таго, як яны заваююць дзяржаўную незалежнасць»12.