Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
вобразаў прадстаўнікоў народу (Чортаў Бацька, Яўхім і Яўхіміха, Чорная плакальшчыца, юродзівы Агей, нямы Ян і інш.).
У адрозненне ад Еўсцігнея Міровіча, Уладзімір Караткевіч акцэнтуе ўвагу на нацыянальных, а не на рэвалюцыйных перакананнях Кастуся Каліноўскага, на яго патрыятызме, самаахвярнай любові да Беларусі. Але калі паставіць пытанне, кім у першую чаргу з’яўляецца Каліноўскі ў п’есе Караткевіча, адказ будзе нечаканым: паэтам. Паэтам, які займаецца небяспечнай рэвалюцыйнай дзейнасцю, ахвяруе жыццём дзеля вызвалення роднага краю і беларускага народу ад расійскага прыгнёту, але ў душы застаецца творцам рамантычным, летуценным, закаханым. Напрыклад, у адной сцэне Уладзімір Караткевіч укладае ў вусны «чырвонага дыктатара Літвы», «Яські, гаспадара з-пад Вільні» наступныя лірычнафіласофскія радкі:
Пусціце зоры ў мой пакой шырокі!
Пусці ў пакой сузор’і, чалавек!
Нічога не палохайся. Пад сонцам Ёсць толькі ты і светлыя сузор’і. Нічога, акрамя цябе і іх.
Каханне, зорка чыстая, ў глыбінях
Бязмежнага сусвету ты гарыш
Святлом далёкім, цёплым, нездрадлівым, О колькі год я да цябе ляцеў, Раскрыліўшы свае слабыя рукі,
I сек сваім мячом мячы камет!
Я знемагаў, я паміраў у муках, I ты пачула мой апошні крык. Сама прыйшла, наблізілася, ўпала Ў маю далонь. I стала ўсім на свеце. Ўсё ты. Маё чаканне гэта ты, Маё змаганне, і душа, і вочы, Любоў, нянавісць, вера і сумненне Ўсё гэта ты. I праўда, і дыханне, I... нават смерць. Нічога не баюся. Бо космас неўміручы ў гэтым сэрцы,
Бо космас не заб’еш. I я лячу, Лячу ў сусвет2.
Караткевічаўская ідэалізацыя і паэтызацыя галоўнага героя гарманічна ўпісвалася ў метафарычна-сімвалічны стыль рэжысёра Мазынскага. Пастаўлены ў 1978 г. праз пятнаццаць гадоў пасля напісання п’есы спектакль Мазынскага стаў найбольш арыгінальным увасабленнем вобразу Каліноўскага ў беларускім тэатры другой паловы XX ст.
Вялікія магчымасці для адметнага тэатральнага ўвасаблення давала драматычная паэма Аркадзя Куляшова «Хамуціус» (1975), у якой намаляваны глыбокі псіхалагічны партрэт героя. Вядома, у паэме Куляшова, напісанай у савецкія часы, таксама завостраны канфлікт паміж панамі і мужыкамі, аўтар старанна затушоўвае антырасійскія і антыправаслаўныя матывы ў праграме і дзейнасці Каліноўскага і ўсяляк выпукляе яго грамадска-сацыяльныя ідэі:
Мужык і пан. Пан і мужык. He ў слове Хаваецца іх сутнасць, а ў аснове, 3 якой яны, як з плесені грыбы, Растуць. «Дзе ўладары, там і рабы»3.
Такую трактоўку паўстання 1863 г. ахвотна падхапілі даследчыкі творчасці Аркадзя Куляшова. Напрыклад, Мікола Арочка ў «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» адзначаў: «У аўтара «Хамуціуса» раскрыўся выключны дар ужывання ў навальнічную атмасферу паўстанчых бітваў Каліноўскага. Сваім драматычным чуццём паэт разгадаў галоўны канфлікт часу. 3 першых радкоў твора загучала вядучая танальнасць, той лейтматыў, у якім вузлавая праблема гісторыі зямля. У ёй, гэтай праблеме, канцэнтравалася сувязь многіх часоў, рэвалюцыйных выбухаў, трагічных зыходаў»4.
2 Тамсама. С. 80.
3 Куляшоў А. Хамуціус. Паэма II Збор твораў: У 5 т. Мінск, 1977. Т. 5. С. 125-126.
4 Арочка М. Аркадзь Куляшоў II Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 3. Мінск, 2002. С. 453.
Насамрэч сваім творам А. Куляшоў імкнуўся не толькі перадаць сутнасць падзей, разгадаць канфлікт часу, але і ўвасобіць духоўныя пошукі, асаблівасці характару герояў. На жаль, стваральнікі аднайменнага спектакля «Хамуціус» у Брэсцкім абласным тэатры (1981) пайшлі традыцыйным шляхам рамантызацыі постаці Каліноўскага, пракладзеным рэжысёрамі Міровічам і Мазынскім.
Апошнім па часе стварэння драматургічным творам пра Кастуся Каліноўскага з’яўляецца п’еса Алеся Петрашкевіча «Рыцар свабоды».П’есабыланапісанаяў2003 г. знагоды 140-хугодкаўпаўстання, друкавалася ў газеце «Новы час» (урыўкі, ліпень-жнівень 2003 г.) і ў часопісе «Дзеяслоў» (2004, № 8), але пакуль не была ўвасобленая на тэатральнай сцэне. Прычына незапатрабаванасці сучасным беларускім тэатрам п’есы А. Петрашкевіча тоіцца як у ідэйна-мастацкіх асаблівасцях п’есы, так і ў сённяшнім стане нацыянальнага тэатра, а шырэй усяго беларускага грамадства5.
У адрозненне ад многіх айчынных і замежных гісторыкаў, Алесь Петрашкевіч ні на хвіліну не сумняваецца ў беларускай самасвядомасці Кастуся Каліноўскага. Ягоны герой адмаўляецца на допытах у царскім засценку адказваць на расійскай альбо польскай мове і з гонарам заяўляе следчаму Шалгунову: «...Я буду размаўляць толькі на мове сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў і маўчаць на ўсіх іншых, у тым ліку і на вашай расейскай»6.
He сумняваецца ў беларускасці Каліноўскага і следчы Шалгуноў, які з баязлівай павагай сцвярджае: «...Грамоты Стенькй
5 Сімптаматычна, што, задумаўшы ў 2011 г. вывесці постаць Кастуся Каліноўскага на сцэну Рэспубліканскага тэатра юнага гледача (спектакль «Майго юнацтва крылы...»), рэжысёр Уладзімір Савіцкі звярнуўся не да нацыянальна-адраджэнскай па духу і дэкларатыўнай па манеры п’есы Петрашкевіча, а да напісанай у савецкі час драматызаванай паэмы Аркадзя Куляшова.
6 Петрашкевіч А. Рыцар свабоды: Трагедыя ў дзвюх дзеях П Дзеяслоў. 2004. № 8. С. 136.
й Емепькй нй в какое сравненйе не йдут с йнструкцйямй, прйказамй, манйфестамй й полйтйческой публйцйстйкой с теоретйческймй разработкамй освободйтельной войны, прйнадлежалцймй Калйновскому. Он мыслйтель, публйцйст божьей мйлостью, первый настояіцйй нацйональный белорусскйй полйтйческйй деятель!..»7
Алесь Петрашкевіч выкарыстаў у п’есе багатыя дакументальныя матэрыялы пра жыццё і дзейнасць Каліноўскага, даступныя напачатку XXI ст„ шчодра цытаваў гістарычныя і літаратурныя крыніцы: тэксты «Мужыцкай праўды», інструкцыі і загады Літоўскага Правінцыйнага Камітэту, успаміны К. Кашыца, Я. Гейштара і інш. Чалавеку, які цікавіцца гісторыяй паўстання 1863 1864 гг. і гісторыяй Беларусі ўвогуле, вельмі карысна будзе прачытаць п’есу «Рыцар свабоды», як і іншыя гістарычныя драмы Петрашкевіча, галоўнай тэмай якіх з’яўляецца ідэя незалежнасці Беларусі8.
3 іншага боку, перагружанасць фактамі, моўная і стылістычная стракатасць, выразная публіцыстычная скіраванасць твора не пайшлі на карысць яго мастацкай прыродзе. У п’есе «Рыцар свабоды» няма дынамічнага дзеяння і амаль адсутнічае сюжэт. Характары герояў, іх светапогляд раскрываюцца праз бясконцыя маналогі і дыялогі. Каліноўскі ў інтэрпрэтацыі А. Петрашкевіча не дзейсны правадыр паўстанцаў, а найперш палітолаг і тэарэтык рэвалюцыйнага дэмакратызму.
Многія выказванні рэвалюцыянера гучаць не вельмі натуральна, асабліва калі ўлічыць, што іх прамаўляе дзеяч XIX, а не XXI ст. Так, развагі Каліноўскага пра праявы нацыянальнага жыцця, літаратурны працэс, генацыд і г. д. наўрад ці маглі быць сфармуляваныя ў 1864 г. Некаторыя фразы героя, выказаныя ў прыватнай размове, нагадваюць газетныя перадавіцы ці падручнікі па паліталогіі. Напрыклад, у размове з расійскім палкоўнікам Лосе-
7 Тамсама. С. 148.
8 Siwek В. Wolnosc ukryzowana. Rzecz о bialoruskim dramacie i teatrze. Lublin, 20 U.S. 124.
вым герой заяўляе: «Белая Русь, Літва, Польшча, Каўказ і народы ўсходніх і сярэднеазіяцкіх калоніяў Расійскай імперыі ня тое што доўга, а ніколіў вякі вякоў не забудуць вашых крывавых подзвігаў на іх землях»9. На парозе смерці арыштант Каліноўскі, як прафесійны гісторык, аналізуе прычыны паразы паўстання 1863-1864 гг.: «Імы, і Польшча памыліліся ў рускім народзе. I ня толькі ў тым, што ён не падтрымаў нашай рэвалюцыі і сам у яе не ўключыўся. Пасля многагадовай вынішчальнай вайны на Каўказе расіяне перанесьлі шавіністычную нянавісьць усіх сваіх слаёў грамадства з народаў непакорнага Каўказа на народы Польшчы, Беларусі і Літвы. Гэта была першая прычына нашай паразы. А другая, што вынікала з першай, гэта выкарыстанне расейскай арміяй набытага вопыту генацыду супраць каўказскіх народаў і прымененага да нашых паўстаўшых народаў. Трэцюю ракавую прычыну паразы спарадзіў Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт, які адкінуў лозунг Герцэна «земля крестьянам самобытность окрайнам», зацьвердзіў праграму аднаўлення польскай дзяржавы ў межах былой Рэчы Паспалітай на 1772 год з уключэннему яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны»10.
Думаецца, п’еса Алеся Петрашкевіча «Рыцар свабоды» адносіцца да разнавіднасці «п’ес для чытання», а не для тэатральнага ўвасаблення. «Асучасненасць», навуковасць мовы героя можа сведчыць пра імкненне драматурга данесці найбольш поўную, сканцэнтраваную інфармацыю пра палітычныя погляды і рэвалюцыйную тэорыю Каліноўскага. У выніку, у пагоні за энцыклапедычнасцю аўтар страціў адпаведнасць паміж мовай і эпохай, думкамі і часам.
Зрэшты, наша ацэнка п’есы старэйшага калегі, які шмат зрабіў для папулярызацыі беларускай гісторыі драматургічнымі сродкамі і для сцвярджэння ідэалаў незалежнасці Беларусі, можа быць
9 Петрашкевіч А. Рыцар свабоды. С. 135
10 Тамсама. С. 150-151.
суб’ектыўнай. Значна вышэй ацэньвае мастацкія вартасці п’есы Петрашкевіча Беата Сівэк, аўтар манаграфіі «Wolnosc ukryzowana. Rzecz о bialoruskim dramacie i teatrze» (Люблін, 2011).
Польская даследчыца лічыць, што ў п’есе «Рыцар свабоды» Алесь Петрашкевіч паказаў усім вядомыя падзеі з новага пункту гледжання. На думку Беаты Сівэк, «Трагізм лёсу Каліноўскага атаясамліваецца, па-сутнасці, з трагізмам беларускай гісторыі. Матыў змяняючыхся гістарычных падзей пераплятаецца ў п’есе Петрашкевіча з драмай індывідума, які, нават калі б хацеў пазбегнуць свайго прызначэння, ведае, што ад выроку лёсу ўцёкаў няма. У гэтым сэнсе постаць Каліноўскага рэалізуе мадэль наследавання Хрысту (imatio Christi), якая праяўляецца праз параўнанне з ахвярай Хрыста і яго збавіцельскай смерцю. [...] Ахвяры Каліноўскага, як і ахвярам многіх іншых нацыянальных герояў, якім прысвяціў свае п’есы Петрашкевіч, пісьменнік надае эсхаталагічны сэнс. Каліноўскіў аналізаванай песе з’яўляецца трагічнай постаццю, бо ўсе найлепшыя вартасці героя непазбежна вядуць яго да смерці. [...] У спосабе стварэння вобразу Каліноўскага мы заўважаем выразную тэндэнцыю да ідэалізацыі. Аўтар выбірае такія факты з жыцця героя, паказвае нам яго з такой перспектывы, што ў пэўны момант постаць пачынае эвалюцыянаваць у бок легепды ці міфа. Можна шмат распавядаць пра яго жыццё, палітычную дзейнасць або светапогляд, але выразна відаць, што такога роду інфармацыя адыходзіць на задні план. Кастусь Каліноўскі ператвараецца ў інструмент лёсу, постаць у арэоле шматзначных сэнсаў. Мы маем дачыненне з вобразам, які ўнашым успрыняцці робіцца элементам міфа»11.