Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
13 Бураўкін Г. Ленін думае пра Беларусь II Выбраныя творы ў 2-х т. Т. 2. Мінск, 1986.
14 Сіпакоў Я. Пятля Кастуся Каліноўскага // 3 вясны ў лета. Мінск, 1972.
15 Бічэль-Загнетава Д. На пляцы Пятлі // А на Палессі. Вершы і балады. Мінск, 1990; Яе ж. Вулка паўстаньня II Бічэль Д. Снапок. Мінск, 1999. С. 45.
і нацыянальнай трагедыяй. Ён той, хто сьвядома ахвяраваў сваім жыцьцём дзеля іншых і сваёй сьмерцю даў новае жыцьцё цэламу народу. Якраз таму ён заслугоўвае вечнае славы.
Хвала таму, хто вылецеў на волю, Хвала таму, хто праўду ў сэрцы нёс, Хвала таму, хто з пекла, з мукаў, з болю У цёмных сілаў вырываў наш лёс16. -
пісала Ларыса Геніюш (1964) на сотыя ўгодкі сьмерці Кастуся Каліноўскага.
Гэтая слава ці, хутчэй, адзінадушнае паэтычнае славаслоўе і гераізацыя Каліноўскага часам канчаткова трансфармавала чалавечае аблічча героя, надаючы яму звышчалавечыя характарыстыкі. Так, Каліноўскі набывае аблічча прарока:
3 агнём ў вачах, з душою брата, На вуснах з клічам вызваленьня, Агорнен ўвесь агнём сумленьня Ён з вёскі ў горад, з кузьні ў хату Ішоў па землях беларускіх, I, як прарок, прарочыў людзям Сваім братом, што шчасьце будзе...17
(Алесь Гурло, верш «К. Каліноўскі», 1924); асілка, нябёснага героя:
3 кім ты лётаў між хмар, з кім зямлю ты будзіў18.
(Максім Танк, паэма «Каліноўскі», 1938);
Забуяніла ў полі рэхам:
За мужычую праўду ў бой!..
16 Геніюш Л. Звычайны дзень, шляхі і раздарожжы II Невадам зь Нёмана. Мінск: Мастацкая літаратура, 1967.
17 Гурло A. К. Каліноўскі II Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863-1864 гадоў у беларускай і летувіскай паэзіі. С. 93.
18 Танк М. Каліноўскі. Паэма П Збор твораў у 6 т. Т. 1. Мінск, 1978.
He Ільля па хмары праехаў, He Пятро зазваніў булавой...19
(Алесь Дудар, верш «Кастусь Каліноўскі», 1925);
Ня бура-пярун з бліскавіцай Грукоча, грыміць над зямлёй, Над змучаным краем ірдзіцца Народнае волі узьлёт.
Ня зьзяньне на небе віруе, Ня сьвеціць на моры маяк, To сілай паўстанцаў кіруе Кастусь Каліноўскі ваяк. Ён люду свайму і Радзіме Здабыць хацеў шчасьця пару... Яго легендарнае імя
Запомніць навек Беларусь.20
(Янка Золак, верш «1863», 1946); народнага сьвятога і патрыярха:
Лісты з-пад шыбеніцы піша наш сьвяты Каліноўскі, Агеньчык кволы блішчыць з-пад турэмнае столі, I не просты народ, рушыць вялікае войска, Нам не патрэбны прыгнёт, нам трэба толькі...
Кожнаму беларусу мой запавет вельмі просты: Усё залежыць ад нас, ідзем наперад, да мроі! За Кастуся поўны келіх, да гары й без тостаў, За Каліноўскага-бацьку, і Слава Героям!21
(Рэфрэн рэп-песьні 2009 г. «Слава героям!», аўтар і выканаўца Vinsent);
19 Дудар А. Кастусь Каліноўскі II Сярэбраныя галасы. Душа мая тужлівая. Мінск, 2005.
20 Золак Я. 1863 II Вятрыска з радзімай краіны. Мінск, 1996.
21 Гл. аўтарскую інфармацыю на сайце: http://rap.by/media/audio/2010/02/ 18/vinsent-slava-geroyam. Тэкст песьні: http://myzIo.info/poisk/%D0%93 %D0%B5%D 1 %80%D0%BE%D 1%8F%DO%BC/1
Хрыста:
I сам, як Ісус Хрыстос, празь пятлю ўзыходзіць на Неба.. ,22
(Апесь Чобат, паэма «Чорныя касінеры», 1992).
Эвангельскі вобраз несправядлівага суду пракуратара Пілата над Ісусам як прататып і паралель з лёсам Каліноўскага ўжывае Міхась Машара ў паэме «Сьмерць Кастуся Каліноўскага» (1934):
Навокал ціш... а пракуратар
Прысуд чытае над таўпой. ,.23
Хрысьціянскую, хаця й паза-біблейскую, тэрміналёгію ўжывае і Алесь Гурло. У ягоным вершы Каліноўскі выступае крыніцаю асноўных веравызнаўчых пастулятаў:
Героя памяць заўжды вечна, Яго заветы сымболь веры; Народ шануе ўсё бязь меры, Што жыцьцем поўна, чалавечна24.
(Алесь Гурло. «К. Каліноўскі», 1924)
I ўрэшце, Каліноўскі набывае рысы боства, якому служаць анёлы нябёсныя:
Так плача й плача Беларусь, I гэты плач пачуў Кастусь I ў Божы Храм ва ўрочны час Прыслаў з архангелам наказ25.
(Ніл Гілевіч, верш «Балада пра пасланьне ад Кастуся», 2002-2003).
22 Чобат А. Чорныя касінеры II Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863-1864 гадоў у беларускай і летувіскай паэзіі. С. 154-156.
23 Машара М. Сьмерць Кастуся Каліноўскага. Поэма: У 70-тыя ўгодкі яго сьмерці (1864-1934). Вільня, 1934.
24 Гурло A. К. Каліноўскі II Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863-1864 гадоў у беларускай і летувіскай паэзіі. С. 93.
25 Гілевіч Н. Балада пра пасланьне ад Кастуся П Тварам да шыбеніцы. Кастусь Каліноўскі і Паўстаньне 1863-1864 гадоўу беларускай і летувіскай паэзіі. С. 92.
Гэты верш Ніла Гілевіча робіць алюзію яшчэ й на славутую біблейскую гісторыю з Кнігі Сыходу, дзе да Майсея з незгаральнага куста зьвяртаецца Бог і матывуе сваё жаданьне памяняць хаду чалавечае гісторыі спачуваньнем да прыгнечанага народу: «Убачыў Я пакуты народу Майго ў Эгіпце і пачуў лямант ягоны ад бязьлітаснасьці наглядчыкаўягоных». (гл. Сх 3:2-10).
Але й нават без абагаўленьня Каліноўскі паўстае ў беларускай паэзіі як універсальны абаронца пакрыўджаных і змагар з гвалтаўнікамі, трансцэндэнтны прасторы й часу. Так, падчас акупацыі Беларусі ў Другую сусьветную вайну, у 1943 г. Пятрусь Броўка стварыў вобраз новага Каліноўскага, які апекуецца сваім народам у гэтых трагічных акалічнасьцях:
На Беларусі
Па вёсках ідуць пагалоскі Зьявіўся Кастусь Каліноўскі.
Калі ён пачуе, як ворагі скачуць, Калі ён пачуе сірочыя плачы Ля рэчкі Бярозы,Душу яго сьлёзы Запаляць.
I будзь ён пад Бугам Ці далей дзе, можа, Ён шабляй дастане да самай Бярозы, Да сэрцаў варожых,
I коцяцца голавы катаў у лозы.
Прыходзяць дзяўчаты
Дахаты,
I плачуць яны, і сьпяваюць, Той песьняй яго праслаўляюць, Што ёсьць Каліноўскі на сьвеце, Што ён ратаваў іх ад сьмерці26.
26 Броўка П. Кастусь Каліноўскі II Збор твораў у 7 т. Т. 2. Мінск, 1975.
Любую крытычную сытуацыю можна паспрабаваць разьвязаць з дапамогаю здані Каліноўскага. Так, Ніл Гілевіч (1996) папярэджвае «запраданцаў ды зноскаў»:
Прыйдзе час Каліноўскі
Вас аднойчы падыме ўначы27.
Новае тысячагоддзе не прынесла беларусам палёгкі. I драматычныя калізіі пачатку XXI ст. ізноў змушаюць паэтаў клікаць Каліноўскага на паратунак. Вось, Тацяна Сівец (2001) складае верш «Дзе ты, Кастусь Каліноўскі?»:
Хутка Радзіма голасам боскім
Зноўку пакліча: «Кастусь Каліноўскі!»
Шмат «абаронцаў», ды сэрцы іх з воску -
Дзе палымяны Кастусь Каліноўскі?28
Усё гэта непазьбежна творыць з Кастуся Каліноўскага нацыянальнага героя нумар адзін. Твор да твору, тэкст да тэксту, рэхам адно аднога, дадаюць дыямантаў у карону Каліноўскага-героя. I не істотна, наколькі адпавядае гэты бліскучы, велічны і адначасова кранальны вобраз ня толькі характару, але й жыцьцю гістарычнага прататыпу.
3 гісторыі мы ведаем напэўна, што Кастусь Каліноўскі быў. Гэта рэальны ўдзельнік рэальных падзей з біяграфіяй і нават фотапартрэтам, зробленым у віленскай студыі ягоным паплечнікам з ня менш яркім лёсам, але не апетым паэтамі, Ахілам Банольдзі. А вось якім быў сам Каліноўскі, у што верыў, што і на якой мове пісаў, якой бачыў будучыню беларускае зямлі, і нават якое месца й ролю адыгрываў у паўстаньні? Пра гэта спрачаюцца гісторыкі многіх пакаленьняў.
27 Гілевіч Н. Папярэджанне П Выбраныя творы. Мінск, 2009. (Верш датаваны 29 траўня 1996 г., калі ў беларускай дзяржаўнай палітыцы ўмацоўваліся дэбеларусізацыя і аўтарытарызм).
28 Сівец Т. Ліпеньская навальніца II Мінск, 2003.
Літаратура бярэ на сябе ролю інтэрпрэтатара гісторыі і асобы. Міталягізацыя абапіраецца на гістарызацыю. Многія паэты апавядаюць пра Каліноўскага ў кантэксьце вядомых гістарычных падзей і гістарычных асоб, актыўна цытуюць ягоныя тэксты і выказваньні. Згадваюцца паасобныя выразы з «Мужыцкае праўды», яшчэ болей з «Ліста з-пад шыбеніцы», асабліва з верша «Марыська чарнабрэва, галубка мая», у якім самая ўлюбёная ды найбольш цытаваная фраза гэта «Бывай здаровы, мужыцкі народзе». Шырока прыгадваецца паўстанцкі пароль («Каго любіш? Люблю Беларусь, To ўзаемна!») і легендарная рэпліка Каліноўскага падчас чытаньня прысуду, дзе ён адпрэчыў сваё шляхецтва, заявіўшы, што «ў нас усе роўныя».
Надзвычай важную ролю адыгрывае той факт, што Каліноўскі змагаўся за вызваленьне свайго краю ад расейскага панаваньня. I ягоны галоўны вораг, Мураўёў-вешальнік, натуральна, фігуруе ў беларускай паэзіі як люты вораг Беларусі й беларускага народу. Так, у паэме Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі» (1926) Мураўёў злуецца:
Хто пасьмеў Расіі ня верыць?
Хто паўстаў супроць Русі?
Ой, каго звар’яцеўшае сэрца
Так чырвона ў грудзёх брусьніць?
Выдаць!
Я павешу мяцежную банду, Банду дзікіх галодных сабак. Я зраблю ім крывавую ванну, Што пасьмелі Расію скубаць. Загарэліся вы валежнікам; Хай-жа вас цяпер пацкуюць... Злавіць трыццаць любых начлежнікаў I павесіць на першым суку!
Петлі, Петлі
Рэжуць галовы, Яны падаюць, Дзе іх падзеці?
Гэта Беларусі лепшыя дзеці...29
Алесь Чобат параўноўвае Мураўёва з пазьнейшымі высокапастаўленымі катамі, якія спрычыніліся да гібелі многіх беларускіх культурных і грамадзкіх дзеячаў:
Генерал-губернатар і граф Мураўёў на той час быў не горш за Цанаву з Яжовым. Біў шляхэцкую дур, піў мужыцкую кроў, спраўных гнаў на Сыбір з іх тутэйшаю мовай30.
Варожая Расея міталягізуецца і ў вобразе цара, з якім спрачаецца скаваны ў ланцугі Каліноўскі ў паэме Максіма Танка «Каліноўскі» (1938)31.
Што тычыцца асобы Кастуся, то тут найперш кранае аўтараў ягоная страчаная маладосьць:
Калі ў бой на змаганьне з царамі йшоў адчайна славуты Кастусь, мала вёснаў ён меў за плячамі а ў сэрцы адну Беларусь32.
(Ларыса Геніюш,
верш «Кастусь Каліноўскі», 1982),
29 Вольны А. Чорнакудрая радасьць II Менск, 1926. С. 3-20.
30 Чобат А. 1863 // Мінск, 1992. С. 10-12
31 Танк М. Каліноўскі. Паэма II Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Мінск, 1958.
32 Геніюш Л. Кастусь Каліноўскі II На чабары настоена. Мінск, 1982.
як і ягонае няспраўджанае каханьне. Хаця й яно пераплятаецца з любоўю Кастуся да Беларусі у гэтым выпадку, цалкам спраўджанай і ўзаемнай.
He сумуй, не сумуй, Беларусь, Па-над крыўдай сваёй уздыміся. Імя слаўнае ўспомні Кастусь I адданыя вочы Марысі33.
(Алесь Пісьмянкоў, верш «Кастусь і Марыся», 2005)
Сваю вэрсію прапаноўвае Ўладзімір Караткевіч у вершы «Нявесьце Каліноўскага» (1960):