Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
Вобраз нацыянальнага героя, патрыёта і змагара за свабоду Беларусі гісторыкі змаглі «ачалавечыць» шляхам вывучэння яго асабістага жыцця, а менавіта ўзаемаадносінаў з яго нарачонай Марыяй Ямант. Галоўнай крыніцай для раскрыцця гэтай старонкі яго біяграфіі сталі ўспаміны яе сястры Людвікі Звяждоўскай. Сцвярджалася, што маладых людзей аб’ядноўвалі не толькі пачуцці, але і ідэалы нацыянальна-вызваленчай барацьбы, мара пра народнае шчасце, дзеля здзяйснення якіх яны былі гатовыя ахвяраваць жыццё13.
Даследчыкі былі перакананыя, што Кастусь Каліноўскі быў харызматычным лідарам з яркай індывідуальнасцю, непаўторнымі рысамі, рознабаковай таленавітасцю, высокімі чалавечымі якасцямі14. У Арлоў сцвярджаў, што «на следстве і судзе ён трымаўся надзвычай мужна. Калі яму прапанавалі аблегчыць свой лёс, назваўшы некаторыя адрасы і імёны таварышаў, Каліноўскі адказаў, што шпіёнства апаганьвае чалавека»15.
Аднакубеларускайгістарыяграфіі 1990-хгг.развіваўсяііншы погляд на асобу, дзейнасць і гістарычную ролю Кастуся Каліноўскага. Прыхільнікі гэтага падыходу пераконвалі, што ён не меў ніякага дачынення да ўсяго таго беларускага, што яму прыпісваюць, бо
12 Тамсама. С. 33.
13 Сыны і пасынкі Беларусі / Уклад. С. Барыс. Мінск, 1996. С. 165; Шалькевіч В. «Марыська чарнаброва, галубка мая...» [невядомыя старонкі з жыцця Кастуся Каліноўскага] II Роднае слова. 1994. № 4. С. 71.
14 Каліноўскі К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы . Мінск, 1999. С. 11.
15 Арлоў У Кастусь Каліноўскі II Памяць... С. 84.
стаяў на пазіцыях адраджэння польскай дзяржаўнасці, а беларуская нацыянальная ідэя не была яшчэ сфармуляваная ў той перыяд. Пры гэтым таксама звярталіся да «Мужыцкай праўды», «Пісьма Яські-гаспадара з-пад Вільні да мужыкоў зямлі польскай» і ўспамінаў сучаснікаў16.
Яны сцвярджалі, што ў «Мужыцкай праўдзе» не згадвалася ідэя незалежнасці Беларусі, асуджалі кіраўніка паўстання за скажэнне мінулага на падставе аналізу ягонай канцэпцыі ўзнікнення паншчыны. Яго абвінавачвалі ў «сярэдневяковым цемрашальстве» і «абмежаванасці кругагляду» адносна праваслаўя, у агрэсіі і пагардзе да пануючай веры. Сцвярджалі, што ў рэлігійных пытаннях ён не пераконваў і не тлумачыў, а навязваў сваю пазіцыю17.
Даследаванне жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага працягнулася ў XXI ст. У гэты час з’явіўся шэраг артыкулаў, у якіх змешчаныя біяграфічныя звесткі, дадзеныя ацэнкі яго дзейнасці ў цэлым і яе асобных аспектаў.
Новы віток цікавасці да яго постаці і новая хваля дыскусій былі выкліканыя 150-годдзем паўстання. Дасягнуць адзінства або хоць узгодненасці ў поглядах не атрымліваецца. Гісторыкі ўсведамляюць, што зразумець матывы ўчынкаў Каліноўскага і разгадаць пэўную загадку яго асобы складана. Ён у нечым быў «тыповым чалавекам» сваёй эпохі, такім, як усе, у нечым быў такім, як некаторыя, а ў нечым не падобным ні да каго.
Некаторыя гісторыкі характарызавалі Каліноўскага як «аднаго з самых любімых нацыянальных герояў» беларусаў, які не ідэалізаваў мінулае Беларусі, калі яна ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай, наадварот, яго дзейнасць і светапогляд былі накіраваныя ў будучыню18. Каліноўскі выступаў як лідар рады-
16 Казбярук У Загадка Каліноўскага II Беларуская мінуўшчына. 1997. № 5. С. 32-36.
17 Дубовік А. Асоба і дзейнасць К. Каліноўскага... С. 99.
18 Ягорычаў У Кастусь Каліноўскі кіраўнік паўстання 1863-1864 гг. П Старонкі гісторыі Свіслацкага краю: Матэрыялы навук.-практ. канф. Гродна, 2001. С. 139.
кальнай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні сярод «чырвоных», які ва ўмовах паўстання вымушаны быў пайсці на супрацоўніцтва з шляхецкімі рэвалюцыянерамі, дзейнічаць ад імя польскага нацыянальнага ўрада19. Але пры гэтым ён энергічна выступіў супраць планаў далучэння Беларусі і Літвы да Польшчы на правах ваяводстваў20.
Адзначалася прагрэсіўнасць і смеласць яго ідэяў, непрыманне «буржуазна-памешчыцкай сістэмы» як характэрная рыса светапогляду21. Сцвярджалася, што сацыяльна-канкрэтны змест паняццяў «свабоды і праўды для народа», «справядлівасці», сфармуляваных Каліноўскім, стаўся першай формай выражэння ідэальнага пачатку ў рэвалюцыйна-дэмакратычнай думцы Беларусі22.
Таксама Каліноўскі быў прадстаўлены як агітатар і прапагандыст23, мысліцель, што сфармуляваў ідэалы дзяржаўнага і грамадскага ўладкавання24, як крытык тагачаснай педагогікі, што стаяў на пазіцыях усегульнага навучання і стварэння аднолькавых адукацыйных умоваў для жанчын і мужчынаў25, як прыхільнік сялянскага абшчыннага сацыялізму26, тактык і стратэг нацыянальна-вы-
19 Біч М. Паўстанне 1863-1864 гг. Кастусь Каліноўскі П Пстарычны альманах. 2002. Т. 6. С. 29.
20 Конан У. Пачатак нацыянальнага сінтэзу: Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч II Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі. У 3 т. Мінск, 2010. Т. 1. С. 360.
21 Свмб А. Калмновскмй о государственно-правовом переустройстве Беларусм II Государственно-правовой статус Беларусн в составе Россмн в пореформенный перяод (1861-1900). Ммнск, 2004. С. 93.
22 Мяснікоў A. I ўсё ж ён герой // Беларуская думка. 2008. № 11. С. 109.
23 Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слонімскага раёна. Мінск, 2004. С. 115-116.
24 Славутыя імёны Бацькаўшчыны: зборнік. Уклад. У Гілепа і інш. Вып. 2. Мінск, 2003. С. 207-217.
25 Іванчук Б. Кастусь Каліноўкі і беларуская культура II Старонкі гісторыі Свіслацкага краю: Матэрыялы навук.-практ. канф. Гродна, 2001. С. 150.
26 Авакян Г. Палітычныя мысліцелі і гуманісты Беларусі. Мінск, 2002. С. 75.
зваленчага руху, што дзеля дасягнення агульных мэтаў імкнуўся аб’яднаць антаганістычныя класы сялянства і шляхты27.
Прадстаўнікі іншай гістарыяграфічнай плыні лічаць міфалагізацыяй трактоўку Кастуся Каліноўскага як беларускага нацыянальнага героя і ў сваіх даследаваннях імкнуцца да яго «дэканструкцыі». Так, мінскі гісторык Аляксандр Гронскі, артыкул якога выклікаў вострую негатыўную рэакцыю большасці беларускіх даследчыкаў, прытрымліваецца думкі аб яго польскім паходжанні і патрыятызме. А. Гронскі сцвярджае, што Каліноўскі не меў дачынення да беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, падтрымліваў сувязі з Варшавай і ўсю асабістую перапіску вёў на польскай мове, а да адміністрацыі звяртаўся на рускай. На яго думку, беларускамоўная спадчына Кастуся Каліноўскага не такая багатая, каб можна было яго залічыць да нацыянальных дзеячаў28.
Ідэя «дэканструкцыі» беларускага героя Каліноўскага, прапанаваная прыхільнікамі «неазаходнерусізму», выклікала шырокі рэзананс у інтэлектуальных колах Беларусі. У друку з’явіліся артыкулы, у якіх была зробленая спроба адказаць на пытанне, каму сёння выгодна прапагандаваць такі падыход да трактоўкі асобы кіраўніка паўстання.
У прыватнасці, вядомы даследчык Ігар Запрудскі выказаў думку, што «антыгерой Каліноўскі» з’явіўся ў супрацьвагу тым, хто ўспрымаў яго сваім канцэптуальным лідарам. Адначасна адбылася рэанімацыя ідэяў беларускага савецкага гісторыка Самуіла Агурскага, які намагаўся даказаць, што рэвалюцыйны
27 Явароўскі В. Ідэалогія вызваленчага руху: «Мужыцкая праўда» II Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 23 сакавіка 2013 г.). Рыга, 2013. С. 145-162.
28 Гронскмй А. Кастусь Каляновскмй: конструнрованне героя II Беларуская думка. 2008. № 2. С. 82-87.
рух у Беларусі распачаўся толькі ў 1897 г. заснаваннем БУНДа. За скажэннем ролі Кастуся Каліноўскага ў гісторыі Беларусі I. Запрудскі прасачыў разбуральную і добра адпрацаваную методыку знішчэння культурнай спадчыны народу, якая з’яўляецца асновай яго існавання29.
У публіцыстыцы сустракаюцца самыя разнастайныя характарыстыкі асобы Кастуся Каліноўскага: сапраўдны апостал дэмакратычна-патрыятычных перакананняў, дыктатар Літвы, рэвалюцыянер і хлапаман, лідар беларускага нацыянальна-вызваленчага руху XIX ст., беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, стваральнік беларускай нацыянальнай ідэі, сепаратыст, заснавальнік беларускай перыёдыкі, амбіцыйны фанатык, нацыянальны рэвалюцыянер, герой паўстання, польскі авантурыст, беларускі тэрарыст, «апошні кароль Літвы», «мужыцкі кароль Белай Русі», «рыцар без страху і папроку» і г. д. Так ці інакш, усе яны сведчаць аб высокай ацэнцы ролі Кастуся Каліноўскага ў гісторыі Беларусі.
Да вобразу Каліноўскага беларускія пісьменнікі і паэты розных часоў звярталіся даволі часта. Сфармавалася вялікая анталогія прысвечаных яму празаічных, вершаваных і драматычных твораў. Зразумела, што яго мастацкі вобраз шмат у чым залежаў ад характару эпохі, у якую быў створаны той ці іншы літаратурны твор30.
Памяці Каліноўскага ў 1990-я гг. прысвяцілі свае вершы Юрась
29 Запрудскі I. Зшальмаваны Кастусь Каліноўскі (тэхналогіі астракізму) II Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 23 сакавіка 2013 г.). Рыга, 2013. С. 191-192.
30 Жарская Н. Вобраз Кастуся Каліноўскага ў мастацкай літаратуры II Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. Матэрыялы VII міжнароднай навуковай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства (Менск, 25 верасня 2009 г.). Менск, 2011. С. 182.
Пацюпа(«Маналогпаўстанца»),Ніл Гілевіч(«Папярэджанне»),Іван Рубін («1863», «Набытак»), Алесь Чобат («1863», «Час касінераў»), Сяржук Сокалаў-Воюш («Маналёг Кастуся Каліноўскага»)31, Апанас Цыхун («Песня пра Кастуся Каліноўскага») ды інш.
Так, Ніл Гілевіч бачыў Кастуся Каліноўскага ідэалам справядлівасці, чалавечай годнасці, патрыятызму і сумлення: «Толькі ў вочы пасвеціць: II На каго вы падобны зірне»32 (1993). Для паэта ён «сцень»: «дзіўны волатны сцень II нам адкрыўся на ўзгорку33. Дарэчы, сцень, паводле традыцыйных уяўленняў, свайго роду двайнік усякай цялеснай існасці, які можа ад яе аддзяляцца, саступаць сваё месца іншай падобнага роду існасці, можа быць скрадзеным злымі чараўнікамі або страчаным у выніку кантактаў з нячыстай сілай. Ніл Гілевіч тым самым сцвярджаў, што праўдзівы вобраз Каліноўскага замоўчвалі, але ён усё ж такі стане сапраўдным нацыянальнам лідарам для беларусаў.
Напачатку XXI ст. працягваецца традыцыя прысвячэння паэтычных твораў мужнаму паўстанцу. Язэп Палубятка ў вершы «Кастусю Каліноўскаму» трактаваў свайго героя як альтруістычную, справядлівую, пачуццёвую асобу, змагара і бунтара: «Гарачае сэрца бунту жадала, Н Волі хацела для роднага краю»34.