Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27-29 сакавіка 2014 г.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 180с.
Мінск 2015
46.25 МБ
-	verification and further analysis of the data on repression of the insur­gents (confiscation, exile, executions, etc.);
-	and the main problem: no comprehensive research of the uprising of 1863 is currently being conducted in universities and the National Academy of Sci­
ences.
НЕЛЕГАЛЬНЫ ПОЛЬСКАМОЎНЫ ДРУК ПАД КІРАЎНІЦТВАМ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА*
Дарота Міхалюк, докт. гіст. навук (Торунь)
Пасля смерці Мікалая I і паразы Расіі ў Крымскай вайне, якая паказала слабасць дзяржавы, людзі пачалі спадзявацца на грунтоўныя змены ў дзяржаўным ладзе і ў грамадстве. З’яўленне новага цара Аляксандра II абяцала лібералізацыю ўнутранай палітыкі. Менавіта паслабленне сістэмы ў першыя месяцы яго кіравання і спадзяванні на змены паспрыялі актывізацыі дзейнасці канспіратыўных таварыстваў, якія ствараліся сярод прадстаўнікоў розных сацыяльных і прафесійных колаў.
У заходняй частцы Расійскай імперыі, менавіта ў Польскім Каралеўстве і на былых землях Рэчы Паспалітай, узмацнялася дзейнасць тайных арганізацый, шырыліся патрыятычныя настроі. Гэта праяўлялася ў маніфестацыях і сходах, распаўсюджванні нелегальнага друку і праграмных дыскусіях.
Варшаўскія гурткі «чырвоных», якія імкнуліся да незалежнасці шляхам узброенага паўстання, у красавіку 1861 г. абралі Камітэт, верагодна, ужо тады названы «Камітэтам руху». Ён стаў асновай Цэнтральнага нацыянальнага камітэту. Лагер «чырвоных»,
* Praca naukowa finansowana w ramach programu Ministra Nauki i Szkolnictwa Wyzszego pod nazwq «Narodowy Program Rozwoju Humanistyki» w latach 2012-2015, grant nr 0156/FNiTP/H 12/80/2011.
NARODOWY PROGRAM
Д * ROZWOJU HUMANISTYKI
які таксама называлі «Нацыянальнай арганізацыяй чырвоных», збіраў вакол сябе моладзь шляхецкага паходжання, студэнтаў, інтэлігентаў, рамеснікаў, вайскоўцаў і дробных служачых. Многія з кіраўнікоў руху (у т. л. Кастусь Каліноўскі, Зыгмунт Серакоўскі, Зыгмунт Падлеўскі) стаялі за сумеснае выступленне з расійскімі грамадскімі дзеячамі і вайскоўцамі. На іх палітычны светапогляд паўплывалі ідэі Аляксандра Герцана і Мікалая Чарнышэўскага. Але найбольшы ўплыў ўсё ж аказала развіццё заходнееўрапейскай дэмакратычнай думкі, вопыт «Вясны нацыяў», барацьба за аб’яднанне Італіі і значная роля ў гэтым працэсе ніжэйшых слаёў грамадства, а таксама народнага героя Джузэпэ Гарыбальдзі.
Вяртанне незалежнасці гэтаксама з’яўлялася мэтаю лагера «белых», якія былі звязаныя з землеўласніцкім і прамысловамяшчанскім асяроддзем. Аднак яны дзейнічалі болын асцярожна. «Белыя» не бачылі шанцаў на перамогу ўзброенага паўстання без міжнароднай падтрымкі і настойвалі на г. зв. «арганічнай працы», здабыцці культурных, адукацыйных і палітычных канцэсіяў шляхам супрацоўніцтва з урадам. Узброенае выступленне адкладалася да больш спрыяльнага моманту. «Белыя» сцвярджалі непадрыхтаванасць да выступлення Літвы і Беларусі. Да таго ж многія падзялялі думку Францішка Далеўскага, што «ўдзел шляхты ў заўчасным паўстанні забіваў мары пра будучыню»1. Такі самы погляд меў кіраўнік партыі «белых» у Літве Якуб Гейштар2. Нават Зыгмунт Серакоўскі з лагера «чырвоных» у Літве разумеў заўчаснасць узброенай барацьбы. Ён выказваўся за супрацоўніцтва з расійскімі дэмакратамі і ствараў канспіратыўную «сетку» ў Літве, якая магла б забяспечыць рэзервы будучаму паўстанню.
Найбольш актыўнымі прыхільнікамі паўстання былі «чырвоныя» ў Польскім Каралеўстве. Пасля стварэння ў сярэдзіне 1862 г. Цэнтральнага нацыянальнага камітэту (ЦНК) яны распачалі дзе-
1 ApoIonia z Dalewskich Sierakowska. Wspomnienia. Oprac. J. Sikorska-Kulesza, T. Bairasauskaite. Warszawa, 2010. S. 175.
2 Gieysztor J. Pami^tniki z lat 1857-1885. T. 1. Wilno, 1921. S. 104.
янні, скіраваныя на падрыхтоўку краіны да ўсеагульнага паўстання, якое павінна было аднавіць незалежнасць Польшчы ў межах 1772 г., усім яе жыхарам, нягледзячы на іх канфесійную прыналежнасць, гарантаваць абсалютную свабоду і роўнасць перад законам, а таксама спрыяць захаванню нацыянальнай адметнасці асобных народаў3. На той момант гэта быў першы «прынцып палітычнай веры» лагера «чырвоных»4.
Праграма лагера «чырвоных» была апублікаваная на старонках афіцыйнага органа ЦНК у Польскім Каралеўстве газеты «Ruch», якая з 5 ліпеня 1862 г. выдавалася ў Варшаве, а распаўсюджвалася таксама ў іншых правінцыях. Ужо самая назва выдання перадавала галоўны лозунг «чырвоных»: «Пастаяннае развіццё і рух на шляху, які вядзе да незалежнасці Польшчы...»5
Слова «рух» стала выкарыстоўвацца ў дачыненні да ўсяго лагера. Мэты барацьбы і спосабы іх дасягнення лагер «чырвоных» фармуляваў наступным чынам: дасягненне незалежнасці Польшчы; барацьба за вольнасць шляхам паўстання; аніякіх дамоваў з расійскім урадам; падрыў даверу да ўраду і ігнараванне яго загадаў, у т. л. тых, якія маглі б паспрыяць пазітыўным зменам. Усё было скіравана на тое, каб дэстабілізаваць і зрабіць немагчымым кіраванне дзяржавай6.
Меркавалася, што паўстанне ў імя толькі «грамадскіх справаў» і «абстрактнай вольнасці» не мае шанцаў на поспех. Яго можа гарантаваць толькі шырокі ўдзел народу-нацыі, які трэба вызваліць у межах, што існавалі да падзелаў, менавіта ў межах «духоўна непадзелышй Польшчы», якая складалася з народаў уласна Поль-
3 Ruch. Nr 1, 05.07.1862. Цыт. паводле: Prasa tajna z lat 1861-1864. Cz. 1 I Red. S. Kieniewicz, I. Miller II Powstanie Styczniowe. Materialy i dokumenty. Wroclaw-Warszawa-Krakow: wydawnictwo PAN, 1966. S. 335.
4 Выраз «прынцыпы палітычнай веры» ўзяты з арыгінальных тэкстаў «Ruchu».
5 Ruch. Nr 1II Prasa tajna z lat 1861-1864. Cz. 1 / Red. S. Kieniewicz, I. Miller. S. 332.
6 Ibidem. S. 333.
шчы, Літвы і Русі»7. Абмежаванне барацьбы толькі Польскім Каралеўствам расцэньвалася як згода з падзеламі і не гарантавала шанцаў на ўтрыманне незалежнасці: «Нацыя можа паўстаць толькі [...]у імя вольнасці і незалежнасціўсёй Польшчы»*. У дадзеным выпадку Польшча разумелася як землі былой Рэчы Паспалітай.
Паняцце «народу-нацыі» выкарыстоўвалася адначасова ў некалькіх значэннях. Пад ім разумелі жыхароў Рэчы Паспалітай, жыхароў Польшчы, Літвы і Русі, а таксама пэўны этнас. Лічылася, што «Польшча складаецца з трохроўных паміж сабой нацыянальнасцяў, злучаных адным інстытутам і адной ідэяй вольнасці. Уздымаючыся на барацьбу ў імя гэтых прынцыпаў, Польшча неўяўляе пагрозы ні для адной з нацыяў , бо кожную шануе і кожнай пакіне правы, якія вынікаюць з асаблівасцяў яе індывідуальнасці»9.
Падаецца, што погляды прадстаўнікоў Польскага Каралеўства на нацыянальную сітуацыю на ўсходніх тэрыторыях былі даволі павярхоўнымі. Новыя нацыянальныя тэндэнцыі выяўляліся ўжо дастаткова моцна, асабліва на Украіне, дзе развівалася ўкраінская нацыянальная ідэя. Сепаратысцкія памкненні на Украіне былі заўважаныя ў Каралеўстве, але і надалей гэтыя землі хацелі бачыць з’яднанымі з дзяржаўнай традыцыяй Рэчы Паспалітай. Між тым імкненне да вяртання мяжы 1772 г. (нават ва ўмовах федэрацыі Украіны з Польшчай) азначала для ўкраінцаў адмаўленне ад еднасці ўкраінскіх земляў, бо ў такім выпадку ў межах Расіі заставалася значная частка земляў, далучаных да яе яшчэ ў XVII ст.10
Аўтары першага нумару «Ruchu» выклалі свае пазіцыі з пункту гледжання верагодных сепаратысцкіх памкненняў «Украіны-Русі». Такая магчымасць дапускалася, але толькі пасля таго, як Польшча адваюе незалежнасць. Да гэтага моманту сепаратызм павінен
7 Ibidem. S. 334.
8 Ibidem.
9 Ibidem.
10 На гэта звярнуў увагу вядомы даследчык Стэфан Кеневіч. Гл.: Кіепіеwicz S. Powstanie styczniowe. Warszawa, 1863. S. 177.
быў ацэньвацца як здрада. Пры гэтым лічылася, што прынцып «вольнасці народаў, якія ўяўляюць з Польшчай адно цела», будзе гарантам адзінства гэтых народаў і ў незалежнай Польшчы (ці Рэчы Паспалітай)11. Іншага варыянту апроч цэнтралізаванай польскай дзяржавы не прадугледжвалася. Пры гэтым трэба падкрэсліць, што лагер «чырвоных», імкнучыся аднавіць межы будучай дзяржавы, звяртаўся да традыцыяў Рэчы Паспалітай толькі на тэрытарыяльнай аснове. Ён цалкам парываў з яе шляхецкім ладам. У разуменні прадстаўнікоў гэтага лагера будучая незалежная польская дзяржава павінна кіравацца прынцыпамі грамадскай, юрыдычнай і рэлігійнай роўнасці12.
Другім «прынцыпам палітычнай веры», паводле рэдактараў «Ruchu», з’яўлялася ўтварэнне прызнанага грамадствам нацыянальнага ўраду і адмова падпарадкоўвацца ўраду захопнікаў, не прызнаваць трактатаў аб падзелах і пастановаў Венскага кан-
11 Ruch. Nr 10, 18.12.1862 II Prasa tajna z lat 1861-1864. Cz. 1 / Red. S. Kieniewicz, I. Miller П Powstanie Styczniowe. Materialy i dokumenty. WroclawWarszawa-Krakow: Wydawnictwo PAN, 1966. S. 361.
12 «Апроч ідэі нацыянальнага вызвалення Польшчы ў межах да падзелаў Рэчы Паспалітай, адраджэнне Польшчы ўздымае сцяг вольнасці і роўнасці правоў для ўсіх. Польшча гэта адзіная вольная маці для ўсіх сваіх дзяцей [...]. Свабодным і цалкам роўным у сваіх правах з’яўляецца селянін, мешчанін і шляхціц. Саслоўі ліквідуюцца, і з адраджэннем Польшчы ўзнікае адзінае саслоўе раўнапраўных і свабодных грамадзянаў. Няма ў Польшчы прывілеяў, няма класаў, ёсць толькі натуральныя падзелы, якія вынікаюць з заняткаў альбо з узроўню адукацыі, але не маюць ніякага прававога падмурку. Свабоду і роўнасць, якую Польшча забяспечыць усім нацыянальнасцям і ўсім жыхарам без саслоўнай розніцы, таксама будзе датычыць усіх канфесіяў. Каталік, уніят, вернік эвангелісцкай царквы, праваслаўны, армянін, жыд ці мусульманін усе дзеці адной Айчыны, усе вольныя і роўныя!» (Ruch. Nr 1, 05.07.1862 II Prasa tajna z lat 1861-1864. Cz. 1 I Red. S. Kieniewicz, I. Miller II Powstanie Styczniowe. Materialy i dokumenty. Wroclaw-Warszawa-Krakow: wydawnictwo PAN, 1966. S. 334-335).
грэсу 1815 г.13 Трэці прынцып прадугледжваў далучэнне сялянаў і мяшчанаў да барацьбы за незалежнасць, што павінна было ўтварыць «магутны і ўстойлівы нацыянальны падмурак»14. У сувязі з гэтым неабходна было заняцца асветай ніжэйшых колаў грамадства і спрыяць пераменам сацыяльных адносінаў у вёсцы.
Аднак «чырвоныя» разумелі, што рэалізацыі гэтых двух пунктаў не дастаткова, каб утварыць з ніжэйшых сацыяльных колаў адданых нацыянальнай справе раўнапраўных «грамадзянаў». Поспех мог гарантаваць толькі ўдзел сялянаў у нацыянальнай барацьбе, бо толькі гэта ператварыла б іх у прыкметнага партнёра на палітычным і грамадскім полі. Менавіта ў ніжэйшых сацыяльных колах лагер «чырвоных» бачыў галоўную сілу змагання за незалежнасць: «Вызваленне з-пад прыгону сялянаў з’яўляецца справай вялікай значнасці, пашырэнне сапраўднай асветы не менш важнае, але і першага і другога недастаткова, каббыць цалкам пазбаўленым ад абавязкаў абуджэння нацыі і павелічэння абаронцаў Польшчы. Сяляне і мяшчане, як самыя шматлікія прадстаўнікі, дадуць найбольш абаронцаў, а таму менавіта яны на сваіх плячах падымуць справу незалежнасці»15.