Кат; Карлік
Пер Лагерквіст
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1986
БІБЛІЯТЭКА ЗАМЕЖНАЙ ПРОЗЫ
Пер Лагерквіст
КАТ
АПОВЕСЦЬ
КАРЛІК
РАМАН
3 шведскай
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1986
ББК 84.4Шв
Л 14
Пераклад на беларускую мову Генадзя Шупенькі і Міколы Гіля
Прадмова Генадзя Шупенькі
Пераклад зроблены з выданняў:
Лагерквнст П. В мнре гость: [Повестн. Рассказы].— М.: Мол. гвардня, 1972.— 302 с.
Лагерквнст П. Карлнк: [Роман, повестп, рассказы].— М.: Прогресс, 1981.— 446 с.
Лагерквіст П.
Л 14 Кат: Аповесць; Карлік: Раман: 3 швед./Пер. на беларус. мову Г. Шупенькі, М. Гіля; Прадм. Г. Шупенькі.— Мн., Маст. літ., 1986.— 240 с., 1 л. партр.— (Б-ка замеж. прозы).
Кнігу склалі антыфашысцкія творы вядомага шведскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Пера Лагерквіста (1891—1974). У аповесці «Кат» і рамане «Карлік» аўтар сцвярджае неабходнасць барацьбы з фашызмам, які ён трактуе як найвялікшае зло.
4703000000—150
Л М 302(05) — 86 179-86
ББК 84.4Шв
Выдавецтва «Мастацкая © літаратура», 1986.
ПРАМЕНЬ НАДЗЕІ
«Есць у некаторых людзях штосьці такое, што палохае нас, таму што занадта яны напамінаюць нам пра дасканаласць, пра непарушную гармонію і спакойнае шчасце. Сутыкаючыся з такімі людзьмі, яшчэ больш балюча адчуваеш непрыгляднасць свету. Яны дораць жыццю тую цеплыню, якой яно пазбаўлена, і жыць робіцца яшчэ цяжэй».
У гэтых горка-парадаксальных радках з аўтабіяграфічнай аповесці «У свеце госць», якую выдатны піведскі пісьменнік Пер Лагерквіст выпусціў у свет у 1925 годзе, бачыцца мне квінтэсенцыя яго творчай канцэпцыі жыцця, яго мастакоўска-філасофскае крэда, дамінанта створанага ім мастацкага свету. Нездарма шведскія крытыкі лічаць менавіта аповесць «У свеце госць» ключавой для разумення ўсёй яго творчасці.
He шмат «непарушнай гармоніі і спакойнага шчасця» на старонках кніг аднаго з буйнейшых еўрапейскіх пісьменнікаў, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Пера Лагерквіста (1891—1974). Сваё мастакоўскае крэда, сваё светаўспрымаыне, сваю філасофію жыцця гэты глыбока трагічны і разам з тым высокагуманістычны пісьменнік выказваў неаднойчы і ў публіцыстыцы. Найболып яскрава выказаны яны ў своеасаблівым эсэ ў навелах «Вызвалены чалавек» (1939):
«Мне часта здаецца, што пачатак усяго — радасць. Штб, апрача радасці, здольна было стварыць сусветныя прасторы, усе гэтыя сонечныя сістэмы і млечныя шляхі? Але чаму цяпер усё змянілася? Чаму ўсё не так, як у першы дзень тварэння? Неба і зямля тыя самыя, і жыццё такое ж дзівоснае і багатае, нават багацейшае.
Што ж пазбавіла нас Радасці?..»
«Неба і зямля твае. Зямля абсыпана кветкамі, і зор-
кі зіхацяць над ёю. Але святло іх скіравана ў пустату космасу, яны ззяюць не для цябе. I водар кветак нібы толькі ветру прызначаны. Дзе ж ён, той, хто павінен быў удыхаць гэты водар і прымаць прывітанні ад сузор’я Андрамеды? Той, да каго цягнуўся б найперш прамень світальнага сонца?
Дзе ж ты, чалавек?»
Цяжка, горка, беспрасветна на душы ў героя-апавядальніка. I ўсё ж пісьменнік, які ў сваёй творчасці шмат увагі аддаў рэлігійнай дагматыцы, а сюжэты болыпасці сваіх твораў браў з рэлігійнай міфалогіі, імкнучыся пранікнуць у таямніцы жыцця, у яго маральна-псіхалагічныя і сацыяльна-гістарычныя заканамернасці, рашуча адмаўляе рэлігійную ідэю ачышчэння чалавека праз пакуты:
«Не, я не згодны быць жабраком! Я хачу верыць, што жыццё цудоўнае і вечна маладое. Верыць, што ў глыбіні яго — святло і што мае крыніцы праб'юцца праз любыя перашкоды...
Пераадолець свой лёс!..
Людзі пакутуюць, але жыццё ж не ведае пакут...
Цаной бясконцых пакут і страт фарміруецца вобраз надзвычайнай прастаты і велічы».
У творах Лагерквіста ёсць такія вобразы «надзвычайнай прастаты і велічы». Найвышэйшым увасабленнем такога чалавечага вобраза стала абаяльная і высакародная Марыямна з яго апошняй аповесці «Марыямна» (1967), якая ахвяравала жыццём, спрабуючы ўратаваць свой народ ад тырана-дэспата, пачвары-чалавеканенавісніка Ірада, загінула ад нажа забойцы, падасланага закаханым у яе «найстрашнейшым з людзей».
He ўсе зразумелі гуманістычны пафас і гэтае аповесці — вельмі змрочны яе фінал, надта страшны характар Ірада створаны пісьменнікам, які ставіў і біўся над вырашэннем балючых праблем чалавечага жыцця на ўзроўні Дастаеўскага.
Творчасць Пера Лагерквіста нялёгкая для ўспрымання і тым больш для глыбокага асэнсавання. Відаць, таму яна да апошніх нейкіх дзесяці гадоў была амаль што невядомая савецкаму чытачу. А між тым значэнне яго ў гісторыі не толькі скандынаўскіх літаратур бясспрэчнае. Гэта
пісьменнік еуСвётнага гучання, Гонар іііведскай літаратуры, у якой ён стаіць упоравень з Аўгустам Стрындбергам (1849—1912) і Сельмай Лагерлёф (1858—1940).
За апошнія гады многія найлепшыя творы Пера Лагерквіота — «Кат», «Карлік», «Варава», «Сівіла», «Марыямна» і іншыя — выдадзены і перавыдадзены на рускай мове, яго перакладаюць на літоўскую, латышскую, эстонскую мовы.
Найбольшы поспех і сусветны рэзананс мела аповесць «Варава», якая ў 1951 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію. На беларускай жа мове Пер Лагерквіст упершыню падаецца яго болып раннімі аповесцямі, напісанымі з інтэрвалам у дзесяць гадоў — «Кат» (1933) і «Карлік» (1944). Апошнюю некаторыя даследчыкі схільныя лічыць — можа, і не без падстаў, раманам.
У аснову сюжэтаў гэтых твораў пакладзены матэрыял з жыцця розных народаў і розных эпох, але яны цесна ўзаемазвязаны, як бы дапаўняюць адзін аднаго і, па-сутнасці, як і пазнейшыя «Варава» і «Сівіла», з’яўляюцца своеасаблівай дылогіяй.
Чытаць такія творы — і няпроста, і нялёгка, a «Карлік», скажам, напісаны ў форме «плыні свядомасці», вымагае асаблівых нашых намаганняў. I ўсё ж, думаецца, чытач, які ўвойдзе ў гэты складаны і разам з тым цэласнагарманічны ў сэнсе яго мастацкай завершанасці свет, не будзе расчараваны.
Свет гэты, нельга аспрэчыць, жорсткі, страшны, антычалавечны.
Але ж ён быў і цяпер яшчэ ёсць на вялікіх прасторах нашай зямлі, ад яго нікуды пакуль што не дзенешся, яго трэба ведаць, каб глыбей разумець і складанасць жыцця, і сваё месца ў ім, і асабістую адказнасць за ўсё на свеце. Тым болып што гэта па-свойму цікавы свет, не толькі па-майстэрску, пластычна-адчувальна ўзноўлены ў слове, але і асветлены промнем пісьменніцкай надзеі на іншы, больш варты чалавека свет.
Як і ва ўсякім неардынарным творы мастацтва, праз самыя страшныя праявы жыцця чалавечага, праз самыя цёмныя закуткі самай бесчалавечнай душы чытачу свеціць гэты праменьчык пісьменніцкай веры і надзеі чы-
тач увесь час бачыць аўтарскі «перст указуюіцнй, высокб поднятый» (Дастаеўскі).
Аповесць «Кат» — самы першы ва ўсёй скандынаўскай літаратуры водгук на нашэсце «карычневай чумы» ў Германіі. I водгук гэты быў вельмі своечасовы, па-мастацку ўражлівы і нават палітычна вельмі празорлівы. За ўсёй фантасмагорыяй сітуацый і буфанадай персанажаўмасак у другой частцы аповесці еўрапейскі чытач убачыў, якая страшная пачвара, якая смяртэльная небяспека прыйшла да дзвярэй яго дома.
Аповесць гэтая — выразна антыфашысцкая. Гэта адчайны крык душы пісьменніка-гуманіста, які жахнуўся, убачыўшы, што нясе з сабою ідэалогія фашызму. Гэта пратэст супраць таталітарызму і дэспатызму, супраць чаду шавінізму і расізму, які затлуміў, адурманіў, абалваніў мільёны яшчэ зусім нядаўна цалкам «прыстойных» мяшчан. Гэта папярэджанне людзям: глядзіце, як лёгка прывесці чалавека да апусташэння, да масавага вар'яцтва, да сапраўднага азвярэння.
3 выключнай сілай у аповесці паказваецца, як лёгка «зрушыліся» ў галовах абалваненых фашысцкай дэмагогіяй людзей выпрацаваныя ўсёй гісторыяй чалавецтва маральныя нормы, якая страшная філасофія жыцця атруціла душы многіх і многіх людзей. Прыгадаем, якімі светапогляднымі «тэзісамі» абменьваюцца так званыя «людзі з народа», седзячы ў рэстаране за куфлем піва:
«Нам неабходная вайна! Вайна — гэта здароўе! Народ, які не жадае вайны — гэта хворы народ!
— Так, мір падыходзіць толькі грудным дзецям ды хворым — ім патрэбны мір! А даросламу чалавеку ён не патрэбны!
— Акопы — вось адзінае месца, дзе прыстойны мужчына адчувае сябе добра. Трэба было б і ў мірны час жыць у акопах, а не ў дамах — яны толькі распешчвагоць людзей...
— ...Мы абсалютна здаровы народ! Таму ў нас хапае сілы духу адкрыта заявіць: мы любім тое, што іншыя назыі.аюць прыгнётам. Толькі расслабленыя, дэгенератыўныя расы палохаюцца гэтага. Усякі ж моцны народ радуецца ўзнятаму над ім бізуну і адчувае сябе ;іры гэтым выдатна...»
Пяма патрэбы ды і мажлівасці пераказваць фабулу гэтых аповесцей. Уся сіла іх эмацыянальнага ўздзеяпня — у сюжэтных «счапленнях», у пераклічцы матываў і лейтматываў, у выключнай жыццёвай пераканаўчасці маналогаў і дыялогаў, у майстэрскай перадачы чалавечага шматгалосся. А зрокава-пластычная адчувальнасць створаных аўтарам карцін, сцэн, эпізодаў робіць нас нібы прысутнымі пры гэтых страшна-неверагодных падзеях. Ужо ў першым абзацы ў аповесці «Кат» перад намі паўстае і страшнаватая, і адначасна нейкая своеасабліва-велічная карціна.
Кат у сярэдневяковых эпізодах і страшны, і агідны, але ж і варты жалю, а часам і па-свойму чалавечны — прыгадаем, як ён здымае страшны праклён з бязвіннага дзіцяці.
He кажу ўжо пра тое, з якой любоўю паказаны, здавалася б, цёмны, забабонны і грубы народ. Але паслухаем, як гавораць гэтыя не самыя лепшыя прадстаўнікі народа, мясцовыя валацугі. 3 якой асалодай выпісвае аўтар іх даволі «рызыкоўныя» прытчы, паданні і павер’і, з якіх паўстае здаровае народнае нутро, неўміручы народны аптымізм, гаючы гумар:
« — ...Помню, у нашым баку мужыка аднаго вешалі за недазволенае паляванне... Як толькі заплечных спраў майстар выбіў калодку ў яго з-пад ног і пятля на ім зашмаргнулася, ён такі дух выпусціў, што ўвесь пагорак зачадзеў, кветкі наўкола паніклі, а луг на ўсход ад вісельніка нібы выгараў увесь і звяў — дзьмула ж з захаду, забыўся я вам сказаць — і ў нашай акрузе тым летам неўраджай быў.
Усе рагаталі, наваліўшыся на стол.
— А мой бацька дык расказваў... Народ адступіўся назад ад такога духу, глядзіць — а ў неба воблака падымаецца, ды такое чорнае, што аж страх глядзець, а ззаду сам чорт сядзіць і з качаргою ўвіхаецца, грэшную душу падпіхае і ржэ-рагоча з радаеці, што так смярдзіць...»
Як лічаць даследчыкі, менавіта ў гэтай невялічкай аповесці пісьменніку ўдалося, як нікому іншаму ў сучаснай шведскай прозе, сабраць сярэдневяковыя жарты, прымхі, павер’і і паданні.