• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    Ён вельмі фалыпывы.
    Я ведаю свайго гаспадара досыць добра. Але я не сказаў бы, што ведаю яго дасканала. Гэта складаная натура, у якой нялёгка разабрацца. Было б памылкова сцвярджаць, што ён носіць у сабе нейкія
    асаблівыя загадкі, зусім не, але падабраць да яго ключ вельмі няпроста. Прызнацца, я яго толкам не разумею і сам здзіўляюся, чаму з такой сабачай адданасцю хаджу за ім па пятах. Але ж і ён мяне таксама не можа зразумець.
    Ён не вьіклікае ў мяне той глыбокай пашаны, якую выклікае ва ўсіх іншых. Але мне падабаецца служыць гаспадару, які абуджае глыбокую пашану. Ён вялікі правіцель, я гэтага не адмаўляю. Але ніхто не можа быць вялікім у вачах свайго карліка.
    Я суправаджаю яго неадступна, як цень.
    Герцагіня Тэадора ў вялікай ад мяне залежнасці. Я зберагаю ў сваім сэрцы яе тайну. Ніколі, ні разу не абмовіўся я ніводным словам. I хай бы мяне мучылі на дыбе, катавалі самымі страшнымі катаваннямі — я ўсё роўна нічога не сказаў бы. Чаму? Сам не ведаю. Я яе ненавіджу, я хачу яе смерці, я хацеў бы бачыць, як яна гарыць у пякельным полымі і як агонь ліжа яе паскуднае лона. Я ненавіджу яе распуснае жыццё, яе бессаромныя пісьмы, якія яна перасылае праз мяне сваім каханкам, яе інтымныя слоўкі, што распаленымі вугельчыкамі пякуць мне пад камзолам грудзі. Але я не выдам яе. Я ўвесь час рызыкую дзеля яе жыццём.
    Калі яна кліча мяне да сябе, у свае пакоі, і шэпча даверліва свае наказы, хаваючы мне пад камзол любоўныя пісьмы, я дрыжу ўсім целам і кроў стукае мне ў скроні. Але яна нічога не заўважае, яна нават не задумваецца над тым, што яе даручэнні могуць каштаваць мне жыцця. He ёй, а мне! Яна адно ўсміхаецца сваёй няўлоўнай усмешкай і пасылае мяне куды ёй трэба, насустрач рызыцы і смяртэльнай небяспецы. Мой удзел у яе таемным жыцці яна лічыць ні за што. Але яна мне давярае.
    Я заўсёды ненавідзеў усіх яе каханкаў. На кож-
    нага з іх мне хацелася накінуцца і праткнуць кінжалам, каб палюбавацца на яго кроў. Асабліва ненавіджу я дона Рыкарда, з якім яна ў сувязі ўжо не адзін год і, здаецца, не думае расставацца. Ён мне агідны.
    Часам яна кліча мяне да сябе, яшчэ не ўстаўшы з пасцелі, ані мяне не саромеючыся. Яна ўжо не маладая, і відаць, якія ў яе абвіслыя грудзі, калі, лежачы вось так у пасцелі, яна забаўляецца сваімі каштоўнасцямі, вымаючы іх з куфэрачка, які трымае перад ёю камерыстка. He разумею, як можна яе кахаць. У ёй няма нічога, што абуджала б мужчынскае жаданне. Відаць толькі, што некалі яна была прыгожая.
    Яна пытаецца, якія, на маю думку, упрыгожанні ёй сёння надзець. Яна вечна пытаецца ў мяне пра гэта. Яна прапускае іх між сваіх тонкіх пальцаў і лянотна пацягваецца пад шчытным шаўковым пакрывалам. Яна сучка. Сучка ў вялікай і раскошнай пасцелі герцага. Усё яе жыццё — у каханні. Яна прапускае каханне між пальцаў, гледзячы з няўлоўнай сваёй усмешкай, як яно знікае.
    У такія хвіліны яна лёгка робіцца меланхалічнай, а можа, проста прыкідваецца. Млявым жэстам яна прыкладае да шыі залаты ланцужок, буйны рубін ззяе між яе ўсё яшчэ прыгожых грудзей, і яна пытаецца, як я лічу, ці надзець ёй гэты ланцужок. Пасцель прапахла яе пахам, ад якога мне млосна. Я яе ненавіджу, я хацеў бы бачыць, як яна гарыць у пякельным полымі. Аднак я адказваю, што, памойму, лепш не падбярэш, і яна пасылае мне ўдзячны позірк, быццам я паспачуваў ёй у горы і падараваў журботнае суцяшэнне.
    Часам яна называе мяне сваім злым другам. Адпойчы яна спыталася, ці люблю я яе.
    Што ведае герцаг? Нічога? Ці, можа, усё?
    Такое ўражанне, быццам ён і не задумваўся ніколі наконт яе другога, таемнага жыцця. Зрэшты, хто яго ведае, пра яго ніколі нічога нельга сказаць пэўна. Для яго яна існуе толькі ў дзённым сваім увасабленні, таму што сам ён істота дзённая, усё ў ім быццам асветлена яркім дзённым святлом. Проста дзіўна, што такі чалавек, як ён, можа быць мне незразумелы — менавіта ЁН. Можа, гэта таму, што я карлік. Ягоны карлік. I паўтараю: ён жа мяне таксама не разумее! Герцагіню я больш разумею, чым яго. Я разумею яе, таму што ненавіджу. Каго не ненавідзіш, таго цяжка зразумець, тут ты бяззбройны, табе няма чым успароць чалавека.
    У якіх ён адносінах з герцагіняй? Таксама яе каханак? Можа, адзіны яе сапраўдны каханак? Ці не таму яго быццам і не кранае, што яна там вытварае цішком? Я, напрыклад, абураюся,— а яму ўсё роўна!
    Мне не пад сілу зразумець гэтага спакойна-непарушнага чалавека. Яго паблажлівасць мяне злуе, заўсёды выводзіць з сябе. Калі б ён быў такі, як я!
    Пры двары ў нас аціраецца мноства самай дзіўнай і непатрэбнай публікі. Мудрацы, што праседжваюць гадзіны навылёт, абхапіўшы галаву рукамі, у надзеі адшукаць сэнс жыцця. Вучоныя, што ўявілі, быццам здольныя сваімі старэчымі, памутнелымі вачамі прасачыць шляхі нябесных свяціл, якія нібыта вызначаюць чалавечыя лёсы. Абібокі і прайдзісветы, што ночы навылёт дэкламуюць прыдворным дамам свае шчымлівыя воршыкі, а на світанні ванітуюць па канавах,— аднаго такога праткнулі неяк раз насмерць проста ў канаве, а другога, помніцца, адлупцавалі за тое, што напісаў непрыстойныя вершыкі пра кавалера Марашэлі. Жывапісцы, што вядуць
    распуснае жыццё і завальваюць цэрквы саладжавапрыгожымі выявамі святых. Дойліды і рысавальшчыкі, якім даручылі цяпер збудаваць новую кампанілу 1 пры саборы. Празорцы і махляры рознай масці. Увесь гэты гуляшчы люд паяўляецца і знікае, калі яму ўздумаецца, а сёй-той жыве тут падоўгу, як свой,— і ўсе яны без выключэння карыстаюцца гасціннасцю герцага.
    Незразумела, навошта яму ўвесь гэты зброд. I ўжо зусім розуму не дабяру, як ён можа гадзінамі слухаць іх дурную балбатню. Ну, можна яшчэ паслухаць гадзінку-другую паэтаў, яны ж усё роўна як блазны — такіх заўсёды пры дварах трымаюць. Яны апяваюць чысціню і ўзвышанасць чалавечай душы, вялікія падзеі і гераічныя подзвігі. I тут ужо нічога не скажаш, асабліва калі яны ў сваіх вершыках лесцяць гаспадару. Пахвала чалавеку неабходная, інакш ён не зможа стаць тым, чым яму наканавана быць, нават у сваіх уласных вачах. I ў сучаснасці, і ў мінулым нямала знойдзецца цудоўнага і ўзвышанага, што толькі таму і стала цудоўным і ўзвышаным, што было апета паэтамі. Яны апяваюць найперш каханне, і гэта таксама правільна, бо менавіта каханне болей за ўсё і мае патрэбу ў тым, каб яго ўяўлялі не такім, якое яно на самай справе. Дамы адразу робяцца журботнымі, і грудзі ў іх калышуцца ад уздыхаў, мужчыны пачынаюць глядзець адчужанымі, мройлівымі вачамі, таму што ўсім ім добра вядома, як яно бывае ў сапраўднасці, дык, значыцца, мяркуюць яны, верш атрымаўся і праўда цудоўны. Мне зразумела таксама, што павінны існаваць жывапісцы, якія малявалі б для простага люду выявы святых, каб людзям было каго абагаўляць, каго-небудзь
    1 У італьянскай архітэктуры сярэднявечча і эпохі Адраджэнця — званіца, што стаяла звычайна асобна ад сабора.
    не такога жабрака і гаротніка, як яны самі; прыгожыя выявы пакутнікаў, якія знайшлі шчасце і супакаенне на тым свеце, займелі дарагія апраткі і залаты абруч вакол галавы, каб людзі верылі, што і яны будуць мець там тое ж самае, калі выцерпяць адведзены ім тэрмін. I выявы, якія наглядна паказваюць чорнаму люду, што іхні бог распяты, што яго распялі, калі ён спрабаваў здзейсніць штосьці ў гэтым жыцці, і што, выходзіць, спадзявацца ім тут, на зямлі, няма на што. Такога гатунку прымітыўныя рамеснікі патрэбны, я разумею, кожнаму правіцелю, не разумею толькі, што ім у замку рабіць. Яны будуюць людзям нейкае прыстанішча, храм, прыгожа аздоблены засценак, куды ў любы момант можна зайсці, каб вярнуць душэўны спакой. I дзе адвечна і цярпліва вісіць на крыжы іхні бог. Усё гэта я разумею, таму што я і сам хрысціянін, хрышчаны ў тую веру, што і яны. I хрышчэнне гэтае мае законную сілу, хоць і хрысцілі мяне ўсяго толькі жартам: у час шлюбавання герцага Ганзага з донай Аленай мяне панеслі хрысціць у палацавай купелі як быццам іхняга першынца — нібы нявеста, усім на здзіўленне, абрадзілася якраз да дня вяселля. Я шмат разоў чуў, як пра гэта расказвалі, быццам пра нешта страшэнна забаўнае, ды так яно і было, я і сам магу пацвердзіць, таму што мне ўжо споўнілася васемнаццаць, калі гэта адбылося, гэта значыцца, калі наш герцаг пазычыў мяне ім на гэтую цырымонію.
    Але зусім ужо незразумела, як можна гадзінамі сядзець і слухаць тых, хто гаворыць пра сэнс жыцця. Філосафаў з іх глыбакадумнымі разважаннямі аб жыцці і смерці і розных там вечных пытаннях* усялякія хітрыя выдумкі пра дабрачыннасць, пра гонар, пра рыцарства. I тых, хто выдумляе, быццам ім вядома нешта пра зоркі, хто думае, быццам існуе пэўная сувязь паміж імі і чалавечымі лёсамі. Яны
    богазневажальнікі, хоць у Чым менавіта іх богазневажальніцтва, я не ведаю, ды і ведаць не хачу. Яны блазны, хоць самі і не думаюць аб тым, ды і ніхто не думае, ніхто з іх не смяецца, іхнія выдумкі нікога не забаўляюць. Навошта іх трымаюць пры двары — нікому невядома. Але герцаг слухае іх так, быццам у іхніх словах схаваны бог ведае які сэнс, сядзіць і з задуменным выглядам пагладжвае бараду і загадвае мне падліваць ім у срэбраныя кубкі, такія ж, як у яго самога. Толькі, бывае, і пасмяюцца, калі хто пасадзіць мяне да сябе на калені, каб мне зручней было наліваць ім віно.
    Хто можа ведаць што-небудзь пра зоркі? Хто здольны вытлумачыць іх тайнапіс? Няўжо і праўда гэтыя абібокі? Яны думаюць, быццам могуць гутарыць з Сусветам, і радуюцца, атрымліваючы мудроныя адказы. Разгортваюць свае карты зорнага неба і чытаюць у нябёсах, як па кнізе. Толькі ж кніга гэтая імі самімі і напісана, а зоркі рухаюцца сваімі ўласнымі невядомымі шляхамі, нават і не здагадваючыся, што там у ёй сказана, у той кнізе.
    Я таксама чытаю ў Кнізе Начы. Але я не бяруся вытлумачваць сэнс. Я разбіраюся ў пісьмёнах, але я разумею, што яны не могуць быць вытлумачаны,— і ў гэтым мая мудрасць.
    Яны ночы навылёт праседжваюць у сваёй вежы, у заходняй вежы замка, з усялякімі там падзорнымі трубамі і квадрантамі і думаюць, быццам вядуць гаворку з Сусветам. А я сяджу насупраць у вежы, дзе знаходзяцца старадаўнія пакоі для карлікаў і дзе я жыву адзін з тае пары, як задушыў Іясафата,— столі тут нізкія, якраз для прадстаўнікоў нашага роду, а вокны маленькія, як байніцы. Раней тут жыло шмат карлікаў, сабраных адусюль, з самых далёкіх краін, ажно да дзяржавы маўраў: тіадарункі герцагаў, пап і кардыналаў ці жывы тавар — і такое ж не