Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

Кат; Карлік

Пер Лагерквіст

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1986
53.96 МБ
пакуль яны яе прыладзяць, каб яна падыходзіла карліку. Я вымушаны быў выслухваць іх пошласці і грубыя жартачкі, што, маўляў, ужо яны зробяць з мяне доўгага і рослага хлопца. Пасля мяне зноў усцягнулі на дыбу і пачалі мучыць мяне самым жорсткім чынам. Нягледзячы на боль, я нават не застагнаў і толькі насмешліва глядзеў на гэтых людзей, што займаліся сваім паскудным рамяством. Законнік стаяў, схіліўшыся нада мной, каб выслухаць мае прызнанні, але ніводнага слова не сарвалася з маіх вуснаў. Я яе не выдаў. Я не хацеў, каб уведалі пра яе прыніжэнне.
Чаму я так зрабіў? He ведаю. Але ў мяне і ў думках не было прызнацца ў чым-небудзь для яе ганебным, я гатовы быў лепш выцерпець усё на свеце. Сціснуўшы зубьі, я цярпеў катаванні дзеля гэтай ненавіснай мне жанчыны. Чаму? Магчыма, мне падабалася пакутаваць за яе.
Нарэшце ім давялося адступіць, і яны з праклёнамі развязалі вяроўкі. Мяне завялі ў падзямелле і закавалі ў тыя самыя кайданы, якія былі выкаваны, калі я прычасціў да святых тайнаў мой прыгнечаны народ, і якія, выходзіць, сапраўды прыдаліся, як сказаў тады герцаг. Тая турма была болып гасцінная, чым гэта. Праз некалькі дзён мяне зноў узялі, і я зноў прайшоў праз тыя ж пакуты. Але і на гэты раз усё было дарэмна. Няма на свеце сілы, якая магла б прымусіць мяне загаварыць.
Праз нейкі час я паўстаў перад своеасаблівым судом, дзе даведаўся, што я найвялікшы на свеце злачынец і між іншым вінаваты ў смерці герцагіні. Я не ведаў, што яна памерла, але я ўпэўнены, што мой твар не выдаў, штб я адчуў пры гэтым паведамленні. Яна памерла, так і не ачуняўшы ад паўзабыцця.
У мяне спыталіся, ці маю я што сказаць у сваю абарону. Я не прамовіў ніводнага слова. Тады аб’яві-
лі прыгавор. За ўсе мае злачынствы, што сталі прычынай столькіх няшчасцяў, я прыгаворваўся да пажыццёвага зняволення ў самым цёмным падзямеллі замка, дзе павінен сядзець прыкаваны да сцяны. Я, ці бачыце, ядавітая гадзюка і злы геній Яго светласці герцага і па найвысачэйшым загадзе Яго светласці павінен быць назаўсёды абясшкоджаны.
Я выслухаў прыгавор зусім спакойна, і на маім старажытным твары карліка была адна толькі насмешка і пагарда да іх, і я заўважыў, што яны глядзелі на мяне з бояззю. Мяне павялі — і з таго часу я не бачыў нікога з гэтых нікчэмных стварэнняў, акрамя Ансельма, а ён такі ўжо прымітыўны, што я не даю сабе турботы нават пагарджаць ім.
Ядавітая гадзюка!
Так, я падмяшаў яду, але хто загадаў мне гэта зрабіць? Так, я згатаваў дону Рыкарда смерць, але хто пажадаў ягонай смерці? Так, я лупцаваў герцагіню, але хто прасіў і маліў мяне аб гэтым?
Людзі занадта слабыя і занадта далёкія ад рэальнасці, каб уласнымі рукамі ляпіць свой лёс.
Здавалася б, за ўсе пералічаныя страшныя злачынствы мяне павінны былі прыгаварыць да смерці. Але толькі дурань ці той, хто не ведае майго высокага ўладара, можа здзіўляцца, што прыгавор не такі. Я занадта добра яго вывучыў, каб баяцца чаго-небудзь такога. Ды ў яго і няма нада мною ўлады.
Улада нада мною! Якое мае значэнне, што я сяджу ў гэтай яме! Які толк закоўваць мяне ў ланцугі! Я ўсё роўна неадлучны ад замка! Яны самі лішні раз даказалі гэта, прыкаваўшы мяне да яго. Я прыкаваны да яго, а не ён да мяне! He, нам не пазбавіцца аднаму ад аднаго — майму ўладару і мне. Я ў зняволенні і герцаг у зняволенні. Мы прыкаваны адзін да аднаго. Звязаны адным ланцугом.
Я жыву ў гэтай сваёй нары, жыву сваім нябачным,
кратовым жыццём, у той час як ён вольна разгульвае па сваіх раскошных залах. Але маё жыццё -— і ЯГО жыццё. А яго велікапышнае і высокашаноўнае жыццё з’яўляецца, па сутнасці, і MAIM ЖЫЦЦЁМ.
Мне спатрэбіўся не адзін дзень, каб напісаць усё гэта. Я магу пісаць толькі ў тыя кароткія хвіліны, калі прамень сонца з вузкага акенца падае на паперу, тут мне трэба спяшацца. Менш чым за гадзіну прамень перамяшчаецца на падлогу, куды мяне не пускае мой ланцуг. Mae рухі вельмі абмежаваны. 3 гэтай жа прычыны пайшло так шмат часу і на тое, каб перачытаць мае ранейшыя запісы, ды яно і лепш, таму што забава мая тым самым доўжылася.
Увесь астатні час я сяджу, як сядзеў, у кайданах, і мне зусім няма чым сябе заняць. Ужо з трох гадзін пачынае цямнець, і большую частку сутак я вымушаны праводзіць у суцэльнай цемры. 3 цемрай паяўляюцца пацукі і пачынаюць шнырыць вакол, пабліскваючы сваімі прагавітымі вочкамі. Я адразу ж іх заўважаю, таму што бачу ў цемры не горш за іх, ды і наогул я, як і яны, усё больш ператвараюся ў нейкую падземную істоту. Я ненавіджу гэтых звыродлівых і брудных стварэнняў і палюю на іх, седзячы нерухома і падпускаючы іх бліжэй, а пасля топчучы нагамі. Гэта адна з пакуль яшчэ даступных мне праяў жыцця. Раніцай я загадваю Ансельма выкінуць іх. He разумею, адкуль яны бяруцца.
Са сцен сочыцца вільгаць, і ў падзямеллі стаіць гнілы, затхлы дух, які мучае мяне, мусіць, больш за ўсё, таму што да пахаў я надта адчувальны. Дол земляны, добра ўдратаваны вязнямі, што сядзелі тут да мяне. Яны, відаць, не былі прыкаваны да сцяны, як я, ва ўсякім разе, не ўсе, таму што дол — як каменны. Ноччу я сплю на ахапку саломы — як яна. Але салома ў мяне не брудная і не смярдзючая, як у яе,
я загадваю Ансельма мяняць яе кожны тыдзень. Я не грэшнік, які каецца, я — вольны чалавек. Я не займаюся самапрыніжэннем.
Такое маё існаванне ў гэтай турэмнай нары. 3 акамянелым тварам сяджу я тут і думаю пра жыццё і людзей, як і раней, і ні ў чым не мяняюся.
Калі яны думаюць, што здолеюць мяне зламаць, яны вельмі памыляюцца!
Пэўную сувязь са знешнім светам я ўсё-такі падтрымліваю цераз майго добрага турэмшчыка. Прыносячы мне ежу, ён шчыра і проста расказвае мне аб тым, што адбываецца наверсе, па-свойму тлумачачы падзеі. Яго вельмі цікавіць усё, што робіцца на свеце, і ён любіць падзяліцца пра пачутае сваімі меркаваннямі, хоць гэта і патрабуе ад яго немалых намаганняў думкі. У яго пераказе ўсё выглядае страшна спрошчана, і найболей яго хвалюе, што можа думаць з таго ці іншага выпадку Гасподзь Бог, аднак, пры маёй вопытнасці ў справах гэтага свету, мне ўсё ж удаецца скласці сабе хоць прыблізнае ўяўленне аб падзеях, што адбываюцца наверсе. Такім вось чынам я паступова склаў сабе ўяўленне пра апошнія дні і смерць герцагіні і пра многае іншае, што здарылася з часу майго зняволення. Герцаг цэлымі днямі аддана праседжваў ля яе пасцелі, назіраючы, як яе твар робіцца ўсё больш і больш празрысты і, як гаварылі пры двары, незвычайна адухоўлены. Яна стала прыгожая, як Мадонна, сцвярджаў Ансельма, быццам сам яе бачыў. Я ж, што бачыў яе на свае вочы, ведаю, якая яна была ў сапраўднасці. Але я вельмі нават веру, што ён праседжваў там дні і ночы навылёт, цалкам прысвяціўшы сябе жонцы, якая яго пакідала. Можа, ён нават перажываў іх юнае каханне, толькі цяпер на адзіноце, бо яна ўжо адыпіла ад усяго зямнога. Ён, вядома, бачыў у гэтай адлучанасці, у гэтым
яе незямным абліччы вельмі шмат шчымлівага, кранальнага — я ж гэта ведаю. Разам з тым ён быў, магчыма, і збянтэжаны яе незразумелым пераўтварэннем, да якога не меў дачынення, і шчыра хацеў вярнуць яе да жыцця. Але яна непрыкметна і без усялякага вытлумачэння ўцякала ад яго, што, напэўна, узмацняла яго каханне — яно ж так заўсёды бывае.
У такім менавіта настроі ён і аддаў мяне на катаванні і зняволенне. Ён кахаў яе за тое, што яна такая недаступная, за гэта самае ён і мяне прымусіў пакутаваць. Мяне гэта не здзіўляе, мяне нічым не здзівіш.
Бернарда і многія іншыя таксама яе наведвалі. Стары маэстра сказаў быццам, што твар яе сапраўды дзівосны і што ён толькі цяпер пачынае нарэшце разумець яго. I пачынае, здаецца, разумець, чаму не ўдаўся яе партрэт. Яшчэ невядома, ці праўда ён тады не ўдаўся, хоць яна і стала цяпер непадобная на яго. Падумаў бы, што кажа.
Потым на сцэну выступілі святыя айцы. Я ўяўляю, як яны шмыгалі там сюды-туды. Яны заявілі, што яе ўступленне ў вечнае жыццё — цудоўнае і ўзвышаючае душу відовішча. Прыйшоў, вядома, і духоўнік і, канечне ж, расказваў кожнаму стрэчнаму, якая яна была праведніца. Калі яна ўжо канала, архіепіскап уласнаручна прычасціў і сабораваў яе і ў пакоі было поўна прэлатаў і іншых духоўных асоб усіх ступеняў і рангаў. Але памірала яна ўсё роўна на адзіноце, не здагадваючыся, што ёсць хтосьці no634.
Пасля яе смерці знайшлі запіску, напісаную на брудным пакамячаным шматку паперы, у якой гаварылася, што яна хоча, каб яе нікчэмнае цела было спалена, як спальваюцца трупы зачумленых, а попел развеяны па вуліцах, каб усе яго тапталі. Вырашана было, што яна пісала гэта, ужо не будучы ў здаровым
розуме і пры цвёрдай памяці, і ніхто не паклапаціўся выканаць яе апошнюю волю, хоць выказана яна была зусім сур’ёзна. Замест таго выбралі залатую сярэдзіну: труп яе набальзаміравалі, але паклалі ў звычайную жалезную труну, якую так і панеслі потым непрыбранай па вуліцах да герцагскага магільнага склепа ў саборы. За працэсіяй, настолькі сціплай, наколькі гэта дазваляў герцагскі тытул нябожчыцы, ішоў, стаіўшы дыханне, звычайны люд, тыя няшчасныя шкілеты, што нейкім цудам яшчэ жылі, і Ансельма, апісваючы гэтае змрочнае шэсце праз зачумлены горад, сказаў, што гэта было жахлівае відовішча, Мусіць, так яно і было.
Цяпер народ, вядома, убіў сабе ў галаву, што яму ўсё пра яе вядома: і якая яна была, і як жыла апошні час,— і пачаў абыходзіцца з ёю, як са сваёю законнай уласнасцю, перайначваючы пачутае на свой лад і на звычайны ў такіх выпадках манер. Іх фантазію разварушыў, зразумела, выгляд беднай, нязграбнай труны побач з пышнымі герцагскімі трунамі з серабра ў багата аздобленым мармурам склепе. Гэтая простая труна як бы набліжала яе да іх, простых людзей, рабіла адной з іх. А яе пасты і бічаванні, пра якія камерыстка паспела расказаць усім, зрабілі з яе абранніцу, што пакутавала больш за іншых, таму што, нягледзячы на сваё прыніжэнне, яна была ўсё ж знатнай асобай — гэта ўсё роўна, як Ісус пакутаваў болып за ўсіх, таму што быў сынам Бога, хоць жа ён далёка не адзін быў распяты, а сёй-той нават галавой уніз, і катавалі іх і мучылі куды болын, чым яго. Яна ператварылася паступова ледзь не ў святую, якая пагарджала гэтым жыццём і выраклася яго да такой ступені, што ўласнаручна змярцвіла сваё цела. I, не дбаючы аб праўдзе, яны не супакоіліся датуль, пакуль не надалі тварэнню сваёй фантазіі такі выгляд, які ім захацелася мець. I без цуда, вядома, так-