Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

Кат; Карлік

Пер Лагерквіст

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1986
53.96 МБ
Я ведаю, чаго яму хочацца. Але я ведаю таксама, што ён рыцар. Я не рыцар. Я ўсяго толькі карлік рыцара. Я ўгадваю яго жаданні раней, чым ён скажа ці нават падумае, і, будучы нібы часткай яго самога, выконваю нават самыя нячутныя яго загады. Добра мець пры сабе такога вось маленькага брава які робіць за цябе частку тваёй работы.
Якраз калі я напаўняў дону Рыкарда кубак, які, зразумела, зноў быў пусты, ён зарагатаў, адкінуўшыся назад, так што барада ў яго стала потырч, а рот з двума радамі белых зубоў разявіўся на ўсю шырыню, заззяўшы велізарнай дзіркай. Я мог зазірнуць яму ў самае горла, Я ўжо казаў, як непрыемна, па-мойму,
1	Bravo — наёмны забойца (італ.).
бачыць чалавека, які смяецца. Але бачыць, як рагоча сваім вульгарным рогатам гэты блазен, «улюбёны ў жыццё» і які лічыць яго такім надзвычай прыемным, было агідна да немагчымасці. Дзясны і вусны ў яго былі зусім мокрыя, а ў куточках вачэй, адкуль да расшыраных бліскучых зрэнак ішлі тонкія крывяныя прожылкі, увесь час збіраліся слёзы. Ніжэй кароткай чорнай шчэці пад барадой скакаў на шыі кадык. На левай руцэ ў яго я ўбачыў той самы пярсцёнак з рубінамі, які герцагіня падаравала яму аднойчы, калі ён захварэў, і які я хаваў у сябе на грудзях, загорнуты ў адно з яе юрлівых любоўных пісем.
Чаго ён смяяўся, я не ведаю, ды мне гэта і нецікава, я ўпэўнены, што сам я ўсё роўна не знайшоў бы ў гэтым нічога смешнага ці забаўнага. Смяяўся ён, ва ўсякім разе, напаследак.
Я сваю справу зрабіў. I чакаў цяпер вынікаў, стоячы каля гэтага жыццярадаснага блазна і распусніка і ўдыхаючы яго пах і пах аксаміту ад яго цёмна-чырвонага камзола, колер якога павінен быў сімвалізаваць страсць.
I вось герцаг, мой высокі ўладар, падняў свой зеленаваты бакал і з самай чароўнай усмешкай звярнуўся да сваіх ганаровых гасцей, да Ладавіка Мантанцы з усёй яго бліскучай світай,— у першую чаргу, зразумела, да Ладавіка, які сядзеў насупраць. Бледны, пародзісты твар герцага рабіў уражанне высакародства і вытанчанасці і моцна адрозніваўся ад усіх астатніх, чырвоных і апухлых. Сваім прыемным мяккім і ў той жа час нізкім і моцным, сапраўдным мужчынскім голасам ён абвясціў здравіцу ў гонар вечнага міру, што запануе ад гэтага часу між дзвюма дзяржавамі, між герцагскімі дамамі і між народамі. 3 бясконцымі, бязглуздымі войнамі ад гэтай пары скончана, надышоў новы час, які ўсім нам прынясе шчасце і радасць. Нарэшце-такі збудзецца слова Пі-
сання аб міры на зямлі. 3 гэтымі словамі ён асушыў свой бакал, і адначасова з ім асушылі ва ўрачыстым маўчанні свае залатыя кубкі і высокія госці.
Мой уладар сеў і доўга сядзеў задумаўшыся, з бакалам у руцэ, бы разглядваючы праз шкло свет.
Свята зноў зашумела, і мне цяжка сказаць, як доўга гэта працягвалася: бываюць выпадкі, калі ўяўленне аб часе быццам страчваецца. Да таго ж занадта вялікая была ўва мне ўнутраная напружанасць, амаль нясцерпная, і занадта вялікая была мая злосць на Джаванні, які нават не дакрануўся да свайго кубка. Ахоплены гневам, я глядзеў, як Анджэліка з бледнай усмешкай перасунула кубак да сябе, зрабіўшы выгляд, быццам хоча выпіць яго сама. Я спадзяваўся, што яны абое пакаштуюць майго пітва, што, будучы закаханымі, яны захочуць выпіць з адной крыніцы. Але ні ён, ні яна не дакрануліся нават. Ці то праклятая дзеўчынёха штосьці западозрыла, ці то і без віна яны былі п’яныя ад сваёй страсці. Злосць віравала ўва мне. Нашто ім жыць! Чорт бы іх пабраў!
Затое дон Рыкарда кульнуў, зразумела, свой кубак нагбом. Гэты апошні ў сваім жыцці кубак ён асушыў, дарэчы, за здароўе герцагіні, нязменна галантны да дамы сэрца. Ён блазнаваў нават на краі магілы. Паказаўшы камічным жэстам на сваю няздатную да ўжытку правую руку, ён падняў левай дарагі напітак, якім я яго пачаставаў, і ўсміхаўся пры гэтым на ўвесь рот сваёй абаяльнай, а на самай справе проста дурнаватай усмешкай. Яна яму таксама ўсміхалася, спачатку ледзь хітравата, а пасля з тым жа вільготным, юрлівым бляскам у вачах, які я не магу бачыць без агіды. He разумею, як не сорамна так глядзець.
Раптам Бык дзіка зароў, і вочы яго дзіўна ашклянелі. Некалькі чалавек з яго світы, што сядзелі па
той жа бок стала, ускочылі былі, але не змаглі нават устаяць на нагах, хапіліся рукамі за край стала і грузна асунуліся зноў у крэслы, курчачыся ад болю, войкаючы і мармычучы штосьці наконт атруты. Пачуць іх было цяжка. Але хтосьці з тых, каму не было яшчэ вельмі кепска, крыкнуў на ўсю залу: «Нас атруцілі!» Усе паўскоквалі са сваіх месц, падняўся страшэнны перапалох. Людзі Мантанцы, выхапіўшы кінжалы і іншую зброю, кінуліся з усіх канцоў залы да галоўнага стала і пачалі калоць і сячы нашых, спрабуючы прабіцца да свайго ўладара. Але нашы таксама паўскоквалі з месц, абараняючы сябе і rep­para, і ўсчалася нечуваная калатнеча. I ў іх і ў нас падалі забітыя і параненыя, і кроў лілася ракой. Быццам на полі бітвы, змагаліся ў чатырох сценах між накрытымі сталамі п’яныя, чырванатварыя воіны, якія толькі што мірна сядзелі адзін ля аднаго і вось раптам сышліся твар у твар у смяротнай схватцы. Адусюль чуліся крыкі і енкі, якія заглушалі стогны і хрыпы тых, што паміралі. Жахлівыя праклёны клікалі ўсіх духаў апраметнай з’явіцца на месца страшнага злачынства. Я ўзлез з нагамі на крэсла, каб лепш бачыць тое, што адбываецца. Сам не свой ад узбуджэння, глядзеў я на справу рук сваіх, глядзеў, як я выкошваю пад корань гэтае брыдкае племя, якое і не варта лепшай долі. Як гуляе па іх галовах мой магутны меч, бязлітасны і знішчальны, меч, што прагне кары і помсты. Як я адпраўляю іх на вечныя пакуты ў геену вогненную. Хай усе яны згараць у пякельным полымі! Усе гэтыя стварэнні, што называюць сябе людзьмі і выклікаюць ва мне адну толькі агіду і гідлівасць! Дзеля чаго ім жыць! Дзеля чаго жэрці, рагатаць, кахаць і пладзіцца па ўсёй зямлі! Дзеля чаго патрэбны гэтыя лжывыя камедыянты і самалюбцы, гэтыя распусныя, бессаромныя стварэнні, чые дабрачыннасці яшчэ больш злачын-
ныя, чым грахі! Згары яны ўсе ў пякеЛьным вогнішчы! Я здаваўся сам сабе Сатаной, самім Сатаной, акружаным усімі духамі цемры, якіх яны ж самі і паклікалі з апраметнай і якія тоўпіліся цяпер вакол іх, злосна грымаснічаючы і цягаючы за сабою ў царства мёртвых іх свежанькія душы, што яшчэ смярдзяць плоццю. 3 нязведанай мною дагэтуль асалодаю, вострай амаль да страты прытомнасці, адчуваў я сваю ўладу на зямлі. Гэта дзякуючы мне свет поўніўся жахам і гібеллю і з бліскучага свята ператвараўся ў царства смерці і страху. Я змешваю сваё зелле — і герцагі і сеньёры стогнупь у перадсмяротных муках і курчацца на падлозе ва ўласнай крыві. Я частую сваім пітвом — і знатныя госці за багата накрытымі сталамі палатнеюць, і ніхто ўжо больш нікому не ўсміхаецца, і не падымае бакала, і не балабоніць аб каханні да жанчыны і аб любві да гэтага жыцця. Таму што маё пітво прымушае забыць, што жыццё дзівоснае і цудоўнае, і густы туман ахутвае ўсё навокал, і вочы слепнуць, і надыходзіць цемра. Я пераварочваю іхнія факелы і тушу іх, і надыходзіць цемень. Гэта я тут гаспадар, я збіраю іх на сваю злавесную Вячэру, дзе яны слепнуць, пакаштаваўшы маёй атручанай крыві, той самай, што з дня ў дзень жывіць маё сэрца, а для іх азначае смерць.
Бык сядзеў нерухома, твар яго пасінеў, а парослая рэдкай бародкай ніжняя сківіца злосна адвісла, быццам ён збіраўся ўкусіць некага сваімі гнілымі зубамі. Вочы вылезлі з вачніц, пажаўцеўшы і наліўшыся крывёю, на яго было страшна глядзець. Раптам ён рэзка таргануў сціснутай ланцужкамі шыяй, з такой лютасцю, нібы хацеў яе вывіхнуць, і цяжкая галава яго звісла набок. Яго кароткае бычынае тулава сагнулася дугой, здрыганулася, быццам у яго ўсадзілі нож,— ён быў мёртвы. Тыя з яго прыбліжаных, што сядзелі за герцагскім сталом, курчыліся
між тым у пякельных муках, але неўзабаве і яны аціхлі і не падавалі больш адзнак жыцця. Што ж датычыцца дона Рыкарда, дык ён паміраў, адкінуўшыся назад і напаўзаплюшчыўшы вочы, быццам смакуючы маё пітво (гэта была яго ўлюбёная поза, калі ён смакаваў віно), потым раптам раскінуў рукі, нібы хацеў абняць увесь свет, грымнуўся патыліцай аб падлогу — і канец.
У лютай бойцы, што ўсчалася, ва ўсеагульнай сумятні ўсім было не да іх, ім давялося паміраць самім, ужо як хто змог. Адзін толькі Джаванні, які сядзеў па той жа бок стала, што і Бык, і не дакрануўся з ласкі праклятай дзеўкі да майго зелля, кінуўся да бацькі і схіліўся над яго агідным целам, быццам мог яму памагчы. Але ў тое самае імгненне, як стары нягоднік аддаў канцы, да Джаванні прабіўся нейкі дзяцюк з кулачышчамі, нібы ў здаравеннага каваля, схапіў яго, як пёрка, у ахапкі і панёс да дзвярэй, Гэты баязлівец дазволіў сябе вынесці з бойкі. Такім вось чынам ён і ўратаваўся. Чорт бы яго пабраў!
Стол перакуліўся, і ўсё, што на ім было, тут жа ператварылася ў месіва пад нагамі тых, што біліся; яны, ашалеўшы ад лютасці, прагнулі пусціць адзін аднаму кроў. Жанчыны даўно ўжо з віскам разбегліся, але ў самы разгар схваткі я ўбачыў герцагіню, якая стаяла каменным ідалам сярод усеагульнага разгрому, памярцвелая, з застылым тварам і ашклянелымі вачамі. Гэтая змярцвела-бледная маска з рэшткамі румян на звялай скуры была камічная. Нарэшце слугам удалося вывесці яе з гэтай залы жахаў, яна пайшла за імі бязвольна, нібы не разумеючы, дзе знаходзіцца і куды яе вядуць.
Людзі Мантанцы пад націскам нашых пераўзыходзячых сіл пачалі адступаць да дзвярэй, але ўсё яшчэ зацята абараняліся, хоць зброі ў іх яўна не ха-
пала. Бітва працягвалася на лесвіцах, іх праследавалі да самай плошчы. Тут, аднак, на падмогу непрыяцелю падаспела выкліканая з палаца Джэральдзі асабістая ахова Мантанцы, і пад яе прыкрыццём ворагу ўдалося ўцячы з горада. Інакш бы іх перабілі ўсіх да аднаго.
Я стаяў адзін сярод апусцелай залы, у паўзмроку, таму што ўсе кандэлябры пападалі на падлогу. Адны толькі абарваныя і галодныя вулічныя хлапчукі шнырылі наўкол са сваімі факеламі, адшукваючы сярод трупаў рэшткі ежы і запэцканыя ласункі, якія тут жа праглытвалі з неверагоднай прагнасцю, але пры гэтым яны не забываліся хапаць сталовае серабро, хаваючы яго пад лахманы. Пабаяўшыся надта доўга затрымлівацца, яны кінулі факелы і вышмыгнулі са сваёй здабычай, і я застаўся адзін ва ўсёй зале. Цяпер я мог спакойна агледзецца і падумаць.