Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

Кат; Карлік

Пер Лагерквіст

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1986
53.96 МБ
Асветленыя палахлівым святлом дагараючых факелаў, на падлозе, сярод лужын крыві і затаптаных, загаджаных абрусаў і рэштак банкетных страў валяліся кучамі знявечаныя трупы, свае і ворагі ўперамешку. Іх парадныя касцюмы былі падзёртыя і запэцканыя, а бледныя твары яшчэ перакрыўлены злоснымі грымасамі, таму што памерлі яны ў жорсткай бітве, у запале шалёнай злосці. Я стаяў, гледзячы на ўсё гэта сваім старажытным позіркам.
Чалавечая любоў. Вечны мір.
Гаворачы пра сябе і пра сваё жыццё, гэтыя стварэнні ніяк не могуць абысціся без гучных, прыгожых слоў.
Калі назаўтра ўранку я заявіўся, як звычайна, у спальныя пакоі герцагіні, яна ляжала ў пасцелі да ўсяго абыякавая, з пустым поглядам вачэй і сасмяглымі вуснамі. Гэты рот, здавалася, ужо ніколі больш
не вымавіць ні гуку. Непрыбраныя, цьмяныя валасы злямчыліся ў каўтун на скамячаным узгалоўі. Рукі бяссільна ляжалі паверх коўдры. Яна, па-мойму, нават не заўважала, што я тут, хоць я стаяў сярод пакоя і глядзеў проста на яе, чакаючы, ці не будзе якіхнебудзь распараджэнняў. Я мог разглядваць яе колькі хацеў. Румяны яшчэ не сцёрліся з яе шчок — адзінае сведчанне мінулых радасцей, скура на твары завяла і высахла, а шыя, хоць і поўная, была ўся ў зморшчынках. Такія выразныя раней вочы застылі ў нерухомасці. Увесь іх бляск прапаў. Ніхто б не паверыў, што яна калісьці магла быць прыгожай, што хтосьці мог кахаць і абдымаць яе. Сама думка пра што-небудзь такое здавалася бязглуздай. У пасцелі ляжала старая, выродлівая жанчына.
Нарэшце-такі.
Пры двары ў нас жалоба. Двор страціў свайго блазна. Сёння адбылося пахаванне. Увесь прыдворны штат, усе рыцары і ўсе патрыцыі горада праводзілі яго, і, вядома, уся яго чэлядзь, якая, я ўпэўнены, зусім шчыра яго аплаквае — прыемна, мусіць, служыць у такога бестурботнага, шчодрага гаспадара. Натоўпы простага люду высыпалі на вуліцы паглядзець на працэсію — гэтым беднякам падабалася, кажуць, яго легкадумная асоба. Яны, як гэта ні дзіўна, такіх любяць. Самі жывучы ў голадзе, яны рады паслухаць прыгожыя гісторыі пра чыёсьці бестурботнае, марнатраўнае жыццё. Яны ведаюць, кажуць, напамяць усе анекдоты, якія пра яго ходзяць — пра яго «подзвігі» і «выбрыкі»,— і пераказваюць іх у сваіх вартых жалю халупах, што прытуліліся каля ягонага палаца. А цяпер ён яшчэ раз іх парадаваў, даўшы магчымасць падзівавацца на сваё багатае пахаванне.
Герцаг ішоў першы ў працэсіі, нізка апусціўшы галаву, і рабіў выгляд, што страшэнна прыгнечаны
жалобай. Калі трэба прытварыцца, ён умее гэта. Хоць асабліва здзіўляцца, бадай, няварта. Ён жа шматаблічны па сваёй прыродзе,
Ніхто не асмельваўся перашэптвацца. Штб яны там пасля будуць гаварыць у сваіх халупах і палацах — не мае значэння. Тое, што здарылася, вытлумачылі ракавым непаразуменнем. Дон Рыкарда незнарок выпіў атручанага віна, якое было прыгатавана толькі высокім гасцям. Вядома ж усім, якая была ў яго неспатольная смага, ён сам, на жаль, вінаваты ў сваёй трагічнай гібелі. Зрэшты, кожны можа думаць, што яму ўзбрыдзе ў галаву. А што Ладавіка з яго світай атруцілі, дык усе толькі радыя, туды, маўляў, ім і дарога.
Герцагіні на пахаванні не было. Яна ляжыць, як і ляжала, нерухомая, да ўсяго абыякавая, і адмаўляецца ад ежы. Дакладней кажучы, не адмаўляецца, таму што яна наогул не гаворыць, але слугі не могуць нічога ў яе ўпіхнуць. Дурніца-камерыстка мітусіцца каля яе, разгубленая, з пачырванелымі вачамі, і размазвае па тоўстых шчоках слёзы.
Мяне ніхто не падазрае. Таму што ніхто не ведае, хто я такі на самай справе.
Вельмі можа быць, што герцаг сапраўды тужыць па ім. Пры такой натуры гэта зусім не выключана. Я схільны думаць, што яму падабаецца па ім смуткаваць, яму здаецца, што гэта прыгожа і высакародна. Рыцарская, бескарыслівая туга — пачуццё ўзвышанае і прыемнае. Акрамя таго, ён жа і сапраўды меў да яго прыхільнасць, хоць і жадаў яго смерці. Цяпер, калі яго больш няма, ён стаў яму ўдвая даражэйшы. Раней заўсёды існавала штосьці, што стрымлівала яго пачуцці да сябра. Цяпер гэтага больш няма. Дамогшыся свайго, ён адчувае, як усё больш і болын пачынае любіць яго.
Вакол толькі і гаворкі, што пра дона Рыкарда. Гавораць аб тым, які ён быў, ды як жыў, ды як памёр, і што сказаў тым ці іншым разам, і якое велікадушша праявіў у тым ці іншым выпадку, і які ён быў бездакорны рыцар, які вясёлы і храбрьі мужчына. Ён нібы стаў цяпер яшчэ жывейшы, чым пры жыцці. Але так заўсёды бывае, калі чалавек толькі што памёр.
Гэта хутка мінаецца. Няма ісціны больш бясспрэчнай за тую, што цябе забудуць.
Яны ж гавораць, што ён ніколі не будзе забыты. I, выдумляючы ўсялякія небыліцы пра яго выключнасць і незвычайнасць, яны спадзяюцца зрабіць яго бессмяротным. Дзіўна, як жа яны ненавідзяць смерць, асабліва калі яна закране іх любімчыкаў. Дык вось, стварэнне міфа ў поўным разгары, і таму, хто ведаў усю праўду пра гэтага гуляку, гэтага ветрагона і блазна, застаецца толькі рукамі развесці, слухаючы іхнія выдумкі. Іх ані не бянтэжыць, што ўсё гэта не мае ніякага дачынення да праўды: з іхніх слоў, ён быў сама радасць, сама паэзія і бог ведае што яшчэ, і свет без яго ўжо не той, і ніколі ўжо ім, на жаль, не пачуць яго заразлівага смеху, і скончаны яго вясёлыя выбрыкі, і ўсе яны асірацелі і прыбіты горам. Усім страшэнна падабаецца тужыць па ім.
Герцаг велікадушна ўдзельнічае ў меладраме. Ён тужліва выслухоўвае хвалебныя прамовы, устаўляючы зрэдку рэплікі, якія здаюцца асабліва прыгожымі таму, што сказаны ім.
Але наогул ён, спадзяюся, цалкам задаволены сваім маленькім браво. Хоць, вядома, не падае выгляду. Ён ні слова не сказаў мне пра ўсё гэта, ні пахвалы, ні папроку. Герцаг можа і не заўважаць сваіх слуг, калі яму так зручней.
Ён мяне пазбягае. Як заўсёды ў такіх выпадках.
Смутак герцагіні ні ў чым не выяўляецца. He ведаю, як гэта вытлумачыць,— магчыма, гэта азначае, што яна вельмі моцна гаруе. Яна проста ляжыць у пасцелі, утаропіўшыся ў адно месца, і ўсё.
Я, і ніхто іншы, прычына яе гора. Калі яна ў адчаі, дык толькі праз мяне. Калі яна змянілася да непазнавальнасці і ніколі не стане ранейшай, дык толькі праз мяне. I калі яна злягла і ляжыць увесь час у пасцелі, старая і брыдкая, і не дбае больш пра свой выгляд, дык усё гэта таксама толькі праз мяне.
Я і не здагадваўся, што маю над ёй такую ўладу.
Забойства прынесла герцагу папулярнасць. Усе гавораць у адзін голас, што ён выдатнейшы правіцель. Ніколі яшчэ яго перамога над ворагам не была такая поўная і не выклікала такога захаплення BroHaft асобай. Ім ганарацца, лічачы, што ён праявіў незвычайную вынаходлівасць і рашучасць.
Некаторыя сумняваюцца, ці прывядзе ўсё гэта да дабра. Яны, маўляў, прадчуваюць нядобрае. Але TaKia заўсёды знойдуцца. Большасць жа настроена аптымістычна, і варта герцагу паявіцца, як яго сустракаюць з захапленнем. Хто з людзей выстаіць перад абаяльнасцю правіцеля, для якога не існуе перашкод на шляху да мэты!
Народ спадзяецца, што нарэшце-такі надыдзе спакойнае і шчаслівае жыццё. Людзі рады, што суседні народ абезгалоўлены: цяпер ён ужо іх больш не патрывожыць і не зможа перашкодзіць іхняму шчасцю.
У іх толькі і клопату што пра шчасце.
Цікава было б ведаць, якія новыя далёкасяжныя планы ён цяпер выношвае. Ці думае ён зноў на іх напасці, пайсці проста на іх горад і авалодаць ім і ўсёй краінай? Гэта было б прасцей за ўсё пасля таго, як усе іхнія важакі, усе больш-менш значныя асобы зме-
цены з дарогі. Хлапчука Джаванні не варта браць у разлік, з ім нам не будзе аніякіх турбот, з гэтым баязлівым смаркачом, які ледзь што — адразу ўцякае. He шкодзіла б павучыць яго, як належыць паводзіць сябе мужчыне.
Я не сумняваюся, што мой валадар мае намер сабраць плён з забойства. Гэта было б толькі разумна. Ён жа не задаволіцца тым, што ёсць. Калі пасеяў ужо, дык трэба, зразумела, і зжаць.
Ходзяць недарэчныя чуткі, быццам народ Мантанцы ў злосці ўзяўся за зброю, пакляўшыся адпомсціць за свайго герцага і яго прыбліжаных. Адна балбатня, напэўна. Можна паверыць, што яны і лраўда злуюцца. Гэтага мы, уласна, і дамагаліся. Але што яны ўзяліся за зброю, каб помсціць за такога правіцеля, штосьці не верыцца. А калі нават і праўда, не варта надаваць гэтаму значэння. Народ без правіцеля ўсё роўна што статак бараноў без важака.
Я чуў, быццам на чале стаў дзядзька юнага Джаванні, брат Ладавіка. Быццам менавіта ён і пакляўся адпомсціць. Вось гэта ўжо больш падобна на праўду. Народ не помсціць за сваіх правіцеляў, дзеля чаго, каб хто спытаўся. Яму пры ўсіх пры іх жывецца аднолькава кепска, і ён толькі рады пазбавіцца хоць бы ад аднаго са сваіх крыўдзіцеляў.
Гавораць, ён чалавек таго ж складу, што і нябожчык Ладавіка, але дагэтуль яго заціралі, не даючы магчымасці сыграць хоць крыху значную ролю. Завуць яго Эрколе Мантанца, і, мяркуючы па ўсім, ён небяспечная асоба, хоць і не воін. Гавораць, быццам ён узяў цяпер лейцы ў свае рукі, каб, як ён сказаў, уратаваць краіну ў хвіліну смяротнай небяспекі і разам з тым паспрабаваць адціснуць убок юнага наследніка прастола, занадта, на яго думку, слабаха-
рактарнага на ролю герцага, у той час як ён сам — варты прадаўжальнік роду Мантанца і цалкам, на яго думку, падыходзіць на ролю валадара. Ну што ж, вельмі можа быць. Так яно звычайна і робіцца на свеце.
Пачынае, здаецца, усё ж збывацца маё прадказанне, што гэтаму юнаку з яго аленевымі вачамі і медальёнам на грудзях ніколі не сядзець на троне.
Сцягнуты ўжо, гавораць, значныя сілы на ажыццяўленне гэтай самай помсты, і непрыяцель нібы ўжо паваліў у краіну, прасоўваючыся па даліне ўздоўж ракі. На чале іх стаіць Бакароса, які за двайную ў параўнанні з нашай плату згадзіўся памерці са сваімі наёмнікамі за новага Мантанцу. Яны лютуюць, паляць і знішчаюць усё жывое на сваім шляху — як відаць, яны зусім не збіраюцца паміраць, а аддаюць перавагу таму, каб паміралі іншыя.
Нашы военачальнікі спешна збіраюць войска, каб затрымаць іх. У горадзе зноў поўна салдат, якія выпраўляюцца на поле бою, каб узяцца нарэшце зноў за сваю работу.
Герцаг нічога, па сутнасці, не робіць.
3 людзьмі ў нас, гавораць, цяжкавата, яно і зразумела, бо колькі ж было забіта на папярэдняй вайне. He так яно і лёгка набраць патрэбную колькасць здатных мужчын, якія ўмеюць хоць трымаць у руках зброю. Стараюцца, аднак, наскрэбці з апошняга, каб было не меней, чым у Мантанцы, у іх жа таксама былі вялікія страты, і яны досыць абяскроўленыя. Бадзёрасці ранейшай не відаць, але ўсе з гатоўнасцю скараюцца, разумеючы, што гэта непазбежна. Усе разумеюць, што трэба прымірыцца са сваім лёсам і што нельга жыць дзеля аднаго толькі шчасця.