Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

Кат; Карлік

Пер Лагерквіст

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1986
53.96 МБ
Часам мне здаецца, што ён пачаў мяне баяцца.
Гэтая чырванатварая вясковая дзеўка, камерыстка герцагіні, ляжыць хворая. Нарэшце і яна пабляднела. Што з ёй, цікава, здарылася?
Дзіўна, але я зусім не баюся пануючай паўсюль заразы. У мяне такое адчуванне, што хто-хто, а я ёй не заражуся, што яна мяне ўзяць не можа. Чаму? Ды проста адчуваю, і ўсё тут.
Яна небяспечная людзям, усім гэтым стварэнням, якія мяне акружаюць,— толькі не мне.
Герцагіня апускаецца ўсё больш. Цяжка бачыць гэты заняпад, гэтае разбурэнне ў ёй самой і ўвесь той беспарадак, запусценне і бруд, якія яе акружаюць. Адзінае, што яшчэ паказвае на яе высокае паходжанне і яе ранейшы нораў,— гэта тая ўпартасць, з якой яна ідзе сваім шляхам, нікому не дазваляючы ўмешвацца.
Пасля таго як захварэла камерыстка, нікому не дазваляецца да яе заходзіць, і бруд у пакоі неапісальны. Яна нічога не есць і так схуднела, што мне проста незразумела, як яна яшчэ не злегла.
Я адзіны, каму дазволена яе наведваць. Яна кленчыць і моліць, каб я прыйшоў і памог ёй у яе няшчасці і дазволіў паспавядацца мне ў грахах.
Я не магу супакоіцца. Я толькі што ад яе і яшчэ перапоўнены амаль страшным адчуваннем улады, якую я маю над людзьмі. Апішу маё наведанне.
У першы момант, зайшоўшы, я, як звычайна, нічога не ўбачыў. Потым выступіла святлейшая, хоць і за фіранкамі, пляма акна, а пасля я распазнаў і яе перад распяццем, дзе яна мармытала свае бясконцыя малітвы. Яна настолькі была паглыблена ў малітву, што не пачула, як я адчыніў дзверы.
У пакоі была такая духата, што я ледзь не задыхнуўся. Мне стала брыдка. Усё мне было брыдка. Пах, прыцемак, яе сагнутая постаць, яе худыя, непрыстойна аголеныя плечы, выпнутыя ззаду на шыі сухажыллі, непрыбраныя валасы, падобныя на старое сарочынае гняздо, уся яе няшчасная бездапаможная плоць, калісьці вартая кахання. Я адчуў штосьці падобнае на шаленства. Хоць я і ненавіджу людзей, але ў прыніжэнні іх бачыць не магу.
Раптам я пачуў свой уласны шалёны крык упоцемках, які прагучаў раней, чым яна паспела мяне заўважыць:
— Што ты ўсё молішся? Хіба я не сказаў табе, каб ты не смела маліцца! Мне абрыдлі твае малітвы!
Яна азірнулася, не спалохаўшыся, адно толькі ціхенька скуголячы, як пабітая сука, і не адрываючы ад мяне пакорлівага позірку. Такія штучкі не стрымліваюць гневу мужчыны. Я працягваў бязлітасна:
— Ты думаеш, яму патрэбны твае малітвы? Думаеш, ён даруе табе, калі ты будзеш так вось валяцца ў яго ў нагах, і кленчыць, і бясконца спавядацца? He вялікі фокус пакаяцца! Думаеш, ты яго падманеш? Думаеш, ён не бачыць цябе наскрозь?
Ты дона Рыкарда любіш, а не яго! Думаеш, я не ведаю? Думаеш, ты мяне падманеш, ашукаеш сваім крыўляннем, сваімі пастамі, сваім мардаваннем рас-
пуснай плоці? Ты па каханку сваім сохнеш, а зусім не па гэтым Распятым! Ты ЯГО любіш!
Яна глядзела на мяне з жахам. Бяскроўныя вусны дрыжалі. Потым яна ўкленчыла перада мной і прастагнала:
— Гэта праўда! Праўда! Уратуй мяне! Уратуй!
Пачуўшы яе прызнанне, я зусім выйшаў з сябе.
— Распусная падла! — крыкнуў я.— Прыкідваешся, што любіш свайго Збавіцеля, а сама паціху пагульваеш з распуснікам з пекла! Падманваеш свайго Бога з тым, каго ён шпурнуў у апраметную! Чартоўка ты праклятая, глядзіш пакорліва на Распятага і прызнаешся яму ў сваёй палымянай любві, а сама ў думках млееш у абдымках другога! I ты не разумееш, што ён цябе ненавідзіць? He разумееш?
— Разумею! Разумею! — стагнала яна, курчачыся, як раздушаны чарвяк, ля маіх ног. Мне прыкра было глядзець, як яна поўзае перада мною, мяне гэта толькі раздражняла, як ні дзіўна, мне не было ніякага задавальнення бачыць яе такой. Яна працягнула да мяне рукі.— Пакарай мяне, пакарай мяне, ты кара боская! — прастагнала яна. I, намацаўшы на падлозе бізун, яна падала яго мне і ўся сцялася, як сабака. Я схапіў яго, не помнячы сябе ад агіды і шаленства, і пачаў хвастаць яе, чуючы свой крык:
— Гэта Распяты! Той самы, што вісіць тут на сцяне, гэта ён цябе лупцуе, той, каго ты столькі разоў цалавала еваімі гарачымі, ілжывымі вуснамі і гаварыла, быццам любіш яго! Ці ведаеш ты, што такое любоў?! Ці ведаеш, чаго ён ад цябе хоча?! Я ПАКУТАВАЎ ЗА ЦЯБЕ, а ты пра гэта і не думала! Дык уведай жа сама, што значыць мучыцца!
Я проста ашалеў, наўрад ці ўсведамляў, што раблю, He ўсведамляў? Каб жа! Наадварот! Цудоўна ўсведамляў! Я вяршыў сваю помсту, я караў за ўсё! Я чыніў правасуддзе! Я здзяйсняў сваю страшную
ўладу пад людзьмі! Але, нягледзячы ні на што, я не адчуваў сапраўднай радасці.
За ўвесь гэты час яна ні разу нават не застагнала. Наадварот, супакоілася і заціхла. I калі ўсё было скончана, так і засталася ляжаць, дзіўным чынам пазбаўленая мною ад сваіх пакут.
— Гарэць табе ў геене вогненнай! I хай полымя вечна ліжа тваё паскуднае лона, што зведала агідны грэх кахання!
I, вымавіўшы гэты прыгавор, я пайшоў, пакінуўшы яе там валяцца, нібы ў паўзабыцці.
Я пайшоў да сябе. Сэрца ў мяне калацілася, калі я падымаўся ў пакоі карлікаў і зашчэпліваў за сабою дзверы.
Пакуль я цяпер пісаў, узбуджэнне маё ўляглося, і я адчуваю толькі бязмежную спустошанасць і перасыць. Маё сэрца ўжо не калоціцца, я не адчуваю нічога. Я гляджу ў пустэчу, і мой скамянелы твар суровы і бязрадасны.
Можа, яна і праўду гаварыла, што я кара боская.
Цяпер вечар таго самага дня, і я сяджу і гляджу на горад, які рассцілаецца далёка ўнізе ля маіх ног. Ужо апускаецца на зямлю змрок, аціх нарэшце пахавальны звон, боскія хмары і чалавечыя хаціны паступова ахутвае цемра. Я ўлоўліваю, як струменьчыкамі паўзе між імі дым пахавальных вогнішчаў, і едкі смурод падымаецца сюды, да мяне. Нібы густы вэлюм апускаецца на зямлю, і неўзабаве стане цёмна.
Жыццё! Навошта яно патрэбна, якая ў ім карысць, які ў ім сэнс? Навошта яму доўжыцца ва ўсёй яго безнадзейнасці і абсалютнай нікчэмнасці?
Я тушу факел аб зямлю, і надыходзіць ноч.
Дзеўка-служанка памерла. Яе пунсовыя шчокі не перашкодзілі ёй памерці. Яе скасіла чума.
Ф’ямета таксама памерла. Яна захварэла ўчора pa-
ніцай, і праз некалькі гадзін яе не стала. Я бачыў яе, калі здані-манахі прыйшлі па яе. На яе было страшна глядзець. Твар апухлы і брыдкі, як, пэўна, і ўсё цела. У ёй не бьіло больш нічога вартага захаплення. Агідны труп, і больш нічога. Яны накрылі яе страшны твар і панеслі.
У нас пры двары страшэнна баяцца заразы і стараюцца як мага хутчэй пазбавіцца ад нябожчыкаў. Але яе будуць хаваць сёння вечарам, аддаючы асаблівую пашану — такая воля ўладара. Якая розніца, калі яна ўсё роўна мёртвая. Ніхто яе не шкадуе.
Герцаг, магчыма, і шкадуе. Бадай, што і так. Ці адчувае палёгку. Можа, усё разам.
Нікому пра тое невядома, таму што ён ні з кім не размаўляе. Твар у яго бледны і схуднелы, і ён на сябе не падобны. Лоб пад чорнай пасмай увесь у маршчынах, і ходзіць ён згорбіўшыся. Змрочны позірк блішчыць дзіўным бляскам і поўны трывогі.
Я бачыў яго сёння мелькам. 3 нейкай пары я бачу яго вельмі рэдка.
Я больш не прыслугоўваю яму за сталом.
У герцагіні я з таго часу не быў. Гавораць, яна ляжыць у паўзабыцці. Герцаг часта да яе заходзіць, праседжвае ночы навылёт ля яе пасцелі — дзіва што, Ф’ямета ж памерла.
Дзіўныя стварэнні гэтыя людзі. I кахання іхняга я ніколі не навучуся разумець.
Непрыяцель зняў асаду і адступіў ад горада пасля таго, як чума пачала лютаваць і сярод іх. 3 такім праціўнікам у наёмнікаў няма ахвоты ваяваць.
Дык вось, чума паклала канец вайне. Нічому іншаму, зразумела, не пад сілу было б гэта зрабіць. Абедзве краіны спустошаны, асабліва наша. I абодва
народы, па ўсім відаць, занадта выматаны дзвюма войнамі, каб працягваць іх. Мантанца таксама нічога не дамогся. I вельмі верагодна, што яго салдаты прынясуць заразу і ў свае хаты.
Пры двары ў нас смерцяў усё больш і больш. Жалобныя дэкарацыі ў гонар Анджэлікі так і засталіся і няблага адпавядаюць агульнаму пахавальнаму настрою.
Я зусім адхілены ад службы пры двары. Ніхто мяне больш не кліча, нікому я больш не патрэбны. I ўжо менш за ўсё герцагу. Яго я наогул болып не бачу.
Я па тварах заўважаю: штосьці тут не тое. Але што, не разумею.
Ці не нагаварылі ўжо чаго на мяне?
Я не выходжу са сваіх пакояў, жыву тут сам па сабе. Я не спускаюся нават абедаць, у мяне засталося крыху хлеба, чым я і кармлюся. Мне хапае, патрэбы мае заўсёды былі невялікія.
Адзінокі, сяджу я пад сваёй нізкай столлю, аддаўшыся роздуму. Мне ўсё больш і больш падабаецца гэтая нікім непарушная адзінота.
* * *
Я ўжо вельмі даўно нічога не запісваў. Гэта звязана з падзеямі, якія нечакана ўварваліся ў маё жыццё і перашкодзілі мне весці далей запісы. У мяне нават і доступу да іх не было. Толькі цяпер іх сюды мне прынеслі.
Я сяджу прыкаваны да сцяны ў адным з падзямелляў замка. Яшчэ зусім нядаўна ў мяне і рукі былі закаваны, незразумела, праўда, дзеля чаго, бо ўцячы я ўсё роўна б не змог. Напэўна, проста для Ta­ro, каб пакаранне было яшчэ цяжэйшае. Цяпер мне
іх нарэшце раскавалі — не ведаю ўжо чаму, я аб тым не прасіў, я наогул нічога не прасіў. Без кайданоў стала крышачку зручней, хоць, наогул, нічога не змянілася. Вссь тады я і ўгаварыў Ансельма, майго турэмшчыка, прынесці мне з пакояў для карлікаў мае пісьмовыя прылады і мае запісы, каб трошкі развеяцца сяды-тады. Згадзіўшыся прынесці іх, ён, мусіць, рызыкаваў, таму што хоць яны і раскавалі мне рукі, але наўрад ці згадзіліся б зрабіць мне гэтую маленькую ласку, і ён, як сам сказаў, не мае права мне нічога дазваляць, як бы яму ні хацелася. Але ён паслужлівы і просты хлопец, і ўрэшце мне ўдалося яго ўгаварыць.
Я перачытаў свае запісы з самага пачатку — кожны дзень патрохі — і атрымаў пэўнае задавальненне, нібы перажыў нанова сваё ўласнае жыццё і жыццё многіх іншых і яшчэ раз перадумаў у вольную хвіліну аб усім. Я паспрабую цяпер прадоўжыць з таго месца, на якім спыніўся, каб унесці хоць крышачку разнастайнасці ў сваё аднастайнае існаванне.
Аднойчы раніцай, калі я сядзеў сабе спакойна ў сваёй каморцы, у дзвярах раптам паявіўся адзін з падручных ката і загадаў мне ісці за ім. Тлумачэння ён мне ніякага не даў, а я нічога не пытаўся, таму што лічыў ніжэй сваёй годнасці першым з ім гаварыць. Ён прывёў мяне ў засценак, дзе ўжо сядзеў кат, велізарны, чырванатвары і да пояса голы. Быў там і судзейскі, і пасля таго, як мне паказалі прылады катаванняў, ён папрасіў мяне чыстасардэчна расказаць аб тым, што адбывалася ў час маіх наведванняў герцагіні і чаму яна цяпер у такім вартым жалю стане. Я, натуральна, адмовіўся. Ён двойчы прасіў мяне прызнацца, але ўсё дарэмна. Тады кат схапіў мяне і пачаў прывязваць да дыбы, збіраючыся катаваць. Аказалася, аднак, што дыба не прыстасаваная да цела такіх памераў, як маё, і мне давялося злезці і чакаць,