• Часопісы
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    Страх? Што гэта такое? Напэўна, я павінен быў бы адчуваць страх, лежачы адзін у начной цемры і бачачы, як да мяне набліжаецца здань Іясафата, як ён падыходзіць усё бліжэй, бледны як смерць, з сінякамі на шыі і разяўленым ротам.
    Але я не адчуваю ні боязі, ні раскаяння, не зведваю ніякіх моцных эмоцый. Пры яго з’яўленні я думаю толькі аб тым, што ён памёр і што з таго часу я зусім адзін.
    Я ХАЧУ быць адзін, я не хачу, каб існавала нешта, акрамя мяне. I я добра бачу, што ён мёртвы. Гэта ўсяго толькі яго здань, і я літаральна адзін у цемры, як і штоночы з таго самага часу, як задушыў яго.
    Страшнага нічога ў гэтым няма.
    Пры двары паявіўся вельмі высокага росту мужчына, з якім герцаг паводзіць сябе на здзіўленне пачціва, можна нават сказаць, пашанотліва. Ён званы госць, і герцаг гаворыць, што даўно чакаў яго і вельмі шчаслівы, што яго ўшанавалі нарэшце візітам.
    Ён паводзіць сябе з ім проста як з раўнёю.
    He ўсе ў нас пры двары лічаць гэта смешным, сёй-той гаворыць, што ён сапраўды выдатны чалавек і раўня герцагам. Аднак апранаецца ён не па-герцагску, а досыць проста. Хто ён, нарэшце, такі і чым гэткі важны, я пакуль што не даведаўся. 3 цягам часу гэта, напэўна, высветліцца. Кажуць, ён да нас надоўга.
    He буду адмаўляць, у ім ёсць нешта, што выклікае павагу: паводзіць ён сябе больш нязмушана і з болыпай годнасцю, чым іншыя, лоб у яго высокі і, як часта гавораць людзі, з адзнакаю думкі, а твар, акаймаваны сівой барадой, высакародны і сапраўды прыгожы. У ім ёсць нешта зграбнае і гарманічнае, і манеры ў яго спакойныя і стрыманыя.
    Цікава было б ведаць, у чым яго звыродлівасць.
    Адметны госць абедае за адным сталом з герцагам. Яны ўвесь час гутараць на самыя розныя тэмы, і я, прыслугоўваючы свайму гаспадару — ён заўсёды патрабуе, каб менавіта я гэта рабіў,— не магу не заўважыць, што наш госць чалавек адукаваны. Яго думка ахоплівае, здаецца, усё, і ён цікавіцца ўсім на свеце. Ён бярэцца вытлумачваць усё чыста, але, у адрозненне ад іншых, не заўсёды ўпэўнены ў тым, што яго тлумачэнне правільнае. Старанна і падрабязна растлумачыўшы, як, на яго думку, трэба разумець тое ці іншае, ён, здараецца, замоўкне і задумаецца, a пасля скажа з сумненнем: але, магчыма, яно і не так. Я не ведаю, як гэта расцаніць. Можна лічыць гэта свайго роду мудрасцю, але ж і не выключана,
    што гаворыць ён так проста таму, што яму сапраўды нічога дакладна невядома, і тады выходзіць, што ўсе яго старанна ўзведзеныя мысліцельныя збудаванні мала чаго вартыя. Апошняе найбольш верагодна, калі я правільна ацэньваю магчымасці чалавечага розуму. Многія, аднак, не разумеюць, што недасканаласць чалавечага розуму абавязвае да пэўнай сціпласці. Магчыма, ён разумее.
    Але герцаг нічога такога не заўважае, ён слухае яго з прагнасцю, быццам п’е з празрыстай крыніцы, адкуль струменяць веды і мудрасць. Ён глядзіць яму ў рот, быццам паслухмяны вучань настаўніку, хоць, зразумела, і не прыніжаючы сваёй герцагскай годнасці. Часам ён называе яго «маэстрам». Цікава, дзе хаваецца прычына такой ліслівай пакорлівасці. Наколькі я ведаю майго гаспадара, нейкая прычына абавязкова ёсць. Вучоны муж часцей за ўсё робіць выгляд, быццам і не чуў гэтага пахвальнага звароту. Магчыма, ён і на самай справе сціплы. Але, з другога боку, ён часам выказваецца з вельмі вялікай пэўнасцю, вельмі пераканаўча адстойвае сваю думку і прыводзіць такія доказы, якія сведчаць аб вострым і праніклівым розуме.
    Ён, выходзіць, не заўсёды сумняваецца.
    Гаворыць ён спакойным, прыгожым і незвычайна гучным голасам. Да мяне ён прыязны і, здаецца, мае да мяне цікавасць. Чаму, я не ведаю. Нечым ён, бадай, нагадвае герцага, гэтак мне часам здаецца, хоць я і не магу толкам растлумачыць, чым менавіта.
    Ён не фальшывы.
    Адметны чужаземец рыхтуецца ўзяцца за работу ў манастыры францысканцаў Санта-Крочэ, будзе маляваць нейкую карціну на сцяне тамашняй трапезнай. Значыцца, ён усяго толькі малюе выявы святых
    і рознае такое, як і шмат хто пры тутэйшым двары. Вось у чым, аказваецца, яго «адметнасць».
    Я не хачу, вядома, сказаць, што ён не можа быць адначасова і чымсьці другім, чымсьці болыпым, і што яго абавязкова трэба прыроўніваць да прымітыўных яго сабратоў па рамястве. Ён, трэба прызнаць, робіць куды лепшае ўражанне, і зразумела, чаму герцаг слухае яго больш уважліва, чым усіх астатніх. Але ж не аракул ён на самай справе, каб слухаць яго, разявіўшы рот, і не такая ўжо важная птушка, каб саджаць яго штодзень за адзін стол з сабой. He, гэта незразумела. Бо, што там ні кажы, ён усяго толькі рамеснік, і ўсё, што ён робіць, ён робіць уласнымі рукамі, няхай нават, пры сваёй адукаванасці і сваім розуме, ён і ахоплівае многае — настолькі ўжо многае, што сам не можа ўразумець! Якія ў яго рукі, я не ведаю, спадзяюся, умелыя, калі герцаг яго наняў, а што думка яго бярэцца рашаць задачы, да якіх яна не дарасла, дык жа ў гэтым ён і сам прызнаецца. Ён, напэўна, фантазёр. Пры ўсёй яснасці розуму і мностве ідэй ён, напэўна, будуе на пяску, і той свет, які ён нібыта творыць, па сутнасці, зусім няпэўны, нерэальны.
    Зрэшты, як ні дзіўна, ніякай пэўнай думкі ў Ma­ne пра яго яшчэ няма. Чаму ж так? Звычайна ў Ma­ne адразу складваецца пэўнае ўражанне пра любога, з кім бы ні сутыкнуўса. Напэўна, ён настолькі вышэйшы за іншьіх ак асоба, наколькі ён вьішэйшы за іх ростам. Ён ак бы ва ўсіх адносінах узвышаецца над сярэднім узроўнем. Але а не ведаю, у чым, уласна, яго перавага і ці сапраўды ён настолькі ўсіх перавышае. I чаму, каб хто спытаў, ён павінен адрознівацца ад усіх астатніх людзей, што страчаліся мне?
    Як бы там ні было, я перакананы, што герцаг пераацэньвае яго вартасці.
    Завуць яго Бернарда, самае звычайнае імя.
    Герцагіня яго не заўважае. Ён жа стары. А мужчынскія гаворкі яе, як відаць, зусім не цікавяць. Прысутнічаючы пры іх шматслоўных гутарках, яна маўчыць і думае пра сваё. Мне здаецца, яна нават і не чуе, што гаворыць гэты вучоны муж.
    Затое ён ёю, здаецца, добра-такі цікавіцца. Ён, я заўважыў, разглядае яе крадком, калі ніхто не бачыць. Вывучае яе твар, быццам штосьці ў ім шукаючы, позіркам дапытлівым і ўсё больш і больш задуменным. Што ў ёй можа вабіць яго?
    Твар жа ў яе зусім нецікавы. Адразу відаць, што яна распусніца, хоць яна і намагаецца гэта схаваць за падманліва цнатлівым абліччам. He трэба доўга разглядаць, каб зразумець яе сутнасць. I што тады застаецца разглядаць, чаго дашуквацца ў яе распусным твары? Што ў ім прывабнага?
    Але яго вабіць, відаць, усё на свеце. Ён можа, напрыклад, падняць з зямлі камень — я сам бачыў — і разглядаць яго з незвычайнай цікавасцю, круціць і так, і гэтак, каб урэшце пакласці сабе ў кішэню, як каштоўнасць. Няма, здаецца, на свеце рэчы, якая не прыцягнула б яго ўвагі. Прьідуркаваты ён, ці што?
    Дурань, якому можна пазайздросціць! Той, каму і каменьчык каштоўнасць, на кожным кроку натыкаецца на скарбы.
    Ён неверагодна цікаўны. Ён утыкае свой нос усюды, усё яму трэба ведаць, пра ўсё выпытаць. Ён распытвае рабочых пра іх інструменты і прыёмы працы, робіць свае заўвагі, дае парады. Ён вяртаецца са сваіх загарадных шпацыраў з ахапкамі кветак, усаджваецца і пачынае абрываць пялёсткі, каб паглядзець, як зроблена кветка ўсярэдзіне. Ён можа гадзінамі прастойваць, сочачы за палётам птушак, быццам і ў гэтым ёсць нешта надзвычайнае. Нават галовы забойцаў і злодзеяў на калах перад замкавымі варотамі, якія ўсім абрыдлі,— нават іх ён можа разглядаць
    ледзь не гадзінамі, думаць над імі, быццам над нейкімі дзіўнымі загадкамі, і зрысоўваць сабе ў запісную кніжку сярэбраным алаўцом. А як некалысі дзён назад на плошчы павесілі Франчэска, ён стаяў паперадзе ўсіх, разам з хлаггчукамі, каб лепш бачыць. Начамі ён разглядвае зоркі. Яго дапытлівасць ахоплівае літаральна ўсё.
    А ці праўда, што ва ўсім ёсць свая цікавасць?
    Мне напляваць, куды ён там утыкае свой нос. Але калі ён яшчэ раз да мяне дакранецца, я праткну яго кінжалам. Я цвёрда вырашыў, што так і зраблю, чым бы гэта мне ні пагражала.
    Сёння ўвечары, калі я наліваў яму віна, ён узяў маю руку, збіраючыся яе разгледзець,— я са злосцю вырваў яе. Але герцаг, усміхнуўшыся, загадаў мне паказаць руку. Ён дэталёва яе разглядаў, вывучаў з нахабнай бессаромнасцю кожны сустаў, кожную маршчынку ля запясця і паспрабаваў нават закасаць рукаў, каб паглядзець вышэй. Я зноў вырваў руку, страшэнна ўзлаваны, гнеў клекатаў ува мне. Абодва яны ўсміхаліся, а я гатовы быў спапяліць іх позіркам.
    Калі ён яшчэ раз да мяне дакранецца, я палюбуюся на яго кроў! Я не выношу чалавечага дотыку, не выношу ніякага замаху на сваё цела.
    Ходзяць дзіўныя чуткі, быццам ён угаварыў rep­para выдаць яму труп Франчэска, каб успароць яго і паглядзець, які чалавек знутры. He можа таго быць. Гэта неверагодна. I не можа быць, каб яны ўзялі ды знялі труп, яму ж прызначана гайдацца на вяроўцы на страх народу і злачынцу на сорам, такі прыгавор, і чаму б груганню не скляваць нягодніка нароўні з іншымі! Я быў з ім, на жаль, знаёмы і надта добра ведаю, што ён варты самай вялікай на свеце кары,
    ён не раз крычаў мне ўслед на вуліцы ўсялякую брыдоту. Калі яго знімуць, пакаранне ўжо будзе не такое, як іншым павешаным.
    Я пачуў пра гэта толькі сёння ўвечары. Цяпер ноч, і мне не відаць, ці матляецца там гэтая надла.
    Я не магу паверыць, каб герцаг мог пайсці на такое. Гэта няпраўда!
    Гэта ПРАЎДА! Нягоднік ужо не матляецца на шыбеніцы! I мне нават вядома, куды ён дзеўся. Я злавіў вучонага старца за яго бессаромным заняткам!
    Я звярнуў увагу, што ў падзямеллі не ўсё, як звычайна. Дзверы, што былі заўсёды замкнёньія, стаялі адчыненыя. Я заўважыў гэта яшчэ ўчора, але не надаў асаблівага значэння. Сёння я ўсё ж пайшоў праверыць, што здарылася, і ўбачыў, што дзверы па-ранейшаму прачьіненыя. Я прайшоў цёмньім вузкім калідорам да наступных дзвярэй, якія таксама былі не замкнёныя, я зайшоў, стараючыся не рабіць шуму, і апынуўся ў прасторным памяшканні — у святле, што падала з вузкага акенца ў паўднёвай сцяне, я ўбачыў старога, які схіліўся над распластаваным трупам Франчэска. У першы момант я не паверыў сваім вачам, але гэта быў Франчэска, прытым ускрыты, відаць былі вантробы, сэрца і лёгкае, зусім як у жывёліны. Я ў жыцці не бачыў нічога больш агіднага, не мог нават уявіць сабе такой мярзотнасці, як гэтыя чалавечыя вантробы. А стары схіліўся над імі і разглядаў з напружанай цікавасцю, асцярожна штосьці падразаючы ножыкам ля сэрца. Ён быў так захоплены сваім заняткам, што нават не заўважыў, як я зайшоў. Нічога, здавалася, не існавала для яго, акрамя таго паскудства, у якім ён корпаўся. Але нарэшце ён падняў галаву, і я ўбачыў яго вочы —■ яны блішчалі ад шчасця. Твар у яго бьіў поўны захаплення. Я мог разглядаць яго колькі хацеў, таму што ён