• Часопісы
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    сціснуўшы вусны, і вочы яго гарэлі змрочыым агнём. Я быў, прызнацца, страшэнна здзіўлены. Няўжо гэта ён, той самы, хто зусім яшчэ нядаўна захапляўся бязмежнай веліччу чалавека, хто прадказваў яму ўсемагутнасць, прадказваў, што чалавек, як усемагутны манарх, будзе ўладарыць у сваіх цудоўных уладаннях? Хто паказваў чалавека ледзь не богам?
    He, я не магу яго зразумець. Я нічога не разумею.
    А герцаг слухаў яго, разявіўшы рот, узяты ў палон разумнымі прамовамі маэстра, хоць яны зусім супярэчылі ўсяму таму, што ён да гэтага часу чуў з яго вуснаў. Ён быў цалкам з ім згодны. Нічога не скажаш, здольны вучань.
    Як звязаць адно з адным? Якім чынам яны ўмудраюцца сумяшчаць у сабе такія супярэчнасці, як могуць з аднолькавай пераканаўчасцю гаварыць пра ўсё на свеце? Сам я заўсёды нязменны, і мне гэта незразумела.
    Я доўга не мог заснуць і ўсё намагаўся ўразумець, што ж яны сабой уяўляюць, але мне гэта ніяк не ўдаецца. Я не магу прыйсці ні да якай яснасці.
    To раптам адна радасць — маўляў, ах, як цудоўна, як хораша быць чалавекам. To раптам адна безнадзейнасць, адмаўленне ўсялякага сэнсу, адчай.
    Што ж УСУР’ЁЗ?
    Ён перастаў пісаць партрэт герцагіні. Кажа, што не можа яго скончыць, не выходзіць: нібыта ёсць у ёй нешта няўлоўнае, чаго ён ніяк не можа ўхапіць, высветліць сабе. Значыць, і гэтая яго работа застанецца няскончанай, як «Тайная вячэра», як усё, за што ён бярэцца.
    Мне давялося ўбачыць у пакоях герцага гэты партрэт — не разумею, чым ён благі. Па-мойму, партрэт вельмі добры. Ён паказаў яе такой, якая яна ёсць: старэючай распусніцай. Падабенства дзівоснае, проста
    д'ябальскае. Пажадлівы твар з цяжкімі павекамі і гэтай няўлоўнай распуснай усмешкай, усё надзвычай дакладна. Ён саму яе душу выцягнуў і паказаў, выкрыццё проста жахлівае.
    He, што ні кажы, а ў людзях ён разбіраецца.
    Чаго ж не хапае? Ён жа лічыць, што нечага не ханае. Чаго ж? I ён жа лічыць, што не хапае нечага істотнага, такога, без чаго яна не яна. Але чаго менавіта? Мне гэта зусім незразумела.
    Аднак, калі ён кажа, што партрэт няскончаны, значыць, так яно і ёсць. «Незавершаным пакіну я пасля сябе ўсё»,— гэта яго ўласныя словы. Ды і ўсё, маўляў, што ні вазьмі — толькі першы крок на шляху да нездзяйсняльнага. Уся чалавечая культура — толькі першы крок, толькі пачатак, а заканчэнне, маўляў, асалютна немагчымае. I таму ўсё ў цэлым, па-сутнасці, пазбаўлена сэнсу.
    Вядома, пазбаўлена сэнсу. А як інакш можна ўявіць сабе жыццё?! Бязглуздасць жа — аснова яго асноў. На якім яшчэ грунце, дастаткова моцным і непарушным, магло б яно трымацца? Любая ж, нават самая вялікая, ідэя заўсёды можа быць падарвана другой вялікай ідэяй і з часам канчаткова ёю ўзарвана, знішчана. Бязглуздасць жа непахісная, несакрушальная, непрыступная. Яна — адзіна салідны грунт, і таму выбар выпаў на яе. Няўжо трэба столькі ламаць сабе галаву, каб зразумець гэта?
    Мне гэта і так зразумела.
    У паветры носіцца штосьці трывожнае. Што такое? Мне нічога невядома, але чуццё мне падказвае: ШТОСЬЦІ рыхтуецца.
    Вонкава ўсё нібыта спакойна, жыццё ў замку ідзе сваёю чарадою. Нават спакайней, чым звычайна, бо гасцей зусім мала і ніякіх прыёмаў, ніякіх забаў, як бывала такою парою года. Але як жа растлумачыць...
    праз гэта толькі яшчэ вастрэй адчуваеш, пгго насоўваюцца важныя падзеі.
    Я ўвесь час напагатове, усё прыкмячаю — але прыкмячаць быццам і няма чаго. У горадзе таксама не заўважаецца нічога асаблівага. Усё-ўсё так, як заўсёды. Але ШТОСЬЦІ нядобра. I насоўваецца нешта сур’ёзнае. Я ўпэўнены.
    Трэба набрацца цярпення і чакаць, што з усяго гэтага будзе.
    Кандацьер Бакароса паехаў, і палац Джэральдзі зноў апусцеў. Ніхто не ведае, куды ён паехаў, знік, быццам скрозь зямлю праваліўся. Могуць, вядома, падумаць, што яны з герцагам пасварыліся. Многім здавалася дзіўным, як гэта герцаг, чалавек высокаадукаваны, можа знаходзіць асалоду ў кампаніі з гэтым неачэсаным грубіянам. А вось я іншай думкі. He буду, вядома, адмаўляць, што Бакароса — сапраўдны дзікун, а герцаг, наадварот, чалавек на рэдкасць вытанчаны і выхаваны. Але ж ён і сам з роду кандацьераў, пра што большасць, здаецца, зусім забылася. I ці даўно яго продкі былі кандацьерамі — усяго некалькі пакаленняў назад! А што такое некалькі пакаленняў!
    Мне думаецца, гэтыя двое разумелі адзін аднаго без асаблівых цяжкасцей.
    Змен пакуль ніякіх, але ў паветры па-ранейшаму трывожна. У такой справе маё чуццё мяне не падводзіць. Рыхтуецца нешта сур’ёзнае.
    Герцаг у ліхаманкавай, можна сказаць, дзейнасці. Але чым ён заняты? Прымае нейкіх наведнікаў, зачыняецца з імі для тайных перагавораў. Усё трымаецца ў сакрэце. Пра што можа ісці гаворка?
    Паяўляюцца нейкія ганцы, ахінутыя велізарнай таямнічасцю, у замак іх прапускаюць толькі ўночы. I цяпер у нас вечна таўчэцца народ, усё з нейкімі
    справамі: намеснікі, саветнікі, военачальнікі, старэйшыны старадаўніх родаў — старадаўніх ваяўнічых родаў, пакораных калісьці продкамі герцага. Цяпер ужо ніяк не скажаш, што ў замку спакойна.
    Маэстра Бернарда не мае, напэўна, ніякага дачынення да ўсяго, што адбываецца. Герцаг акружае цяпер сябе людзьмі зусім іншага гатунку. Вучоны старац наогул ужо, відаць, сышоў са сцэны, ва ўсякім разе, не параўнаць з ранейшым.
    Я магу гэта толькі ўхваліць. Занадта ўжо шмат увагі аддавалі яму пры двары.
    Маё прадчуванне, што рыхтуецца нешта сур’ёзнае, спраўдзілася. Сумненняў болын няма.
    Я мяркую па цэлым шэрагу прыкмет. Па-першае, былі пакліканы звездары і вельмі доўга сядзелі ў reppara: і прыдворны звяздар Нікадэмус, і іншыя доўгабародыя, што жывуць тут паразітамі. Прыкмета беспамылковая. Акрамя таго, герцаг меў працяглую гаворку з паслом Медычы і з прадстаўніком Венецыянскай гандлярскай рэспублікі, а галоўнае, з архіепіскапам, які прадстаўляе Найсвяцейшы прастол. I гэта, і сёе-тое іншае з падзей апошніх дзён — усё досыць недвухсэнсоўнае, і ўсё паказвае на адно.
    Мусібыць, рыхтуецца ваенны паход. Звездароў паклікалі, напэўна, каб параіцца і даведацца, як ставяцца да задуманага зоркі — кожны цвярозы правіцель не забудзецца гэта высветліць у першую чаргу. Бедалагі былі забытыя, пакуль герцаг вадзіў кампанію з месірам Бернарда, які, праўда, таксама верыць ва ўсемагутнасць зорак, але мае на гэты конт зусім іншыя паняцці, якія нашы звездары лічаць ерассю і д’ябальшчынай. Цяпер жа герцаг палічыў, як відаць, за лепшае наблізіць да сябе прававерных. I тыя зноў ледзь не лопаюцца ад усведамлення ўласнай значнасці. ІІерагаворы ж з пасламі былі наладжаны, вядома, для
    таго, каб іх Дзяржавы падтрымалі ці, ва ўсякім выпадку, не перашкодзілі задуманаму.
    Але важней за ўсё, думаецца мне, адносіны да гэтых планаў Яго святасці. Без боскага блаславення не будзе ўдачы ні ў адной зямной справе.
    Я спадзяюся, ён яго даў, бо чакаю не дачакаюся, калі нарэшце зноў будзе вайна.
    Вайна БУДЗЕ! Маё чуццё яшчэ ніколі мяне не падвсдзіла, я адчуваю вайну ва ўсім: гэтая трывога, гэтая таямнічасць, знаёмы выраз чалавечых твараў... Само паветра пахне вайною. У ім ёсць нешта падбадзёрлівае, добра мне знаёмае. Проста такі ажываеш пасля гэтай задушлівай бяздзейнасці, запоўненай адной толькі бясконцай балбатнёй. Дзякаваць богу, што людзям нарэшце знайшоўся занятак, акрамя балбатні.
    Усе людзі, па сутнасці, хочуць вайны. У час вайны ўсё прасцей, таму яна прыносіць палёгку. Усе людзі лічаць, што жыццё занадта складанае. Так яно і ёсць, таму што яны самі яго ўскладняюць. Само ж па сабе жыццё зусім не складанае, наадварот, яно дзівосна простае. Але ім, напэўна, ніколі гэтага не зразумець. Яны не разумеюць, што лепш пакінуць усё так, як ёсць. Яны ніяк не могуць пакінуць жыццё ў спакоі, перастаць выкарыстоўваць яго на мноства самых дзіўных мэт. I разам з тым яны ж лічаць, што проста жыць і дыхаць — ужо цудоўна!
    Герцаг адразу ажыў і падцягнуўся. Твар энергічны і рашучы: кароткая квадратная бародка, запалыя бледныя шчокі, хуткі позірк, стоена-зоркі, як у драпежнай птушкі, што робіць кругі над сваімі паляўнічымі ўладаннямі. Ён, мусібыць, нацэліўся на сваю любімую дзічыну — на заклятага ворага яго роду.
    Я бачыў, як ён узбег сёння па параднай лесвіцы,— за ім па пятах начальнік гвардыі (я думаю, яны ездзілі правяраць падрыхтоўку войск),— увайшоўшы ў за-
    лу, ён скінуў плашч на рукі служку і застаўся стаяць у сваім чырвоным камзоле, пругкі і гнуткі, як клінок, з ганарыстай усмешкай на тонкіх вуснах. Ён быў падобны на чалавека, які скінуў нарэшце маскарадны касцюм. Уся яго істота дыхала энергіяй. Усё выдавала ў ім чалавека ДЗЕЯННЯ.
    Ды я і заўсёды ведаў, што ён менавіта такі.
    Звездары абвясцілі, што момант для вайны на рэдкасць удачлівы, больш удачлівага выбраць немагчыма. Яны склалі гараскоп герцага і прыйшлі да высновы, што ён нарадзіўся пад знакам Ільва. (Невялікая навіна, гэта было вядома яшчэ пры яго нараджэнні і вельмі, кажуць, распальвала фантазію яго прыбліжаньіх як добрая, шматабяцальная прыкмета для будучага правіцеля, а ў народзе выклікала нямала роздуму, ды і страху таксама. Таму ён і імя такое носіць — Леў). А якраз паблізу ад гэтага знака задыяка знаходзіцца цяпер Марс, і хутка гэтая крывавая зорка бога вайны сумесціцца з магутным сузор’ем герцага. Гэтаксама і іншыя нябесныя феномены, якія маюць уплыў на лёс герцага, выключна спрыяльныя. Таму яны, маўляў, могуць цвёрда абяцаць шчаслівы зыход кампаніі. Мала таго, было б проста недаравальна не скарыстаць такога рэдкага выпадку.
    Я ні трошкі не здзіўлены іх прадказаннямі, яны ж заўсёды прадказваюць так, як хочуць уладары, асабліва пасля таго выпадку, калі герцагаў бацька загадаў адлупцаваць бізунамі звездара, які сцвярджаў, нібыта іхняму роду пагражае пагібель, з той прычыны, што ён вылічыў, быццам крывавае ўзыходжанне на прастол заснавальніка дынастыі па часе дакладна супала са з’яўленнем на небе благой зоркі, якая валачыла за сабой вогненны хвост,— прадказанне, справядлівае ці не для кожнага, што царуе, роду.
    Нічога, паўтараю, дзіўнага, што яны так прадка-
    залі, і на гэты раз я зусім імі задаволены. Сваю справу яны ведаюць, і нарэшце-такі ад іх ёсць толк — гэта ж надта важна, каб герцаг, салдаты і ўвесь народ верылі, што зоркі спрыяльна ставяцца да іхняга намеру, што яны ў ім зацікаўленыя. Цяпер зоркі сказалі сваё слова, і ўсе засталіся задаволеныя сказаным.