• Часопісы
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    Мяне раздражняе, што дон Рыкарда таксама ўдзельнічае ў паходзе. Гэты выхваляка і выскачка вечна тут як тут (часцей за ўсё пад бокам у герцага) са сваімі дурнымі жарцікамі іншым на пацеху. Гэты яго плебейскі румянец на ўсю шчаку, гэтыя яго буйныя белыя зубы, якія ён бясконца выскаляе, таму што яму здаецца смешным усё,— усё ж надзіва прымітыўная асоба! Чаго варта адна яго манера ўстрэсваць чупрыпай і з самазадаволеным выглядам церабіць увесь час у пальцах кучаравую чорную бародку. He разумею — як толькі герцаг трывае яго.
    I ўжо зусім не разумею, што прывабнага знаходзіць у гэтым радавітым плебеі герцагіня. Зрэшты, мяне гэта не датычыць ды і да справы не адносіцца. Мяне гэта проста не цікавіць.
    Калі чуеш гаворкі аб тым, што ён нібыта храбры, дык проста не зразумела, што пры гэтым маецца на ўвазе. Я, прынамсі, не разумею. Ён поруч з іншымі ўдзельнічаў у бітве ля ракі, але мне штосьці не верыцца, каб ён там мог хоць чым-небудзь вызначыцца. Я, напрыклад, наогул яго там не заўважыў. Напэўна, гэта ён сам так гаворыць. А паколькі ўсе глядзяць яму ў рот і ловяць кожнае яго слова, дык яму нічога не значыць усіх пераканаць. Сам я зусім не веру, што ён паказаў там храбрасць. Невыносны балбатун і выхваляка — вось што ён такое!
    Храбрэц! Смешна нават падумаць!
    Вось герцаг, той сапраўды храбры. Ён заўсёды там, дзе гарачэй за ўсё, яго беласнежнага скакуна і яркі плюмаж заўсёды ўбачыш у самай гушчыні схваткі,
    вораг, калі захоча, можа ў любую хвіліну сысціся з ім твар у твар, ён заўсёды рызыкуе сваім жыццём. Ён любіць рукапашную дзеля рукапашнай, гэта адразу відаць, яна яго ап’яняе. I Бакароса, зразумела, таксама храбры. Зрэшты, у дачыненні да яго гэта, бадай, не тое слова. Яно занадта мізэрнае і не дае поўнага ўяўлення аб тым, які ён у баі. Мне расказвалі: калі ён ідзе на ворага, дык наводзіць жах нават на самых загартаваных воінаў. I самае страпінае, кажуць, што ён быццам зусім не раз’юшаны, не ап’янелы ад бітвы, a проста засяроджана робіць сваю справу, забівае метадычна і спакойна. Ён, кажуць, часта змагаецца спешыўшыся — напэўна, каб быць бліжэй да сваёй ахвяры. Напэўна, яму проста падабаецца пускаць людзям кроў, працінаць іх навылёт. Як змагаецца герцаг і іншыя, выглядае, кажуць, у параўнанні з гэтым дзіцячай забаўкай. Сам-то я не бачыў, здалёку мне не разглядзець усіх падрабязнасцей, ведаю толькі з чужых слоў. He магу выказаць, як мне горка, што нельга паглядзець на яго зблізку.
    Вось такія людзі, як герцаг і ён, сапраўды храбрыя, кожны па-свойму. Але ўжо дон Рыкарда! Проста смешна ўспамінаць яго разам з імі!
    Бакароса — як, зрэшты, і яго наёмнікі — любіць, кажуць, да таго ж паліць усё датла на сваім шляху, рабаваць, вынішчаць і спусташаць усё чыста. А гэта ўжо занадта, на думку герцага, ваенная неабходнасць такога не вымагае. Хоць наогул ён і сам не супраць спусташэння. Але там, дзе прайшоў Бакароса, не застаецца, кажуць, нічога жывога. Карацей кажучы,— вядома, калі верыць чуткам,— герцаг і яго кандацьер разыходзяцца тут у думках. Сам я схіляюся больш да пункту гледжання Бакаросы. Варожая зямля ёсць варожая зямля, і абыходзіцца з ёю трэба адпаведна. TaKi закон вайны. Хай гэта называюць жорсткасцю, але ж вайна і жорсткасць непадзельныя, тут ужо нічога не
    зробіш. Хочаш не хочаш, а трэба знішчаць тых, з кім ваюеш, а краіну рабаваць датла, каб яна ўжо не магла акрыяць. Небяспечна пакідаць у сябе за спіной асяродкі супраціўлення, трэба быць упэўненым, што тыл бяспечны. He, Бакароса, бясспрэчна, мае рацыю.
    Герцаг іншы раз быццам зусім забывае, што ён сярод ворагаў. 3 насельніцтвам ён абыходзіцца, на мой погляд, ужо і зусім недапушчальна. Узяць хоць бы такі выпадак. Мы праходзілі праз адно нікчэмнае горнае паселішча, і ён затрымаўся паглядзець на нейкае іхняе свята. Стаяў і ўважліва слухаў, як яны дзьмуць у свае дудкі, быццам гэта і праўда музыка і варта было дзеля яе спыняцца. He разумею, якую ён мог знайсці ў ёй асалоду. I што яму была за ахвота ўсчынаць гаворку з гэтымі дзікунамі. Асабіста мне гэта не зусім зразумела. Ды і сама гэтая іхняя забава была зусім недарэчная — называлася гэта, здаецца, свята ўраджаю ці нешта падобнае. Адна цяжарная жанчына плюхнула на зямлю крыху віна і аліўкавага алею, і ўсе паселі вакол гэтага месца і пачалі перадаваць па крузе хлеб, віно і самаробны сыр з казінага малака, і ўсе елі і пілі. I герцаг таксама сеў і пачаў есці з імі і хваліць іх алівы і гэты страшны на выгляд, пляскаты сыр, а калі падышла яго чарга, паднёс да рота стары, брудны збан з віном і піў з яго, як усе. Глядзець моташна. Я яго проста не пазнаваў. Ніколі б не падумаў, што ён здатны на такое. Ён заўсёды мяне здзіўляе, не тым, дык іншым.
    Калі ён спытаўся, навошта жанчына выліла на зямлю віно і алей, які ў гэтым сэнс, яны збянтэжыліся і замоўклі, быццам гэта немаведама які сакрэт, і на іх вясковых фізіяноміях паявілася хітраватая ўхмылка. Нарэшце ўдалося высветліць, што гэта дзеля таго, каб зямля зацяжарала і разрадзілася на будучы год вінаградам і алівамі. Зусім ужо смешна. Быццам зямля магла ведаць, што яны вылілі на яе віно і алей
    і чаго яны ад яе пры гэтым хацелі. «Так у нас заўсёды рабілася такою парою»,— сказалі яны. А адзін стары з доўгай паклычанай барадою, добра-такі, відаць, сербануўшы віна, падышоў да герцага і, нахіліўшыся, сказаў даверліва, гледзячы яму ў вочы: «Так бацькі нашы рабілі, і не след нам адступацца ад звычаяў бацькоў».
    Пасля ўсе яны пачалі скакаць свае няўклюдныя вясковыя скокі — і маладыя, і старыя, нават той самы стары, што стаяў ужо адной нагой у магіле. А музыкі ігралі на сваіх самаробных пастуховых дудках, з якіх усяго і можна было выціснуць два-тры гукі, так што выходзіла ўсё адно і тое, адно і тое. He разумею, што за ахвота была герцагу слухаць гэтую самую прымітыўную на свеце музыку. Аднак што ён, што дон Рыкарда — гэты таксама быў з намі, вечна ён тут як тут — так і застылі на месцы, зусім забыўшыся, што ідзе вайна і наўкол ворагі. А калі гэтыя дзікуны пачалі спяваць свае цягучыя, як выццё, песні, яны ўжо і зусім не маглі адарвацца. Так і праседзелі да самага змяркання. Пакуль нарэшце не датумкалі, што заставацца напроці начы ў гарах усё ж небяспечна.
    «Які цудоўны вечар»,— бясконца гаварылі яны адзін аднаму па дарозе назад да лагера. А дон Рыкарда, якому нічога не абыходзіць разахацца і расчуліцца, пачаў напышліва гаварыць аб прыгажосці ландшафту, хоць нічога асабліва прыгожага ў ім не было, і раз-пораз спыняўся і прыслухоўваўся да дудак і песень, што яшчэ доўга даплывалі да нас з гэтага закінутага высока ў гарах, бруднага, паршывага пасёлачка.
    I ў той самы вечар ён прывалокся ў шацёр да rep­para, прывёўшы з сабой дзвюх прадажных жанчын, якія невядома як умудрыліся прабрацца да нас з горада праз самае пекла — напэўна, спадзяваліся пажывіцца, таму што ў нас з гэтым таварам справы неваж-
    нецкія. I акрамя таго, жанчыне заўсёды цікавей пераспаць з ворагам, як яны самі сказалі. У першы момант герцаг, мяркуючы па яго выгляду, быў непрыемна здзіўлены, і я не сумняваўся, што ён зараз разгневаецца і прагоніць прэч гэтых распусніц, а дона Рыкарда прыкладна пакарае за нечуванае нахабства, але, на маё здзіўленне, ён раптам зарагатаў, пасадзіў адну з іх сабе на калені і загадаў мне падаць самага нашага высакароднага віна. Я такога ў тую ноч нагледзеўся, што дагэтуль не магу апамятацца. Я дорага заплаціў бы, каб не быць пры іх начной оргіі: цяпер вось ніяк не пазбаўлюся ад мутарных успамінаў.
    I як яны толькі ўмудрыліся прабрацца! Проста незразумела. Зрэшты, жанчыны, асабліва жанчыны такога гатунку, усё адно што пацукі, ім няма перашкод, яны дзе захочуць ход прагрызуць. Я збіраўся якраз пайсці спаць у сваю палатку, але давялося застацца прыслугоўваць ім — і не толькі майму гаспадару і дону Рыкарда, але і гэтым размаляваным распусніцам, ад якіх за сто крокаў патыхала венецыянскімі прыціраннямі і разгарачанай, потнай жаночай плоццю. Няма слоў, каб выказаць агіду, што перапаўняла мяне.
    Дон Рыкарда бясконца расхвальваў іхнюю прыгажосць, асабліва адной з іх, ён захапляўся яе вачамі, яе валасамі, яе нагамі, на якія па чарзе паказваў герцагу (хоць бы спыніла гэтага бессаромніка!), а потым павярнуўся да другой і пачаў расхвальваць яе ў такіх жа ліслівых выразах, каб ёй не было крыўдна. Усе жанчыны цудоўныя! — усклікаў ён. У іх — уся слодыч жыцця! Але самая найчароўная — куртызанка, якая ўсё жыццё прысвячае каханню і ні на імгненне яму не здраджвае! Ён паводзіў сябе страшэнна брыдка і пошла, і хоць я заўсёды лічыў яго самым пошлым і дурным з мужчын, але ўсё ж не думаў, што ён можа быць такім смяхотным і тупым.
    Яны шмат пілі, і паступова віно разбірала іх, і дон Рыкарда, зразумела, зусім расчуліўся, стаў гаварыць пра каханне і скончыў тым, што загаварыў вершамі, і вершы тыя былі страшэнна сумныя, усё больш любоўныя санеты пра нейкую Лауру,— гэтыя дурніцы нават слязу пусцілі. Ён паклаў галаву на калені да адной, герцаг — да другой, і распусніцы пяшчотна гладзілі іх па валасах і шчасліва ўздыхалі, слухаючы гэтую дурную балбатню. У дона Рыкарда была прыгажэйшая, і я не мог не заўважыць, якім дзіўным, пільным позіркам глядзеў на яго герцаг, калі дурныя бабы пачыналі войкаць і ахаць, захапляючыся тым, што ён сказаў ці зрабіў. Жанчыны ж заўсёды аддаюць перавагу мужчынам прымітыўным і нязначным, таму што ў іх з імі больш агульнага.
    Але раптам дон Рыкарда ўсхапіўся і заявіў, што хопіць — досыць слязлівых любоўных усхліпаў, будзем піць і весяліцца! I тут пачалася самая сапраўдная оргія: п’янства, жарцікі, анекдоты, настолькі непрыстойныя, што я нават пераказаць іх не магу. У самы разгар выпіўкі герцаг раптам усклікнуў, падняўшы свой бакал і выпіўшы за здароўе дона Рыкарда: «Заўтра ты будзеш маім сцяганосцам у баі!» Дон Рыкарда прыйшоў у захапленне ад такой нечаканай літасці, вочы яго заблішчалі. «Спадзяюся, бойка будзе гарачая!»—крыкнуў ён, выхваляючыся перад жанчынамі, каб яны па вартасці ацанілі яго храбрасць. «Загадзя ведаць няможна, але, магчыма, што і так»,— сказаў герцаг. I тут дон Рыкарда схапіў яго руку і пацалаваў яе пачціва і ўдзячна, нібы рыцар свайму сюзерэну. «Дарагі мой герцаг, запомні, штб ты абяцаў у гэты час п’янай весялосці!» — «Будзь спакойны. Я не забуду».