Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

Кат; Карлік

Пер Лагерквіст

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1986
53.96 МБ
ніць дзвярэй, як я яго дагнаў. Ён жаласна піснуў, зразумеўшы, што папаўся. Я пагнаў яго, як пацука, уздоўж сцен, ведаючы, што цяпер яму ўжо не ўцячы. Урэшце я загнаў яго ў кут — цяпер ён быў мой! Я насадзіў яго на шпагу, якая лёгка прайшла праз яго наскрозь. На ім не было лат і нічога, што належыць воіну, апрануты ён быў у пацешны блакітны аксамітавы камзольчык з карункамі і ўсякай іншай мішурой ля каўняра, нібы малое дзіця. Я пакінуў яго ляжаць там, дзе ён упаў, і вярнуўся да дзённага святла і да бітвы.
Я расказаў пра гэта зусім не таму, што лічу свой учынак якімсьці подзвігам. Дробязны эпізод, звычайны на вайне. Я зусім не збіраюся гэтым выхваляцца. Я выканаў свой салдацкі абавязак — толькі і ўсяго. Ніхто пра гэта нават не ведае, ні герцаг і ніводная жывая душа. Ніхто і не здагадваецца, што мая шпага афарбавана крывсю ворага, і я не сціраю крывавага следу — на памяць аб маім удзеле ў паходзе.
Я крыху шкадую, што праткнуў менавіта карліка, лепш было б, каб я сышоўся твар у твар з кім-небудзь з людзей, якіх я так ненавіджу. Да таго ж і сама па сабе барацьба была б цікавейшая. Але я і свой народ ненавіджу, мае сародзічы мне таксама ненавісныя. I ў гэтым паядынку, асабліва ў момант, калі я нанёс смяротны ўдар, мяне ахапіў экстаз, быццам я выконваў нейкі рэлігійны абрад. Падобнае пачуццё я зведаў, калі душыў Іясафата,— нястрымную прагу знішчэння сабе падобных. Чаму, навошта? He ведаю. Я сам сябе не магу зразумець. Няўжо я асуджаны прагнуць знішчэння і сабе падобных?
У яго быў пісклявы, як ва ўсіх карлікаў, галасок кастрата, і ён мяне страшэнна раззлаваў. У мяне ж у самога голас нізкі і моцны.
Нікчэмны, варты жалю народзік!
Чаму яньі не такія, як я!
Сёння раніцай герцагіня спрабавала пачаць са мной гаворку пра каханне. Яна была ў нейкім слязлівым настроі, не ведаю ўжо чаму — наогул дык у яе прычына паплакаць, бясспрэчна, ёсць, ведала б яна, КОЛЬКІ ў яе на гэта падстаў! Пасля яна раптам перамяніла тон — настрой у яе мяняецца імгненна — і загаварыла ўжо жартаўліва. Седзячы перад люстэркам, пакуль камерыстка ўкладвала ёй валасы, яна, блытаючы жарт з сур’ёзным, упарта намагалася ўцягнуць мяне ў гаворку, якая была мне і непрыемная, і недарэчная. Ёй, ці бачыце, не цярпелася, каб я выказаўся на гэтую тэму. Я ўсяляк ухіляўся. Але яна не адставала. Няўжо ў мяне ніколі не было ніякіх амураў? «Не, не было»,— пахмура адрэзаў я. Яна здзівілася, ніяк не хацела паверыць. I зноў узялася даймаць мяне. Нарэшце, каб спыніць гэтую гаворку, я сказаў, што калі б каго і пакахаў, дык толькі мужчыну.
Яна павярнулася, зірнула на мяне і бессаромна зарагатала, а ўслед за ёю і камерыстка. «Мужчыну?! — усклікнула яна насмешліва, быццам у гэтым было нешта забаўнае.— Мужчыну? Каго ж менавіта? Ці не Бакаросу?» I абедзве яны зноў пачалі рагатаць. Я пачырванеў, таму што меў на ўвазе якраз яго. I калі яны заўважылі, што я пачырванеў, яны зусім развесяліліся.
Я не разумеў, з чаго тут смяяцца. Я глядзеў на іх ледзяным, пагардлівым позіркам. Смяяцца, па-мойму, пачварна, брыдка. Мне невыказна агідна бачыць, як рот у чалавека раптам разяўляецца, агаляючы чырвоныя дзясны. I што я магу зрабіць, калі Бакароса выклікае ва мне самае шчырае захапленне, пачуццё, не пазбаўленае, магчыма, і страсці. У маіх вачах ён сапраўдны мужчына.
Асабліва ж мяне раззлаваў рогат гэтай бруднай служанкі, прытым куды больш вульгарны, чым смех яе пані. Я магу яшчэ змірыцца, калі герцагіня са мной
жартуе, хоць мне нічога не абыходзіць адбіць у яе ахвоту жартаваць са мной на гэтую тэму, я мог бы так адказаць на яе пытанне пра каханне, што яна б зжахнулася, мог бы расплюшчыць ёй вочы на гэтае іхняе «каханне». Алс я магу яшчэ, паўтараю, з гэтым прымірыцца — яна ўсё ж мая пані і герцагскага роду. Але каб кожнае нікчэмнае стварэнне накшталт гэтай дзеўкі асмельвалася з мяне смяяцца! He ўжо, выбачайце! Яна заўсёды паводзіла сябе са мной зусім недапушчальна, спрабавала фанабэрыцца і дасціпнічаць і дражніла мяне тым, што я не магу адчыніць некаторых дзвярэй у замку. Ёй ужо што да гэтага, каб хто спытаў! Нахабная, неачэсаная дзеравеншчына, якую варта было б проста адлупцаваць.
А Бакароса... Што ж тут дзіўнага, калі я ім захапляюся. Я і сам ваяўнічая натура.
Дні праходзяць у надакучлівым чаканні, і не ведаеш, чым сябе заняць.
Учора мяне паслалі ў Санта-Крочэ з даручэннем да маэстра Бернарда. Ён, як заўсёды, прападае там, зноў працуе над сваёй «Тайнай вячэрай». Я неаднойчы задаваў сабе пытанне, чаму ён не пабыў на вайне і не паглядзеў на свае машыны ў дзеянні — на ўласных сваіх дзяцей? Няўжо яму досыць таго, што ён спарадзіў іх на свет? Я думаў, яму захочацца паглядзець на іх у дзеянні. Вось ужо там ён мог бы колькі хочаш вывучаць трупы, мог бы дамагчыся вялікіх поспехаў у сваёй навуцы.
Ён быў цалкам захоплены сузіраннем свайго ўзвышанага твора — нават не заўважыў, як я зайшоў. Калі ж ён нарэшце падняў на мяне вочы, дык позірк у яго быў зусім невідушчы — дзе ён лунаў? На мае даспехі ён і ўвагі не звярнуў, хоць ніколі раней не бачыў мяне ў іх. Напэўна, ён усё ж іх заўважыў, аднак не вы-
явіў ні здзіўлення, ні асаблівай цікаўнасці. «Што табе ад мяне трэба, малы?» — сказаў ён, гледзячы на мяне зусім дружалюбна. Я перадаў сваё даручэнне, хоць і зазлаваў, што ён мяне так назваў. I тут жа павярнуўся і пайшоў прэч, затрымлівацца мне не было ніякай патрэбы. Я толькі глянуў мімаходзь на гэты ягоны шэдэўр, і мне падалося, што да заканчэння гэтак жа далёка, як і мінулы раз. Ён ніколі нічога не даводзіць да канца. Над чым ён, уласна, так неверагодна доўга думае?
Ён нічога не спытаў пра вайну, хоць мог бы здагадацца, што я проста адтуль. У мяне склалася ўражанне, што вайна яго ані не цікавіць.
Сіньёрыя адмовілася пазычыць нам грошай! Пасланец іхні заявіў, каб ніякай пазыкі больш не чакалі. Незразумела! Зусім незразумела. Яны лічаць, што вайна вялася кепска. Кепска! Якое нахабства! КЕПСКА! Калі мы толькі і рабілі, што перамагалі! Мы праніклі ў самую глыбіню краіны, дайшлі да самага іх разбойніцкага логава і стаім цяпер ля яго сцен з цвёрдым намерам узяць яго, сабраць плён нашых слаўных перамог. I каб у такую хвіліну ўстаўляць палкі ў колы! Калі горад ужо асуджаны і будзе захоплены, разрабаваны, спалены, сцёрты з твару зямлі! Гэта абуральна! Проста не верыцца, каб нейкія брудныя гандляры перашкодзілі нам атрымаць канчатковую перамогу! I толькі таму, што ніяк не могуць расстацца са сваім нікчэмным металам! He! He можа таго быць! Гэта было б верхам бессаромнасці!
Герцаг проста абавязаны знайсці выйсце. I знойдзе, вядома. Хіба могуць нейкія паганыя грошы перашкодзіць перамоганоснаму завяршэнню такой слаўнай і вялікай вайны? Гэтага не можа быць.
У замку праходу няма ад ганцоў, чужаземных па-
слоў, саветнікаў і военачальнікаў. Ганцы так і бегаюць сюды-туды.
Я проста вар’яцею ад хвалявання.
Наёмнікі Бакаросы адмаўляюцца далей ваяваць! Яны патрабуюць, каб ім неадкладна заплацілі ўсё цалкам, колькі было дамоўлена, а надалей каб плацілі ўдвая болын. Пакуль, маўляў, сваё не атрымаюць, яны і пальцам не варухнуць. Герцаг грошай дастаць не можа і спрабуе спакусіць іх абяцаннем, што, калі горад будзе ўзяты, ён аддасць ім яго на рабаванне, а здабыча, маўляў, там чакаецца нечувана багатая. Яны адказваюць, што яшчэ невядома, ці будзе горад узяты, дагэтуль з ім такога не здаралася. I спачатку трэба яшчэ разграміць войска Быка і весці доўгачасовую асаду, а яны не любяць асад, ім гэта нудна. Пакуль тырчыш у асадзе, няма ніякай магчымасці парабаваць. У іх і без таго немалыя страты, яны страцілі людзей болып, чым маглі падумаць. Ім гэта зусім не падабаецца. Ім даспадобы забіваць, але зусім не даспадобы здыхаць самім, так, маўляў, і перадайце, і ўжо, прынамсі, не за такую мізэрную плату. Іхняя манера весці перагаворы зусім не вылучаецца дыпламатычнай вытанчанасцю.
Што цяпер будзе? Да чаго ўсё гэта прывядзе?
Зрэшты, герцаг напэўна знойдзе якое-небудзь рашэнне. Ён як д’ябал выкрутлівы. Ён любіць перашкоды, тут якраз і выяўляецца на ўсю сілу яго геній! I наша ж непераможнае войска як стаяла, так і стаіць ля самых сцен горада Мантанца. He будзем на гэта забывацца!
Вайна СКОНЧАНА! Войскі адвядуць назад, цераз граніцу, і ўсяму КАНЕЦ. Канец!
Ці не сплю я гэта! Ці не ў сне ўсё гэта адбываецца!
Зараз, напэўна, прачнуся і зразумею, што ўсё гэта толькі сон, страшны, кашмарны сон.
Але не, гэта не сон! Усё гэта адбываецца наяве. Кашмарная ява! У адчаі хапаешся за галаву, адмаўляючыся што-небудзь разумець.
Сквапнасць, несумленнасць, здрадніцтва — усе людскія заганы, разам узятыя, адолелі наша гераічнае войска, вырваўшы ў яго з рук зброю. Нашы ўвянчаныя славай, непераможныя дасюль воіны, якія грознай сілай стаяць цяпер ля варот непрыяцеля, павінны пакорліва адступіць, падманутыя, прададзеныя, усімі пакінутыя, павінны вярнуцца дадому. ДАДОМУ! Калі яны прагнуць перамагчы ці памерці! Якое злачынства, якая трагедыя!
Наша вялікая вайна, самая слаўная ў гісторыі краіны,— і такі канец!
Я быццам паралізаваны. Ніколі ў жыцці не быў я так абураны, не зведваў такога сораму. Уся істота мая пратэстуе жорстка і люта. I ў той жа час я быццам паралізаваны, я адчуваю сваё абсалютнае бяссілле. Якім чынам мог бы я ўмяшацца ў ход падзей і змяніць яго? Прыпыніць гэты змрочны спектакль? Я нічога не магу зрабіць. Нічога.
Гэта канец. Усё скончана. КАНЕЦ.
Калі я пра гэта пачуў і калі да мяне даіішоў сэнс пачутага, я непрыкметна ўцёк ад іх усіх, уцёк да сябе наверх, каб застацца аднаму, сам-насам. Я баяўся, што мае пачуцці будуць мацнейшымі за мяне, баяўся, што не здолею з імі саўладаць, як належыць мужчыпе. I, ледзве зайшоўшы ў сваю каморку, я нястрымна заплакаў. Я гэтага не хаваю. У мяне не было сілы болей стрымлівацца. У лютай злосці я прыціскаў кулакі да вачэй і плакаў. ПЛАКАУ.
Герцаг не пакідае сваіх пакояў і нікога не прымае. I абедае ён там жа, у поўнай адзіноце. Я прыслугоў-
ваю яму за сталом, і, акрамя мяне ды яшчэ слугі, які прыносіць яду, ніхто яго не бачыць. Вонкава ён зусім спакойны. Але што хаваецца за гэтай бледнай маскай — цяжка сказаць. Твар яго, у акаймоўцы чорнай барады, белы, як крэйда, а вочы глядзяць нерухомым, невідушчым позіркам. Наўрад ці заўважае ён маю прысутнасць, і ніводнага слова нс сарвецца ніколі з гэтых тонкіх, бяскроўных вуснаў. Бедалага слуга страшэнна яго баіцца. Але ён проста палахлівец.