• Часопісы
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    Распусніцам, як відаць, сцэна вельмі падабалася, і яны проста елі абодвух іх вачамі. Асабліва, вядома, таго, каму належала несці ў баі сцяг.
    Пасля сканчэння гэтай інтэрмедьіі дзікая оргія працягвалася, яны паводзілі сябе ўсё больш непрыстойна і бессаромна, і мне, міжвольнаму сведку, няёмка і брыдка было на іх глядзець. Яны абдымаліся і цалаваліся, расчырванелыя, гнюсна разгарачаныя сваёй пошасцю, адкрытай і нястрымнай. Брыдота неапісальная! Хоць жанчыны для выгляду і супраціўляліся, мужчыны сцягнулі з іх да пояса апратку, агаліўшы грудзі, і ў той, прыгажэйшай, саскі аказаліся ружовыя, і каля аднаго была радзімка, не надта вялікая, але ўсё ж прыкметная. Калі я наліваў ёй віно, мяне зблажыла ад паху яе цела. Ад яе пахла гэтак жа, як пахне раніцай ад герцагіні, калі яна яшчэ ў пасцелі, але толькі да той я ніколі так блізка не падыходзіў. Калі дон Рыкарда ўзяў яе за грудзі, ува мне паднялася такая агіда і такая нянавісць да гэтага распусніка, што я гатовы быў задушыць яго сваімі рукамі ці праткнуць тут жа на месцы кінжалам, каб з яго выцекла ўся яго юрлівая кроў, каб ён ніколі больш не змог дакрануцца да жанчыны. Калоцячыся ад агіды, што перапаўняла мяне, я стаяў збоку і думаў: што за гнюсныя ўсё ж стварэнні гэтыя людзі! Каб ім усім згарэць у пякельным полымі!
    Дону Рыкарда, які хочаш не хочаш займаўся той, што прыгажэйшая, таму што яна сама да яго ліпла, прыйшла ўрэшце ў галаву чарговая дурная забава — разыграць красуню ў косці: хто, маўляў, выйграе, таму яна і дастанецца. Думка вельмі ўсім спадабалася, і самому герцагу, і абедзвюм жанчынам, а тая, пра якую ішла гаворка, адкінуўшыся, амаль голая, назад, прарэзліва зарагатала ў захапленні ад маючага адбыцца паядынку. Мне моташна было глядзець на яе, я не мог зразумець, што яны знаходзяць у ёй прыгожага і спакушальнага, як можна дамагацца такога агіднага прыза. Яна была светлавалосая і беласкурая, з вялікімі блакітнымі вачамі і страшэнна валасатымі падпа-
    хамі — па-мойму, проста паскудная. Я ніколі не мог зразумець, навошта ў людзей валасы пад пахамі, кожны раз, як я гэта бачу, мне робіцца страшэнна брыдка, асабліва калі падпахі потныя. У нас, у карлікаў, усё інакш, і таму нам гэта агідна. Калі б у мяне дзе-небудзь былі валасы, акрамя як на галаве, дзс яны чалавеку сапраўды патрэбныя, я проста не ведаў бы, куды схавацца ад сораму.
    Мне загадалі прынесці косці, герцаг кінуў першы, выпалі шасцёрка і адзінка. Дамовіліся, што красуня дастанецца таму, хто першы набярэ пяцьдзесят. Яны па чарзе кідалі, а абедзве жанчыны сачылі не адрываючыся, страшэнна зацікаўленыя, адпускалі непрыстойныя заўвагі, папісквалі і рагаталі. Выйграў герцаг, і ўсе паўскоквалі са сваіх месцаў, рагаталі і крычалі, перабіваючы адно аднаго.
    I тут абодва яны накінуліся на жанчын, кожны на сваю, сарвалі з іх адзенне і пачалі вычвараць з імі такія ўжо неймаверныя гнюснасці, што я, не памятаючы сябе, выскачыў з шатра, і мяне тут жа пачало ванітаваць. Я ўвесь пакрыўся халодным потам, а скура зрабілася, як у аскубенага гусака. Калоцячыся ад дрыжыкаў, я запоўз у палатку для прыслугі і ўлёгся на сваю салому між кухарам і невыносным грубіянам конюхам, ад якога вечна пахне коньмі і які штораз, падымаючыся раніцай іх чысціць, штурхае мяне нагой, ужо і не ведаю, чаму і за што. Яму, ён кажа, проста падабаецца даваць мне выспятка.
    Каханне між людзьмі — нешта для мяне недаступнае. Мне яно вельмі агіднае. Усё, сведкам чаго я быў у тую ноч, выклікала ўва мне толькі адну брыдоту.
    Магчыма, справа ў тым, што я істота іншай пароды, больш тонкая, чуллівейшая, далікатнейшая, і таму востра рэагую на многае з таго, што іх зусім не кранае. He ведаю. Я ні разу не зведаў таго, што яны завуць каханнем, ды і жадання не маю. Hi знаку. Аднойчы
    мне прапанавалі карліцу, прыгожую жанчыпу з маленькімі праніклівымі, як у мяне, вочкамі па маршчыністым твары і пергаментнай скурай — аблічча, са'праўды вартае чалавека. Але яна не абудзіла ўва мне аніякіх пачуццяў, хоць я і бачыў, што ў прыгажосці яе няма нічога, што выклікала б непрыязнасць, як гэта бьівае ў людзей, яе прыгажосць была зусім іншая. Можа, прычына ў тым, што прапанавала мне яе герцагіня, задумаўшы звесці нас, бо спадзявалася, што мы народзім ёй маленькага карлічка, якога ёй тады вельмі хацелася. Гэта было яшчэ да таго, як у яе нарадзілася Анджэліка, і яна марыла завесці сабе ляльку. Забаўна бьіло б мець дзіцятка-карліка, гаварыла яна. Аднак я зусім не збіраўся рабіць ёй такую паслугу і прыніжаць свой род, згадзіўшыся на непрыстойную прапанову.
    Дарэчы, яна памылялася, калі думала, што мы зможам падараваць ёй дзіцятка. Мы, карлікі, дзяцей не раджаем, мы бясплодныя па самой сваёй прыродзе. Мы не спрыяем прадаўжэнню жыцця, ды і не жадаем таго. I нам няма патрэбы нараджаць на свет патомства, бо род чалавечы сам нараджае на свет карлікаў. Нам можна не турбавацца. Хай гэтыя высакамерныя істоты самі нас нараджаюць, у тых жа пакутах, што і чалавечых дзяцей. Наш старажытны род прадаўжаецца іх жа ўласнымі намаганнямі — так, і толькі так, павінны мы паяўляцца на свет. У нашым бясплоддзі вялікі сэнс. Мы — таго ж паходжання, але разам з тым зусім іншага. Мы госці ў гэтым свеце. Старажытныя, маршчыністыя госці, госці на тысячагоддзі, госці навечна.
    Адпак я занадта адхіліўся ўбок ад свайго апавядання. Дык вось, працягваю.
    Уранку дон Рыкарда сапраўды нёс герцагскі сцяг. Чаго я толькі ні наслухаўся пра тое, як і чаму ўсё гэта адбылося! У мяне, аднак, ёсць на гэты конт свая дум-
    ка, я здагадваюся аб сапраўднай прычыне ўсяго гэтага. Расказвалі, быццам герцаг, аддаўшы досыць дзіўны загад, падвергнуў жыццё дона Рыкарда непатрэбнай небяспецы, той быццам толькі цудам не загінуу, таму што апынуўся ў вельмі небяспечным становішчы, вымушаны са сваім маленькім атрадам конніцы першым атакаваць непрыяцеля. Казалі ў дадатак, што змагаўся ён з нечуванай храбрасцю,— вось ужо ў што нізавошта не паверу. Калі ў яго засталася толькі вартая жалю жменька коннікаў, яны быццам усе як адзін згуртаваліся вакол сцяга і адбіваліся з незвычайнай храбрасцю, хоць у параўнанні з непрыяцелем іх было кропля ў моры. I калі, здавалася, усё ўжо было страчана, у гушчу сутычкі нібы ўварваўся герцаг — ці то ён проста не мог стрымацца, каб не прыняць удзелу ў такой рызыкоўнай гульні, ці то па якой іншай прычыне, бог яго ведае. У суправаджэнні невялічкай групкі коннікаў ён урэзаўся ў шэрагі непрыяцеля і пачаў сячы налева і направа, прарываючыся да дона Рыкарда на падмогу. Але тут яго конь, атрымаўшы дзідаю ўдар у грудзі, грымнуўся вобзем. Герцаг вылецеў з сядла і апынуўся на зямлі ў акружэнні ворагаў. Гэта нібы перапоўніла дона Рыкарда такой ярасцю і такой адвагай, што ён са сваімі людзьмі прабіўся праз варожае акружэнне і пры падтрымцы ацалелай жменькі герцагскіх коннікаў здолеў нейкім цудам не падпусціць да яго ворагаў, пакуль не падаспела выручка. Дон Рыкарда быццам сцякаў крывёю ад мноства ран. Намякалі, што ён, пэўна, зразумеў, што герцаг жадаў яму смерці, 1 ўсё ж здзейсніў такі ўчынак і ўратаваў жыццё свайму валадару.
    Я ў гэтую версію не веру. Яна здаецца мне занадта непраўдападобнай. I перадаю яе толькі таму, што менавіта так, я чуў, расказвалі пра драматычныя падзеі той раніцы. Калі я сам гляджу на гэта інакш, дык тлумачыцца гэта перш за ўсё тым, што мне занадта
    добра вядомы характар дона Рыкарда. Я ведаю яго, як ніхто іншы. He такі ён чалавек.
    Версія гэтая, мне здаецца, занадта афарбаваная ўяўленнямі, што склаліся ва ўсіх пра дона Рыкарда, ды і яго ўласнымі аб сабе ўяўленнямі. Стварылася прыгожая легенда, і ніхто ўжо не думае аб тым, ці адпавядае яна праўдзе. Лічыцца, што ён — сама храбрасць, і ўсё, што б ён ні зрабіў, высакародна, цудоўна і прьігожа. А прычынай таго толькі яго здзіўляючая здольнасць лезці ўсім на вочы, усяляк прыцягваць да сябе ўвагу. Яго паводзіны на вайне вылучаюцца тым жа смяхотным самалюбствам, як і ўсе яго паводзіны наогул, кожны яго ўчынак. А гэта яго безразважнасць, якая ўсіх так цешыць і расчульвае, тлумачыцца проста яго дурноццем. Неразумную безразважнасць прымаюць за мужнасць.
    Калі ён і на самай справе такі бязмежна храбры, калі ён увесь час, як ён гаворыць, рызыкуе сваім жыццём — чаму, каб хто спытаў, ён ніяк не загіне! Пытанне напрошваецца само па сабе. Шкадаваць яго ніхто б не стаў, ужо я дык пэўна.
    Гэтым разам ён быў нібыта ўвесь зранены. Праўда гэта ці не, мне невядома, але я дазволю сабе ўсумніцца. He так ужо, напэўна, усё страшна. Раны, мусіць, проста драпіны. Ва ўсякім разе, з таго часу я пазбаўлены ад неабходнасці яго бачыць.
    Затое я ахвотна веру, што ён меў нахабства змагацца ў плюмажы колераў герцагіні, які яна, так гавораць, яму падаравала перад тым, як мы выступілі ў паход, і, значыцца, той раніцай перыны матляліся ў яго на шлеме, і ён, выходзіць, адкрыта, перад усім светам змагаўся ў гонар дамы свайго сэрца. Адстойваючы так мужна герцагскі сцяг, ён змагаўся, значыцца, у гонар сваёй каханай. I, ратуючьі герцагу жыццё, ён таксама, значыцца, змагаўся ў яе гонар. А ён жа толькі што абдымаў іншую жанчыну. Магчыма, і ў
    бой пайшоў проста з яе пасцелі, аздобіўшы сябе плюмажам, падораным дамай сэрца,— прадметам вялікага і палымянага кахання. Сапраўднае яго каханне распусцілася пышнай кветкай над адкрытым рыцарскім забралам, між тым як вераломная плоць яшчэ зберагала цяпло злачыннай страсці. Сапраўды, каханне між людзьмі — загадка. He дзіўна таму, што мне яно недаступнае.
    Загадкавыя і адносіны гэтых двух мужчын, звязаных з адной і той жа жанчынай. Ці не стварае гэта своеасаблівай таемнай сувязі між імі? Часам пачынае здавацца, што так яно і ёсць. Ці праўда, што, як сцвярджаюць, дон Рыкарда выратаваў герцагу жыццё? He думаю. А зрэшты, магчыма — але ў такім разе з аднаго толькі самалюбства, каб на свой, на рыцарскі манер адплаціць герцагу за тое, што той жадаў яму смерці, паказаць усім, які ён высакародны. Гэта цалкам у яго духу. I ці праўда, як хочуць пераканаць, герцаг кінуўся тады ратаваць дону Рыкарду жыццё, выручаючы яг® са смяртэльнай небяспекі — хоць толькі што жадаў ягонай смерці? He ведаю. Мне гэта ўсё ж незразумела. He можа ж чалавек адначасова і любіць, і ненавідзець?