• Часопісы
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    Я ўсё яшчэ глядзеў на яго, калі, збаўлены нарэшце ад жахлівых здзекаў, стаяў у дзвярах гэтай праклятай трапезнай, дзе перажыў найбольшую на сваім жыцці ганьбу. Але нічога, падумаў я, хутка цябе прададуць за некалькі эскуда высакародным, высокапастаўленым людзям,— ты, як і я!
    I я ў лютасці ляпнуў за сабой дзвярамі, што аддзялілі мяне ад яго і ад яго стваральніка, маэстра Бернарда, які аддаўся сузіранню свайго высокага тва-
    рэння і, здавалася, паспеў ужо забыцца на мяне, хто
    зведаў з яго ласкі такія пакуты.
    Самае лепшае — не ўспамінаць пра Санта-Крочэ, самае лепшае — пастарацца забыць. Але адно не ідзе ў мяне з галавы. Пакуль я апранаўся, мне раз-пораз трапляліся на вочы параскіданыя ўсюды малюнкі розных незвычайных стварэнняў, якіх ніхто ніколі не бачыў і якіх наогул не існуе ў прыродзе. Нешта сярэдняе паміж людзьмі і жывёлінамі: жанчыны з перапончатымі крыламі кажаноў, мужчыны з мордамі яшчарак і жабінымі лапамі, і мужчыны з драпежнымі галовамі грыфаў і кіпцюрыстымі лапамі замест рук, яны лятаюць у паветры, накшталт злых дэманаў, і яшчэ нейкія стварэнні, не мужчыны і не жанчыны, нешта накшталт марскіх пачвар з гнуткімі шчупальцамі і вачамі халоднымі і злымі, зусім як чалавечымі. Мяне ўразілі гэтыя жахлівыя вырадкі, і я дагэтуль не магу апамятацца ад узрушэння, яны дасюль стаяць у мяне ўваччу. Чаму менавіта ГЭТА займае яго фантазію? Чаму ён выклікае з небыцця гэтыя агідныя, прывідныя вобразы? Чаму яны яму мрояцца? Навошта ён валаводзіцца з чымсьці, чаго і ў прыродзе не існуе? Павінна ж быць нейкая прычына! Відаць, тут нейкая ўнутраная патрэба. А можа, гэта вабіць яго якраз таму, што не існуе ў прыродзе? Я не магу зразумець.
    Што ж павінен уяўляць сабою той, хто спараджае такое на свет? Хто захапляецца ўсімі гэтымі жахамі, каго так цягне да іх?
    Калі глядзіш на яго фанабэрысты твар, у якім, трэба пагадзіцца, ёсць і высакароднасць, і вытанчанасць, дык проста не верыцца, што гэтыя гнюсныя карцінкі — яго дзеці. I аднак жа гэта так. Тут ёсць над чым задумацца. Напэўна, усе гэтыя агідныя ства-
    рэнні жывуць у ім самім, як і ўсё, што ён спараджае на свет.
    Нельга не задумацца і над тым, які ў яго быў выгляд, калі ён мяне маляваў, як ён раптам перамяніўся і стаў зусім іншым чалавекам: гэты непрысмны, востры позірк, халодны і дзіўны, і новы выраз твару, страшна жорсткі,— сапраўдны д’ябал.
    Ён, значыць, зусім не такі, за якога сябе выдае. Як і іншыя людзі.
    Проста незразумела, што гэты ж самы чалавек стварыў такога бязгрэшнага, прасветленага Хрыста за братняй трапезай.
    Анджэліка зайшла сёння ўвечары ў залу. I калі яна праходзіла міма герцага, той сказаў, ці не прысядзе яна на хвіліначку са сваім рукадзеллем, па якое яна якраз і прыходзіла. Яна паслухалася не надта ахвотна, хоць і не адважылася не паслухацца, яна наогул не любіць быць на людзях ды і не падыходзіць зусім для прыдворнага жыцця, на ролю герцагскай дачкі. Невядома, дарэчы, ці герцагская яна дачка. Вельмі магчыма, што яна проста байстручка. Але ж месір Бернарда нічога пра гэта не ведае. Ён глядзеў, як яна сядзіць, апусціўшы долу вочы і прыадкрыўшы, бы дурненькая, рот, глядзеў не адрываючыся, быццам яна немаведама якая незвычайная — яму ж усё здаецца незвычайным. Яшчэ адзін цуд прыроды, накшталт мяне, ці што, ці накшталт яго незвычайных камянёў, такіх каштоўных, што ён падымае іх з зямлі і не можа наглядзецца? Ён маўчаў і здаваўся шчыра расчуленым, хоць яна сядзела ідал ідалам і не прамовіла за ўвесь час ні слова. Маўчанне рабілася пакутлівым.
    He ведаю, што ўжо яго гэтак расчуліла. Магчыма, ён шкадаваў яе за тое, што яна непрыгожая, ён жа ведае толк у цноце і разумее, як шмат яна зна-
    чыць. Магчыма, таму ён і глядзеў на яе з такім журботным і жаласлівым выразам. He ведаю, ды і ведаць не хачу.
    Ёй хацелася, вядома, хутчэй уцячы адсюль. Яна пасядзела роўна столькі, колькі вымагалі звычаі прыстойнасці, ні хвіліны больш, і папрасіла ў герцага дазволу пайсці. Паднялася хуценька і нясмела, са звычайнай сваёй няспрытнасцю — яна ўсё яшчэ падобная да нехлямяжага падлетка. Дзіўна, наколькі ўсё ж пазбаўлена яна ўсялякай грацыі.
    Апранутая яна была, зразумела, гэтак жа проста, як заўсёды, нават ці не бедна. Ёй усё роўна, як яна апранутая, ды і іншым таксама.
    Маэстра Бернарда не знаходзіць, напэўна, сапраўднай асалоды ў сваёй працы. Ён хапаецца то за адно, то за другое, пачынае і не даводзіць да канца. Чым гэта растлумачыць? Здавалася б, яму трэба цяпер займацца толькі сваёй «Тайнай вячэрай», каб скончыць яе нарэшце. А ён яе зусім закінуў. Абрыдла, мусіць. Замест гэтага пачаў раптам партрэт герцагіні.
    Кажуць, ёй самой зусім не хочацца, каб з яе малявалі партрэт. Гэта жаданне герцага. Я яе разумею, яе няцяжка зразумець. Можна разглядаць самога сябе ў люстэрка, але, адышоўшыся, вы не захочаце, каб ваш адбітак там так і застаўся, каб кожны мог ім завалодаць. Я добра разумею, чаму ёй, гэтак жа, як і мне, не хочацца, каб дзесьці засталася яе выява.
    Ніхто сабе не належыць? Якая гнюсная думка! Якое гнюснае сцверджанне! Ніхто сабе, ці бачыце, не належыць. Усё ўласнасць усіх. Твой уласны твар, выходзіць, табе не належыць! Належыць любому, хто на яго глядзіць! I тваё цела! ІНШЫЯ могуць, значыць, валодаць тваім целам! Мне агідна нават падумаць пра гэта.
    Я хачу сам быць адзіным уладальнікам усяго, што маё. Ніхто не мае права прысвойваць сабе маё, замахвацца на маё. Маё належыць мне, і нікому больш. Я хачу належаць сабе і пасля смерці. Ніхто не мае права корпацца ў маіх вантробах. Я не жадаю, каб іх разглядаў нехта, хоць наўрад ці яны могуць быць такія паскудныя, як у нягодніка Франчэска.
    Гэтае вечнае корпанне месіра Бернарда ва ўсялякай усячыне, гэтую яго вечную цікаўнасць я проста ненавіджу. Чаму яно можа паслужыць? Якой разумнай мэце? I мне брыдка нават падумаць, што ў яго засталася мая выява, што ён як бы ВАЛОДАЕ мной. Што я ўжо не зусім сам сабе гаспадар, але нібы жыву адначасова і ў яго ў Санта-Крочэ, у кампаніі яго гнюсных вырадкаў.
    Ну і цудоўна — няхай яе таксама намалююць! Чаму б ёй не зазнаць таго, што зазнаў я! Я вельмі нават рады, што цяпер і яна будзе бесцырымонна выстаўлена на агляд гэтаму бессаромнаму чалавеку, што ён і на яе замахнуўся.
    Вось толькі чым яна можа быць цікавай, гэтая сучка? Я, напрыклад, ніколі не думаў, што да яе можа быць хоць нейкая цікавасць, а я ж ведаю яе лепш, чым іншыя.
    Зрэшты, там відаць будзе, што выйдзе з гэтай задумы з партрэтам. Мяне гэта не датычыцца.
    He думаю, каб ён надта разбіраўся ў людзях.
    Маэстра Бернарда, шчыра сказаць, здзівіў мяне. Ён мяне настолькі здзівіў, што я ўсю ноч не мог заснуць і ўсё думаў пра гэта.
    Учора ўвечары яны сядзелі, як звычайна, размаўлялі — на любімыя свае ўзвышаныя тэмы. Але ён быў прыкметна ў паніклым настроі. Ён сядзеў задуменны, захапіўшы ў кулак шырокую бараду, заняты думкамі зусім, мусібыць, не радаснымі. Але, пачы-
    наючы раптам гаворку, гаварыў палымяна, з жарам, хоць жар гэты быў нібы пасыпаны попелам. Я не пазнаваў яго: здавалася, я слухаю зусім іншага чалавека.
    Чалавечая думка, гаварыў ён, у канчатковьім выніку бяссільная. Крылы ў яе моцныя, ды лёс, які надзяліў нас імі, мацнейшы за нас. Ён не дае нам вырвацца, не пускае нас далей, чым сам таго захоча. Нам пастаўлена мяжа: пасля кароткага бегу па крузе, які напаўняе нас надзеяй і радасцю, нас заганяюць назад, як сакольнічы падцягвае на шнурку сокала. Калі набудзем мы волю? Калі перарэжуць урэшце шнурок і сокал узляціць у вольнае неба?
    Калі? А ці будзе гэта наогул калі-небудзь? Ці не ў тым, наадварот, і тайна нашага быцця, што мы прывязаны да рукі сакольнічага, і вечна будзем прывязаны? Інакш мы былі б ужо не тымі, хто мы ёсць, і наш лёс не быў бы ўжо чалавечым лёсам.
    I ўсё ж мы створаны вечна імкнуцца ў неба, адчуваць сябе далучанымі да яго. I ўсё ж яно ІСНУЕ, яно адкрываецца нашым вачам, як нейкая абсалютная рэальнасць. Яно такая ж рэальнасць, як наша няволя.
    Навошта існуе гэтая бязмежная прастора, усё роўна для нас недаступная? — гаварыў ён. Які сэнс у гэтай бязмежнасці вакол нас, вакол жыцця, калі мы ўсё роўна тыя ж бездапаможныя нявольнікі і жыццё застаецца ўсё тым жа, усё такім жа замкнёным у самім сабе? Навошта тады, уласна, гэтая невымернасць? Навошта нашаму нікчэмнаму лёсу, нашай цеснай даліне такое велічнае акружэнне? Хіба мы шчаслівейшыя праз тое? He падобна. Хутчэй, наадварот, яшчэ болып няшчасныя.
    Я ўважліва вывучаў яго — што за змрочны выраз твару, якая раптам глыбокая стома ў старэчым паглядзе!
    Ці робімся мы шчаслівейшымі, прагнучы адшукаць ісціну? — гаварыў ён. Я не ведаю. Я толькі імкнуся адшукаць яе. Усё маё жыццё было нястомным пошукам ісціны, і мне здавалася часам, што быццам я згледзеў яе, мне бьіццам прыадкрывалася латка яе чыстага неба. Але ні разу нябёсы не раскрыліся мне, і позірк мой ні разу не наталіўся відам неабсяжнасці, без якой нічога не спасцігнуць на зямлі. Гэта нам не дадзена. Праз тое ўсе мае намаганні былі, па сутнасці, марнымі. Праз тое ўсё, да чаго я ні дакранаўся, заставалася паўісцінаіі, заставалася неданоскам. 3 болем думаю я пра свае творы, і з болем і тугою глядзяць на іх, мабыць, іншыя — гэтак глядзім мы на антычную статую без галавы і канечнасцей. Звыродлівым, няскончаным было ўсё, што я стварыў, I няскончаным пакідаю я ўсё пасля сябе людзям.
    Ды і што ў тым дзіўнага?
    Такі ўжо чалавечы лёс. Непазбежны лёс усіх чалавечых намаганняў, усіх чалавечых тварэнняў. Усё створанае намі — толькі першы крок на шляху да таго, чаго ніколі не дасягнуць, што не павінна і не можа быць намі дасягнута. Уся чалавечая кулыура, па сутнасці, толькі першы крок на шляху да чагосьці недасяжнага, зусім для нас непасільнага. Яна ўзвышаецца звыродлівым, да трагізму нікчэмным абрубкам антычнай статуі. А сам чалавечы дух — хіба не той жа варты жалю абрубак?
    Якая карысць у крылах, калі яны ўсё роўна ніколі не змогуць падняць нас у неба? Яны толькі абцяжарваюць замест таго, каб вызваляць ад цяжару. Мы горбімся пад імі. Мы валачэм іх за сабою па зямлі. Урэшце яны робяцца нам ненавіснымі.
    I мы адчуваем палёгку, калі сакольнічы, стаміўшыся ад сваёй жорсткай забавы, надзяе нам на галаву каўпак і нас агортвае цемра.
    Ён сядзеў нерухома, паніклы і пахмуры, горка