Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

Кат; Карлік

Пер Лагерквіст

Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 240с.
Мінск 1986
53.96 МБ
Страх яго рабіўся ўсё больш моцны. Ён упаў на калені і пачаў шаптаць і маліцца: «Душа мая тужыць смяротна. Ойча, калі можна, пранясі чашу гэтую міма мяне!» Мне давялося цягнуць яго за сабой, калі прыйшоў яго час.
Крыж несці ў яго ледзь ставала сілы, ён хістаўся ад знямогі, і мне стала балюча глядзець, і ўзяў я яго крыж і нёс за яго частку шляху. Толькі я гэта зрабіў, болей — ніхто. Цяжар быў невялікі супроць таго, які я прывык несці дзеля людзей. Калі я палажыў яго на крыж, то перад тым, як забіваць цвікі, папрасіў па звычаю прабачэння. He ведаю чаму, але мне было балюча караць яго смерцю. I тады ён зірнуў на мяне добрымі, спалоханымі вачыма — вачыма не злачынцы, а проста няшчаснага чалавека. «Я дарую табе, брат мой»,— сказаў ён мне ціхім голасам. I адзін з тых, хто стаяў блізка, сцвярджаў, быццам кляймо ката знікла з лоба майго, калі ён гэта казаў, хоць сам я ў гэта не веру.
Я не ведаю, навошта ён так мяне назваў! Але з-за аднаго гэтага я тады нібы роднага брата распінаў. Hi з адным з тых, хто прайшоў праз рукі мае, не было мне так цяжка. Калі робіш тое, што я раблю, то міжволі даводзіцца час ад часу ўзірацца ў сваю ахвяру,
і ён — ён не быў падобны ні на адну з маіх ранейшых ахвяр.
Мне не забыць яго вочы, калі ёп на мяне глядзеў! Калі ён словы тыя сказаў!
Я так добра гэта помню. Я, хто захаваў у сабе ўсе галасы і ўсю пралітую кроў, усё, што вамі даўно забыта!
Чаму я павінен мучыцца?! Чаму я павінен узвальваць усё на сябе — дзеля вас?! Чаму я павінен браць на сябе ваш грэх?!
Мне ж і бізунамі давялося яго біць на турэмным двары, як быццам ён і без гэтага не памёр бы,— цела яго ў мяне пад рукамі было зраненае і распухлае. I так мне ўсё апрыкрала, што я ледзь змог падняць яго крыж.
Людзі ж узрадаваліся, калі я падняў яго. Яны крычалі і трыумфавалі, убачыўшы, што ён нарэшце вісіць. Я не помню яшчэ падобнай радасці на месцы пакарання смерцю, як у дзень, калі я распяў яго! I яны насміхаліся з яго, ганьбілі, лаялі няшчаснага, дакараючы за тое, што ён выдаў сябе за іх Месію, за іх Хрыста — і што яны там пра яго яшчэ ні гаварылі. Яны плявалі ў яго, смеючыся над яго пакутамі. Ён зажмурыў вочы, каб не бачыць людзей у тую хвіліну, калі ён ратаваў іх. I, быць можа, стараўся думаць пра тое, што ўсё ж ён цар іх і божы памазаннік. Цярновы вянок, сплецены імі, смешна звесіўся набок на яго скрываўленай галаве. Мне стала млосна глядзець, і я адвярнуўся.
Але перш чым ён сканаў, зрабілася цемрадзь на ўсёй зямлі, і чуў я, як ён гучным голасам закрычаў:
— Божа мой божа, за што ты мяне пакінуў?!
I тады мне стала зусім не пад сілу там быць. floepa, што скора ён памёр. I мы адразу знялі яго, бо надыходзіла субота, а ў гэты дзень нельга было пакідаць цела на крыжы.
Калі ўсе пайшлі рыхтавацца да суботы і вакол, нарэшце, апусцела, я сеў там, на лобным месцы, сярод трупнага смуроду і нечыстотаў. I, помню, сядзеў я пад зоркамі да позняе ночы. Тады вось і надумаўся я пайсці да бога, каб з ім пагаварыць.
I, пакінуўшы зямлю, адправіўся я на неба, дзе хоць дыхалася больш вольна і лёгка. Ішоў я ішоў, сам не ведаю колькі. Ён жыў страшэнна далёка, пан бог.
Нарэшце ён паўстаў перада мною — велізарны і велічны, ён рассеўся на троне сярод нябесных прастораў. Я рынуўся туды і падступіўся да яго, палажыўшы сваю крывавую сякеру да падножжа трона.
— Мне апрыкрала маё рамяство! — сказаў я яму.— Ці не досыць мне яго спраўляць? Пара табе мяне вызваліць!
Але ён сядзеў, утаропіўшыся ў пустату, нерухомы, быццам скамянелы.
— Чуеш?! Досыць з мяне маёй службы! Мне яе далей не вынесці! He магу я жыць сярод крыві і жахаў, сярод усяго, што творыцца тваім патураннем! I які ва ўсім гэтым сэнс, ты можаш мне сказаць? Я нёс сваю службу аддана, рабіў усё, што было мне пад сілу, ды няма больш сілы маёй! Я не вытрываю гэтага! Хопіць з мяне! Ты чуеш?!
Але ён не заўважаў мяне. Вочы яго як шары, пустыя і мёртвыя, скіраваны былі ў прастору, як у пустыню. Страх мяне ахапіў і невыносны адчай.
— Сёння я распяў твайго адзінароднага сына!! — крыкнуў я ў дзікім шаленстве. Але ніводная рыска не здрыганулася на яго суровым, абыякавым твары. Ён быў нібы высечаны з каменя.
Я стаяў сярод халоднай маўклівасці, і вецер вечнасці працінаў мяне сваім ледзяным дыханнем. Што мне было рабіць? 3 кім гаварыць? He засталося нічога! Я ўзяў сваю сякеру і пайшоў назад той жа дарогай.
Я зразумеў, што той не яго сын. Той быў з роду
чалавечага, і ці трэба здзіўляцца, што абышліся з ім так, як прынята ў іх абыходзіцца са сваімі. Яны ўсяго толькі распялі аднаго з сабе падобных, як гэта было ў іх звычаі. Я ішоў, абураючыся і гневаючыся, і зябнуў на зваротным шляху.
Яго не стала, як і іншых, і ён знайшоў супакаенне. Мая ж злашчасная душа асуджана ад сёння і на векі вечныя доўжыць свой шлях. Я павінен быў вярнуцца на зямлю і зноў ступіць на сваю журботную дарогу — іншага мне дадзена не было. I ніхто мне не мог памагчы!
He. Ён не быў іх збавіцель. Хіба пад сілу гэта такому, як ён! У яго былі рукі падлетка, мяне ахоплівала жальба, калі я ўбіваў у іх цвікі, стараючыся прапусціць іх паміж кволых яго касцей. Хіба такому пад сілу ўратаваць людзей!
Калі я працяў яму бок, каб паглядзець, ці хутка яго можна здымаць, ён быў ужо мёртвы, намнога раней, чым яны звычайна паміраюць.
Які ён быў збавіцель, гэты няшчасны! Як мог бы ён вам памагчы? I зняць з мяне мой цяжар? Які ён быў Хрыстос для людзей! Я зразумеў, чаму служыць вам павінен я. Чаму вы заклікаеце мяне!
Я ваш Хрыстос з кляймом ката на чале! Дараваны вам богам!
Дзеля варожасці на зямлі і выяўлення зла ў людзях!
Бога свайго вы ператварылі ў камень! Ён мёртвы даўньім-даўно. Я ж, ваш Хрыстос, жыву! Я плод яго вялікай думкі, я сын, зачаты ім з вамі і народжаны, калі ён яшчэ быў магутны, калі ён жыў і ведаў, чаго хацеў!
Як шмат ён укладваў у гэта! Цяпер ён высіцца нерухома на троне, падточаным часам, як пракажоны, і смяротны вецер вечнасці разносіць прах яго па нябеснай пустыні. Я ж Хрыстос, я жыву! Каб вы маглі
жыць! Я ж іду па свеце сваім ратным шляхам і штодзённа ратую вас у крыві! I мяне вы ніколі не раскрыжуеце!
Я тужу па ахвярнай смерці — як некалі мой няшчасны, бездапаможны брат. Быць прыбітым да крыжа — і сканаць, растварыўшыся ў глыбокай, міласэрнай цемры!
Але я ведаю, што гэты час не прыйдзе ніколі. Я павінен выконваць сваю службу, дакуль будзеце вы. Мой крыж ніколі не будзе падняты! У рэшце рэшт я скончу сваю працу, і ў мяне не застанецца спраў на Зямлі, але і тады мая несупакоеная душа будзе мчацца безупынку скрозь цемрадзь сусветнай ночы да смяротнага прыстанку бацькі майго, будзе вечна бадзяцца, гнаная страхам і мукаю за ўсё, што я зрабіў для вас!
I ўсё ж я мару пра гэта. Каб настаў канец, каб не множыць далей цяжкую віну.
Я мару пра той час, калі вы будзеце сцёрты з твару Зямлі і ўзнятая рука мая зможа нарэшце апусціцца. Ціха. Няма больш хрыплых галасоў, што заклікалі мяне, я стаю адзінока і гляджу вакол сябе, разумею, што ўсё завершана.
I я адыходжу ў вечную цемру, шпурнуўшы на Зямлю сваю крывавую сякеру — на памяць пра род чалавечы, што некалі тут прабываў!
Ён глядзеў паверх іх галоў суровым, зіхатлівым позіркам. Потым адштурхнуў стол і грозна пакрочыў да выхаду.
Ён узяўся за дзверы, але жанчына, якая сядзела каля яго і была падобная на жабрачку, паднялася з месца і загаварыла з ім ясным і ціхі голасам, твар яе свяціўся глыбокім, пакутлівым шчасцем.
— Ты ведаеш — я буду чакаць цябе! Я буду чакаць цябе сярод бяроз, калі ты прыйдзеш, зняможа-
3 Зак. 2272
65
ны і спэцканы крывёй. I ты прытуліш да мяне сваю галаву, і я цябе буду кахаць. Я пацалую твой гарачы
лоб і вытру кроў з тваёй рукі. Ты ведаеш, чакаць цябе!
Ён глядзеў на жанчыну з ціхай усмешкай.
што я буду журботнай
3 вуліцы даносіўся глухі барабанны пошчак — ён пастаяў, прыслухоўваючыся.
Потым ён узяўся рукой за пояс і выйшаў насустрач імжыстаму досвітку.
КАРЛІК
Рост у мяне добры, 26 цаляў, складзены я прапарцыянальна, хіба толькі галава велікаватая. Валасы не чорныя, як у іншых, а рыжаватыя, вельмі шорсткія і густыя, яны зачасаны назад і адкрываюць шырокі, хоць і не вельмі высокі лоб. Твар у мяне такі, як і ва ўсіх мужчын, адно вусоў і барады няма. Бровы на пераноссі зрасліся. Я вельмі дужы, асабліва — як раззлуюся. Калі аднойчы надумаліся звесці мяне з Іясафатам, я ўсяго за дваццаць хвілін паклаў яго на абедзве лапаткі і задушыў. 3 тае пары я адзіны карлік пры тутэйшым двары.
Большасць карлікаў — блазны. Іхні абавязак плесці глупства і фіглярнічаць, каб пасмяшыць гаспадароў і гасцей. Я да такога ніколі не папускаўся. Ды ніхто і не асмельваўся прапаноўваць мне што-небудзь такое. Ужо сам выгляд мой гаворыць аб тым, што мяне нельга выкарыстоўваць у такой ролі. Аблічча маё не для таго, каб пацешна крыўляцца. I я ніколі не смяюся.
Я не блазен. Я карлік, і толькі карлік.
Затое ў мяне востры язык, што, магчыма, і пацяшае сяго-таго. Але гэта зусім не тое, што быць іхнім блазнам.
Я ўжо казаў, што твар у мяне такі, як і ва ўсіх мужчын. Гэта не зусім так, бо ён у мяне вельмі маршчыністы, спрэс у маршчынах. Я не лічу гэта заганай. Гэтак я створаны, і што мне да таго, калі іншыя
створаны інакш. Мой твар паказвае, які я ёсць, не прыхарошваючы і не скажаючы. Магчыма, твар павінен быць усяго толькі маскай, але мне падабаецца, што мой не такі.
Маршчыны робяць мяне вельмі старым. Я ж не стары. Але, як я чуў, мы, карлікі, належым да больш старажытнай расы, чым тыя, што насяляюць цяпер зямлю, і таму ўжо нараджаемся старымі. He ведаю, ці так гэта, але калі так, дык, атрымліваецца, нам належыць права першародства. Я рады, што я зусім іншай пароды і што па мне гэта відаць.
Твары ўсіх астатніх людзей здаюцца мне зусім невыразнымі.
Mae гаспадары вельмі любяць мяне, асабліва rep­par, чалавек незвычайны і магутны. Чалавек смелых, з далёкім прыцэлам задум і здатны да таго ж ажыццяўляць іх. Чалавек дзеяння, і разам з тым адукаваны правіцель, які на ўсё знаходзіць час і любіць пагаварыць пра самыя розныя рэчы. За гэтымі гаворкамі ён спрытна хавае свае сапраўдныя намеры.
Здаецца, якая карысць цікавіцца ўсім адразу — калі толькі ён сапраўды цікавіцца,— але, можа, так ужо яму прызначана, магчыма, яго інтарэсы і павінны быць усеабдымныя, на тое ён і герцаг. Такое ўражанне, быццам ён усё на свеце спазнаў і ўсім авалодаў ці, прынамсі, да таго імкнецца. Ніхто не стане адмаўляць, што ягоная асоба выклікае павагу. Ён адзіны, кім я не пагарджаю.