• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    — Ды ўжо ж.
    — Што хочаш рабі, усё роўна не адпусціць. Гэта то ўжо так.
    — Значыць, давялося-ткі яму стаць яе катам.
    — Давялося.
    — Выходзіць, суджана яму было.
    За дзвярыма пачуліся крокі, шум, у шынок з грукатам уваліўся чалавек, зароў на некага, хто ішоў за ім у цемры, пагражаючы яму рукой, на якой была адсечана кісць.
    — Брэшаш, мужыцкае рыла! Сам жа ачкі лічыў. Сышлося, ну?!
    — Свінец у іх быў, у тваіх касцях, шэльма ты!
    — Чорт у іх быў! Быў свінец, скажы яму, Юке?
    — He, не, ні за што не было,— адказваў хлапчук, які ішоў следам па пятах за бязрукім.
    — I гэтае чарцяня добры жулік, вось і стаіць за цябе, самому табе няма чым крыць, д’ябал скалечаны! Мечаныя былі твае карты, яснае дзела, так бы вам ніколі ўсяго ў мяне не адыграць!
    — Ды заткніся ты, мужлан! — Ён усеўся, скоса паглядзеў па баках, убачыў ката, і твар яго перасмыкнуўся. Твар яго быў схуднелы, шчокі паўвальваліся,
    вочы блішчалі. Хлапчук падкраўся да яго на ўслончык ушчыльную.
    — Няйначай Ласе-Вісельнік да нас завітаў!
    — Што, Ласе, і ты збаяўся побач з майстрам заплечным сесці?
    — А-а, пустое мелеш!
    Ён устаў і пайшоў, перавальваючыся з нагі на нагу, сеў далей за ўсіх ад стала. Хлапчук шмыгнуў за ім.
    — Вось там табе і месца, поскудзь! — крыкнуў селянін.— Пачакай, прыбярэ ён цябе да рук з усімі тваімі трыбухамі!
    — Так, брат Ласе, цяпер табе вісельня на чарзе. Нечага ім больш у цябе адсякаць.
    — Лухту ты гародзіш, пустая твая мазгаўня. Мяне вісельня ніяк не возьме! Зразумеў?
    — Дзе ўжо...
    — Няўжо не возьме?..
    Таргануўшы плячыма, ён падсунуўся да стала.
    — Піва! — крыкнуў ён служанцы, і тая паспешна наліла. Хлапчук паднёс яму куфаль да рота, і ён залпам хлебануў добры глыток. Потым перавёў дух, хлапчук пачакаў і зноў паднёс.— Жульнічаю, кажаш!..— Ён паволі павярнуўся да селяніна, што сядзеў дзесьці аж каля самых дзвярэй.
    — I кажу! A то не?..
    — Надта мне трэба жульнічаць, каб вывудзіць у цябе твае мізэрныя мужыцкія грашы! Ды яны самахоць да мяне ў кішэню хаваюцца, ім ад смуроду невыносна ў тваіх паршывых портках!
    — Заткні сваю паганую глотку!
    Усе рассмяяліся з селяніна, які не знайшоў больш дасціпнай лаянкі.
    — Наліха яны яму, мечаныя карты і свінец у касцях, Ласе-Вісельнік захоча, то і без іх абыдзецца.
    — Ён і большыя хітрыкі ведае, куды табе з ім цягацца, чалавеча!
    — Ды тыя ж, відаць, хады, што і ва ўсіх жулікаў. He разумею я, Ласе: гэта ж так яны цябе прыціснулі, а табе — хоць бы што.
    — А-а... He бойся. Ласе не прападзе!
    — Выходзіць, што так...
    — Помню, яны пальцы мне адсеклі, я тады вось з гэтага быў,— сказаў Ласе, ківаючы на хлапчука,— ды цвікамі іх да перакладзіны і прыбілі. Хе-хе! Я потым хадзіў на іх паглядзець—пацеха! Яны мне: ага, во дзе цяпер пальцы твае зладзейскія. А я ржаў, мне гэта тфу, мне гэта хоць бы хны! Ласе, кажу, не прападзе! Так яно і выйшла!
    Ён некалькі разоў міргнуў, твар яго заторгаўся. Ткнуў Юке куксай, патрабуючы яшчэ піва. I той паслужліва паднёс яму куфаль. У яго была кемлівая мордачка, а вочы так і шнарылі ва ўсе бакі. Нічога, што адбывалася вакол, не выпадала з-пад яго пільнай увагі.
    — Аднак яны і да рук дабраліся, а гэта рэч ужо іншая!
    — А-а... Мне і гэта тфу. Не-е...
    Ён выцер рот рукавом.
    Стары шавец на другім канцы стала нахіліўся наперад.
    — У яго корань мандрагоры ёсць, чулі? — прашаптаў ён, прысвістваючы ад узрушэння.
    — Не-е, гэта нічога,— гучна адчаканіў Ласе.— Мне ўсё хоць бы што! Зразумсў? Ды і хлопец вунь ёсць. У яго галава варыць.
    — Яно і відаць!
    Хлапчук, задаволены пахвалай, заміргаў вачыма.
    — А ці не сын ён табе, і а, Ласе?
    — Адкуль я ведаю! А падобна на тое, далібог. Норавам ён нібы ў мяне.
    — Ну-ну, значыць, ты і сам не ведаеш.
    — He. Ён Ханы Гуляшчай сын, ды вось уцёк ад яе,
    Лупіла, кажа, а жэрці не Давала, ен да мяне і прыляпіўся, у мяне сяму-таму падвучыцца, што ў жыцці потым спатрэбіцца. А ўжо ж кемлівы — пашукаць. Як, Юке, бацька я табе ці не?
    — А мне, бадай, усё роўна,— хіхікнуў Юке.
    — Праўду кажаш. Пляваць! Добра яму са мной — ну дык і добра. Праўда, Юке?
    — Ага! — засмяяўся Юке.
    — Ну, адным гэтым сапляком табе нізавошта не абысціся. Ніколі не паверу...
    — Няўжо?..
    — Праўда-праўда!
    — He, ты, брат, сілы іншыя на выручку заклікаеш, зразумелая рэч.
    — Гэта якія ж, ну-ну?
    — Мне ж адкуль ведаць?
    — Ага, не ведаеш! Чаго ж тады языком попусту мелеш?
    Усе на імгненне прымоўклі. Круцілі свае куфлі, соўгалі імі.
    — Значыць, няпраўда, што гэты корань у цябе ёсць?
    — А-ат, пустое...
    — I праўда. Дзе ўжо табе такому корань выдраць!
    Зыркія вочы Ласе ярка ўспыхнулі ў прыцемку, a худы твар перакрывіўся.
    — I не з такім дзярмом Ласе справіцца, абы патрэба была!
    — Можа, яно і так.
    — He, не скажы, вырваць такі корань з-пад вісельні — справа не простая. А тым больш калі рук няма.
    — Але. I зноў жа: як крык пачуеш — кончана, прапала твая душа!
    Яны скоса зірнулі на Ласе. Той рэзка ўзняў галаву і ўвесь пачаў торгацца.
    — А я вам скажу, у яго і корань гэты ёсць, і яшчэ
    сёе-тое! Я думаю, ты даўно ўжо сатане прадаўся, га, Ласе?
    — Ведама. A то не!
    — Ну вось, і я ж кажу!
    — Ого, чулі?!
    — А што ж, злыя духі начамі да цябе не прыходзяць?
    — А-а... Хто з самім д’яблам у дружбе, таго яны не чапаюць. Таму спіцца соладка, нібы дзіцяці.
    — Ну, гэта ты ўжо, Ласе, пахваляешся!
    — Так, брат! Гэта ўжо ты прыхлушваеш! Каб яно было так, не давялося б табе калекам мучыцца!
    — Майстар жа цябе так аздобіў, быццам лічыў цябе сваёй здабычай, а не чортавай.
    Яны рагаталі са сваіх жартаў. Ён глядзеў на іх з лютай злосцю.
    — Ды мне гэта тфу! Зразумеў?
    — Так ужо і тфу!
    — Яны ж з табой як з апошняй катавай спажывай абышліся, далібог!
    — Ну і што! Усё роўна не абламаць ім Ласе-Вісельніка! — Ён крычаў, з лютасцю абводзячы ўсіх вачыма.— Чаго захацелі! He так гэта проста!
    — Няўжо?! Аднак жа пачаць-то яны ўсё ж пачалі!
    — Ды нічога ім у мяне не адабраць, няма ў іх такой улады! — закрычаў ён і ўскочыў.— Зразумеў?! Няма — і ўсё! He ў чалавечай гэта ўладзе мяне адолець, вось табе і ўся гутарка!
    — Ды што ты! Бяда, дый годзе!
    — Hi за што ім да мяне не дабрацца! Чым я валодаю, ніякая сіла не адыме! А ад мяне потым — да хлопчыка вунь пяройдзе, ён мой наследнік.
    — Глянь! Дык у цябе і спадчына ёсць, га, Ласе? Ну і ну, чулі?
    — А ты думаў. Вядома, ёсць! I большая, чым у вас!
    Яму ад мяне і корань, і ўся апраметная ў спадчыну дастануцца!
    — Выходзіць, ёсць у цябе корань?!
    — Ёсць! Душу можаш д’яблу залажыць, ёсць! Паказаць табе, ці што?!.
    — He, не!..
    — Вось ён дзе, на грудзях у мяне! 3 выгляду — нібы чалавечак, і з ім хоць крадзі, хоць што хочаш pa61 — усё табе ў рукі пойдзе, хай сабе і рук няма, вось як!
    Яны параскрывалі раты. Уталопіліся на яго са страхам.
    — Як жа ты яго раздабыць ухітрыўся, прапашчая твая душа? Няўжо на лобным месцы?
    — А дзе ж яшчэ! Пад самай вісельняй, дзе яны трупы закопваюць, як іх ветрам знясе!
    — I ты асмеліўся туды пайсці?! Ноччу!
    — То-та ж, што асмеліўся! Гэта табе не дома ў пасцельцы ляжаць ды «Ойча наш» бубніць перад сном! Ты б зроду не асмеліўся.
    — He, не!..
    — Яны там уздыхалі ды стагналі — жудасць...
    — Хто ж гэта?
    — Ведама хто, мерцвякі! Ну і папакідаліся ды папачапляліся яны да мяне, пакуль я шнарыў там! Так і лезлі! Я іх калаціў як мог, а яны лямантавалі і галасілі, што вар’яты, калі іх лупяць, каб уціхамірыць. Так вылі і раўлі — як у пекле, думаў, звар’яцею, ніяк не мог ад іх адкараскацца. Прэч, акаянныя! — роў я.— Прэч ад мяне, нячысцікі! Я ж не памёр, я жывы, а яго пушчу ў ход! — Нарэшце разагнаў я іх. I адразу ж убачыў — проста пад самай вісельняй і расце, там тады Петэр-Мяснік і яшчэ нейкія матляліся. Я зямельку вакол яго куксай разгроб, потым кінуўся на зямлю — і давай яго зубамі выдзіраць!
    — Ды ну?! Проста зубамі!
    — Ага! Зубамі! Другія, калі самі не асмельваюцца, дык сабак прымушаюць!
    Позірк яго палаў шалёным агнём.
    — I тут раптам у ім як завые! Як завые! У-у-у! Аж кроў у жылах ледзянела! Але я вушэй не затыкаў, як другія! Баба я, ці што! Я цярпеў! I ўсё рваў і рваў корань! Мярцвячынай смярдзела, і крывёю, і псотай! I раўло, і галасіла з падземнага царства! Але вушэй я не затыкаў! Я цягнуў яго і цягнуў. Бо — завалодаць ім хацеў!
    Ён вар’яваўся як утрапёны. Усе адхіснуліся назад.
    — А як вырваў я яго — загрукатала ўсё навокал, затрашчала, ходырам захадзіла! I раскрылася прадонне, і ўсплылі трупы і кроў! I цемрадзь расхінулася, і полымя пабегла па зямлі! I жах, і плач! I ўсё палымнела! Быццам пекла на зямлю вылілася! А я крычаў! Мой ён цяпер! Мой!..
    Ён стаяў, махаючы над галавой паабсяканымі рукамі, як нейкі жудасны знявечаны прывід, шалёныя яго вочы нібы палопаліся, а голас страціў усялякае чалавечае падабенства.
    — Ёсць у мяне спадчына, ёсць! Ёсць у мяне спадчына! Душу можаце закласці, што ёсць!
    Кат сядзеў нерухома, яго цяжкі, нетутэйшы позірк быў скіраваны ў цемрадзь.
    Народ прыбываў, стаяў бязладны гул, у паўзмроку чуліся галасы, смех і звон келіхаў, шкляны шар пад столлю паволі круціўся, адкідваючы невыразныя сінефіялетавыя і зеленаватыя блікі, пары танцораў павольна кружыліся дзесьці ў сярэдзіне залы, ціха гучала музыка.
    Танцы выліліся ў праходы паміж сталамі, пары расцякаліся па ўсёй зале, жанчыны ў светлых туалетах,
    прыплюшчыўшы вочы, віселі на мужчынах, музыканты адбівалі джазавыя рытмы.
    Прыгожая поўная дама праплыла міма, зірнула цераз плячо кавалера.
    — О, і кат тут,— сказала яна.— Як цікава!
    Блікі кружыліся над таўкатнёй, сталы свяціліся бледным, мёртва-зялёным святлом, потныя афіцыянты гойсалі сярод мітусні і шуму, коркі ад шампанскага гучна стралялі.
    Тлусты пан у адтапыранай манішцы падышоў і пачціва пакланіўся.
    — Нам вялікі гонар бачыць сярод нас ката,— сказаў ён, з удзячнасцю паціраючы рукі, і паправіў пенснэ, за якім блішчалі калючыя вочкі.
    Танец скончыўся, і пары разбегліся, з усмешкамі вярталіся да столікаў.
    — Вы ведаеце, што кат тут?
    — Як, і ён тут?
    — Але. Вунь ён там сядзіць.
    — Ну, шыкоўна!
    Малады чалавек з энергічным хлапчукоўскім тварам падышоў да ката і, чаканна прыставіўшы нагу да нагі, выкінуў руку ўгору.— Хайль! — усклікнуў ён і на імгненне замёр. Павярнуўся кругом і, шчоўкнуўшы яшчэ раз абцасамі, пайшоў назад на сваё месца.