• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    Я хадзіў па хаце, да ўсяго прыглядаўся, і дзіўна мне было.
    У далёкім кутку вісеў вялізны меч, шырокі і роўны, востры з абодвух бакоў, а на ім — высечаны вобраз боскай маці з маленькім Ісусам і мноства мудрагелістых знакаў і надпісаў. Я падышоў бліжэй, каб лепш усё разгледзець — ніколі не даводзілася мне глядзець на нешта падобнае — не ўтрымаўся і памацаў яго рукой. Тут пачуўся мне нібы глыбокі ўздых, і хтосьці ўсхліпнуў.
    Я азірнуўся, пайшоў да дзяцей.
    — Хто гэта плача? — пытаюся.
    — Плача? Ніхто не плача! — адказала маці.
    Яна ўтаропілася ў мяне, а вочы адразу сталі другія.
    — Ідзі ты адсюль! — сказала яна, узяла мяне моцна за руку, завяла мяне да месца, дзе вісеў меч, і загадала, каб я да яго дакрануўся.
    I тут зноў пачуўся глыбокі ўздых, хтосьці ўсхліпнуў — ды так страшна.
    — Меч! — крыкнула яна і рванула мяне назад.— Гэта ў ім!
    Потым адпусціла мяне і адвярнулася. Пайшла да печы і пачала штосьці перамешваць у каструлі, што стаяла на агні.
    — А ты чый? — спыталася яна, трохі счакаўшы, і рот яе, як мне здалося, нядобра скрывіўся, калі яна гаварыла гэта.
    Я адказаў, што Крыстофераў сын з Волы.
    — Вунь яно што.
    Дзеці нібы застылі на месцы і глядзелі не міргаючы дзікімі, спалоханымі вачыма.
    Маці яшчэ папоркалася каля печы, а як скончыла, села на лаву і пасадзіла мяне да сябе на калені. Пагладзіла па галаве.
    — Ага, ну-ну...— сказала яна і доўга, уважліва глядзела на мяне.— Пайду я з табой да тваіх, так яно лепш будзе,— дадала яна пасля.
    Яна хутка сабралася. Надзела другую спадніцу, a
    на галаву — штосьці дзіўнае, чаго я раней ні на адной жанчыне не бачыў. I мы выправіліся ў дарогу.
    — Гэта вы тут, значыць, гуляеце? — спыталася яна, калі мы ўвайшлі ў лес. I яшчэ некалькі разоў спрабавала са мной загаварыць. Заўважыўшы, што мне страшна, узяла мяне за руку.
    Я ж нічога не разумеў і пытацца ні пра што не смеў.
    Калі мы падняліся на наш прыгорак, мая маці выскачыла на ганак, твар у яе быў белы-белы, такой яе я ніколі яшчэ не бачыў.
    — Што табе трэба ад майго сына? Адпусці хлопчыка, чуеш! Зараз жа адпусці, поскудзь!
    Жанчына адразу ж выпусціла маю руку, твар яе скрывіўся, і ўся яна стала падобная на зацкаванага звера.
    — Што ты зрабіла з маім хлопчыкам?
    — Ён быў у нас у хаце...
    — Ты зацягнула яго ў сваё паганае логава! — закрычала маці.
    — Я не зацягвала. Ён сам прыйшоў, каб ты ведала. А як да мяча падступіўся і дакрануўся незнарок, стаў меч уздыхаць і ўсхліпваць.
    Маці атарапела, баязліва зірнула на мяне, вочы яе гарэлі.
    — А што гэта азначае, ты, відаць, і сама ведаеш, тлумачыць не буду.
    — He... He ведаю.
    — Смерць ён прыме ад катавага мяча.
    Маці не ўтрымала прыдушанага крыку, уталопілася на мяне, бледная, як мярцвяк, губы яе задрыжалі, але ў адказ яна не вымавіла ні слова.
    — Я дык думала як лепш, прыйшла табе сказаць, ды ты, бачу я, замест каб падзякаваць — злуешся. Забірай сваё дзярмо, і больш ты пра нас не пачуеш, пакуль ваш час не прыйдзе, раз ты сама таго захацела!
    Яна злосна павярнулася і пайшла.
    Маці ўся задрыжала, схапіла мяне, прытуліла да сябе і пачала цалаваць, але позірк яе быў застылы, чужы. Яна завяла мяне ў хату, а сама кінулася на двор, і я бачыў, як яна пабегла цераз поле, штосьці крычучы.
    Вярнуліся яны разам з бацькам, мокрыя, панылыя. Як цяпер помню, стаю я каля акна і бачу — ідуць яны ўздоўж мяжы дахаты...
    Ніхто з іх мне слова не сказаў. Маці пачала кешкацца каля печы. Бацька не сеў, як звычайна, а пачаў хадзіць узад-уперад. Яго худы твар застыў, здранцвеў, стаў нібы мёртвы. Калі маці на хвіліну выйшла па Bafly, ён паставіў мяне перад сабою і стаў глядзець мне проста ў вочы, хмурна і дапытліва, потым зноў адвярнуўся. I між сабой яны не размаўлялі. Крышку счакаўшы, бацька выйшаў, пачаў сноўдацца па прыгорку. Стаяў, глядзеў удалячынь.
    Цяжкі і змрочны настаў час. Я хадзіў зусім адзін, нікому не патрэбны. I ўсё наўкола стала зусім іншае, нават зялёныя лугі былі не тыя, што раней, хоць дні стаялі ўсё такія ж сонечныя і прыгожыя. Я спрабаваў гуляць, але і з гэтага мала што выходзіла. Калі бацькі апыналіся блізка, то праходзілі каля мяне, нічога не кажучы. Нібьі я чужы ім. Вечарамі ж, аднак, калі маці ўкладвала мяне ў пасцель, яна так моцна прыціскала мяне да сябе, што я ледзь не задыхаўся.
    Я не разумеў, чаму ўсё перамянілася і стала так бязрадасна. Нават калі сам я, здаралася, весялеў, зусім не тая гэта была весялосць, што раней. Уся сядзіба нібы вымерла, цішыня была такая, быццам ніколі не гучала тут жывое слова. Але часам, калі бацькі не ведалі, што я побач, яны перашэптваліся. Я не разумеў, што я такое зрабіў, толькі, відаць, адчуваў, што нешта жахлівае, раз ім нават глядзець на мяне сілы не стае. Стараўся як мог займаць сам сябе і не назаляць ім — бачыў жа, што так ім лепш.
    У маці шчокі запалі, яна нічога не ела, Кожнае pa-
    ніцы вочы былі заплаканыя. Выбраў я месца ззаду за дваром для жывёлы і пачаў будаваць сабе асобны «дом».
    Нарэшце паклікала неяк мяне маці. 3 ёю быў і бацыса. Калі я падышоў, узяла яна мяне за руку і павяла да лесу, а бацька стаяў і глядзеў нам услед. Як убачыў я, што маці вядзе мяне па той сцяжынцы, па якой я раней хадзіў, упершыню па-сапраўднаму спужаўся. Але ўсё было да таго няміла, што горш чым ёсць, падумаў я, паўрад ці будзе, і скарыўся. Прытуліўся да маці і ішоў пакорліва, асцярожна ступаючы сярод камення і карэння, што траплялася ўвесь час на сцяжынцы, абы толькі маці праз мяне не засмучалася. Яна так асунулася ў твары, што яе было не пазнаць.
    Калі мы дабраліся да месца і ўбачылі хату, маці задрыжала. Я з усяе сілы сціснуў ёй руку, каб падбадзёрыць яе.
    Апроч дзяцей і іх маці на гэты раз у хаце быў яшчэ адзін чалавек. Камлюкаваты, магутны дзядзька з тоўстымі, быццам павыварочванымі вонкі губамі, зрэзанымі папярэчнымі маршчынамі, з тварам, пасечаным воспай. У яго абліччы было штосьці грубае і дзікае, позірк цяжкі, вочы налітыя крывёю, нейкія жаўтавата-чырвоныя. Зроду ні адзін смертны не наганяў яшчэ на мяне такога страху.
    Ніхто не павітаўся. Жанчына стала каля печы і пачала так варочаць качаргой, што ажно іскры ўзляталі. Мужчына спярша глядзеў на нас скоса, потым таксама адвярнуўся.
    Маці спынілася каля парога і пачала прыніжана нешта прасіць — я толькі і зразумеў, што гаворка ідзе пра мяне, але толкам я так і не даўмеўся, што ёй ад іх трэба было. Яна адно толькі паўтарала і паўтарала, што ёсць, маўляў, сродак, толькі трэба, каб яны гэтага захацелі.
    Ніхто ёй не адказваў.
    Яна бьіла такая няшчасная, вартая жалю, што мне здавалася — адмовіць ёй яны не змогуць. Але яны нават не паварочваліся. Быццам нас тут і не было.
    А маці ўсё гаварыла, усё больш няўцешна і прыніжана, глухім, поўным адчаю голасам. I мне было проста жах як шкада яе. А яна ўсё гаварыла, што я, маўляў, адзінае дзіця ў яе, і слёзы засцілалі ёй вочы.
    А пасля яна проста стаяла і плакала — нічога, відаць, яе просьбы не дадуць.
    А на мяне такі страх найшоў, што я не ведаў, што мне рабіць, і пабег да дзяцей, якія стаялі, збіўшыся ў самым кутку. Мы баязліва пераглядваліся. А ўрэшце паселі разам на лаву каля сцяны — не было ўжо сілы стаяць.
    Бясконца доўга сядзелі мы так у жудаснай цішы. Раптам я пачуў грубы голас мужчыны — і здрыгануўся. Ён стаяў і глядзеў у наш бок, але клікаў аднаго мяне.
    — Пойдзем са мной!
    Я задрыжаў і ціхенька падышоў і, калі ён выйшаў, не пасмеў не паслухацца, паплёўся ўслед. А за намі і маці выйшла. Жанчына каля печы павярнулася. «Тфу!» — плюнула яна наўздагонку маці.
    Пайшлі мы, аднак, з ім удвух па вытаптанай сцежцы, што вяла ў бярозавы гаёк недалёка ад хаты. Мне было не па сабе побач з ім, і я стараўся трымацца ад яго як мага далей. I ўсё ж мы нібы знаёміліся з ім, пакуль ішлі разам. У гушчары сярод дрэў біла крыніца, яны, відаць, з яе бралі ваду, бо побач ляжала чарпалка. Ён апусціўся на калені каля самага краю і прыгаршчамі зачарпнуў празрыстай вады.
    — Пі! — загадаў ён мне.
    Па ўсім было відаць, што благога ён нічога не задумаў, і я з ахвотаю зрабіў так, як ён загадаў, і зусім не баяўся. Можна было падумаць, што калі паглядзіш
    на яго зблізку, ён будзе нясцерпна страшны, а выйшла па-іншаму — у ім быццам і не было той ранейшай лютасці, ён стаў больш падобны да звычайных людзей. Ён стаяў на каленях, і я зблізку бачыў цяжкі позірк яго налітых крывёю вачэй, і падумалася мне, што ён таксама, пэўна, нешчаслівы, як і я. Тройчы даў ён мне вады.
    — Ну, вось цяпер здыме,— сказаў ён.— Раз з маіх рук напіўся, можаш цяпер не баяцца.— I ён лёгенька пагладзіў мяне па галаве.
    Нібы цуд нейкі адбываўся.
    Ён падняўся, і мы пайшлі назад. Свяціла сонейка, шчабяталі птушкі ў бярозах, пахла лісцем і бяростай, а каля хаты нас чакала маці, і вочы яе заззялі ад радасці, калі яна ўбачыла, як мы суладна ідзём рука ў руцэ. Яна прыціснула мяне да сябе і пацалавала.
    — Бог вас благаславі! — сказала яна кату, але той толькі адвярнуўся.
    I мы пайшлі, шчаслівыя, дахаты...
    — Ну і ну,— працягнуў хтосьці, калі ён скончыў. — Але... гэта ж во яно як.
    — I сапраўды зло — штука дзіўная, хто ж стане з гэтым спрачацца.
    — Нібы як і дабро ў ім схавана.
    — Ага.
    — А сіла ў ім якая! Выходзіць, яно цябе і знішчыць можа, яно ж і ад гібелі можа выбавіць.
    — Што і казаць.
    — Дзіўна, далібог.
    — Ага, гэта то ўжо так.
    — А я мяркую: тваёй маці і пакаяцца не грэх было б перад катавай жонкай за лаянку сваю.
    — I я такой думкі, ды вось не пакаялася яна.
    — Ды ну...
    Яны пасядзелі ў задуменні. Адпівалі па глытку і абціралі губы.
    — Вядома ж, і кат добрым можа быць. Кожны чуў, ён хворых ды пакутнікаў, тых, хто да крайнасці дайшоў, здараецца, з бяды вызваляе, калі ўжо ўсе лекары ад іх адракліся.
    — Але. I што яму пакуты вядомыя, таксама праўда шчырая. Ён, мусіць, сам муку прымае праз тое, што творыць. Усім жа вядома — кат заўсёды просіць у асуджанага дараваць яму, перш чым яго жыцця пазбавіць.
    — Правільна. Ён зла да таго не мае, каго павінен звесці са свету, не. Ён яму нібы добрым другам можа быць, я сам бачыў.
    — Праўда што добрым другам! Я раз бачыў, як яны ў абдымку да памоста падышлі!
    — Ды ну!
    — Бо да гэтага абодва п’яныя былі, ледзь на нагах трымаліся: усё выпілі, чым іх участавалі, яшчэ і дабавілі, вось і скруціла ім ногі ў абаранкі. He надта яны адзін ад аднаго адрозніваліся, а ўсё ж кат, здаецца мне, быў п’янейшы. Як зараве: «Ву-ух!» — гэта як галаву адсякаў.