• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кат; Карлік  Пер Лагерквіст

    Кат; Карлік

    Пер Лагерквіст

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 240с.
    Мінск 1986
    53.96 МБ
    — Брава-брава!
    — Гэта выдатна!
    — Цудоўна!
    — Такімі становяцца людзі толькі ў велічныя часы!
    — Так, нездарма кажуць, што вайна пакідае адбітак высакародства на чалавечым целе. Хіба ж перад намі не цудоўны доказ?!
    — Грандыёзна!
    — Які народ! Ён сапраўды непераможны!
    — Ясна, што мы павінны распаўсюдзіць свае ідэі на ўсім свеце. Было б проста абуральна не падзяліцца з іншымі. А калі які-небудзь народ не прыме іх, мы яго знішчым.
    — Зразумела. Дзеля яго ж шчасця. Любому народу быць знішчаным — большае шчасце, чым жыць, не спазнаўшы такога вучэння!
    — Зразумела!
    — Свет нам будзе ўдзячны, як зразумее нашы намеры.
    — Проста неабходна, каб чалавецтва праз нейкі час разбурала тое, што яно раней стварыла! Інакш страціцца дзіцячая чысціня душы. Разбурэнне вышэй за прымітыўнае стварэнне, у якім выяўляецца ўсяго толькі звычайная сіла прывычкі. Настаў велічны, слаўны час! Заўсёды знойдуцца старанныя, працавітыя мурашкі, каб ствараць свет, пра гэта, праўда ж, не варта трывожыцца. А вось дзёрзкі розум, здольны адным махам змесці цацачны маленькі свет людскі, каб можна было ўсё пачаць спачатку, прыходзіць рэдка, толькі тады, калі мы вартыя яго.
    — Мы абсалютна здаровы народ! Таму ў нас хапае сілы духу адкрыта заявіць: мы любім тое, што іншыя называюць прыгнётам. Толькі расслабленыя дэгенератыўныя расы палохаюцца гэтага. Усякі ж моцны народ радуецца ўзнятаму над ім бізуну і адчувае сябе пры гэтым выдатна.
    — Хіба ж не праўда? Больш за ўсё акрыляе тое, што ў нашых радах мы бачым моладзь. Моладзь —
    наша апора! Мужная, несентыментальная моладзь! Усюды пераходзіць яна на наш бок, на бок тых, хто стаіць на чале ўлады. Маладыя героі!
    — Хапае ж, аднак, смеласці!
    — Здаецца, хтосьці штосьці сказаў?.. Значыць, мне проста здалося.
    Каля ўваходных дзвярэй узнікла раптам нейкае хваляванне, людзі зашапталіся, сталі ўсхоплівацца з месцаў, выкідваць рукі ўгору, усе позіркі' ўтаропіліся ў адным кірунку. Шум пранёсся па зале.
    — Слава забойцам! Слава забойцам!
    Двое добра апранутых маладых мужчын сімпатычнага, але самага звычайнага выгляду ішлі па праходзе паміж радоў рук, з удзячнай усмешкай ківалі направа і налева. Уся зала паднялася, танцавальная музыка змоўкла, і другі аркестр, болын прыстойны, зайграў гімн, які ўсе слухалі стоячы. Тым часам трое афіцыянтаў бясшумна кінуліся да новых гасцей, a метрдатэль, які спяшаўся ўслед за імі, перакуліў стол з піўнымі куфлямі і графінам чырвонага віна на нейкіх дам, якія, хоць і ціха, ды горача, адхілілі яго паспешлівае перапрошванне, пасля чаго той рынуўся далей. Зала была перапоўненая, нейкім гасцям давялося ўстаць і пайсці дахаты, а маладыя людзі размясціліся за іх сталом.
    — Вось чорт, цяпер, куды ні прыйдзеш, абавязкова адразу пазнаюць.
    — Праўда, фу ты, чорт,— сказаў другі і выпусціў з рота цыгарэтны дым, выцягнуў ногі пад сталом у чаканні заказу.— Па-мойму, гэта ўжо стамляе.
    — Ды ўжо ж, калі б мы ведалі, што быць забойцам так цяжка, мы б, відаць, ні за што яго не прыстрэлілі, таго хлопца. Дарэчы, ён жа нібы нічога быў хлопец.
    — Ага, але па выгляду відаць было, што ён не наш.
    — Гэта то безумоўна. Выгляд у яго быў чорт ведае які.
    Негрыцянскі аркестр зноў стаў наярваць джаз, худая жанчына з захутаным у хустку дзіцем прайшла па зале, нават персанал не звярнуў на яе ўвагі і, крышку счакаўшы, яна сама выйшла вон.
    — Прыйдзеш сёння ўночы трупы перацягваць?
    — Трупы перацягваць?
    — Ага, трэба перацягнуць сякіх-такіх здраднікаў, ворагаў новага светапогляду, з могільніка ў балота, там яны будуць на месцы.
    — М-м...
    — М-м? He хочаш?
    — He ведаю. Штосьці мне ідэя незразумелая.
    — Ідэя? Ідэя нашага руху, прыяцель!
    — О-о... Яны ж памерлі яшчэ да таго, як мы пачалі.
    — Ну і далей?!
    — Гэта ўжо, па-мойму, чортведама што!
    — Як ты сказаў? Ты не хочаш? Адмаўляешся?
    — Адмаўляюся? Я толькі кажу, што, па-мойму, гэта ўжо занадта.
    — Занадта! Можа, гэта, па-твойму, недарэчна?
    — He, ну не тое каб недарэчна...
    — Слухай, ты, уласна, што хочаш сказаць? Ану выкладвай без хітрыкаў!
    — Што я хачу сказаць?.. Якога чорта ты ў мяне ўшчаперыўся?
    — Адмаўляешся падпарадкоўвацца загаду?! Пачынаеш разважаць, га?
    — Адпусці, кажуць табе!
    — Бач, чаго захацеў. Так мы цябе і адпусцілі!
    — Ды пусціце ж, д’яблы!
    — Чулі, як ён нас абзывае?!
    — Сволач! Адмаўляешся!.. У перабежчыкі нацэліўся!..
    — Я не адмаўляўся!
    — Адмаўляўся!
    — Ды што з ім важдацца, з перабежчыкам! Канчай размову!
    Грымнуў стрэл, і цела глуха бухнулася.
    — Вынесіце гэтую падлу!
    — Ды няхай валяецца, каму ён перашкаджае.
    Джаз усё так жа грымеў, маладая дзяўчына павярнула галаву на танюткай шыі.
    — Што там такое? — спыталася яна.
    — Здаецца, некага застрэлілі.
    — А-а...
    Невялікая кампанія прыладзілася за крайнім столікам.
    — А ведаеце, штб, па-мойму, адбудзецца заўтра, ну, пра што яны столькі гавораць?
    — He.
    — Зусім не тое, што ўяўляюць сабе гэтыя смаркачы.
    — А што ж?
    — М-м...
    Скруціўшы цыгарку, ён прыкурыў у суседа, сплюнуў тытунёвыя крошкі.
    — Мы ж таксама ўмеем націснуць на курок, калі трэба. I між іншым, бог яго ведае, ці не ў нас яны навучыліся сякім-такім прыёмам — калі толькі гэтаму трэба вучыцца.
    — Наўрад. У наш час ва ўсіх у гэтай справе прыродная хватка.
    — Бясспрэчна.
    — А нішто сабе бьіло б прачысціць чалавецтва яшчэ разок. Яно ў гэтым відавочна мае патрэбу.
    — Я не супраць прыняць пасільны ўдзел.
    Маладая жанчына падышла і нячутна села побач з катам. Яна была падобная на жабрачку, але, калі адкінула хустку з галавы, твар яе праменіўся дзівосна
    шчодрым святлом. Яна ціха палажыла сваю руку на ягоную, і ён павярнуўся да яе — мабыць, адзінай, на каго ён паглядзеў за ўвесь гэты час. Пра яе расказ наперадзе.
    Музыка перамянілася, крыху лепшы аркестр, у другім канцы залы, пасля старой класічнай мелодыі зайграў млявае танга. Усё было спакойна, па-прыяцельску, ды аднаму пану спатрэбілася схадзіць у туалет. Вяртаючыся назад, ён убачыў, што негры сядзяць і похапкам глытаюць бутэрброды ззаду за сваёй эстрадай. 3 пачырванелым тварам ён падышоў проста да іх.
    — Ды як вы смееце, свінні вы! Сядзець і есці разам з белымі людзьмі!
    Яны, страшна ўражаныя, павярнуліся. Адзін з іх, што быў найбліжэй, прыўзняўся з крэсла.
    — Што? Што пан хоча сказаць?..
    — Што я хачу сказаць! Ты смееш сядзець тут і есці, малпа паганая!
    Чарнаскуры падскочыў як на спружынах, і вочы яго бліснулі, але ён не асмеліўся нічога зрабіць.
    — Хэлоў, gentlemen1! Хэлоў!—зароў разгневаны пан, адрасуючы свой крык публіцы, і людзі пачалі збягацца, стоўпіліся вакол яго і неграў.— Бачылі вы што-небудзь падобнае?! Гэта ж нечувана! Гэтыя малпы сядзяць і ядуць разам з намі!
    Узняўся страшны пярэпалах.
    — Якое нахабства! Нечувана! Вы што, думаеце, вам тут малпіны гадавальнік?! Так? Ці што, па-вашаму?!
    — Нам жа таксама трэба есці, як усім жывым істотам! — сказаў адзін з неграў.
    — Але не разам з людзьмі, сабака!
    — Есці! Вы прыйшлі сюды іграць! А не есці!
    — Вы маеце гонар іграць нам, паколькі мы маем
    1 Джэнтльмены (англ.).
    ласку мець задавальненне ад вашай музыкі! Але, зрабіце ласку, паводзьце сябе прыстойна, інакш вас лінчуюць! Зразумела?
    — Лезьце хуценька на месца!
    — Ну! Варушыцеся!
    Чарнаскурыя, было відаць, не збіраліся выконваць загад.
    — Ды гэта ж форменнае пасіўнае супраціўленне, панове! — сказаў паважны джэнтльмен высакароднага выгляду.
    — Ну! Доўга яшчэ чакаць?!
    — Go on! 1 Хутчэй лезьце на эстраду!
    — Мы галодныя! Нам трэба пад’есці, каб мы маглі іграць!
    — Галодныя! He, вы чулі, га?!
    — Так, трэба. I мы маем на гэта права,— сказаў вялізны дзяцюк, глянуўшы з пагрозаю.
    — Права! Гэта ў цябе ёсць нейкія там правы?! Бессаромны!
    — Так, ёсць! — сказаў чарнаскуры, падступаючы бліжэй.
    — Што?! Гэта ты так беламу чалавеку адказваеш, свалата?!
    Ён ударыў яму проста ў твар.
    Негр сціснуўся ў камяк, задрыжаў, як звер, потым з хуткасцю маланкі скочыў наперад і так садануў кулаком, што белы пан упаў дагары.
    Пачалася неймаверная сумятня. Народ кінуўся да іх, уся зала нібы ашалела. Чарнаскурыя збіліся ў цесную кучу, стаялі, напружыўшыся і ашчацініўшыся, з налітымі крывёй вачыма і белымі выскаленымі зубамі, нібы нейкія нябачаныя звяры ў чалавечых джунглях. Грымнуў стрэл, адзін негр выскачыў з кучы і, равучы і сцякаючы крывёю, кінуўся на белых, у шален-
    1 Ану! (англ.)
    стве біў усіх без разбору. Астатнія, равучы, кінуліся за ім, але былі спынены рэвальверамі. Стрэлы грымелі бесперапынна, і яны, скрываўленыя, запаўзлі за крэслы і сталы.
    — Ну што, будзеце вы іграць?! — крыкнуў сімпатычны бялявы пан і разрадзіў свой браўнінг туды, дзе яны хаваліся.
    — He!! — зараўлі чарнаскурыя.
    — У нас жа ёсць другі аркестр! — выгукнуў хтосьці, спрабуючы ўсіх супакоіць.— Ёсць жа яшчэ адзін!
    — К чорту сентыментальных хлюпікаў! Хай гэтыя іграюць! Жвавей на эстраду, чарнамазыя малпы!
    Іх выціснулі са схованак, і зноў пачалася яшчэ горшая сумятня, стоўпатварэнне, усеагульнае вар’яцтва. Прадметы лёталі ў паветры, як смертаносныя снар.іды, многія з натоўпу паўзлазілі на крэслы і скавыталі. Неграў ганялі па ўсёй зале.
    — Наліха ўсё гэта?!. Мы ж усё-такі цывілізаваныя!..
    — Што? Скажаш гэтае слова яшчэ раз — застрэлю!
    — Цывілізацыя, чорт яе вазьмі!
    Чарнаскуры гігант, той, што першы ўдарыў кулаком, насіўся па зале, нагамі раскідваў усё на сваім шляху і раздаваў смяртэльныя накаўты направа і налева, але яго нагнаў трапны стрэл, ён схапіўся за грудзі і ўпаў, расцягнуўшы губы ў шьірокай, пустой усмешцы. Астатнія, сабраўшыся гуртам, узброіліся крэсламі і ламалі чарапы тым, хто трапляў пад рукі. Яны біліся ў сляпым шаленстве, выпраменьваючы нянавісць бялкамі вачэй, пакуль не падалі, забітыя.
    — Кусаешся, паршывы сабака! — раўнуў такі ж белы гігант у вайсковай форме амаль мёртваму негру, які ляжаў на падлозе, сціснуўшы зубамі яго нагу, апусціў дула ўніз і паслаў у таго кулю. Чорныя выкрыквалі злосныя ваяўнічыя клікі, як у першабытным лесе, але белыя не давалі сябе запалохаць, стойка
    трымалі пазіцыі з дапамогай зброі, рэвальверныя стрэлы трашчалі, як кулямётныя чэргі. Гэта была страшная, лютая бітва.
    Два маладыя забойцы не прымалі ўдзелу, проста сядзелі і пацяшаліся, назіраючы за тым, што адбываецца,— яны сваё зрабілі.