• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казкі дзядулі Дняпра  Генадзь Аўласенка

    Казкі дзядулі Дняпра

    Генадзь Аўласенка

    Выдавец: Звязда
    Памер: 112с.
    Мінск 2022
    34.45 МБ
    Генадзь Аўласенка
    Казкі дзядулі Дняпра
    Мінск Выдавецкі дом «Звязда» 2022
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)-44
    А93
    Мастак
    Святлана Стахоўская
    Для дзяцей малодшага / сярэдняга школьнага ўзросту
    Аўласенка, Г. П.
    А93 Казкі дзядулі Дняпра : для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Генадзь Аўласенка ; маст. Святлана Стахоўская. Мінск : Звязда, 2022. — 112 с.: іл.
    ISBN 978-985-575-333-0.
    У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі «Казкі дзядулі Дняпра» юныя чытачы знойдуць шмат карыснай і цікавай інфармацыі. I па гісторыі, і па геаграфіі, і па біялогіі. Але ўсё ж асноўнае тут — казкі. Самыя разнастайныя: пра звяроў і птушак, пра рыб і нават пра лясныя расліны. Гэтыя казкі расказвае дзецям сам дзядуля Дняпро, а таксама галоўныя яго прытокі: Сож, Бярэзіна, Прыпяць. Ну а вам, юныя чытачы, засталося толькі прачытаць іх.
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)-44
    ISBN 978-985-575-333-0
    © Аўласенка Г. П., 2022
    © Стахоўская С. I., ілюстрацыі, 2022
    © Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом
    «Звязда», 2022
    Уступ
    Хочаце — верце, хочаце — не, але болывасць з гэтых казак расказаў мне Дняпро. Так, так, менавіта Дняпро, самая вялікая і знакамітая беларуская рака!
    Вы, магчыма, мне не паверыце і скажаце, што рэкі не размаўляюць. Што ж, у жыцці яно, магчыма, і так, а вось у казках могуць размаўляць не толькі жывёлы альбо расліны, а нават рэкі, азёры, вялізныя камянівалуны. А каб пачуць іх — трэба проста любіць казкі. А яшчэ трэба вельмі любіць нашу беларускую прыроду за яе казачную прыгажосць і непаўторнасць.
    Дняпру ўжо шмат гадоў. Так шмат, што мы можам называць яго дзядулем Дняпром. Нарадзіўся Дняпро (як і ўсе іншыя, дарэчы, беларускія рэкі і азёры) вельмі даўно, больш за дванаццаць тысяч гадоў таму. У той далёкі час паўночную частку беларускай зямлі пакрываў ледавік, падобны на той, які зараз маецца ў Антарктыдзе. На астатняй жа тэрыторыі нашай краіны была суровая і бязлесая тундра з доўгай халоднай зімой і кароткім не вельмі цёплым летам.
    А потым клімат нечакана стаў мяняцца да лепшага. Адбылося значнае пацяпленне, і велічэзны ледавік пачаў хутка раставаць. Бачылі, пэўна, як таюць вясной снегавыя гурбы і як бягуць тады з-пад іх да рэчак жэўжыкі-раўчукі? Вось так пабеглі раўчукі і з ледавіка, толькі былі яны вялізнымі і магутнымі — сапраўдныя
    вадзяныя патокі. I памчалі на поўдзень, да Чорнага мора... А самы вялізны і магутны з гэтых патокаў стаў потым Дняпром. Астатнія ж зрабіліся прытокамі Дняпра. Гэта Бярэзіна, Сож, Прыпяць... і шмат іншых дробных рэчак і рачулак.
    Ледавіка таго даўно ўжо няма, а рэкі гэтыя па-ранейшаму спраўна нясуць свае воды да Чорнага мора. «Адкуль жа яны бяруць зараз столькі вады?» — спытаецеся вы. Ды перш-наперш з маленькіх раўчукоў, якія працягваюць спраўна іх жывіць. А як гэта адбываецца, раскажа першая казка дзядулі Дняпра.
    Тры раўчукі
    Мінула зіма, лютая, халодная, і прыйшла ў лес нарэшце вясна-прыгажуня. Прыгрэла зверху цёплае вясновае сонейка, растапіла-разварушыла гурбы снегавыя. Прачнуліся пад снегам і жэўжыкі-раўчукі.
    — Гайда да рэчкі! — крыкнуў першы раўчук і пабег-пацёк хуценька ў бок рэчкі-невялічкі лясной. Бяжыць, спяшаецца... Глядзіць — а побач з ім ужо і другі раўчук імчыць.
    — Ты куды, дружа, бяжыш-спяшаешся? — пытаецца ён у першага раўчука.
    — Да рэчкі-невялічкі, што па ўскрайку нашага лесу працякае, — адказвае першы раўчук. — А ты куды?
    — I я да гэтай жа рэчкі! — кажа другі раўчук. — Пабеглі разам?
    Бягуць раўчукі разам, сонейку вясноваму радуюцца. Глядзяць, а непадалёк ад іх трэці раўчук з-пад снегу выбіраецца.
    — Айда з намі! — крычаць яму раўчукі. — Утрох нам куды лягчэй будзе да рэчкі-невялічкі дабрацца!
    А трэці раўчук толькі паглядзеў у іх бок пагардліва і далей пабег, сам па сабе.
    — He жадаю я, — крычыць, — з вамі разам бегчы! Вы мне толькі перашкаджаць будзеце! Дый навошта мне да нейкай малюпасенькай рэчкі спяшацца! Я да самога мора-акіяна дабегчы жадаю!
    Пераглянуліся сябры-раўчукі.
    — Добра! — кажуць. — He хочаш з намі — не трэба! Бяжы адзін.
    Трэці раўчук і пабег адзін. Бег ён, бег, праз купіны-карчажыны лясныя перабіраўся, гурбіны-сумёты знізу праточваў, у кожнай калдобінцы для працяглага адпачынку затрымліваўся. Урэшце зусім з сіл выбіўся. Спыніўся, па баках аглядацца пачаў.
    «Дзе ж тое мора-акіян? — думае. — Ці доўга мне яшчэ да яго бегчы?»
    Глядзіць — блішчыць удалечыні штосьці на сонцы, вада нейкая вялікая. Узрадаваўся наш раўчук вельмі, у бок той хуценька павярнуў. Дабег да вады гэтай, боўтнуўся ў яе хутчэй.
    — Хто ты? — пытаецца. — Часам не мора-акіян?
    — Яшчэ чаго! — адказвае вада. — Ды я лужына звычайная, вясновая.
    — Тады ты мне не патрэбна! — кажа раўчук. — Я далей пабягу, бо мне ў мора-акіян трэба!
    Ірвануўся ён, паспрабаваў з лужыны выбрацца... ды толькі нічога ў яго не атрымалася. Моцна лужына трымае.
    — Нікуды ты ад мяне не ўцячэш! — кажа яна раўчуку. — Тут са мной і застанешся назаўсёды!
    I давялося трэцяму раўчуку ў лужыне гэтай застацца.
    А што ж першыя два?
    А яны разам усё далей і далей беглі. Адзін аднаму ў бедах-нягодах дапамагалі, усе цяжкасці разам пераадольвалі. I так дабраліся сябры нарэшце да рэчкіневялічкі лясной.
    А рэчка тая маленькая ўжо ў сапраўдную вялікую раку ўпадала. А тая рака — у яшчэ большую. Ну, а ўжо ад той магутнай ракі і да мора-акіяна рукой падаць.
    Вось такая была першая казка, якую расказаў мне дзядуля Днепр. А яна, да ўсяго іншага, яшчэ і павучальная, бо апавядае пра сяброўства, пра тое, што разам з сапраўдным сябрам усе цяжкасці і перашкоды куды лягчэй пераадольваць. А вось калі ты сябраваць не ўмееш і, наогул, сябе вышэй за іншых ставіш — можа здарыцца з табой тое ж, што здарылася з трэцім раўчуком.
    Але, як я ўжо казаў, у Днепр упадаюць не толькі малыя раўчукі і невялікія рачулкі, але і такія магутныя рэкі, як Бярэзіна, Сож, Прыпяць. Кожная з гэтых рэк мае сваю цікавую гісторыю, і я абавязкова іх вам раскажу. Але пачну з гісторыі Дняпра...
    о	Крыху гісторыі
    J	Што ведалі людзі пра Днепр у старажытнасці
    Вядома ж, і ў глыбокай старажытнасці на берагах Дняпра (як і на берагах іншых беларускіх рэк) @ жылі першабытныя плямёны. Яны нават змянялі адно другое: хтосьці прыходзіў, хтосьці вымушаны быў пад іх націскам перамяшчацца ў іншыя месцы.
    о ©
    о ©
    о © е о ©
    о © е о ©
    о ©
    о ©
    о ©
    о ©
    о ©
    о ©
    о © е о ©
    о © е о ©
    Мы ведаем усё гэта дзякуючы раскопкам. Археолагі (спецыялісты, якія вывучаюць мінулае) знаходзяць на берагах Дняпра розныя прылады працы, якія калісьці выкарыстоўваліся людзьмі. Гэта каменныя сякеры, зброя з каменнымі ці касцянымі наканечнікамі, гліняны посуд. А больш познія плямёны пачалі выкарыстоўваць для сваіх прылад працы металы: спачатку медзь і бронзу, затым жалеза...
    Але людзі, якія тады жылі на берагах Дняпра, не мелі яшчэ сваёй пісьменнасці і таму не змаглі пакінуць нам пра сябе аніякіх звестак: ні на якой мове яны размаўлялі, ні як называлі сваё племя і тую раку, каля якой пасяліліся...
    Напрыклад, дзякуючы вучоным мы ведаем, што ў другой палове V тысячагоддзя да нашай эры ў вярхоўі Дняпра і Сожа жыла верхнедняпроўская група плямён. Але, вядома ж, самі яны называлі сябе па-іншаму... Гэта нашы вучоныя далі ім такую назву.
    To былі плямёны паляўнічых, якія займаліся рыбалоўствам і збіральніцтвам. Металаў яны яшчэ не ведалі, як не ведалі і земляробства з жывёлагадоўляй.
    А вось больш познія плямёны, якія прыйшлі сюды ў канцы III тысячагоддзя да нашай эры, ужо мелі медныя і бронзавыя прылады працы (і каменныя таксама). Гэтыя плямёны засвоілі земляробства і жывёлагадоўлю, а гліняны посуд упрыгожвалі адбіткамі шнура (таму сучасныя вучоныя празвалі гэтыя плямёны «шнуравікамі»). Іх мовы мы таксама не ведаем і, вядома ж, не ведаем, як называлі яны ў той далёкі час раку Дняпро...
    А потым сюды прыйшлі індаеўрапейскія плямёны: спачатку балты, а затым славяне. I нам вядома, што апошнія называлі Дняпро Славуцічам.
    А старажытныя грэкі празвалі яго Барысфенам...
    — Ды хопіць ужо гэтай гісторыі! — нечакана прабурчаў дзядуля Дняпро, перапыняючы мой аповед. — Бачыш, дзеці стаміліся, яны казак ад нас чакаюць!
    Але ж я не ведаю казак! — ажно разгубіўся я. — Што ж нам рабіць?
    — He бяда! — усміхнуўся дзядуля Дняпро. — Казкі ведаю я, і даволі шмат!
    — А пра каго твае казкі, дзядуля Дняпро? — не ўтрымаўся, каб не пацікавіцца, я. — Напэўна ж, пра рыб рачных?
    — I пра рыб таксама, — адказаў мне Дняпро. — Бо жыве ў маіх водах шмат разнастайных рыб, і пра кожную з іх я асобную казку маю.
    — Тады раскажы нам хоць якую з іх, — папрасіў я.
    I дзядуля Дняпро пачаў расказваць казку пра плотак, якія вельмі танцаваць любілі.
    Пра плотак — вясёлых малодак
    Жылі-былі ў рэчцы плоткі, бесклапотныя малодкі.
    Жылі-былі, не тужылі, нідзе службы не служылі, анідзе не працавалі. Толькі танцы танцавалі.
    Як пачнуць танцаваць — па ўсёй рэчцы чуваць. Узнімаюць хвалі, самі сябе хваляць. Ну а стрэнуць каго —
    не адпусцяць так яго: у круг запрашаюць, скакаць
    прымушаюць.
    Пастрачалі неяк рака — закружылі небараку! Галаву згубіў вусаты — тры гадзіны поўз дахаты. Потым стрэлі акуня — танцавалі з ім паўдня: і мазурку, і гапак... Ледзь жывы акунь-бядак!
    Стрэлі чарапаху, а тая са страху забегла ў хаціну, зарылася ў ціну, і там ляжыць, і ўся дрыжыць. I галавень хаваўся ўвесь дзень, і печкуры сядзяць у нары. А дзе яны — там і ўюны. I карасі, і нават язі ў глей зарываюцца, ад плотак хаваюцца.
    А ліны-таўстуны, вялікія хітруны, параілі плоткам, вясёлым малодкам, запрасіць шчупака станцаваць гапака.
    Як пайшоў шчупак танцаваць гапак — рукі ў бокі, сам у скокі вакол плотак, вясёлых малодак. Плотак забаўляе, зяпу разяўляе, зубы шчэрыць, кажа: «Час вячэраць!»
    Убачылі плоткі шчупакову глотку, а ў ёй — зубы ў тры рады — ды ад страху хто куды! Хто ў вір, хто ў трыснёг, а хто проста на дно лёг або ў глей зарыўся ці пад корч забіўся...
    Пахаваліся — хто дзе. Стала ціха ў вадзе. Нідзе не скачуць, ніхто не плача, пад корч не хаваецца, у глей не зарываецца, не ляжыць, не дрыжыць ды наўцёк не бяжыць...
    A як жа плоткі, вясёлыя малодкі?
    A ix нават не чуваць. Заракліся танцаваць!
    Вось такая яна атрымалася, другая казка дзядулі Дняпра. I ў ёй таксама павучальны момант маецца. А які — вы пра гэта і самі здагадаецеся, калі добра падумаеце.