• Часопісы
  • Казкі дзядулі Дняпра  Генадзь Аўласенка

    Казкі дзядулі Дняпра

    Генадзь Аўласенка

    6+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 112с.
    Мінск 2022
    34.45 МБ
    — Як жа табе, — кажуць, — з хаткай пашанцавала! He хатка ў цябе, а самы сапраўдны палац!
    I вырашылі смаўжы свята сабе зрабіць: наваселле сябра адсвяткаваць. Спяваць пачалі, танцаваць, весяліцца хто як можа. Глядзіць наш Смоўжык на ўсё гэта, і сэрца ў яго радуецца.
    «Добры абмен я зрабіў! — думае ён. — Абдурыў небараку Чарапашку. Нездарма ж усе мае сябры так мне зайздросцяць!»
    Але прайшла гадзіна, прайшла другая — прагаладаліся смоўжыкі. Пачалі яны паступова з хаткі прэч распаўзацца: хто на куст, хто на дрэва, а хто і на травінку. Снедаць пачалі, лісцем, травой ласавацца.
    Хацеў і наш Смоўжык услед за сябрамі падацца — ды не можа. Бо вельмі ўжо вялізная новая хатка, з месца яе не скрануць — не тое каб паўзці. А без хаткі на плячах прагульвацца небяспечна — першая ж птушка здзяўбе, як толькі ўбачыць. Ды што птушка — любы жук альбо мураш лёгка пакрыўдзіць можа.
    «Гэта што ж атрымліваецца! — думае Смоўжык. — Празхатку гэтую недарэчную з голаду мне паміраць?!»
    Успомніў ён уласную сваю хатку, такую маленькую, такую зручную — і так захацелася Смоўжыку зноўку назад яе вярнуць, што аж заплакаў небарака ад крыўды. Як яе вернеш?! Хіба ж Чарапашка захоча аддаць яму такую прыгожую і зручную хатку?
    А Чарапашка і сапраўды спачатку вельмі задаволена была. Прыпаўзла яна да сваіх сябровак-чарапашак і давай ім новую сваю хатку паказваць і хваліцца ёй перад сяброўкамі.
    — Вось, — кажа, — глядзіце, якую прыгожую хатку я сабе займела!
    Паглядзелі сяброўкі-чарапашкі.
    — Хатка прыгожая, — адказваюць, — слоў няма! Толькі як жа ты ў яе залезеш? Вельмі ж яна маленькая.
    — Залезу як-небудзь! — адказвае Чарапашка.
    Пачала яна лезці ў новую сваю хатку, лезла, лезла... Ды сапраўды нічога не атрымліваецца! He залазіць у хатку Чарапашка — і ўсё тут!
    — Ну і не трэба мне ў яе залазіць! — вырашыла Чарапашка. — Я хатку сваю на галаве насіць буду! Як капялюшык.
    Насунула яна Смоўжыкаву хатку на галаву — і сапраўды, прыгожы такі капялюшык атрымаўся. А ў гэты самы час выбег з лесу галодны воўк. Убачыў чарапашак, да іх кінуўся. Ды толькі чарапашкам бяды мала — яны адразу ж па хатках сваіх пахаваліся. Адна толькі наша Чарапашка не ведае, што і рабіць... Вось-вось яе злодзей шэры за бок схопіць!
    — Скачы ў ваду! — крычаць ёй з хатак чарапашкі-сяброўкі — Хутчэй у ваду скачы!
    Добра яшчэ, што рэчка побач была. Скокнула ў ваду Чарапашка ды на дно хутчэй апусцілася. He паспела і дух перавесці, як бачыць — шчупак велічэзны насустрач ёй плыве. Убачыў, што чарапашка без хаткі чамусьці па дне прагульваецца, узрадваўся. Зяпу сваю разявіў шырока — ды да яе. Вось-вось праглыне небараку!
    Але не праглынуў. Паспела ўсё ж Чарапашка ў самы апошні момант зноў на бераг выбрацца. Добра яшчэ, што ваўка там ужо не было, пабег шэры далей па сваіх справах...
    Абступілі сяброўкі Чарапашку і кажуць ёй:
    — Трэба табе ўласную сваю хатку назад вярнуць. Бо прападзеш ты з прыгожай гэтай хаткай!
    — Як жа яе вярнуць? — ледзь не плача Чарапашка. — Хіба Смоўжык на такое пагодзіцца! Яму ж, напэўна, у маёй хатцы так добра, што лепей і не трэба!
    I толькі яна так сказала, як бачыць: паўзе да яе Смоўжык, без хаткі, зразумела, паўзе і слязьмі горкімі абліваецца.
    — Забірай, — кажа, — Чарапашка, сваю вялізную хатку! А мне маю вярні, маленькую!
    Вось так добра ўсё ў іх і скончылася. I казка мая скончылася. Амаль...
    А Смоўжык і Чарапашка зразумелі, што ніколі не трэба нікому зайздросціць і ад дабра дабра шукаць. Бо хаткі ў іх і сапраўды самымі лепшымі аказаліся — для кожнага свая...
    Вось такія цікавыя казкі расказала Прыпяць. А потым паглядзела на мяне ўважліва і спыталася:
    — А ці ведаеш ты, якая рэдкая і цікавая птушка ў балотах маіх жыве?
    — Ведаю! — сказаў я. — Вялікая белая чапля!
    I адразу ж пачаў расказваць усё, што я ведаю пра гэтую цікавую птушку.
    Што мы ведаем пра белую чаплю...
    Вялікая белая чапля — адна з самых цікавых і прыгожых птушак Беларусі. Калісьці яна была звычайнай птушкай на ўсіх кантынентах (апрача Антарктыды). Але кепскую паслугу вялікай белай чаплі зрабілі яе прыгожыя доўгія пёры, так званыя эгрэткі, якія ўтвараюцца на спіне ў птушкі ў гнездавы перыяд. Менавіта ў сувязі з гэтай акалічнасцю лацінская назва белай чаплі — Egretta alba.
    Але для самой белай чаплі наяўнасць гэтых пёраў аказалася сапраўднай трагедыяй. Праз іх птушак знішчалі мільёнамі, асабліва ў XIX стагоддзі, калі эгрэткі лічыліся моднымі элементамі жаночых капялюшыкаў альбо прычосак. У выніку вялікая белая чапля была знішчана або стала рэдкай у многіх краінах, у тым ліку і на тэрыторыі нашай Беларусі.
    Каб выратаваць гэты від ад поўнага знішчэння, у 20-х гадах XX стагоддзя паляванне на белых чапляў было поўнасцю і паўсюдна забаронена, тым больш што змянілася мода і эгрэткі страцілі былую папулярнасць. Але колькасць чапляў узрастала павольна. У Беларусі гэта тлумачылася паўсюднай меліярацыяй, якая знішчала месцы пражывання гэтай птушкі.
    У апошні час сітуацыя змянілася ў станоўчы бок. Колькасць гэтых птушак на Беларусі значна павялічылася, зараз іх можна сустрэць практычна па ўсёй тэрыторыі рэспублікі, аднак гняздуюцца яны толькі на поўдні Беларусі.
    Вялікая белая чапля трапіла ў Чырвоную кнігу Беларусі яшчэ ў 1981 годзе. Але ў апошні час пагроза яе існаванню ў нашай рэспубліцы зноў павялічылася ў сувязі з тым, што рэзка ўзрасла
    колькасць шэрых чапляў і бакланаў, якія шкодзяць рыбным гаспадаркам Беларусі. У сувязі з гэтым на іх дазволена паляванне ў любы час, рыбгасы нават даюць прэміі за адстрэл гэтых «непажаданых» птушак. I вось у пагоні за заробкам многія паляўнічыя не бачаць розніцы паміж відамі чапляў, і пад іх стрэлы трапляюць часам і рэдкія віды, у тым ліку і вялікая белая чапля, тым болыл што яна часта гняздуецца разам з шэрай чапляй або з бакланамі, утвараючы сумесныя калоніі. Гэта прывяло да таго, што колькасць гэтай птушкі ў рэспубліцы зноў пачала зніжацца... Таму выбар вялікай белай чаплі птушкай 2008 года быў зусім не выпадковым.
    Вялікая белая чапля — даволі буйная птушка вагой да паўтара кілаграма з доўгай шыяй і дзюбай, галенастымі нагамі. Афарбоўкай і памерамі яна значна адрозніваецца ад шэрай чаплі, але ў палёце гэтага, на жаль, недастаткова, бо ляцяць усе чаплі аднолькава, менавіта таму белыя чаплі нярэдка гінуць пад стрэламі паляўнічых...
    На зіму вялікая белая чапля адлятае ў Паўночную Афрыку або Цэнтральную Азію, адкуль вяртаецца ўжо ў канцы сакавіка або пачатку красавіка. У час гнездавання адкладвае 4-5 яек, якія насіжваюць па чарзе абодва бацькі на працягу 25-26 сутак. Кормам белым чаплям акрамя дробнай рыбы служаць таксама розныя водныя і каляводныя насякомыя, а часам і дробныя грызуны. Гэтым белая чапля адрозніваецца ад шэрай, якая корміцца пераважна рыбай і сапраўды можа наносіць значную шкоду рыбгасам. Але ж белая чапля тут ні пры чым, як і другая вельмі рэдкая на Беларусі чапля-кваква. Таму мы павінны зрабіць усё, каб гэтыя рэдкія і прыгожыя віды птушак засталіся ў нашай беларускай прыродзе.
    — Ну як? — скончыўшы свой аповед, спытаўся я ў Прыпяці. — Угадаў?
    — He зусім, — адказала мне Прыпяць. — Вядома ж, белая чапля — птушка цікавая, і на маіх берагах яна водзіцца здаўна, але я зусім іншую птушку мела на ўвазе. Маленыкую, непрыкметную...
    — Ну і чым жа яна тады цікавая? — спытаўся я — Чым яна адметная?
    — А цікавая і адметная яна тым, — сказала мне Прыпяць, — што на беларускіх землях яе больш, чым ува ўсім астатнім свеце.
    Падумаў я крыху і здагадаўся. Ну, вядома ж, гэта чаротаўка вяртлявая!
    Чым жа яна такая цікавая, магчыма, спытаецеся і вы ў мяне...
    А вось чым!
    ь
    ь
    Што мы ведаем пра чаротаўку вяртлявую...
    Калі правесці сярод насельніцтва апытанне на тэму: «Якую з птушак вы лічыце самай беларускай?», пераважная большасць апытаных, пэўна ж, назаве бусла. 3 гэтым, сапраўды, цяжка спрачацца... I ўсё ж, на мой погляд, самая беларуская птушка — гэта чаротаўка вяртлявая. Чаму?
    Зараз растлумачу.
    У свеце сёння выяўлена каля 20 тысяч пар чаротаўкі вяртлявай, і 13 тысяч з іх жывуць на тэрыторыі Беларусі. Дакладней, на Палессі. Калісьці гэтая птушка ў вялікай колькасці пражывала ў балотах Цэнтральнай Еўропы, але потым, з асушэннем большасці еўрапейскіх балот, вяртлявая чаротаўка пачала паступова знікаць. Зараз гэты від занесены ў Чыр-
    . воную кнігу, і ў тым, што ён яшчэ захаваўся, вялікая роля належыць менавіта нашай краіне.
    Што ж яна з сябе ўяўляе, гэтая птушка?
    [ Чаротаўка вяртлявая — вельмі маленькая птушка, J меншая нават за вераб’я. Зімуюць чаротаўкі ў Афрыцы, адлятаюць туды ўжо ў канцы лета, а вяртаФ юцца толькі ў маі (гэта звязана з тым, што харчуецца вяртлявая чаротаўка пераважна насякомымі # і павукамі). Так што ў Афрыцы чаротаўкі праводзяць куды больш часу, чым на Беларусі.
    I ўсё ж сапраўдная радзіма ў іх тут, у нас. Бо радзіма менавіта там, дзе ты нарадзіўся — а ў нас 5 чаротаўкі выводзяць птушанят.
    Праўда, у адрозненне ад большасці пеўчых птушак, дзе пабудовай гнязда і вырошчваннем птушаФ нят займаюцца абодва бацькі, у вяртлявай чаротаўкі ўсё гэта выпадае на долю выключна самачак. $ Яны і гнёзды будуюць, і птушанят выкормліваюць ь рознымі балотнымі насякомымі...
    А што ж самцы?
    А самцы ўвесь гэты час спяваюць. He горш за знакамітага салаўя. Праўда, каб пачуць гэтыя спевы, J недастаткова выйсці ў цёплую майскую ноч за ваколіцу — трэба ў балота валачыся... Таму большасць Ф з нас слухае ўсё ж спевы салаўя, а не чаротаўкі . вяртлявай.
    — Малайчына, на гэты раз правільна здагадаўся! — пахваліла мяне Прыпяць — I за гэта я табе і чытачам яшчэ адну казачную гісторыю раскажу.
    — Пра чаротаўку вяртлявую? — спытаўся я.
    — Пра чорнага бусла, — паправіла мяне Прыпяць. — Чуў пра такога?
    Вядома ж, я пра яго чуў. I вы, мае маленькія чытачы, таксама чулі. Але, у адрозненне ад бусла белага, чорны бусел хаваецца ад людзей, жыве ў самым глухім лясным гушчары. Чаму?
    А вось пра гэта будзе чарговая казка Прыпяці...
    Чаму чорны бусел ад людзей хаваецца
    Усе вы ведаеце буслоў, прыгожых белых птушак, якія здаўна прызвычаіліся жыць побач з чалавекам. I чалавек зусім не супраць такога суседства. Спецыяльна, каб буслы каля хаты сяліліся, робяць людзі аснову для гнязда — прымацоўваюць да вершаліны дрэва ці да страхі драўлянае кола альбо барану старую. Калі прымуць буслы гэтае запрашэнне — наносяць яны паверх бараны шмат галінак, паселяцца ў новым сваім гняздзе. А потым кожны год сюды прылятаць будуць і дзецям сваім гняздо ў спадчыну перададуць...