Казкі дзядулі Дняпра
Генадзь Аўласенка
6+
Выдавец: Звязда
Памер: 112с.
Мінск 2022
Была яна куды меншай за Сож, Бярэзіну і Прыпяць, але тым не менш даволі значных памераў...
— Ты хто? — запытаўся я ў незнаёмкі. — Таксама прыток Дняпра?
— Вось яшчэ! — фыркнула Бярэзіна. — Гэта мой прыток!
— Я — Свіслач! — з гонарам сказала рака. — I ты мяне адразу павінен быў пазнаць!
— Ты павінна была дадаць, што ты Свіслач Бярэзінская! — з насмешкай паправіла свой прыток Бярэзіна. — Бо ёсць на Беларусі яшчэ адна Свіслач, прыток Нёмана! Яна, праўда, куды меншая за цябе, але ўсё ж таксама Свіслач!
— А ты чаму не назвала сябе Бярэзінай Дняпроўскай? — адразу ж знайшлася з адказам Свіслач. — Бо ў Нёмана з тваёй назвай прыток маецца: Бярэзіна Заходняя!
Пачуўшы гэткі адказ, Бярэзіна так захвалявалася (у сэнсе, пакрылася хвалямі), што мне доўга прыйшлося яе супакойваць.
— Ну што? — звярнуўся я да ўсіх трох дняпроўскіх прытокаў. — Дадзім слова Свіслачы?
— Тады і нашым прытокам таксама трэба слова даваць! — разам усклікнулі Сож і Прыпяць. — Каб не крыўдна было!
— Ды не магу я ўсім прытокам слова даць! — усклікнуў я. — 3 задавальненнем зрабіў бы гэта, ды толькі аб'ём кнігі вельмі ўжо абмежаваны! На ўсіх не хопіць! А на Свіслачы як-ніяк сталіца нашай краіны размешчана, горад Мінск!
Сож і Прыпяць задумаліся.
— Ну няхай так і будзе! — сказаў, нарэшце, Сож. — Толькі дзеля сталіцы...
— А Свіслач нам за гэта казку потым раскажа! — дадала Прыпяць.
— Раскажу! — паабяцала Свіслач. — Абавязкова раскажу!
На тым і пагадзіліся. I я пачаў расказваць пра Свіслач...
@ Крыху геаграфіі і гісторыі
О Свіслач
Свіслач — правы прыток Бярэзіны. Даўжыня ракі — О 285 кіламетраў, пачынаецца яна каля вёскі Шапавалы Валожынскага раёна, потым, працякаючы праз МінО скую і Магілёўскую вобласці, абзаводзіцца ўласнымі
прытокамі (Вяча, Волма, Балачанка, Цітаўка, Талька, Сіняя і інш.).
На Свіслачы размешчана сталіца нашай Радзімы, горад-герой Мінск.
Упершыню Мінск упамінаецца ў «Аповесці мінулых гадоў» каля 1067 года ў сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбываліся ў гэты час на прасторах Кіеўскай Русі. У адказ на захоп полацкім князем Усяславам Чарадзеем Ноўгарада кіеўскі князь Ізяслаў разам са сваімі братамі Усеваладам і Святаславам пайшлі на Мінск, які падпарадкоўваўся тады Полацку. На вечы (так раней называўся сход) гараджане вырашылі абараняць свой горад і паслалі да Усяслава па дапамогу. Але Усяслаў не паспеў. Кіеўскае войска ўзяло Мінск (ён тады называўся Менскам) штурмам. А потым непадалёк ад зруйнаванага горада адбылася знакамітая бітва на Нямізе паміж полацкім і кіеўскім войскамі. Сілы былі няроўныя, і гэтую бітву Усяслаў прайграў...
Даведка
Многія вучоныя лічыць, што той Мінск (Менск) быў размешчаны на іншым месцы, чым цяперашні, а вось бітва тая знакамітая адбылася менавіта на тэрыторыі Мінска сучаснага. Проста ацалелыя жыхары не сталі аднаўляць свой разбураны горад, а новы пабудавалі крыху ў іншым месцы...
Але працягну свой аповед пра Мінск.
Мінск — не толькі сталіца Рэспублікі Беларусь, але і самы буйны горад нашай краіны. Яго насельніцтва
амаль дасягнула двух мільёнаў чалавек, тут маецца шмат заводаў і фабрык, разнастайныя навучальныя О ўстановы. Адных толькі ўніверсітэтаў у Мінску — дванаццаць. А яшчэ тут налічваецца шаснаццаць музеяў, О адзінаццаць тэатраў. У Мінску дзейнічае адзіны пакуль у нашай краіне метрапалітэн...
О Пра Мінск можна расказваць бясконца, але вернемся зноў да Свіслачы, нашай госці. Яна якраз праз Мінск і працякае...
— I жыхары Мінска мае гарадскія берагі ў прыгожы граніт ды бетон апранулі! — пахвалілася Свіслач. — А я за гэта ім свае прыгарадныя берагі для паўнацэннага адпачынку аддала...
Даведка
$3 На рацэ Свіслач людзі стварылі шмат штучных вадаёмаў (вадасховішчаў): Заслаўскае, Чыжоўскае,
О Крыніца, Дразды, Асіповіцкае. Тут маюцца шматлікія О зоны адпачынку, размешчаны санаторыі і дзіцячыя О летнікі.
— Хопіць ужо пра Свіслач! — нецярпліва плёснула хвалямі Прыпяць. — Дай жа і мне слова!
— Дык Свіслач жа нам казку абяцала! — нагадаў я.
— I раскажу! — сказала Свіслач. — Казка гэтая будзе пра хлопчыка...
— Які адпачываў на тваіх берагах? — здагадаўся я. — Загараў, купаўся...
— А неяк аднойчы ў лесе заблукаў... — падхапіла Свіслач. — I вось што далей з ім адбылося...
Сказ пра тое, як Алесік заблукаў аднойчы ў лесе
Неяк малы Алесік за грыбамі ў лес пайшоў. Ён ішоў, ішоў па лесе, са сцяжынкі прэч сышоў. Як сышоў — так і пайшоў, зноў сцяжынкі не знайшоў.
Вось няўдача дык няўдача! Ну куды ісці,
куды? Пад ялінай стаў і плача. Хто ж
пазбавіць ад бяды?
Заяц з лесу выбягае, да Алеся падбягае.
— He бядуй, — кры-
чыць, — Алесік! Ты пабудзь са мной у лесе! Будзем разам мы гуляць: і скакаць, і танцаваць!
I, узяўшы лапы ў бокі, Заяц так пайшоў у скокі, што Алесік не стрымаўся, замест плачу — рассмяяўся. Ну а по-
тым усміхнуўся, вакол сябе азірнуўся, уздыхнуў і кажа:
— He! He магу, прабач мяне! Як жа мне з табой застацца — мама будзе хвалявацца! Ты мне лепей дагадзі — да сцяжынкі давядзі!
Зай Алесіка паслухаў і патыліцу пачухаў. Потым кажа:
— Эх, Алесік! Шмат сцяжынак тут, у лесе! I якая з іх твая — хіба ж памятаю я! Ты б на дрэва лепш узлез — з дрэва лепей бачны лес...
Глядзь Алесік на ялінку — надта ж тонкія галінкі! Дый калючыя яны... лепш падацца да сасны! Падбягае, а сасна вельмі ж гладкая яна! I высокая, да неба...
Ды кудысьці ж лезці трэба!
Тут Вавёрка па ялінцы скок па тоненькай галінцы. Кажа:
— Я дапамагу! Як змагу не кіну, забяруся на яліну, чакайце, дружбакі!
і чым змагу! У бядзе я вас пагляджу ва ўсе бакі. Вы ж
I, закончыўшы гаворку, Скок з галінкі на галінку
паскакала ўверх Вавёрка. — вось ужо і верхавінка.
А з яе ўсе бачны сцежкі, і вядуць яны на
ўзмежкі. I Алесева сцяжынка добра бачна з верхавінкі.
Шлях Вавёрка адшукала, хлапчука не ашукала. Паказала накірунак — атрымала падарунак: велічэзны баравік, а з ім разам махавік і чатыры сыраежкі. А Алесь пайшоў да сцежкі.
Заяц побач з ім скакаў, кошык несці памагаў. Па дуброве, пералеску дабрылі яны да ўзлеску. Тут, на ўзлеску, Зай за стаўся і з Алесем развітаўся. I сказаў:
— Бывай, Алесік! Ты да нас прыходзь ізноў. Вельмі добра, што і ў лесе ты знайшоў сабе сяброў!
Зай пабег назад, вядома, а Алесь пайшоў дадому. Ну а дома, па сакрэ-
це, расказаў мне казку гэту. Я ж паслухаў, запісаў, вам нічога не казаў! А калі вы што прызналі — значыць, самі прачыталі!
— Дакладней, гэта ён мне яе расказаў, — дадала Свіслач. — На наступны дзень, калі купацца з татам прыйшоў. А я гісторыю гэтую казачную ўважліва выслухала і вам пераказала.
Тут мы развіталіся са Свіслаччу і далі нарэшце слова Прыпяці.
— А ведаеш, мы з табой таксама крыху знаёмы, — падплываючы бліжэй, прашапацела трыснягом Прыпяць. — Памятаю, як ты на маіх берагах практыку біялагічную праходзіў. Пасля трэцяга курса гэта, здаецца, было?
— Пасля трэцяга! — пацвердзіў я. — Я, праўда, тады чмялямі ўсур'ёз займаўся, так што больш часу не на тваіх маляўнічых берагах, а ў лясах дубовых праводзіў. У Прыпяцкім запаведніку, які цяпер нацыянальным паркам стаў. А не так даўно мы зноўку з табой, Прыпяць, сустракаліся. У Мозыры...
— I гэта памятаю, — сказала Прыпяць. — I за гэта я адразу ж казку раскажу...
— А пра каго казку? — пацікавіўся я. — Пра рыбак, жабак ці, можа, пра звяроў якіх лясных?
— А вось і не ўгадаў! — засмяялася Прыпяць. — Пра кветкі казка мая будзе!
— Лясныя кветкі? — выказаў я сваё меркаванне і не ўгадаў.
— Казка будзе пра кветкі садовыя, — сказала Прыпяць. — А ведаеш чаму?
— Таму што на берагах тваіх шмат садоў! I асабліва прыгожа выглядаюць яны ў часы, калі апускаецца на нашу беларускую зямлю Вясна-прыгажуня...
Ганарлівая кветка
Пасля таго як мінула зіма і доўгачаканная вясна ў наш край завітала — усё наўкол зелянець ды квітнець пачало. I лес, і луг, і палеткі жытнёвыя... Усюды
вясна-прыгажуня паспявае, усюды яна свае вясновыя парадкі наводзіць.
Дайшла чарга і да саду. Пачалі там у белае прыгожае ўбранства дрэвы апранацца: спачатку вішні ды слівы, за імі — грушы. А гледзячы на грушы, і яблыні зацвітаць пачалі, белымі ды ружовымі кветкамі пакрывацца.
Вось і на тоненькіх галінках адной маладзенькай яблыні некалькі кветачак распусцілася зранку. Распусціліся, адна на адну паглядзелі, вакол азірнуліся.
— Якая ж я прыгожая! — усклікнула першая кветачка. — Прыгажэйшая за ўсе іншыя кветкі ў гэтым садзе!
— А мы хіба не прыгожыя? — пакрыўдзіліся яе сяброўкі. — Мы ўсе аднолькава прыгожыя!
Надзьмулася першая кветачка. He спадабаўся ёй адказ сябровак.
быць як усе, — сказала яна, — я асаблівая, не такая, як іншыя
Зноў хацелі ганарлівай кветцы сяброўкі штосьці запярэчыць, але не паспелі. Бо ў гэты момант пчолы ў сад прыляцелі, над кветкамі закружыліся, салодкага пачастунку ад іх чакаючы.
А кветкі пчолам рады. Да сябе запрашаюць, духмяным нектарам частуюць усе, акрамя той кветкі, якая сябе лепшай іншых палічыла.
— Калі вы хочаце гэта ваша справа! A кветкі!
— Вось яшчэ! — скрывілася яна. — Чаму гэта я, такая прыгожая, павінна пчол нектарам сваім проста так частаваць? He будзе гэтага!
I сапраўды нікога з пчол яна не пачаставала, усім адмовіла. Яшчэ і з іншых кветак пасмяялася, што яны
дарма нектар свой пчолам аддалі.
— Вось убачыце, — казала яна сяброўкам, — як вам без нектару кепска будзе!
I сапраўды, прайшло ўсяго некалькі дзён і пачалі на ўсіх кветках пялёсткі ападаць... На ўсіх, акрамя самай ганарлівай.
— Aral — усклікнула яна радасна. — Вось бачыце! Вы свой нектар дарма пчолам аддалі, таму і пялёсткі з вас
ападаюць! A
з мяне не ападаюць, таму кі самая прыгожая, але
што я не тольі самая разум-
ная!
— Дурненькая ты, дурненькая! — сказала ёй яблыня. — Яны нектар не дарма аддавалі, бо пчолы за гэта іх апылілі. I зараз усе твае суседкі паступова ператворацца ў прыгожыя духмяныя яблычкі. Усе, акрамя цябе...
— А я? — зноў усклікнула ганарыстая кветка, але ўжо не радасна, а спалохана. — Са мной што будзе?
— А ты хутка засохнеш і ападзеш, — уздыхнула яблыня.
Так яно і адбылося.
— Я табе казку расказала? — закончыўшы аповед, спыталася ў мяне Прыпяць і, не чакаючы адказу, дадала: — А цяпер ты
раскажы дзецям крыху пра мяне...
Прыпяць
Прыпяць — найболылы прыток Дняпра, даўжыня яго складае 761 кіламетр. Пачынаецца Прыпяць на захадзе Украінскага Палесся ў Валынскай вобласці, потым доўга цячэ па Беларусі і толькі перад самым упадзеннем у Дняпро зноў паварочвае на ўкраінскую тэрыторыю...