• Часопісы
  • Казкі дзядулі Дняпра  Генадзь Аўласенка

    Казкі дзядулі Дняпра

    Генадзь Аўласенка

    6+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 112с.
    Мінск 2022
    34.45 МБ
    Але потым на тэрыторыі Беларусі (як і па ўсёй ® Еўропе, дарэчы) пачаў актыўна развівацца чыгуначО ны транспарт, які аказаўся больш выгадным, чым © рачны. Ён працаваў круглы год (а рачны — толькі 4 з вясны да восені), чыгуначны шлях быў прамым, © а не звілістым. I вельмі хутка чыгункі па перавозо ках як грузаў, так і пасажыраў выйшлі на першае © месца...
    — Падумаеш! — пакрыўджана буркнуў (дакладней, булькнуў) дзядуля Дняпро. — Ды я і цяпер, калі хочаце ведаць, шмат грузаў перавожу! I пасажыраў таксама!
    — Нават не сумняваюся ў гэтым! — паспяшаўся супакоіць я свайго субяседніка. — А цяпер прыйшоў час для казкі! Тым больш ты абяцаў!
    — Абяцаў, абяцаў! — зноў булькнуў дзядуля Дняпро (але ўжо не так пакрыўджана). — Ну добра ўжо, слухай!
    — A пра каго казка? — не стрымаўся, каб не спытаць, я.
    — Казка мая будзе пра... мурашоў!
    — Пра каго? — не адразу зразумеў яго я. — Але ж пачакай... хіба мурашы жывуць у вадзе? Яны ж, здаецца, у лесе жывуць!
    — Ну і што! — плёснуў хваляй дзядуля Дняпро. — На маіх берагах лясоў шмат, а ў іх — вось такія мурашнікі!
    I дзядуля Дняпро плёснуў чарговай хваляй высока ўверх, паказваючы магчымую вышыню гэтых лясных мурашнікаў. Атрымалася вельмі пераканаўча...
    — Таму і казка такая!
    — А яна павучальная? — задаў я пытанне.
    — Павучальная, і вельмі! А цяпер слухай!
    Сказ пра Мураша-лайдака
    Пад ялінай у цішы працавалі мурашы. Працавалі без ляноты і з вялікаю ахвотай ад світанка да змяркання: той ідзе на паляванне, той мурашнік рамантуе, той вячэру ўсім гатуе... Словам, кожны справу меў, так, без справы, не сядзеў.
    Ды завёўся, скажам так, сярод іх адзін лайдак. Для сваёй агульнай хаты той Мураш гультаяваты анічога не рабіў. Спаў, ды еў, ды лынды біў.
    Доўга мурашы трывалі: і прасілі, і ўшчувалі. Яны й гэтак, яны й так — ды не слухае лайдак!
    Тут агульны сход сабрала мурашыная сям’я і з мурашніка прагнала назаўсёды гультая. Як сказалі — так зрабілі. За кіршэнь яго схапілі мурашы-вартаўнікі і да брамы напрасткі прыцягнулі, шуганулі і вароты зноў замкнулі.
    — Прэч, — сказалі, — абібок, у які жадаеш бок! Або ўлева, дзе ручай, а за ім — зялёны гай. А не хочаш — тады ўправа, дзе балота ды канава. Там жыві хоць у вадзе, хоць на дрэве, хоць нідзе! Толькі знікні прэч з вачэй! I хутчэй!
    Стаў Мураш сяброў прасіць пакаранне адмяніць, каб дазволілі застацца. Абяцаў не ленавацца. Толькі 6 зноў назад вярнуцца, толькі б дома апынуцца, толькі 6 трапіць у жытло, але не дапамагло. He пусціла гультая мурашыная сям’я. I пайшоў бядак управа, дзе балота і канава, у канаву каб упасці ды ў канаве той прапасці.
    Раптам бачыць: скача Жук, а на ім сядзіць Павук ды як крыкне Мурашу: «Сцеражыся! Раздушу!»
    Ледзь паспеў Мураш адскочыць, ледзь паспеў з дарогі збочыць, але тут спыніўся Жук ці яго спыніў Павук. Паглядзеў на бедака і пытае лайдака, хто ён і куды ідзе і ў якой-такой бядзе апынуўся небарака. У адказ Мураш заплакаў, ля дарогі прыпыніўся і ў ляноце павініўся.
    А Павук як рассмяецца, Жук пад ім як узаўецца! Уцякаць Мураш пачаў, ды Павук яго дагнаў, за кіршэнь рукой схапіў, павуцінай абкруціў, да сядла прымацаваў... Ну а потым так сказаў:
    — У мяне ты будзеш жыць, будзеш мне цяпер служыць! Я прымушу працаваць: будзеш ежу гатаваць, будзеш вокны праціраць і кватэру прыбіраць. Як пратрэш ды прыбярэш — можа, трошкі й адпачнеш... Так, хвілінак, можа, з пяць... Ну а потым — хопіць спаць! Уставай, далей працуй: дзіркі ў сетках зацыруй, потым выбі дываны, бо ўжо брудныя яны. Прынясі вады з крыніцы, каб Жуку было напіцца, накасі яму травы ды зялёнай муравы, потым дровы пасячы... Ды не ўздумай уцячы! Даганю — не пашкадую: з цябе страву прыгатую! He адну, а цэлых пяць, каб гасцей пачаставаць...
    Так і стаў Мураш служыць, у палоне цяжкім жыць. Ды баяўся ленавацца, толькі каб жывым застацца! Устае ён спазаранку, аж задоўга да світанку, спіну гне да самай ночы, а Павук над ім рагоча, працу новую дае, што не так — па карку б’е. А як надакучыць біць — скажа ўсё перарабіць! Дзень за днём ідзе, бяжыць — Мурашу гаротна жыць!
    Вось і лета прамінула, вось і восень прамільгнула. Вось у лес зіма прыйшла, гурбы снегу намяла. Маразы трашчаць, лютуюць, са звярамі не жартуюць, гоняць кожнага ў жытло. I мурашнік замяло — аж да самай верхавіны. Ды мурашкам не ў навіну — пад зямлёю да вясны спяць яны і бачаць сны.
    Толькі наш Мураш батрачыць, свету белага не бачыць, робіць, хоць і без ахвоты, разнастайную работу. Быў калісьці лайдаком — стаў такім працаўніком.
    А затым зіма прайшла, зноў у лес вясна прыйшла і блакітныя пралескі параскідвала па ўзлесках. Птушкі весела спяваюць, дрэўцы дружна ажываюць, наваколле рас-
    квітнела, ажыло, зазелянела. I мурашнік пад вясну ажывае пасля сну, і працуюць ад душы пад ялінай мурашы.
    Стаў Мураш наш сумаваць, стаў сяброў успамінаць. Вось бы зноў да іх вярнуцца, вось бы дома апынуцца! Больш не стаў бы лынды біць, стаў бы, як усе, рабіць! Толькі як туды дабрацца, як з палону ўратавацца?!
    Доўга наш Мураш вагаўся, вельмі ж Павука баяўся. I рашыў сярод начы ён ціхенечка ўцячы. Выпаўз з цёмнае каморкі, асцярожна вылез з норкі, асядлаў хутчэй Жука... ды і прэч ад Павука!
    Паскакаў па лесе Жук — ды пачуў той стук Павук. За Жуком услед імчыць, Мурашу здалёк крычыць:
    — Ну, чакай! Калі злаўлю — дзесяць страў з цябе зраблю’ Так што зараз жа спыніся, нізка ў ножкі пакланіся, зноў вярніся мне служыць! А інакш — табе не жыць!
    Хоць Мураш яго пачуў, ды Жука не павярнуў. Жук бяжыць, зямля дрыжыць, на Жуку Мураш ляжыць. За вусы трымаецца, у бакі матляецца, не ўзнімае галавы і ад страху ледзь жывы!
    Хутка бег па лесе Жук, не дагнаў яго Павук. Прыпыніўся ён, стаміўся... ды Мураш з Жука зваліўся! Ён зваліўся і ляжыць... да яго Павук бяжыць, кулакі свае ўздымае, Мураша схапіць жадае, каб ім потым адвячэраць... Вось ужо і зубы шчэрыць! А Мураш, калі зваліўся, моцна аб зямлю пабіўся і цяпер устаць не можа. I ніхто не дапаможа!
    Але побач, у бары, мурашы, яго сябры, ці то проста працавалі, ці здабычу ўпалявалі. Як убачылі нябогу — дык хутчэй на дапамогу. Падхапілі бедака, адагналі Павука.
    Так Мураш-бядак ізноў напаткаў былых сяброў, побач з імі апынуўся, у мурашнік свой вярнуўся. Больш ужо не ленаваўся, працаваць заўжды стараўся. Працу ўсякую рабіў і мурашнік свой любіў.
    I сапраўды, гэтая казка дзядулі Дняпра аказалася вельмі павучальнай. I, галоўнае, канец у яе шчаслівы: перавыхаваўся мураш-лайдак, і ўсё ў яго добранька стала! Вось бы заўсёды так!
    — А ведаеш, пра што я падумаў? — перабіў мае думкі дзядуля Дняпро. — Трэба цябе з прытокамі маімі пазнаёміць!
    — 3 усімі? — насцярожыўся я.
    — 3 усімі не атрымаецца, — сказаў Дняпро. — Бо вельмі шмат іх, усе і пералічыць цяжка. А пазнаёмлю я цябе з самымі галоўнымі — Сожам, Бярэзінай і Прыпяццю. А вось і яны, дарэчы!
    Я азірнуўся. Да нас і сапраўды падыходзілі (дакладней, падплывалі) тры прытокі Дняпра.
    Бярэзіну я пазнаў адразу (часта на ёй бываць даводзілася), Прыпяць таксама неаднаразова наведваў. А вось з Сожам сустрэўся, лічы, упершыню...
    Сож
    (?
    ь
    ь
    
    Сож пачынаецца ў Расіі (непадалёк ад Смаленска), але гэта, без усялякага сумнення, наша, беларуская, рака. 3 агульнай даўжыні ў 648 кіламетраў на Беларусь прыходзіцца 493.
    Сож, хоць і лічыцца прытокам Дняпра, але гэта таксама вялікая рака з мноствам уласных прытокаў. Ягоная шырыня ў ніжнім цячэнні дасягае 230 метраў. А яшчэ Сож лічыцца адной з самых чыстых рэк у Еўропе...
    Пра паходжанне назвы няма адзінага меркавання. Большасць вучоных лічыць, што яна паходзіць ад фінскага слова «сузі», што азначае — «воўк».
    g Даведка
    Сож, як і ўсе астатнія беларускія рэкі, утварыўся пасля таго, як пачаў таяць апошні ледавік (дзесьці 15-14 тысяч гадоў таму назад). Але спачатку быў § прытокам не Дняпра, а Дзісны, якая, у сваю чаргу, з’яўляецца прытокам Заходняй Дзвіны. Гэта значыць, што першапачаткова Сож нёс свае воды не ў Чорнае, а ў Балтыйскае мора.
    А потым чамусьці «перадумаў», крута павярнуў на захад і стаў прытокам Дняпра. I адбылася гэтая О падзея таксама вельмі і вельмі даўно...
    Людзі здаўна сяліліся на берагах Сожа, таму каля яго размешчана шмат населеных пунктаў, у тым ліку і буйных (Крычаў, Слаўгарад, Чачэрск, Ветка). А самы вялікі горад на Сожы — Гомель, сучасны абласны цэнтр...
    Даведка
    Гомель — вельмі старажытны горад, які існаваў (у выглядзе невялікага паселішча) ужо ў VI—VII стагоддзях. А з X стагоддзя Гомель — цэнтр славянскага племені радзімічаў...
    Паходжанне назвы горада канчаткова не высветлена. Паводле аднаго з паданняў, назва ўтварылася ад вокліча «Го! Мельі», якім спецыяльныя вартаўнікі папярэджвалі гандлёвыя караблі пра мель, што сапраўды была ў гэтым месцы. Але больш верагодна, што назва Гомеля паходзіць ад наймення невялікай рэчкі Гамяюк, на месцы ўпадзення якой у Сож і размешчаны горад. Праўда, тады ўсё роўна застаецца пытанне: адкуль узялася такая незвычайная назва ў гэтай маленькай ракі?
    —	Дзякуй табе, што так добра пра мяне расказаў! — нават расчуліўся Сож. — А за гэта я табе казку падару, калі ты не супраць, вядома...
    —	Ну чаму я павінен быць супраць! — усклікнуў я. — 3 задавальненнем паслухаю тваю казку! I дзеці, якія цяпер гэтую кнігу чытаюць, таксама!
    —	А раскажу я вам казку пра невялікага сокалапустальгу, — сказаў Сож. — Ён хоць і не водная птушка, але часта на берагах маіх сустракаецца...
    Чаму пустальга на мышэй палюе
    Ці прыходзілася вам бачыць альбо над лугам невялікую мерам, прыкладна, з голуба.
    калі-небудзь над полем драпежную птушку паЛётаючы невысока над
    зямлёй, птушка гэтая мае дзіўную здольнасць «спыняцца» ў паветры і нейкі час завісаць на адным і тым жа месцы, хутка-хутка махаючы крыламі і шырока растапыр-
    хвост. Гэта пустальга звычаі/іная, а завісаючы на месцы, яна выглядвае ў траве сваю здабычу: мышэй, палёвак, яшчарак...
    Пустальга, як гэта ні дзіўна, адносіцца да сокалаў, хоць яна амаль нічым не падобная да сваіх больш магутных суродзічаў: ні па знешнасці, ні па спосабе палявання. Сокалы звычайна ў паветры сваю здабычу ловяць, спачатку высока ўзля-
    ваючы
    таючы, а потым рэзка пікіруючы на яе зверху на вялікай хуткасці. Гэта вельмі эфектнае і захапляльнае відовішча, нездарма ж са старажытных часоў людзі прыручалі сокалаў і палявалі з імі на качак, гусей і іншых птушак. Вялікіх грошай кашта-