• Часопісы
  • Казкі дзядулі Дняпра  Генадзь Аўласенка

    Казкі дзядулі Дняпра

    Генадзь Аўласенка

    6+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 112с.
    Мінск 2022
    34.45 МБ
    — Аддавай грошы! — крычыць страшным голасам: — Аддавай грошы!
    I не адстане да таго часу, пакуль чалавек той усё, што меў, яму не аддаваў, толькі б жывым застацца! А вядзьмак схопіць хуценька здабычу кіпцістымі сваімі лапамі, завухае задаволена і хутчэй дадому спяшаецца. Схавае грошы і зноўку ў акенца вылятае чарговую ахвяру шукаць...
    Вось так і жыў вядзьмак, прыпяваючы, аніякага гора не ведаючы. Працаваць — не працаваў, а з грашыма заўжды знаўся. I дзіўна: усе ў вёсцы ведалі, чым іхні сусед па начах займаецца, ведалі і маўчалі. Бо вельмі ўжо баяліся ўсе ведзьмака таго...
    Але лопнула ў людзей цярпенне. Сабралася некалькі маладых дзецюкоў, падпільнавалі яны момант, калі вядзьмак у чарговы раз з хаціны сваёй птушкай вылецеў, а затым узялі ды і падпалілі ягоную хаціну з усіх чатырох бакоў адразу!
    Высока шуганула ў цёмнае неба полымя, ярка хаціна запылала, толькі вядзьмак таго не бачыць, не ведае. Як ніколі яму ў гэтую ноч пашчасціла — патрапіў ведзьмаку-пярэваратню багаты купец, шмат золата ў яго з сабой было. Усё аддаў купец рабаўніку, толькі 6 жывым застацца.
    Ляціць вядзьмак дахаты, ад радасці вухае, цяжкі кашэль з золатам ледзь не па самай зямлі валачэ. Падлятае, глядзіць — а ад хаціны ягонай адны толькі галавешкі засталіся, ды і тыя ўжо амаль дагарэлі...
    Закрычаў ад жаху вядзьмак, кашэль з золатам з кіпцяў выпусціў. Зразумеў ён, што ніколі ўжо ў чалавечае сваё аблічча вярнуцца не зможа, што давядзецца яму цяпер у птушыным гэтым выглядзе астатняе жыццё дажываць.
    Так яно і атрымалася. Застаўся вядзьмак птушкай назаўсёды. Так і жыве. Удзень у гушчары ад сораму
    хаваецца, а ноччу па лесе лётае, звяроў ды птушак на спажыву сабе ловіць. А яшчэ калі-нікалі па старой сваёй звычцы людзей пужае. Размаўляць, праўда, ён даўно ўжо развучыўся, вухае толькі ды дзюбай ад злосці шчоўкае.
    Такая вось казка атрымалася. Ну а ў сапраўднасці пугач, хоць ён, безумоўна, і шкодзіць прыродзе, узяты пад абарону і нават у Чырвоную кнігу занесены. Бо вельмі рэдкім ён у нас, у Беларусі, стаў, у многіх месцах дык і зусім знік. Таму і трэба гэтую драпежную птушку ўсяляк берагчы і ахоўваць — каб не знікла канчаткова з нашай фаўны...
    Вось так, у абарону пугача, скончыў дзядуля Дняпро чарговую сваю казку. А потым мы з ім далей гутарыць пачалі.
    — А ўсё ж згадзіся, дзядуля Дняпро, — зноў выступіў я ў абарону людзей, — што людзі не толькі знішчаюць! Шмат новых відаў яны рассялілі ў нашай беларускай прыродзе! Амерыканскую норку, да прыкладу, якая...
    — Якая выцесніла з гэтай самай прыроды нашу «карэнную жыхарку» норку еўрапейскую! — з насмешкай скончыў мой сказ дзядуля Дняпро. — I што ж у гэтым добрага? А карась серабрысты, якога людзі ажно з Далёкага Усходу сюды завезлі, што ён зрабіў?
    He ведаючы адказу, я толькі моўчкі паціснуў плячамі. А сапраўды, што ж такога кепскага мог зрабіць гэты серабрысты карась?
    — Узяў ды істотна пацясніў з нашых вадаёмаў залацістага карася, які там спрадвеку вадзіўся! — абвінаваўчым тонам адказаў дзядуля Дняпро на сваё ж пытанне. — Гэта што, таксама добра?!
    Я толькі вінавата прамаўчаў. Што ж, у гэтым дзядуля Дняпро, на жаль, меў рацыю, бо мы часта спрабавалі
    акліматызаваць на Беларусі новыя віды жывёл, не задумваючыся пра наступствы...
    А цяпер прыйшоў нам час развітацца з дзядулем Дняпром, бо шмат неадкладных спраў маецца ў гэтай магутнай ракі. I ўсе гэтыя справы толыкі на карысць чалавека накіраваныя...
    Але развітваемся мы з ім толькі на старонках гэтай кнігі. У жыцці ж дзядуля Дняпро заўсёды з намі застанецца, і кожны з вас зможа лёгка з ім сустрэцца.
    Як? Ды вельмі проста! Прыехаць улетку з бацькамі на маляўнічыя берагі Дняпра ці аднаго з прытокаў... Альбо нават схадзіць туды пехатой, калі ваш горад ці вёска недалёка размешчаны.
    Перадайце тады дзядулю Дняпру альбо ягоным прытокам ад мяне шчырае прывітанне! Як напамін пра гэту кнігу і пра той шчаслівы час, калі мы з імі разам для вас яе складалі...
    Змест
    0^©0®©0^©0®©0^©0®@0^©0®©0^©0®©0^©0®©0^©0®©0
    Уступ	3
    Тры раўчукі	5
    Пра плотак — вясёлых малодак	9
    Спраўляў карась імяніны	13
    Сом-агароднік	15
    Як жабкі сяброў выбіралі	22
    Сказ пра Мураша-лайдака	28
    Чаму пустальга на мышэй палюе	34
    Чаму дразды лепш за ўсіх спяваюць	41
    Як Асінку ад хваробы ратавалі	43
    Чаму мядзведзь зімой у берлагу спіць	52
    Як мухаморы вайну пачыналі	58
    Як Чарнічка сваё месца ў лесе шукала	61
    Сказ пра тое, як Алесік заблукаў аднойчы ў лесе	71
    Ганарлівая кветка	74
    Чаму чарапаха заўсёды сваю хатку на сабе носіць	80
    Як Смоўжык і Чарапашка хаткамі	мяняліся	83
    Чаму чорны бусел ад людзей	хаваецца	92
    Адкуль жук-алень узяўся	95
    Хто як зімуе	99
    Чаму ў зубра горб на спіне	104
    Як у Беларусі пугач з'явіўся	107
    Літаратурна-мастацкае выданне
    АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч
    КАЗКІ ДЗЯДУЛІ ДНЯПРА
    Рэдактары Т. А. Курмазія, Н. Г. Шчарбакова Камп'ютарная вёрсткаД. С. Камейша Стыльрэдактар Н. Г Шчарбакова
    Падпісана да друку 16.11.2021. Фармат 84x108 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
    Ум. друк. арк. 11,76. Ул.-выд. арк. 5,19.
    Тыраж 1100 экз. Заказ 1482.
    Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
    Вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    Адкрытае акцыянернае таварыства «Паліграфкамбінат імя Я. Коласа». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 10.09.2018.
    Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    ISBN 978-985-575-333-0
    EHt