Казкі дзядулі Дняпра
Генадзь Аўласенка
6+
Выдавец: Звязда
Памер: 112с.
Мінск 2022
Але ці ведаеце вы, што акрамя белага бусла, які здаўна з чалавекам сябруе, водзіцца на Беларусі і іншы бусел — чорны. Шмат чым ён да белага падобны: памерамі, формай цела, толькі вось афарбоўка ў яго іншая, чорная, часам з металічным адлівам. Ды і селіцца чорны бусел не там, дзе белы. He ляціць ён да чалавечага жытла, наадварот, стараецца ад яго як мага далей пасяліцца. Лепш за ўсё падыходзяць буслу чорнаму старыя і глухія вільготныя лясы, а іх, такіх лясоў, у нас, у Беларусі, усё менш і менш становіцца. I гэта,
пэўна, галоўная прычына таго, што сталі чорныя буслы рэдкімі птушкамі, у Чырвоную кнігу трапілі...
А цяпер, калі вы крыху даведаліся ўжо пра чорнага бусла, паслухайце, калі ласка, казку пра тое, чаму ён у чорны колер афарбаваны і чаму буслы гэтыя так ад чалавека хаваюцца.
Быў на зямлі час, калі ўсе буслы аднолькава белымі былі і ўсе яны з чалавекам сябравалі. Тады наогул чорных жывёл не існавала: каты, сабакі, куры былі белымі альбо рудымі...
I адзенне ў людзей толькі белае было, з ільну, і думкі ў іх заўсёды былі светлыя ды чыстыя. I нічога кепскага людзі адно аднаму не рабілі. Можа, таму і называўся гэты край — Белая Русь, альбо проста — Беларусь.
Але забрыў неяк у шчаслівую, светлую краіну чарнакніжнік — чорны чараўнік. Убачыў ён, як шчыра і радасна жывуць тут людзі, як плённа і з душой яны працуюць, як весела адпачываць могуць... Убачыў — і чорнай зайздрасцю зайшлося злое яго сэрца. Пачаў ён гартаць чароўную сваю кнігу, пачаў шукаць там сродак, каб хоць як сапсаваць тутэйшых жыхароў, атруціць іх светлыя душы злосцю, зайздрасцю, лянотай. Доўга шукаў чараўнік, нарэшце знайшоў такі сродак. Напісана было ў чароўнай кнізе, што калі хоць частка хатніх жывёл чорнымі стануць, то і душы іх гаспадароў адразу ж пачарнеюць.
Узрадаваўся злы чараўнік, пачаў чараваць: белых катоў, сабак і іншых хатніх жывёл у чорных ператвараць. Шмат іх ператварыў, але не змянілася анічога вакол. Па-ранейшаму людзі смяюцца, па-ранейшаму шчыра і разам працуюць... He пачарнелі іх светлыя душы...
Зноў ухапіў чараўнік кнігу, зноў пачаў яе гартаць. I даведаўся, што не з тых жывёл пачынаць трэба было, што ў першую чаргу трэба было буслоў белых чорнымі
зрабіць, бо птушкі гэтыя белыя бліжэй за ўсё з душамі людскімі судакранаюцца.
Зноў пачаў злы чараўнік чараваць — белых буслоў у чорных ператвараць. Амаль палову ператварыў, на астатніх злых чараў не хапіла, толькі кончыкі крылаў у іх крыху пачарнелі. Але вырашыў чараўнік, што і паловы буслоў хопіць для ягонай злой задумкі. Сеў ён адпачыць, сядзіць, радуецца, вакол сябе пазірае, чакае, калі ж здзейсняцца чорныя ягоныя мары.
Але не адбылося нічога з таго, што планаваў злы чараўнік. Як толькі ўбачылі буслы чорны свой колер, як толькі зразумелі яны, якая бяда людзей праз іх
чакае, — у тую ж самую ноч адляцелі ўсе яны разам у лясны гушчар, абы толькі ад чалавечага жытла падалей, абы толькі хоць чымсьці людзям не нашкодзіць.
Убачыў злы чараўнік, што зноўку па-ягонаму не выйшла — яшчэ больш пачарнеў ад злосці і ад вялікай гэтай злосці сканаў. А людзі як жылі дружна і весела, так і да нашага часу жывуць на зямлі беларускай.
Праўда, крыху ўсё ж змог злы чараўнік ім нашкодзіць — страчаюцца з таго часу сярод
юдзеі/і, на жаль, і занздрасць, і злосць, і лянота. Але гэта так, зрэдку.
У асноўным жа людзі ранейшымі засталіся: шчырымі, добрымі, працавітымі. А ўсё гэта дзякуючы тым чорным буслам!
Ну а самі чорныя буслы так да людзей і не вярнуліся. Ці, можа, вінаватымі сябе лічаць
у тым, што адбылося, ці, можа, проста чорнай афарбоўкі сваёй саромеюцца. А хутчэй за ўсё, баяцца, што дзейнічае яшчэ тое злое закляцце. Таму, каб людзям не нашкодзіць, і хаваюцца яны да нашага часу...
— Як шмат ты казак ведаеш, Прыпяць! — усклікнуў я. — I пра чарапаху, і пра бусла...
— Я нават пра жука казку ведаю! — сказала Прыпяць. — Бо жыве ў маіх дубровах самы вялікі беларускі жук. Жук-алень называецца... Вось пра яго і будзе наступная казка!
Адкуль жук-алень узяўся
фф
Есць у паўднёвай частцы Беларусі вельмі цікавы жук.
Вялікі, прыгожы, а на галаве ў жука гэтага — самыя сапраўдныя рогі! На самай справе гэта ніякія не рогі, а проста моцна развітыя сківіцы, але менавіта праз гэтыя рогападобныя сківіцы ён і атрымаў такую незвычайную назву — жук-алень.
А ці ведаеце вы, чаму ў жука-аленя такі незвычайны выгляд? He ведаеце? Тады слухайце казку.
Жыў некалі ў адным лесе алень. I нічым не адрозніваўся ён ад іншых аленяў, акрамя аднаго: вельмі ўжо ён усім зайздросціць любіў.
Прыдуць, да прыкладу, алені на вадапой. He паспее рыбіна якая сярод ракі плёснуць, дык адразу ж наш алень скардзіцца сябрам пачынае:
— Ну чаму, — уздыхае ён, — не нарадзіўся я рыбінай! Плаваў бы сабе ў рэчцы, ныраў бы ў глыбіню колькі пажадаў!
— He выдумляй! — кажуць аленю сябры. — Быць аленем не горш, чым нейкай там рыбінай!
— А вось і горш! — стаіць на сваім зайздроснік. — Жадаю быць рыбінай — і ўвесь сказ!
He паспее птушка над галовамі аленяў праляцець, як адразу ж алень наш услед ёй утаропіцца, з зайздрасцю поглядам праводзіць.
— Вось каб у мяне крылы былі... — зноўку пачынае ён. — Ды каб я птушкай нарадзіўся! Лётаў бы сабе над лесам і гора не ведаў!
Ну а сябры-алені не ведаюць, што і адказаць дзіваку. Моўчкі ў бакі разыдуцца, нават размаўляць з аленем-зайздроснікам ім не хочацца. Дайшло да таго, што ніхто з ім і сябраваць не пажадаў, адзін наш алень па лесе ходзіць, сумна яму, зайздросна...
I вось брыдзе аднойчы алень па сцяжынцы лясной прыцемкам вечаровым, брыдзе і па штодзённай сваёй звычцы ўсім жыхарам лясным зайздросціць: вавёрцы — за тое, што па галінках спрытна скача, вожыку — за тое, што калючкі на спіне мае, нават крату пазайздросціў — за тое, што той зямлю спрытна капае і пад ёй жыць можа...
Ідзе алень, вокам зайздросным ва ўсе бакі пазірае. Раптам бачыць: непадалёк ад яго зорка-знічка з неба на зямлю ўпала! Ляжыць зорка на зямлі, апошнім святлом сваім чароўным усё навокал асвятляе. Падбег алень да зоркі, глядзіць на яе і дзівіцца. Ніколі ён яшчэ цуду такога ў лесе сваім не бачыў. Таму стаіць і зразумець не можа: зайздросціць гэтай зорцы ці ўсё ж не зайздросціць.
А зорка раптам і кажа аленю ціхім голасам:
— Хутка я зусім згасну! Але пакуль не адбылося гэтага — магу я здзейсніць тры твае самыя запаветныя
жаданні. Толькі паспяшайся, бо часу ў мяне не так і шмат засталося!
Узрадаваўся алень, пачаў думаць, што ж яму такога для сябе пажадаць. I, як на злосць, анічога ў галаву не лезе! Столькі ўсім зайздросціў, а прыйшоў час — нічога выбраць не можа!
Тут вавёрка над галавой па дубе прабегла. Паглядзеў на яе алень, узрадаваўся.
— Жадаю, каб я на любое дрэва ўзабрацца мог! —
аб'яўляе ён. — Асабліва на дуб!
— Добра! — згаджаецца зорка. — Здзейсніцца тваё першае жаданне! Другое загадвай!
А тут птушка нейкая над лесам праляцела.
— Хачу, каб крылы ў мяне былі! — закрычаў алень. — У небе лётаць жадаю!
— Будуць крылы! — адказвае зорка. — Будзеш у небе лётаць! Загадвай хутчэй трэцяе сваё жаданне, бо я восьвось згасну!
Паглядзеў алень на зорку-знічку, а яна і сапраўды ўжо гаснуць пачынае. А нашаму аленю зноў анічога ў галаву не прыходзіць, Трасянуў ён сярдзіта вой, зачапіўся рогам за галінку.
— Хачу, — гаворыць ён хуценька, — каб рогі ў мяне на галаве засталіся, але каб яны мне не перашкаджалі ні на дрэвы ўзбірацца, ні па небе лётаць!
ніводнага жадання!
— Што ж, няхай будзе па-твойму! — прашаптала знічка, успыхнула на развітанне ярка-ярка і згасла. Нават следу ад яе не засталося.
А алень наш не паспеў нават і вокам мігнуць, як адчуў раптам, што пачынае ён неяк мяняцца! Скурчвацца пачынае, у памерах змяншацца... Хвіліна-другая — і ператварыўся наш алень у жука. Усе тры жаданні зорка-знічка добрасумленна выканала: і па дрэвах цяпер наш алень добра поўзаць можа, і крылы для палёту ў яго з’явіліся. I, галоўнае, рогі свае алень захаваў, а з імі і назву сваю ранейшую. Пачаў ён называцца жук-алень.
Вось такая казка. А калі сур’ёзна, дык жук-алень занесены ў Чырвоную кнігу і ўсяляк ахоўваецца. He забывайце пра гэта, а калі стрэнеце дзе-небудзь — не чапайце! Няхай жыве і прыроду нашу беларускую сабой упрыгожвае!
— Забалбаталася я тут з вамі, — спахапілася раптам Прыпяць. — Ісці мне трэба, дакладней, цячы сабе далей...
— Дзякуй за казкі, спадарыня Прыпяць, і прыемна было з табой паразмаўляць! — сказаў я на развітанне Прыпяці.
I яна пацякла далей.
— I нам час развітвацца! — заплёскалі хвалямі Сож і Бярэзіна. — Спадзяваемся, і нашы казкі спадабаліся тваім чытачам!
— Ну, вядома ж, спадабаліся! — усклікнуў я. — А можа, напрыканцы яшчэ якую казку для чытачоў маіх раскажаце? Разам...
Перазірнуліся прытокі...
— А чаму б і не! — сказаў Сож.
— А давай якую небудзь жартоўную! — прапанавала Бярэзіна.
— Ёсць у мяне такая казка, — адазваўся Сож. — Называецца «Хто як зімуе».
— Што ж у ёй такога жартоўнага? — спытаўся я недаверліва.
— Ды ты паслухай спачатку! — засмяяўся Сож.
I пачаў расказваць казку... Дакладней, небыліцу... А яшчэ дакладней — казку-небыліцу...
Хто як зімуе
Моцна спіць зімой вавёрка — у яе пад снегам норка. А ў бярлозе, у бары, смокча лапу лось стары.
I казуля не ўтрывала і таксама прыдрамала ў нары, у гушчары, да вясновае пары. Спіць яна і бачыць сны аж да самай да вясны.
Зайцы ў вырай адляцелі, заставацца не схацелі, бо зімою халады, недалёка да бяды. А яшчэ, скажу вам шчыра, і ваўкі зляцелі ў вырай, а за імі да пары адляцелі і зубры. Замест іх павесяліцца прыляцяць да нас лісіцы, каб у нас зазімаваць, падзяўбаць-пачаставаць ягадак рабіны ды яшчэ каліны.
А бабёр па верхавінках спрытна скача па галінках. На сасне ў яго дупло — там утульнае жытло. Там арэхі пра запас, а запас зімой — якраз! Усю восень працаваў — шмат арэхаў назбіраў. I грыбы бабёр шукаў, на галінкі іх чапляў, так што зараз у бабра — процьма ўсякага дабра!
Ну а вожык у бары спіць дзянёчак у нары. А прачнецца на змярканні — і бяжыць на паляванне.
А барсук, браткі мае, на зіму гняздзечка ўе! Там выводзіць дзіцянятак, маладых барсучанятак. А каб зімку пе-
ражыць — любіць шышкі церушыць. Трушчыць адмыслова, майстра — адно слова! Ну а з шышачак насенне — вельмі добрае рашэнне — ён прыносіць дзіцяняткам, маладым барсучаняткам. Корміць іх, засцерагае, цёмнай ноччу сагравае, каб яны хутчэй раслі, каб здаровымі былі.