Казкі дзядулі Дняпра
Генадзь Аўласенка
6+
Выдавец: Звязда
Памер: 112с.
Мінск 2022
валі прыручаныя лоўчыя сокалы, толькі вельмі багатыя ці знатныя людзі маглі дазволіць сабе такую раскошу.
Але з сокалам-пустальгай ніхто ніколі не паляваў. Ды і як, скажыце, можна паляваць з такім недамеркам! I, галоўнае, на каго? На мышэй хіба што...
А ці ведаеце вы, чаму сокал-пустальга ў такое незайздроснае становішча патрапіў? He ведаеце? Тады слухайце казку.
Даўно гэта было. Так даўно, што і сказаць нельга дакладна, калі ж яно было на самай справе. Але была тады, у далёкія тыя часы, у птушак свая птушыная дзяржава. I на чале гэтай дзяржавы стаяў птушыны цар, Арол-Беркут. Усе іншыя арлы ягоны царскі двор складалі, а астатнім драпежным птушкам выдзеліў цар Беркут асобныя паляўнічыя ўгоддзі і загадаў, каб толькі на сваёй тэрыторыі палявалі, а на чужую каб нават і не глядзелі!
Сокалам, напрыклад, ён паветра аддаў і ўсіх птушак, якія там лётаюць. Каршунам — зямлю і ўсіх птушак, якія на зямлі гэтай сядзяць або па ёй ходзяць. Скапе ды луню аддаў для палявання вадаёмы разам з трыс-
нягом прыбярэжным, шулякам ды совам — лес, прытым так яго паміж імі падзяліў, каб шулякі ўдзень здабычу сабе там шукалі, а совы толькі ноччу па лесе лёталі і такім чынам шулякам не перашкаджалі...
Усхвалілі драпежныя птушкі мудрае рашэнне птушынага цара і пачалі кожны на сваёй тэрыторыі паляваць. I ўсе былі задаволеныя, і сварак паміж птушкамі аніякіх не ўзнікала.
А жыў у гэты самы час стары бацька Сокал, і было ў яго тры сыны: Сокал-Сапсан, сын старэйшы, Сокал-Шулёнак, сярэдні сын і, нарэшце, самы малодшы з сыноў, якога і бацька, і браты старэйшыя празвалі Пустальгам за тое, што быў ён вельмі ўжо легкадумным і непаслухмяным. Пустым, адным словам...
Бацька Сокал рэдка ўжо сам на паляванне вылятаў, сыны замест яго палявалі: самі карміліся, бацьку галодным ніколі не пакідалі. Усё паветра ім адным належала, але цвёрда ведалі браты-Сокалы, дзе можна паляваць, а дзе нельга рабіць гэтага ні ў якім разе. Ніколі не квапіліся яны на чужыя тэрыторыі, нават малодшы Пустальга, на што ўжо легкадумным быў, але і ён закон царскі аніколі не парушаў.
I вось здарылася неяк, што вельмі мала птушак у паветра ўздымацца стала: хто на гнёздах сядзіць, хто проста на зямлі ці на вадзе корміцца. Галадаюць браты-Сокалы, галодным сядзіць і іх стары бацька. Вылятаюць кожны дзень на паляванне, з самай раніцы аж да змяркання ў небе лётаюць, але ўсё дарэмна — няма здабычы!
I вось ляцяць неяк браты-Сокалы пад вечар з чарговага палявання... Зноў анічога не ўпалявалі. Пралятаюць яны над лесам, а там на дрэвах столькі цецерукоў сядзіць разам з цяцеркамі.
Убачыў гэта малодшы брат Пустальга, кажа братам:
— Давайце хоць адну цяцерку здабудзем! Ніхто і не ўбачыць!
— He! — адказваюць старэйшыя браты. — I не думай нават! He наша гэта тэрыторыя, не нам на ёй і паляваць!
Уздыхнуў сумна малодшы брат, але пярэчыць не стаў, паслухаў братоў старэйшых. Паляцелі яны далей. Ляцяць, а ўнізе — возера вялізнае, а на ім столькі качак плавае...
Загарэліся вочы ў Пустальгі, прагна ён уніз пазірае.
— Давайце хоць качку зловім! — просіць ён братоў. — Бацьку старога накормім, самі паядзім! Ніхто і не заўважыць, што адной качкі не хапае!
Зноў не згадзіліся браты.
— Нельга закон парушаць! — тлумачаць яны Пустальгу. — Як потым мы суседзям у вочы глядзець будзем? Лепш ужо галоднымі застацца!
Паляцелі яны далей... Ужо і дом непадалёк, адно толькі поле пераляцець засталося. А па ім, як на тое ліха, і курапаткі ходзяць, і перапёлкі бегаюць... I столькі іх там — не злічыць...
He вытрымаў малодшы брат такой спакусы, адстаў ціхенечка ад старэйшых братоў, уніз хуценька кінуўся, схапіў курапатку.
— Вось! — паказвае здабычу братам. — Сёння не будзем галадаць!
— Што ты нарабіў! — усклікнулі абураныя браты. — Хто дазволіў табе хапаць тое, што нам не належыць?!
— Дык іх жа там шмат было! — пачаў апраўдвацца Пустальга. — А я ўсяго адну толькі і схапіў! Зато паядзім цяпер на славу!
— He жадаем мы есці тое, што нам не належыць! — сказалі старэйшыя браты і прэч ад Пустальгі паляцелі.
Уздыхнуў Пустальга ды да бацькі хутчэй паляцеў, здабычай сваёй пахваліцца, бацьку старога парадаваць...
Але не ўзрадаваўся стары Сокал. Наадварот, жахнуўся ён, калі ўбачыў, што яму сын малодшы прынёс.
— Ты парушыў закон! — закрычаў ён на Пустальгу. — Зняславіў і сябе, і ўвесь наш род сакаліны! Прэч ад мяне ляці і на вочы не трапляйся!
— Але ж я хацеў як лепш! — паспрабаваў апраўдацца Пустальга. — Каб ты галодным не быў, каб братоў накарміць! А каршуны і не бачылі нават, што я на іх тэрыторыі паляваў!
Але дарэмна ён на гэта спадзяваўся. Усё каршуны бачылі, высока ў небе лунаючы, нездарма ж яны аднымі з самых відушчых птушак лічацца. Паляцелі каршуны са скаргай на Пустальгу да самога цара Беркута.
Разгневаўся Беркут вельмі, загадаў паклікаць да сябе парушальніка. А Пустальга ўжо і сам не рады, што закон пераступіў, але рабіць няма чаго — трэба да цара ляцець, за ганебны свой учынак адказ трымаць.
— За тое, што ты парушыў закон, — кажа Пустальгу Беркут, — я пазбаўляю цябе права паляваць у паветры!
— Дзе ж мне тады паляваць?! — ускрыкнуў спалохана Пустальга. — Усе астатнія тэрыторыі таксама занятыя!
— Палюй дзе хочаш! — сказаў цар. — Каго хочаш прасі, каб табе на сваёй тэрыторыі паляваць дазволілі. А ў паветры ты болей паляваць не будзеш — такі табе мой прысуд!
I колькі ні ўпрошвалі Беркута і сам Пустальга, і браты старэйшыя, і нават бацька Сокал — нічога не дапамагло! He адмяніў цар птушыны свайго прысуду.
Паляцеў тады Пустальга ў лес, да шулякоў.
— Дазвольце мне ў лесе вашым паляваць! — просіць ён іх. — Бо лес вялікі, здабычы ў ім і вам, і мне хопіць!
Пакруцілі шулякі галовамі ў знак нязгоды.
— He такі ўжо і вялікі наш лес! — адказваюць яны. — I здабычы ў ім не так ужо і шмат! Нам і самім не заўсёды хапае, а тут яшчэ з совамі дзяліцца прыходзіцца! Ляці ты лепш да вады, няхай цябе скопы ды луні да сябе пускаюць!
Уздыхнуў Пустальга, паляцеў да возера. Знайшоў там скапу ды луня, просіць іх:
— Пусціце мяне на сваю тэрыторыю, дазвольце побач з вамі паляваць! У вадзе рыбы шмат, у чароце качкі водзяцца. Ці ж не хопіць і вам, і мне здабычы?
— He хопіць! — адказваюць яму скапа ды лунь. — На нашу здабычу і так ахвотнікаў шмат! Рыбу выдры ловяць, на качак у чароце лісіцы палююць. Ляці ты лепш у поле, да каршуноў, прасі ў іх прабачэння. Можа, яны і дазволяць табе на іх тэрыторыі паляваць...
Давялося яму да каршуноў у поле ляцець, у ногі ім нізка кланяцца, прабачэння прасіць...
— Даруйце мне, спадары каршуны! — просіць-моліць Пустальга, а сам ужо ледзь не плача. — Дазвольце мне на тэрыторыі вашай хоць на каго-небудзь паляваць!
Пераглянуліся каршуны, параіліся паміж сабой.
— Добра! — кажа самы старэйшы з іх. — Так і быць, дазволім мы табе на палях ды лугах нашых здабычу сабе шукаць, ды толькі тую, на якую мы самі не палюем...
— На каго ж гэта мне паляваць можна будзе? — не зразумеў ТІустальга. — Вы ж, здаецца, на ўсіх тут палюеце!
— На ўсіх ды не на ўсіх! — смяюцца каршуны. — На мышэй ды яшчарак мы адвеку не палявалі! Калі згодны на іх паляваць — можаш тады на нашай тэрыторыі застацца, калі ж не — тады прэч ляці!
Але ляцець Пустальгу ўжо не было куды, таму і вымушаны быў ён згадзіцца з умовамі каршуноў. Застаўся
Пустальга на полі, пачаў там на мышэй, палёвак ды яшчарак паляваць... А з таго часу і ўсе нашчадкі ягоныя пачалі гэтым жа займацца. Ну а праз тое, што здабыча гэта дробязная, здрабнелі і самі пустальгі. Амаль нічога сакалінага ў абліччы іх не засталося...
Такая вось гісторыя. А ўжо верыць у яе ці не верыць — гэта хай самі чытачы вырашаюць.
А сокал-пустальга, нягледзячы на невялікія свае памеры, — птушка вельмі карысная, бо знішчае вялікае мноства шкодных грызуноў. Таму гэтага, самага маленькага нашага сокала трэба ўсяляк аберагаць, тым больш што няшмат іх у нас засталося.
Вось такую цікавую казачную гісторыю расказаў Сож. I вельмі павучальную да таго ж... Пра тое, што нельга бацькам пярэчыць і на чужое рот разяўляць, нічога добрага з гэтага не атрымаецца...
— А яшчэ якія казкі ведаеш? — спытаўся я ў яго.
— А як жа! — адказаў Сож. — Шмат ведаю! Напрыклад, пра тое, чаму дразды лепш за ўсіх спяваюць...
— Раскажы! — папрасіў я.
— 3 задавальненнем! — сказаў Сож.
Чаму дразды лепш за ўсіх спяваюць
Вывучалі жабкі ноты, каб у прыцемках спяваць. Падышла да іх Лянота:
— Хопіць, жабкі, сумаваць! Ну якая вам ахвота тыя ноты паўтараць? Ці не лепш са мной, з Лянотай, у балоце паныраць?
Пакідалі жабкі ноты ля балота, у бары. Ну а потым да балота прыляцелі камары. Бачаць: ноты ля балота! Што ж ім з нотамі рабіць? Пачалі яны па нотах песні розныя трубіць.
Але хітрая Лянота ім вучыцца не дала. Ціха выпаўзла з балота і гаворку пачала:
— Навошта вам турботы — ноты гэтыя вучыць? Ці не лепш са мной, з Лянотай, над балотам адпачыць?
Камары ў адказ:
— 3 ахвотай будзем мы адпачываць! Будзем лётаць над балотам і з Лянотай сябраваць!
Зноў ляжаць, сумуюць ноты ля балота, ля вады... Ну а потым іх употай запрыкмецілі дразды. Падхапілі дружна ноты, пачалі па іх спяваць. А калі прыйшла Лянота — з ёй не сталі сябраваць! I Ляноту прэч прагналі ад балота ў бор стары. Доўга
ноты вывучалі: можа — ты-
дзень, можа — тры...
Мо й не так было ўсё гэта, ды адно сцвярджаю я: што дразды спяваюць летам нават лепш за салаўя.
Салавей адно выводзіць, хоць і хораша пяе. А ў дразда — пяцьсот мелодый, ды, прытым усе свае!
Ну а жабкі з камарамі, як на тую на бяду, толькі могуць вечарамі праспяваць «ква-ква!», «ду-ду!». Бо паслухалі Ляноту ля балота, ля вады! А каб вывучылі ноты — дык спявалі 6 як дразды!
— Сапраўды, цікавая казка атрымалася! — сказаў я. — I таксама вельмі павучальная: каб чаго ў жыцці дасягнуць — ленавацца не трэба!
— А хочаш, я раскажу табе яшчэ адну казку? — спытаўся Сож. — Пра тое, як асінку ад хваробы ратавалі.
— Гэта цікава! — сказаў я і падрыхтаваўся слухаць.
Як Асінку ад хваробы ратавалі
Жыў ды быў у лесе Клён, сябраваў з Асінкай ён.
I яна з ім сябравала, яму песенькі спявала. Падзьме ветрык на галінкі — і пачне спяваць Асінка. Клён заўжды ёй падпяваў, Дуб для іх на скрыпцы граў, дзве яліны ў бубен білі, тры сасны ў трубу трубілі. Ажно ў лесе ўсё гуло, так ім весела было.