• Часопісы
  • Казкі дзядулі Дняпра  Генадзь Аўласенка

    Казкі дзядулі Дняпра

    Генадзь Аўласенка

    6+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 112с.
    Мінск 2022
    34.45 МБ
    Ды Асінка захварэла. He піла яна, не ела, нават песень не спявала... Адным словам — сумавала.
    Замаркоціўся і Клён, дактароў гукае ён. Ды якія ж у бары могуць узяцца дактары?
    Першым Заяц прыскакаў, з Клёнам гутарку пачаў. Кажа:
    — Для карысці трэба ёй кары пагрызці. Пагрызу кару і, можа, гэта трошкі дапаможа.
    А затым Мядзведзь прыйшоў.
    — Box, насілу вас знайшоў! Прапаную: у Асінкі абламаць дзве-тры галінкі. Абламаю іх і, можа, гэта хворай дапаможа.
    Тут глядзяць: Барсук імчыць і яшчэ здалёк крычыць: — Ды яны не дактары! Гэта я ў сваёй нары медыцыну вывучаю і хваробы вызначаю! Прапаную: у Асінкі не кару і не галінкі, карані перакапаць — там хваробу пашукаць!
    Уздыхнуў самотна Клён, дактарам адмовіў ін. Зноў сумуе, зноў бядуе — хто ж Асінку пашкадуе?!
    Раптам Дзяцел прыляцеў, да Асінкі падляцеў. Сеў Асінцы на галінку — і давай лячыць Асінку. Змераў ёй тэмпературу, даў таблетку, даў мікстуру, туманамі абвязаў, адлятаючы, сказаў:
    — Калі будзе хто хварэць, то ні Заяц, ні Мядзведзь, ні Барсук не дапамогуць, бо лячыць яны не могуць! У зялёным у бары толькі дзятлы — дактары! Так што вы мяне гукайце... Ну а зараз — выбачайце! Я дадому палячу, іншых хворых палячу.
    Тут і казкі заканчэнне, бо праз дзятлава лячэнне ўраз Асінка ачуняла, зноў яна вясёлай стала. Зноўку песенькі спявае, Клён, вядома ж, падпявае, Дуб на скрыпцы грае зноў для сваіх старых сяброў. Дзве сяброўкі, дзве яліны ў бубен б’юць ва ўсе галіны, тры сястрычкі, тры сасны — у трубу трубяць яны...
    Зноў гулянка ў іх ідзе, ажно ў лесе ўсё гудзе!
    — Ну што ты ўсё з Сожам размаўляеш? — не вытрымаўшы, усклікнула капрызна Бярэзіна. — Я ж, здаецца, таксама тут прысутнічаю і таму патрабую да сябе на-
    лежнай увагі! Тым больш што мы з табой былі калісьці добра знаёмыя! Прыязжаў на мае берагі, памятаю...
    — Ды мы і цяпер добра знаёмыя! — паспяшаўся ўдакладніць я. — Нават больш, чым раней!
    — Як гэта? — не зразумела Бярэзіна.
    — А так! — сказаў я. — Бо жыву я зараз у невялікім гарадку Чэрвень (былы Ігумен)...
    — Ведаю такі, — сказала Бярэзіна— I што?
    — А тое, што размешчаны ён на берагах маленькай рачулкі Ігуменкі...
    — I рачулку гэтую добра ведаю! — радасна ўсклікнула Бярэзіна. — Яна, між іншым, у другую рачулку ўпадае, крыху большую за сябе, у Волму. А тая — у Свіслач!
    — А Свіслач — гэта ўжо твой асноўны прыток! — закончыў я за яе. — Так што агульнага ў нас, як бачыш, шмат! I таму я пра цябе раскажу маленькім чытачам больш падрабязна...
    Бярэзіна
    Бярэзіна — яшчэ адзін буйны прыток Дняпра. Агульная даўжыня ракі — 613 кіламетраў, што крыху менш за Сож, але затое ўвесь свой шлях да Дняпра Бярэзіна праходзіць па тэрыторыі нашай краіны.
    А пачынаецца гэтая вялікая рака маленькім раўчуком непадалёк ад Докшыц. Раўчук выцякае з балотt ца, а потым, убіраючы ў сябе воды іншых раўчукоў і балотцаў, паступова ператвараецца ў сапраўдную раку.
    Чым далей — тым усё буйнейшай і шырэйшай становіцца Бярэзіна, працягваючы на сваім шляху ўбіраць у сябе шматлікія прытокі. Адных толькі рэк ь упадае ў яе 425, агульная іх даўжыня — 8490 кіламетраў.
    На Бярэзіне размешчана шмат населеных пунктаў, у тым ліку і гарадоў. Самыя буйныя з іх — Барысаў, Бабруйск, Светлагорск...
    Шмат чаго пабачыла рака за доўгі свой век. У часы Паўночнай вайны праз яе праходзіла армія знакамітага шведскага караля Карла XII. У руска-французкую вайну 1812 года — у час пераправы праз Бярэзіну (каля вёскі Студзёнка) — французкая ь армія панесла настолькі вялізныя страты, што перастала існаваць як сур’ёзная ваенная сіла...
    А ўлетку 1944 года ў ходзе наступальнай аперацыі о «Баграціён» менавіта на Бярэзіне воінамі Чырвонай $ Арміі была ліквідавана 40-тысячная групоўка нямецкіх захопнікаў...
    — А чаму ты пра мой запаведнік маўчыш? — раптам перапыніла мяне Бярэзіна. — Пра Бярэзінскі біясферны!
    — Ды я хацеў пра яго расказаць, — пачаў апраўдвацца я, — толькі пазней крыху...
    — А ты цяпер пачынай! — капрызна плёснула хвалямі Бярэзіна. — А потым я тваім чытачам казку якую-небудзь распавяду! Згода?
    — Згода! — сказаў я і пачаў расказваць пра Бярэзінскі біясферны запаведнік.
    Крыху біялогіі
    q Бярэзінскі біясферны запаведнік
    Бярэзінскі запаведнік быў утвораны ў далёкім 1925 годзе. У першую чаргу для аховы баброў, якіх на той час амаль паўсюдна вынішчылі.
    — А я ix, як бачыш, захавала! — пахвалілася Бярэзіна. — А таму ты дзецям пра іх больш падрабязна раскажы!
    — Пра каго? — не адразу зразумеў я. Пра баброў?
    — А чаму не!
    Што мы ведаем пра бабра...
    Бабровае футра, прыгожае і трывалае, цанілася заўсёды і каштавала нятанна. Таму ў паляўнічых # заўсёды быў добры стымул паляваць на баброў і здабываць іх як мага больш. Такі інтэнсіўны промысел прывёў да таго, што ў пачатку XX стагодя дзя баброў у Беларусі амаль не засталося. Існавалі t толькі асобныя невялікія паселішчы гэтых жывёл Г у мясцовасцях, маладаступных для чалавека: на рэках Бярэзіне, Сожы і Нёмане.
    I тады людзі спахапіліся. На баброў забаранілі о паляванне, а ў 1925 годзе быў створаны Бярэзінскі # запаведнік — спецыяльна для аховы баброў. Крыху пазней у запаведніку пачалі адлоўліваць іх і рассяляць па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
    Усё гэта дало станоўчыя вынікі.
    ° Што ж ён з сябе ўяўляе?
    Бабёр — самы буйны прадстаўнік атрада грызуноў у нашай краіне. Даўжыня яго — каля метра, вага — & да 30 кілаграмаў. Вядзе бабёр напалову водны лад р жыцця і добра да гэтага прыстасаваны. Поўсць ягоная змазваецца спецыяльнымі масляністымі рэчывамі і ніколі не намакае, як бы доўга жывёла ні прабыла пад вадой. Пры ныранні і плаванні вушы прыціскаюцца да галавы, ноздры сціскаюцца спецыяльнымі мышцамі. Плавае бабёр пры дапамозе моцных задніх * лап, якія да таго ж маюць паміж пальцамі пера-
    понкі. Пляскаты, веслападобны хвост, пакрыты рагавымі лускавінкамі, пры гэтым служыць рулём.
    Дарэчы, хвост выконвае і яшчэ адну функцыю. Голас бабра — ціхае вурчанне, таму пры небяспецы ён моцна б’е хвастом па вадзе. Гук, які пры гэтым утвараецца, падобны на выбух і служыць сігналам не толькі для баброў, але і для іншых жыхароў вадаёма.
    У вадзе бабёр рухаецца хутка і спрытна, а вось на сушы ён робіцца вельмі павольным і няўклюдным. Таму бабры далёка ад вады стараюцца не адыходзіць. Жывуць яны ў спецыяльных хатках, зробленых з галінак, змацаваных ілам, а калі бераг стромкі — у норах. Але ў абодвух выпадках — уваход у жытло заўжды пад вадой.
    Яшчэ бабры вядомыя тым, што робяць плаціны, і часам даволі вялікія, каб падтрымаць у рацэ належны ўзровень вады. I калі хатку кожны бабёр робіць самастойна — плаціну яны будуюць разам сваімі маленькімі, але вельмі спрытнымі пярэднімі лапкамі. А дрэвы для плаціны, а таксама для ежы (бо харчуюцца яны ў асноўным карой) бабры валяць пры дапамозе вострых зубоў, паступова падгрызаючы дрэва з усіх бакоў. Прычым разлічваюць так, што дрэва заўжды валіцца ў ваду. Пасля гэтага бабры яго разгрызаюць на часткі, ядомая частка спажываецца на месцы або перапраўляецца да хаткі як прыпас на зіму, астатняя — служыць будаўнічым матэрыялам. Апроч кары бабры харчуюцца таксама воднымі і каляводнымі травяністымі раслінамі (гарлачыкамі, трыснягом і інш.)
    У пасяленнях бабры жывуць сем’ямі. Кожная з іх складаецца з дарослай пары, якая жыве ў гэтай хатцы пастаянна, і яе патомства за апошнія два гады. Пасля другой зімоўкі, на трэці год, маладыя бабры назаўсёды пакідаюць бацькоўскі дом і пачынаюць
    ь
    0> Н
    4>
    9
    к
    0
    весці самастойнае жыццё, ствараючы ўжо ўласныя сем’і.
    Зараз, калі колькасць бабрынага пагалоўя ў краіне адноўлена (у 2007 годзе, у параўнанні з 1987 годам, падвоілася і дасягнула 43 тысяч), вядзецца нават выбарачны промысел капканамі і пасткамі. А з 2007 года дазволена нават паляваць на баброў са стрэльбамі, вядома ж, у строга вызначаныя тэрміны. Апроч футра не меншую каштоўнасць уяўляе сабой спецыяльная мускусная залоза бабра, сакрэт якой больш вядомы пад назвай «бабровы струмень» і шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.
    — Малайчына, добра расказаў! — пахваліла мяне Бярэзіна. — А цяпер, працягвай свой аповед пра мой запаведнік!
    — А казка? — нагадаў я.
    — А казка потым!
    Крыху біялогіі
    q Бярэзінскі запаведнік
    Агульная плошча запаведніка — 76,2 тысячы гекО тараў, а размешчаны ён на тэрыторыі трох раёнаў: © Барысаўскага, Докшыцкага і Лепельскага.
    3 1978 года Бярэзінскі запаведнік носіць статус © біясфернага, гэта значыць, што ён уключаны ў між® народную сістэму асабліва важных эталонаў біясферы @ Зямлі.
    Запаведнік гэты нездарма называюць Бярэзінскім. © 3 агульнай даўжыні Бярэзіны ў 613 кіламетраў амаль Й 110 прыходзіцца на запаведнік, па якім рака пра-
    цякае доўгай звілістай стужкай і мае тут каля 30 прытокаў.
    О Бярэзінскі біясферны запаведнік мае багатую ? і разнастайную флору і фаўну, у тым ліку рэдкую.
    Гэта ўнікальнае месца, дзе прыродныя раслінныя © комплексы захаваліся амаль у некранутым стане.
    30 відаў раслін і 9 відаў жывёл запаведніка зане© сены ў Чырвоную кнігу.
    — I сярод іх — мядзведзі, якія калісьці па ўсёй Беларусі вадзіліся, а цяпер вельмі рэдкімі сталі, — пахвалілася Бярэзіна. — Лічыце, што мой запаведнік выратаваў іх ад поўнага знікнення.
    — Дык, можа, ты пра мядзведзя нам казку раскажаш? — падхапіў я размову. — У цябе ж, пэўна, і пра яго ёсць гісторыі?
    — Ёсць, — пацвердзіла Беразіна. — I я вам пра мядзведзя абавязкова раскажу казку. Але спачатку, — звярнулася яна да мяне, — ты распавядзі пра мядзведзя...
    — Добра, — згадзіўся я.
    Што мы ведаем пра мядзведзя...
    Мядзведзя, нязменнага героя казак і мультфільмаў, ведаюць усе. Ён магутны, але добры і ў чым? сьці нават праставаты. Таму яго заўсёды абдурваюць іншыя звяры.
    У прыродзе ж мядзведзь (і белы, які жыве ў Арктыцы, і амерыканскі грызлі, і буры, які да гэтага часу сустракаецца дзе-нідзе ў нашай краіне) — гэта дужы, хуткі і вельмі хітры драпежнік, з якім лепш не жартаваць.
    Буры мядзведзь, амаль што самы вялікі сярод сваіх суродзічаў, крыху саступае па памерах толыкі
    беламу. На тэрыторыі Беларусі вага бурых мядзведзяў можа дасягаць 250-300 кілаграмаў, а камчацкія * бурыя мядзведзі важаць больш за 500 кілаграмаў. ? Буры мядзведзь, хоць і лічыцца драпежнікам, але , мяса не галоўная частка ягонага рацыёну. Любіць ён і сакавітыя карэньчыкі, і малады авёс, і ягады # маліны. Ніколі не адмовіцца паласавацца мурашкамі і іншымі насякомымі або іх лічынкамі. А ўжо як 8 касалапы любіць мёд! Сама назва «мядзведзь» азначае — «той, хто ведае ўсё пра мёд».