• Часопісы
  • Казкі дзядулі Дняпра  Генадзь Аўласенка

    Казкі дзядулі Дняпра

    Генадзь Аўласенка

    6+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 112с.
    Мінск 2022
    34.45 МБ
    А я вам, пакуль вы пра гэта думаць будзеце, штонебудзь больш сур'ёзнае раскажу.
    »OS?O C@©0®©C®©0®©0^©0®©0®@0®©0
    Крыху геаграфіі
    Дняпро
    Днепр (Дняпро) — галоўная рака нашай краіны. Працякае ён па тэрыторыі ажно трох суседніх дзяржаў: Расіі, Беларусі і Украіны. Пры агульнай працягласці Дняпра 2201 кіламетр на тэрыторыю Беларусі прыпадае 697 кіламетраў, гэта значыць крыху менш за трэцюю частку.
    А пачынаецца гэтая магутная рака маленькай рачулкай на схілах Валдайскай узвышанасці (тэрыторыя Расіі). Але, убіраючы ў сябе воды шматлікіх раўчукоў і рачулак, паступова набіраецца моцы і хутка ператвараецца ў сапраўдную раку. Ужо каля Смаленска Дняпро — буйная мнагаводная рака...
    Уваходзячы ў межы Беларусі, Дняпро крута паварочвае ўлева і далей цячэ ўжо амаль строга на поўдзень...
    Даведка
    У рэк, якія цякуць з поўначы на поўдзень — правы бераг заўсёды куды вышэйшы за левы, а часта ён
    яшчэ і даволі стромкі. У тых жа, што цякуць у зваротным напрамку (з поўдня на поўнач) — больш стромкім і высокім аказваецца ўжо левы бераг.
    Гэта тлумачыцца не чым іншым, як... вярчэннем Зямлі.
    Мы не адчуваем гэтага, бо самі паварочваемся разам са сваёй планетай. А вось вада крыху спазняецца з гэтым і таму ўвесь час цісне на бераг, процілеглы напрамку вярчэння. I размывае гэты бераг...
    Можна сказаць, што рэкі, якія цякуць з поўначы на поўдзень, (і наадварот), паступова змяшчаюцца на захад. Але працэс гэты адбываецца так павольна, што мы нічога не заўважаем.
    Дняпро якраз і цячэ з поўначы на поўдзень, і таму правы бераг у яго значна вышэйшы за левы. На сваім шляху да мора па тэрыторыі Беларусі Дняпро прымае шмат прытокаў, найбольш буйныя з якіх: Сож (злева), Бярэзіна і Прыпяць (справа). Дзякуючы гэтым прытокам Дняпро пакідае беларускія землі вельмі паўнаводным. Але далей, працякаючы праз засушлівыя лесастэпавыя і стэпавыя раёны Украіны, ён паступова губляе частку той вады, якую атрымаў на беларускіх прасторах...
    — Зноў ты пра мяне! — заплёскаў хвалямі дзядуля Дняпро. — Колькі можна! Я, наогул, сціплы вельмі і не люблю, калі пра мяне шмат расказваюць! Так што хопіць!
    — Ну, хопіць дык хопіць! — згадзіўся я. — Праўда, потым я яшчэ што-небудзь пра цябе нашым маленькім чытачам раскажу. А цяпер мы хочам паслухаць яшчэ якую-небудзь казку. Пажадана зноўку пра рыб.
    — А чаму менавіта пра рыб? — пацікавіўся дзядуля Дняпро.
    — А таму, — сказаў я, — што пра рыб не так шмат казак маецца! Асабліва ў беларускай літаратуры...
    Дзядуля Дняпро задаволена ўсміхнуўся.
    — Ёсць у мяне казка пра карася, — сказаў ён. — Падыдзе?
    А чаму не?! — узрадаваўся я. — Вядома ж, падыдзе!
    I дзядуля Дняпро адразу ж пачаў расказваць чарговую сваю казку. Пра карася, які імяніны спраўляць вырашыў...
    Спраўляў карась імяніны
    Спраўляў карась імяніны, купіў карась пуд мякіны і напёк з яе бліноў для сваіх гасцей ліноў.
    — Ліны-ягамосці! Запрашаю ў госці! На мае імяніны,
    на бліны з мякіны!
    Адказалі ліны:
    — Сам каштуй свае бліны! Хто ж пячэ бліны з мякіны, ды яшчэ на імяніны?
    Сказаў карась:
    — Вінаваты!
    Паплыў карась хутка з хаты. Ад хаты — да брамы, ад брамы — да крамы. Там купіў мукі і грэчкі, распаліў у рэчцы печку. Шчыраваў да ранку, напёк абаранкаў, бублікаў, пірожных, піражкоў тварожных, варэнікаў з макам, іншых прысмакаў...
    Зноў па рэчцы плыве, зноў сяброў-ліноў заве:
    — Ліны-ягамосці! Калі ласка ў госці! У хату-хаціну з балотнае ціны, на маё на свята ды на стол багаты!
    Ліны ў госці прыплывалі, усе стравы спрабавалі.
    Самі спрабавалі, дзетак частавалі...
    Віншавалі карася...
    Тут і казка мая ўся!
    Дакладней, не мая, а дзядулі Дняпра. I таксама павучальная, бо расказвае пра тое, што для сяброў нічога шкадаваць не трэба. Тым больш калі сам на свята іх запрасіў!
    Вельмі добра, што карась зразумеў сваю памылку і выправіўся! Так што казка гэтая, як і ўсе казкі дзядулі Дняпра, не толькі павучальная, але і са шчаслівым канцом...
    — А што значыць «са шчаслівым канцом»? — нечакана запытаў мяне дзядуля Дняпро. — А вось у наступнай маёй казцы «Сом-агароднік» які канец?
    — Дык я ж яшчэ і казкі гэтай не ведаю! — пачаў апраўдвацца я. — Вось паслухаю казку, тады і пагаворым...
    — Ну, тады слухай! — сказаў мне дзядуля Дняпро.
    I вы таксама слухайце ўважліва, мае маленькія чытачы. А потым самі вырашыце, які ў гэтай казкі канец: шчаслівы альбо не вельмі!
    Сом-агароднік
    Жыў у рэчцы сом вусаты, пад карчагай меў ён хату.
    Ну, не хату, а хаціну: дах — з чароту, сцены — з ціны. Com хаціну даглядаў: свежай цінай абкладаў, пад карчагай прыбіраў і карчагу праціраў. Словам, клопатаў не меў, ды аднойчы захацеў ён займець свой агарод. 3 трыснягу паставіў плот, глей рачны хвастом капаў ды вусамі разграбаў. Так рабіў за градкай градку, каб усё было ў парадку, каб на іх усё цвіло, каб на іх усё расло. Каб пад восень знёс у хату сом свой ураджай багаты, каб і восень, і зіму ўсе зайздросцілі яму.
    Скончыў сом гарод рабіць. Толькі што ж на ім садзіць? Пасадзіў сом буракі — ды не ўбачыў і расткі, пасадзіў затым капусту — зноўку на гародзе пуста! Што ж такога пасадзіць, каб змагло яно ўрадзіць?
    Пасадзіў, бядак, салату — ні лісточка каля хаты. Спрабаваў садзіць суніцы, паліваў вадой з крыніцы... дый суніцы не ўзышлі, мо няўсхожымі былі?
    Вось няўдача дык няўдача! Сом ад гора ледзь не плача. I, здаецца, не лайдак, дык чаму ж выходзіць так?! Доўга думаў, небарака, і падаўся ён да рака. Рак вусы таксама меў — значыць, справу разумеў. Ён гаротніка паслухаў, клюшняй галаву пачухаў і сказаў:
    — Твая бяда, што наўкол адна вада. Тут не вырастуць ніяк ні капуста, ні бурак, ні салатныя лісты, ні сунічныя кусты. Лепш ікрынак набяры — пасадзі гарод ікры.
    Com здзівіўся:
    — Як жа быць? Дзе ж мне той ікры набыць?
    — Паплыві да акуныкоў, да маленькіх печкуркоў, і да плотак зазірні, і лінкоў не праміні. Там жа, побач, карасі... Ды памногу не прасі! Па адной, па дзве, па тры... Вось і набярэш ікры! Пакладзі ікрынкі ў рот і плыві на свой гарод. Ды не з’еш яе, глядзі, а на градах пасадзі!
    Com ад радасці — скакаць, сябра-рака абдымаць!
    — Набяру ікры багата — развяду гарод ля хаты, забуяюць хутка грады... Дзякуй, дружа, за параду!
    Так сказаў ён і з ахвотай ухапіўся за работу. Па чарзе да рыб заходзіць, з імі гутарку заводзіць, падарункі ім прыносіць, а ўзамен ікрынкі — просіць: па адной, па дзве, па тры... Назбіралася ікры — ну амаль паўнюткі рот. Com хутчэй на свой гарод! Ён плыве, глытае сліну, не чапаючы ікрынак. Да гарода дацярпеў, ні ікрыначкі
    не з’еў, нарабіў хвастом рады, пасадзіў ікру туды, глей вусамі загарнуў, пасля гэтага ўздыхнуў, каля плота стаў чакаць ды і грады вартаваць.
    Com вартуе, сом чакае... а ікра не прарастае! Як ляжала, так ляжыць... ну, а час ідзе, бяжыць...
    Вось і тыдзень прамінуў, і наступны прамільгнуў. Сом сумуе каля плота — не расце ікра, і ўсё тут! Можа, што не так зрабіў, можа, дрэнна прарыхліў, мо зманіў суседу рак, толькі штосьці тут не так!
    Але тыдні цераз тры пачалі з тае ікры вылупляцца (цуд які!) разнастайныя малькі!
    Вось з’явіўся печкурок — і адразу ж шасць наўцёк! А за ім тры акунькі... ды як кінуцца ў бакі! А затым аж сто малькоў: акунькоў і печкуркоў, і ліноў, і карасёў, краснапёрак і язёў...
    Com не ведае, як быць, што ж яму цяпер рабіць?! А малыкі вакол уюцца, а малькі над ім смяюцца, у ціне хаваюцца, у глей зарываюцца, расплываюцца ў бакі акунькі і печкуркі...
    Бедны сом разявіў рот: быў гарод — і дзе ж гарод?!
    — Ну што? — спытаўся ў мяне дзядуля Дняпро. — Цяпер ты казку маю ведаеш?
    — Цяпер ведаю, — згадзіўся я. — I па-ранейшаму сцвярджаю, што канец у яе шчаслівы! Вунь колькі новых рыбак у рэчцы з'явілася!
    — A com як жа? — спытаўся Дняпро. — У яго ж, бедака, гора!
    — Ну якое ж гэта гора? — міжволі засмяяўся я. — Няўжо наш сом без гарода гэтага не пражыве? Пражыве, і няблага! А мы пакуль лепш пра рыб пагаворым.
    Пра якіх такіх рыб? — насцярожыўся дзядуля Дняпро. — Пра маіх?
    — Ну, вядома ж, пра тваіх! — супакоіў яго я. — Дакладней, пра тых, што ў тваіх чыстых водах водзяцца. Толькі, цур, пра гэта дзецям я расказваць буду! А ты мяне паправіш, калі што не так скажу!
    На тым і пагадзіліся. I я пачаў расказваць...
    Крыху біялогіі
    Якія рыбы жывуць у Дняпры
    Самая вялікая дняпроўская (ды і наогул белару® ская) рыба — сом. Той, пра якога вы толькі што © казку паслухалі. Гэта і сапраўды вельмі буйная рыба, о памеры якой могуць даходзіць да чатырох метраў, © а вага, адпаведна, — за 300 кілаграмаў.
    He магу ўтрымацца, каб не расказаць больш @ падрабязна пра гэту цікавую рыбіну.
    Што мы ведаем пра сома...
    Шмат рознай рыбы водзіцца ў нашых беларускіх рэках і азёрах, але самая вялікая з іх — сом. Нават f	шчупаку далёка да яго, хоць дасягае шчупак мет-
    *	ровай, двухметровай даўжыні. Сом жа вырастае да
    пяці метраў, а важыць такі велікан кілаграмаў 200, не менш.
    Праўда, у Беларусі самоў такой велічыні даўно не бачылі, але і двухметровыя, вагой пад 80 кілаграv мау — уражваюць. А такіх самоў у нас лавілі, і не раз.
    Сома ні з якой рыбінай не зблытаеш, нават калі ён яшчэ невялікага памеру. Ну хіба толькі мянтуз чымсьці да яго падобны. Галава ў сома вялікая ’ і пляскатая, вочкі маленькія, а пашча, наадварот,
    шырокая, з мноствам дробных зубоў. А над ею доўгія вусы. Яшчэ сом адрозніваецца ад іншых рыб тым, што ў яго няма лускі, толькі голая скура.
    Жыве, як і ўсе рыбы, у вадзе. Любіць глыбокія месцы з ямамі, карчагамі, крутымі абрывістымі берагамі. У адным і тым жа месцы сом можа жыць гадамі і нават дзесяцігоддзямі. Гэта, здаецца, самы вялікі дамасед сярод рыб.
    Com — драпежнік, як і шчупак. Але вялікія памеры перашкаджаюць яму актыўна паляваць, таму рыб дарослы сом ловіць даволі рэдка. Часцей ягонай здабычай становяцца менш рухомыя малюскі, ракі, жабы. Можа ён праглынуць качку або нават гуся, непрыкметна падплыўшы да іх знізу. Ходзяць байкі, што такім чынам буйны сом можа праглынуць і кагосьці з дзяцей, якія купаюцца, але гэта толькі байкі. Ніводнага такога выпадку на Беларусі не назіралася...
    А вось тое, што сом можа выкарыстоўваць для палявання ўласныя вусы — гэта сапраўды так. Ляжыць сом на дне, не пашавеліцца, толькі кончыкі вусоў у яго варушацца. Акунь ці плотка, якія побач праплываюць, вырашаць, што гэта чарвяк на дне звіваецца — і туды! Самі, як гаворыцца, у пашчу лезуць, толькі глытай.