Казкі дзядулі Дняпра
Генадзь Аўласенка
6+
Выдавец: Звязда
Памер: 112с.
Мінск 2022
Самы — клапатлівыя бацькі. Ікру сваю самка адкладвае ў спецыяльнае гняздо, якое робіць самец. Ён жа потым і ахоўвае ікру ад розных ворагаў, і не толькі ікру, але і малькоў у іх першыя дні. Растуць жа маладыя сомікі вельмі хутка і ўжо да восені важаць 400-500 грам. I гэта толькі пачатак іх росту.
Вялізныя памеры самоў, незвычайны знешні выгляд і звычка ўстойліва трымацца адных і тых жа месцаў
пражывання здаўна ўражвалі людзей. Хутчэй за ўсё, $ менавіта сом — аснова міфаў і легенд пра вадзянікоў, таямнічых гаспадароў кожнай рэчкі альбо во{ зера. 3 імі яшчэ млынары заўжды сябравалі...
Г Дарэчы, самы і сапраўды любілі сяліцца каля плацін вадзяных млыноў, што лішні раз пацвярджае правільнасць меркавання, адкуль пайшлі легенды пра г вадзянікоў.
Але легенды легендамі, міфы міфамі, a com і на самай справе з’яўляецца сапраўдным гаспадаром беларускіх вадаёмаў. I па праве!
Па памерах канкурэнцыю яму можа саставіць хіба што шчупак, даўжыня якога зрэдку дасягае двух і больш метраў. Праўда, ужо метровы шчупак лічыцца жаданай здабычай кожнага рыбалова...
ф Іншыя дняпроўскія рыбы значна саступаюць у памерах гэтым прызнаным лідарам. Хоць сярод іх таксама даволі буйныя экзэмпляры трапляюцца.
Г Напрыклад, сазан, які зрэдку ў Дняпры сустракаецца, можа дасягаць метровай даўжыні і вагі ў трыц# цаць кілаграмаў. Да метра можа вырасці і судак. 0 Праўда, вага яго пры гэтым ніколі не перавысіць * дзесяці кілаграмаў. А метровы мянтуз дык і на пяць кілаграмаў не пацягне. Вузкі ўжо вельмі...
Да пяці-шасці кілаграмаў могуць вырасці лешч і галавень. А язь — да сямі-васьмі. I ўсё ж кан* курэнцыю шчупаку, а тым больш сому, яны скласці < не могуць...
— Эх! — перапыніўшы мяне, уздыхнуў раптам дзядуля Дняпро. — А вадзіліся ж у маіх водах і іншыя буйныя рыбы: бялугі ды асятры! Ты пра іх таксама крыху раскажы, хоць і няма іх цяпер у рэках нашых беларускіх!
Што ж, заўвага дзядулі Дняпра была даволі слушная.
Калісьці ў Дняпро і ягоныя прытокі сапраўды заплывалі з Чорнага мора на нераст асятровыя рыбы: бялуга, асетр, сцерлядзь. Першыя дзве рыбіны па памерах маглі канкурыраваць і са шчупаком, і нават з сомам. Напрыклад, у 70-я гады XIX стагоддзя каля Гомеля была злоўлена бялуга вагай 295 кілаграмаў. Ды і асятры пад сто кілаграмаў не былі тады асаблівай рэдкасцю ні ў самім Дняпры, ні ў прытоках...
Даведка
У Сярэднія вякі асятровых рыб у беларускіх рэках было яшчэ больш. Вось сведчанне мясцовага шляхціца Міхалона Ліцвіна: «У рэках тут мноства асятроў і іншых вялікіх рыб, якія ўзнімаюцца з мора ўверх па рэках, у прэсную ваду. Па гэтай прычыне многія рэкі называюцца залатымі, асабліва Прыпяць...»
А Прыпяць, — прыток Дняпра, і ўсе гэтыя асятры маглі туды трапіць толькі праз ягоныя воды...
Але з пабудовай Днепрагэса шлях для асятровых (асабліва асятра і бялугі) у беларускія воды быў закрыты. Ды і людзі так актыўна вылоўлівалі асятровых дзеля смачнага далікатэснага мяса і яшчэ больш каштоўнай чорнай ікры, што іх колькасць і ў Дняпры, і ў Чорным моры рэзка знізілася. Апошні раз чарнаморскага асятра злавілі ў Дняпры ў 1927 годзе. Дарэчы, балтыйскі асетр у межах Беларусі быў злоўлены апошні раз у 1952 годзе ў Нёмане.
Што ж датычыцца сцерлядзі, то яна і цяпер сустракаецца зрэдку ў Дняпры і яго прытоках. I па-
меры яе могуць быць даволі значныя: да 1,2 метра * ў даўжыню і да 10-12 кілаграмаў вагі. Праўда, у па-
раўнанні з асятром і бялугай, гэта не так уражвае...
— А пра астатніх маіх рыб ты расказваць будзеш? — раптам запытаўся ў мяне дзядуля Дняпро. — Ці, можа, адпачнеш крыху, а я тым часам чарговую сваю казку дзецям раскажу.
— Зноў пра рыб? — пацікавіўся я.
— А вось і не! — замахаў на мяне хвалямі дзядуля Дняпро. — У маіх водах не толькі рыбы жывуць! Я зараз пра жабак казку хачу вам распавесці... пра тое, як яны з ласём пасябравалі!
Як жабкі сяброў выбіралі
Жылі-былі жабкі ў балоце, у зялёным жылі ў чароце. Дружна жабкі жылі, сябравалі, вечарамі хорам песенькі спявалі:
— Мы — балотныя скакухі, квакі-ква! Мы — скакухі-весялухі, квакі-ква! Весялімся мы ды скачам, квакіква! Аніколі мы не плачам, квакі-ква!
Прыляцела неяк чапля да балота. Пастаяла чапля моўчкі ля чароту. Павярнулася да жабак правым бокам, паглядзела на жабак адным вокам. «Хачу, — кажа, — з вамі, жабкі, сябраваці. Вечарамі разам песенькі спяваці».
Жабкі чаплі ў адказ:
— Квакі-ква! He абдурыш ты нас, квакі-ква! Ты што хочаш гавары, квакі-ква! Мы з табою не сябры, квакіква! Нас табе не падмануць, квакі-ква! Ты нас хочаш праглынуць, квакі-ква!
Пастаяла чапля, вакол паглядзела. Паляцела чапля, адкуль прыляцела.
Прыляцеў аднекуль бусел, з ім бусліха. Пахадзілі паўз балота паціху. Ды не ўбачылі ні жабкі ў балоце — пахаваліся ўсе жабкі ў чароце. Клічуць буслы: «Пасябруйце, жабкі, з намі! Пачастуем мы вас, жабкі, камарамі!»
А ім жабкі ў адказ:
— Квакі-ква! He абдурыце вы нас, квакі-ква! He старайцеся дарма, квакі-ква! Камароў у вас няма, квакіква! He хадзіце ля чароту, квакі-ква! Лепш ляціце прэч з балота, квакі-ква!
Пахадзілі буслы, вакол паглядзелі. Паляцелі буслы, адкуль прыляцелі.
Прыбег потым да балота лось рагаты. Кажа жабкам, што не мае двара-хаты. I пытаецца — ці можна пасяліцца ля балота, ля крынічнае вадзіцы? Ля чароту жыць, ды быць, ды пажываці. А захочуць жабкі — з імі сябраваці...
Ну, а жабкі ў адказ:
— Квакі-ква! Калі ласка, да нас, квакі-ква! He шкадуем мы крыніцы, квакі-ква! Пі крынічную вадзіцу, квакі-
ква! Можаш з намі пасяліцца, квакі-ква! Будзем разам весяліцца, квакі-ква!
I застаўся лось жыць ля балота. Пасяліўся ў хмызняку каля чароту. Ноччу ходзіць — днём ляжыць, адпачывае. Ну а жабкі яму песенькі спяваюць:
— Мы — балотныя скакухі, квакі-ква! Мы — скакухі-весялухі, квакі-ква! Весялімся мы ды скачам, квакіква! Аніколі мы не плачам, квакі-ква! У сябры ўзялі лася, квакі-ква!
Тут і казка наша ўся!
Квакі-ква!
— I зноў даволі павучальная выйшла казка ў дзядулі Дняпра, вы згодныя са мной, сябры? Бачу, што згодныя, таму буду далей вам пра рыб апавядаць...
— А можа, хопіць ужо пра рыб? — пазяхнуў дзядуля Дняпро. — Давай лепш пра іншае што пагамонім...
— Дык пра што ж іншае? — пацікавіўся я, а дзядуля Дняпро задумаўся.
— А раскажы яшчэ крыху пра мяне, — сказаў ён. — Пра тое, як праз мае воды калісьці важны гандлёвы шлях праходзіў. «3 варагаў у грэкі» — так ён, здаецца, называўся?
— Менавіта так! — згадзіўся я і пачаў расказваць.
о Крыху гісторыі
g Шлях «з варагаў у грэкі»
©
Нашы далёкія продкі любілі сяліцца каля рэк, © і натое былі свае прычыны.
Тэрыторыя Беларусі ў той час была пакрыта © суцэльнымі лясамі, рэшткі якіх можна ўбачыць сён-
@©0®©0@©0®©0^©0®@0®©0®©0
ня хіба што на Палессі ці ў Белавежскай пушчы. Паляўнічыя ды вандроўнікі хоць з цяжкасцю, але маглі ўсё ж прайсці па вузкіх лясных сцяжынках праз гэты гушчар, а што, скажыце, рабіць купцу, які вязе тавар на продаж? Альбо вайсковаму правадыру з вялікім сваім атрадам?
Вось чаму менавіта рэкі ўяўлялі сабой ідэальныя транспартныя шляхі для зносін у той далёкі час. Улетку па іх перамяшчаліся на лодках (часам даволі вялікіх) і плытах, зімой — на санках. Праўда, рэкі не заўсёды цяклі туды, куды трэба было людзям, але выбіраць не прыходзілася...
Дняпро з гэтай нагоды з’яўляўся бадай што самай значнай транспартнай артэрыяй таго часу, бо менавіта па ім праходзіў вялікі водны шлях «з варагаў у грэкі», гэта значыць з Балтыйскага мора да Чорнага...
Даведка
Вось як апісвае тагачасны летапісец гэтую гандлёвую артэрыю краю: «бе путь мз Варяг в Грекм н мз Грек по Днепру, н верх Днепра волок до Ловотм, м по Ловотн внмтм в Ылмерь озеро велнкое, мз него же озера потечеть Волхов п вьтечет'ь в озеро велнкое Нево, н того озера внндеть устье в море Варяжьское. 1/1 по тому морю мтн до Рмма, а от Рнма прнтм по тому же морю ко Царюгороду, а от Царягорода прнтм в Понт море, в не же втечет Днепр река».
Што, не зусім зразумела?
У перакладзе на сучасную мову гэта азначае: «Чорнае мора — Дняпро — рака Ловаць — возера Ільмень — Волхаў — Ладажскае возера — рака Нява —
Балтыйскае мора. А далей — вакол Еўропы да Рыма...» " Так што гэта, хутчэй, шлях «з грэкаў у варагі».
О Ва ўрыўку з летапісу ёсць цікавая фраза: «...н f верх Днепра волок до Ловотн...» Што ж гэта за «волок» такі?
Волак — гэта месца, дзе невялікія драўляныя каО раблі, на якіх плавалі па рэчках нашы продкі, перацягвалі (валаклі) па сушы з адной рэчкі ў другую. Дакладней, перакочвалі, падкладваючы пад іх днішчы © драўляныя каткі. Гэта было няпростым заняткам: тавар трэба было перагружаць, пераладкоўваць, валачы па сушы. Для гэтага патрабаваліся дадатковыя ® людзі і коні, ахова, тут будавалася жытло, склады, @ іншыя памяшканні. За ўсе паслугі купцы павінны былі плаціць, а князь, які меў волакі, атрымліваў вялікі даход.
Таму за валоданне волакамі на шляху «з варагаў @ у грэкі» ішла пастаянная барацьба. Спачатку яны належылі Ноўгараду, але потым князь Брачыслаў адваяваў іх для Полацка...
— Памятаю той далёкі час, — сказаў мне дзядуля Дняпро, задумліва плёснуўшы хваляй. — Але ж я і потым доўга заставаўся «транспартнай артэрыяй». Аж да канца XIX стагоддзя.
О Дняпро і сапраўды доўгі час захоўваў славу важg най транспартнай артэрыі (разам са сваімі прытокамі Прыпяццю, Бярэзінай, Сожам, а таксама іншымі беларускімі рэкамі: Нёманам, Заходняй Дзвіной). ДасО таткова сказаць, што яшчэ ў канцы XIX ст. у разg ліку на 100 квадратных кіламетраў Беларусь мела рачных шляхоў у тры разы больш, чым Еўрапейская
частка Расіі (Беларусь тады ўваходзіла ў Расійскую 3 імперыю).
О Праўда, у гэты час тавары па Дняпры перавозілі © на баржах. На адну баржу можна было загрузіць вялікую колькасць тавару. А цягнулі баржы людзі, © так званыя бурлакі. Яны ішлі берагам (тут меліся для гэтага спецыяльныя сцежкі) і на канатах цягнулі © баржу. Потым бурлакоў замянілі параходы...
Зразумела ж, па волаках перацягнуць вялізныя @ баржы з адной ракі ў другую было немагчыма. Таму на Беларусі было пабудавана некалькі каналаў. На© прыклад, Бярэзінскі канал злучыў басейны Дняпра ё і Заходняй Дзвіны, Дняпроўска-Бугскі канал — басейг ны Дняпра і Віслы...
У той час набывалі распаўсюджанне і пасажырО скія перавозкі. Для гэтага існавалі спецыяльныя паg сажырскія параходы.