Казкі дзядулі Дняпра
Генадзь Аўласенка
6+
Выдавец: Звязда
Памер: 112с.
Мінск 2022
заўважаюць, а бяруць баравікі! Што за гонар ім такі?! Сыраежкі мусяць браць — іх жа ледзь з зямлі відаць! Мы ж за ўсе грыбы вышэйшыя, мы куды як прыгажэйшыя! Дык чаму ж не бачаць нас?!
Баравік ім у адказ:
— Вы, вядома, шмат вышэйшыя за нас! Вы, магчыма, прыгажэйшыя за нас! Толькі вас не заўважаюць нездарма — бо карысці аніякай ад вас няма, адна толыкі шкода...
— Гэта што за мода: гэтак нас зневажаць, гэтак нас абражаць! — усклікнулі хорам усе мухаморы. — За такую абразу выклікаем адразу ўвесь род ваш грыбны на бой лясны! Калі мы вас здолець зможам, у баі вас пераможам — з лесу выселім мы вас! Вось такі наш будзе сказ!
Пачалі тут мухаморы гуртавацца, пачалі яны да бою рыхтавацца. Пачалі ваяводу выбіраці для сваёй, для мухаморавай, раці.
эсь адзін мухамор на пень ?з, закрычаў, загукаў ён на сь лес:
— Гэй, мухаморы і з лесу, і з бору! Збірайцеся да сасны, рыхтуйцеся да вайны! Да бою, да паходу, а я — за ваяводу!
— А чаму гэта ты за ваяводу?! He давалі мы на гэта сваёй згоды! — закрычалі мухаморы дружным хорам.
Тут на пень услед за першым
мухаморам другі хутка ўзлез. Зноў крычыць на ўвесь лес:
— Выбірайце мяне — і ў гэтай вайне мы ўсіх пераможам! А з іншым — не зможам!
— Лепей ты памаўчы! — яму трэці крычыць. — He з тваёй галавой мухамораў весці ў бой! Ну а я не падвяду: вас на бітву павяду, буду вамі кіраваць, а інакш — не здабраваць!
Глядзь — чацвёрты ціха лезе на калоду:
— Так і быць — буду я за ваяводу!
Ну а пяты яго цягне за нагу:
— Я і сам ваяводам быць змагу!
Тут усе мухаморы раскрычаліся хорам. Адзін аднаго абражаў, кожны кожнаму пагражаў, кулакамі махаўся, у плечы штурхаўся, усяляк абзываўся — да вайны, адным словам, рыхтаваўся...
А калі замарыліся крычаць — вырашылі мухаморы распачаць вялікі бой паміж сабой!
А ўсе грыбы збіраліся, з мухамораў смяяліся. Плёскалі ў ладкі, елі аладкі, квасам запівалі, мяне частавалі.
А я ў грыбоў гасцяваў і аладкі каштаваў, запіваў іх квасам... Ну а сам тым часам гэту казку напісаў і вам яе расказаў.
Дакладней, гэта я са слоў Бярэзіны казку запісаў. А потым папрасіў яе яшчэ адну казку расказаць, трэцюю.
— А дзвюх што, мала? — нават пакрыўдзілася Бярэзіна.
— Дзве — добра, а тры — усё ж лепш! — пачаў упрошваць я капрызную раку. — Тым больш што твой брат Сож мне тры казкі расказаў! Тры, а не дзве! Дык чым жа ты горшая за яго?
Задумалася Бярэзіна і доўга думала. Так доўга, што я нават крыху непакоіцца пачаў.
— Добра! — сказала нарэшце рака. — Раскажу я табе яшчэ адну казку. Таксама лясную, з таго самага лесу, дзе мухаморы ваявалі...
— Таксама пра вайну? — пацікавіўся я.
— Вось яшчэ! — адмоўна плёснула хвалямі Бярэзіна. — Пра тое раскажу, як ягадка-чарнічка сваё месца ў лесе шукала!
— Гэта цікава! — сказаў я і прыгатаваўся слухаць.
Як Чарнічка сваё месца ў лесе шукала
Розныя ягады ў нашых беларускіх лясах растуць, але самыя вядомыя з іх — чарніцы. I адны з самых карысных, дарэчы. Нездарма ж іх усе збіраюць: і старыя, і малыя. 3 ранку да вечара ў лесе перагукваюцца,
як толькі чарніцы паспяваць пачынаюць. А іх, чарніц, у гэты час у нашых беларускіх лясах столькі, што ўсім хапае: і людзям, і розным жыхарам лясным, якія таксама любяць улетку чарніцамі паласавацца.
I ўсё ж, хоць і шмат яшчэ чарніц у нашых лясах, іх таксама берагчы трэба. A то ёсць такія нявыхаваныя збіральнікі, якія не толькі ягады ў вядзерцы збіраюць, але і вялізны «букет» чарнічніку наламаюць і дадому з лесу валакуць. I не думаюць, што чарнічнік гэты яшчэ дзясяткі гадоў у лесе расці мог бы і кожны год іх ягадамі спелымі радаваць...
Але гэта яшчэ не казка, а так — прыказка. А зараз і сама казка будзе.
I трапіў у гэтую нашу казку адзін такі нявыхаваны хлопчык, які, з лесу дадому ідучы, шмат чарнічніку сабе наламаў, але дамоў яго так і не данёс. Ішоў, аб’ядаў паступова, а галінкі выкідваў на сцежку лясную, адну за адной...
I вось ля самага ўскрайку лесу на такой галінцы ягадка адзіная захавалася. Звалілася галінка на сцежку, і Чарнічка, зразумела ж, разам з ёй упала. Так і ляжаць абедзве, сумуюць...
А потым і кажа чарнічная галінка сваёй ягадцы:
— Паслухай, Чарнічка, мяне ўважліва. Я ўсё роўна тут прападу, і ніхто мне ўжо не дапаможа, а ты пастарайся ў наш родны лес трапіць.
— Навошта мне туды трапляць? — сумна пытаецца Чарнічка. — Што я там без цябе рабіць буду?
— Як гэта — што?! — кажа галінка. — Ты там прарасцеш, народзіцца з цябе новы чарнічны кусцік, і я буду ведаць, што жыццё пражыла недарэмна! Толькі ж глядзі, выберы для гэтага ў лесе нашым месца спрыяльнае, бо не ўсюды мы, чарніцы, расці можам!
На тым яны і пагадзіліся. Зноў уздыхнула сумна маленькая Чарнічка, развіталася з роднай сваёй галінкай і падалася ў лес.
А лес вялізны, а ягадка Чарнічка такая маленькая... Ідзе яна, ідзе, брыдзе яна, брыдзе — забрыла ў вялізную крапіву. Ва ўсе бакі крапіва гэтая разраслася, як з яе выбрацца?
Брыла, брыла Чарнічка па крапіве, змарылася.
«Не пайду далей! — думае. — Тут жыць застануся!»
I толькі падумала так — чуе, як хтосьці ёй пярэчыць:
— He, Чарнічка! Нельга табе тут жыць! Тут наша месца!
Паглядзела Чарнічка ўверх, а там ягады-малінкі дружна на галінках вісяць, ад ветрыка летняга туды-сюды гойдаюцца.
— Вам што, месца шкада?! — аж абурылася Чарнічка. — Ах вы, скнары!
— Ды не скнары мы! — адказваюць ёй малінкі. — I не шкада нам месца! Проста не выжывеш ты тут, Чарнічка, загінеш! Бачыш, як цёмна на зямлі,
6о крапіва гэтая ўсё сонечнае святло сабе забірае. А мы ж, расліны, без яго жыць не можам...
— А вы як? — пытаецца Чарнічка. — Вы ж неяк жывяце, не загінулі!
— А гэта таму, — адказваюць малінкі, — што нашы сцёблы высокія, вышэй нават за крапіву гэтую. А чарнічны кусцік хіба такім вялікім вырасце?
Падумала Чарнічка: і тое праўда! He месца ёй тут, у крапіве. Трэба далей ісці, іншае месца сабе шукаць.
I пайшла Чарнічка далей. Доўга ішла, змарылася, але выбралася ўрэшце з крапівы. Затое ў балота патрапіла. Вакол, куды ні глянь, вада ды мох, толькі дзе-нідзе купіны з асакой над мохам гэтым узвышаюцца. Затое сонца хапае — не тое што ў крапіве...
Уздыхнула Чарнічка і кажа пра сябе:
— Можа, тут мне застацца? Сонца хапае, а што мне яшчэ трэба, каб чарнічнікам стаць? Тым больш ніякія
іншыя ягады тут не растуць.
I толькі яна так прагаварыла, як з усіх бакоў галасы абураныя пачуліся:
— Як гэта ніякія ягады тут не растуць?! А мы што, не ягады?
Азірнулася Чарнічка, не бачна вакол нікога.
— Хто вы? — пытаецца. — Дзе вы?
— Мы — журавінкі! — адказваюць галасы. — А не бачна нас таму, што \ кусцікі нашы ўверх не цягнуцца,
Ж 4^ па імху сцелюцца. I месца тут
" для Ця$е няма, 6° не выжывеш
ты тут, Чарнічка!
> “ Гэта чамУ? — пытаецца
- Чарнічка. — Сонечнага святла
тут шмат! I месца хапае...
— Святла шмат, — згаджаюцца з ёй журавінкі. — I месца досыць. Але і вады тут хапае, нават занадта. He ўсе расліны могуць у такіх умовах існаваць!
Падумала Чарнічка, вакол сябе
агледзелася — сапраўды шмат вады!
Але ж на купінках вады няма...
— А я тады на купінцы пасялюся, — прапанавала яна журавінкам. — Спадзяюся, вы не супраць?
— Яны не супраць — мы супраць! — пачулася раптам з бліжэйшай купінкі. — Мы тут жывём!
— А вы хто? — аж здзівілася Чарнічка.
— Мы — брусніцы! — адказваюць ёй з купінкі. — Праўда, мы яшчэ не паспелі, але на купінку цябе не пусцім! Нам тут і самім месца ледзь-ледзь хапае!
I не пусцілі Чарнічку на купінку. Давялося ёй далей ісці, прэч з балота.
Выбралася з балота — і трапіла ў змрочны бор-беламошнік. Стаяць вакол яліны велічэзныя, з галінак іх шырокіх белы лішайнік аж да зямлі звісае. А на зямлі цёмна, змрочна, аніводнай расліны тут няма, толькі ігліца сухая да грыбы-рыжыкі...
Паскорыла Чарнічка крок, каб хутчэй са змрочнага гэтага месца выбрацца. Раптам бачыць, раслінкі нейкія маленькія растуць амаль у цемры поўнай. Спынілася каля іх Чарнічка, дзівіцца...
— Хто вы? — пытаецца. — I як можаце тут амаль што без сонечнага святла расці?
— Мы — кісліца, або, як нас яшчэ называюць, заечая капуста, — адказваюць ёй маленькія раслінкі. — А расцём мы тут таму, што не любім, калі святла
занадта. Мы тады загінуць можам. А ты, калі жадаеш з намі застацца, — заставайся! Месца хапае...
— Месца, можа, і досыць, — адказвае ім Чарнічка, — але вось святла мне тут недастаткова. Так што дзякуй за запрашэнне, але я лепш далей пайду...
I пайшла Чарнічка далей. I выйшла нарэшце з бору-беламошніку на палянку лясную. Сонца тут шмат, і вады лішняй няма — найлепшыя ўмовы для Чарнічкі, ды і змарылася яна вельмі...
«Усё! — вырашыла Чарнічка. — Тут і застаюся! Бо лепшага месца мне ўжо не знайсці!»
Аж бачыць — пагойдваецца перад ёй на тоненькай сцяблінцы ягадка Сунічка, на Чарнічку здзіўлена пазірае.
— Тут наша торыя, — кажа яна нічцы, — сунічная. A чарніцы, тут расці зможаце...
— Гэта чаму не зможам? — пытаецца ў яе Чарнічка. — Сонца тут хапае, вады лішняй няма...
— А паглядзі — травы вакол колькі! — гаворыць Сунічка. — He дасць гэтая трава табе вырасці!
Ды
і сонца тут для цябе зашмат, табе столькі не трэба...
Уздыхнула Чарнічка горка і заплакала.
— Што ж мне рабіць? Анідзе ў лесе для мяне месца не знайшлося!
Раптам чуе — кліча яе хтосьці:
— Ідзі да мяне Чарнічка! Я табе заўжды рады буду!
Устрапянулася Чарнічка, паглядзела ў той бок — а там бор светлы сасновы расце.
— Гэта ты мяне клікаў? — пытаецца яна ў бора сасновага.
— Я! — адказвае бор. Бо тут табе, Чарнічка, добра будзе! I сонца ёсць, і не занадта яго многа, і травы, якая б табе расці замінала, не вельмі шмат. Так што не сумнявайся нават: бор сасновы для чарніц — самае месца!
I пайшла наша Чарнічка ў сасновы бор. I прарасла там, і стала чарнічным кусцікам. I кожны год на ім шмат ягадак-чарнічак вырастала...
А сам кусцік чарнічны ягадкі гэтыя гадаваў, даглядаў, казкі ім кожны вечар расказваў. Розныя...
У тым ліку і гэтую, якую я вам толькі што паведаў...
— А мне ў сваю чаргу рака Бярэзіна яе паведала.
I казка гэтая пра тое, як нельга сябе ў лесе паводзіць...
— Вось, вось! — сказала Бярэзіна і Прыпяці месца саступіць хацела...
— Стойце! Стойце! — закрычала раптам яшчэ адна рака, да нас падплываючы. — Я таксама жадаю ў размове вашай удзельнічаць!