• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    КНІГАРНЯ
    
    ШСЬМЕННІКА
    Уладзімір Даніленка
    Клетка дал івалгі
    КНІГЛРНЯ ПІСЬМЕННІКА
    КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА
    ВЫПУСК 72
    Уладзімір Даніленка
    Клетка для івалгі
    Раман, аповесць, апавяданні
    Мінск. «Кнігазбор», 2015
    УДК 821.161.2-3
    ББК 84(4Бен)-44
    Д18
    Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнггарня пісьменніка». Выпуск 72.
    Заснаваная ў 2009 годзе.
    Пераклад з украінскай
    Валерыя Стра/іко («Клетка дая івалгі», апавяданні), Барыса Пятрсвіча («Цені ў маёнтку Тарноўскіх»).
    Даніленка, У.
    Д18 Клетка для івалгі : раман, аповесць, апавяданні / Уладзімір Даніленка ; nep. В. Стралко, Б. Пятровіча. Мінск : Кнігазбор, 2016. 360 с. (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ; вып. 72).
    ISBN 978-985-7144-10-5.
    Уладзімір Даніленка адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі лепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. У беларускае выданне ўвайшлі раман «Клетка для івалгі» пра геніяльную спявачку, якой савецкі рэжым не дазволіў рэалізаваць свой талент з-за яе сувязі з дысідэнтамі, аповесць «Цені ў маёнтку Тарноўскіх» пра крызіс сучаснай кіеўскай сям’і, якая спрабавала вырашыць свае праблемы нетрадыцыйнымі метадамі псіхатэрапіі, і апавяданні, што даюць уяўленне пра творчасць гэтага каларытнага пісьменніка.
    УДК 821.161.2-3
    ББК 84(4Бел)-44
    ISBN 978-985-7144-10-5	© Даніленка У, 2016
    © Стралко В„ Пятровіч Б., пераклад на бел. мову, 2016
    © ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2016 © Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2016
    КЛЕТКА ДЛЯ ІВАЛГІ
    Р аман
    1.	МУЖЧЫНА 3 МАНЕТНЫМ ПРОФІЛЕМ. 1978
    Дзе ты, мілагучная багіня, якая выйшла на асфальтавы бераг правінцыйнага ўсходневалынскага горада? Дзе ты, чый голас і смех натхняў людзей, якія чулі цябе са сцэны? Мне да гэтага часу сніцца, як мы гуляем з табой каля абвітага ві наградам чырвонага дома, абгароджанага штыкетнічкам, а на Жытнім рынку сядзіць сляны Гамер і рэчытатывам чытае свае гекзаметры, падобныя да прыбою Эгейскага мора.
    Я часта ўспамінаю пачутую неяк сентэнцыю: калі ты чагосьці вельмі хочаш, то абавязкова свайго даб’ешся. А калі ў цябе не атрымаецца, то, значыць, ты гэтага не вельмі хацеў. Я вяртаюся да тых даўніх часоў і спрабую зразумець, ці сапраўды гэта так. Азіраючыся на падзеі трыццаціпяцігадовай даўніны, я спрабую ўзнавіць у памяці той дзень, з якога ўсё пачалося.
    А пачалося ўсё 3 чэрвеня 1978 года. Была субота. Мы ехалі з маці ў шумным трамваі. Каля Жытняга рынку яна, як у дзверы, пастукала сагнутым пальчыкам па спіне высокага целыіукаватага мужчыны, што загарадзіў сабой увесь праход, і какетліва спытала:
    Выходзіце?
    Мужчына цяжка азірнуўся і, шакаваны яе мілай бесцырымоннасцю, нязграбна прыціснуўся да сядзення. Праз таўкатню мы праштурхаліся да дзвярэй. Мама лёгка саскочыла з прыступкі, а за ёй з гаспадарчай торбай у руцэ з трамвая выскачыў я. Нам трэба было перайсці дарогу да аўтобуснай станцыі, але мама чамусыді пацягнула мяне ўздоўж трамвайных рэек, быццам яе нешта вяло. Услед засігналіла таксі, і вусаты кіроўца штосьці ганебнае крыкнуў наўздагон, а яна азірнулася і, пагойдваючы клубамі, пакрочыла далей. Мне здаецца, што нейкім звышнатуральным нюхам у вулічным тлуме яна адчула вібрацыю рэзананснай дэкі піяніна, што струмсніла з прыадчынснага акна аднапавярховага цаглянага будынка, пад якім разросся вінаград, і яго лаза папаўзла па вадасцёкавых трубах і сценах. 3 чырвонага будынка лілася музыка. Маці
    спынілася ля акна і, улавіўпіы музычны такт, ціха замурлыкала. А калі піяніст зайграў так апантана, як толькі мог, яна не змагла ўтрымацца і гучна заспявала:
    He, недей да мн прнпомняіп, не, недей да ме поглеждаш тьй атчаянно н нежно не!
    Както предн...
    Моля те, не ме докосвай, Моля те, не ме целувай Тьй погубваіцо н страстно не!
    Както предн...*
    Яе высокі голас заглушыў звон трамвая, шум вуліцы, чалавечы гам, буркаванне галубоў і зачараваў прахожых, якія проста анямелі, а калі абарвалася музыка і спеў, запляскалі. I тады ў прыадчыненым акне з’явіўся сівы мужчына, які здзіўлена спытаў:
    -	Гэта вы спявалі?
    Даруйце, што перапыніла вашу ігру, збянтэжылася мама. He змагла ўгрымацца.
    Мужчына меў выразныя маршчыны, якія прыдавалі яго твару манетны профіль.
    Калі ў вас зпойдзецца трохі вольнага часу для старога, то прашу да майго жытла, знік з акна і неўзабаве падышоў да зялёнага штыкетнічка.
    Імгненне маці ўзважвала, а затым кіўнула грывай цёмных валасоў і разважліва сказала:
    -	Што ж, зойдзем, калі так просіце.
    Ён правёў нас да сябе.
    He, не смей ты мне нагадваць, He, не смей на мяне паглядваць Так палка і пяшчотна не!
    Як калісьці...
    Прапіу цябе, не кранайся, Прашу цябе, не цалуйся Так горача і так згубна не!
    Як калісьці... (Балг.)
    He разувайцеся, папрасіў у калідоры, адчыніў дзверы і паказаў рукой на канапу. Сядайце.
    У гасцёўні стаяла старое фартэпіяііа з пажаўцелымі ад часу клавішамі. Вакол былі стэлажы з кнігамі. 3 акна віднеўся сад і шмат кветак.
    Мяне завуць Мікалай Хамічэўскі, сказаў мужчына.
    Ён быў па-старасвецку элегантны, гэты стары.
    А імя па бацьку? спытала мама.
    Мікалай Васільевіч. Як Гогаль.
    Мужчыпа быў невысокага росту, каржакаваты, прысадзісты, у светла-шэрым летнім гарнітуры.
    Я Аліна.
    А гэта ваш брат?
    Гэта мой сын Уладзік.
    Я б вам не даў болып за дваццаць пяць, сказаў стары.
    Дзякуй, пачырванела яна. Мне трохі болып.
    Ведаеце балгарскую?
    3 чаго вы ўзялі?.. У яе вачах заскакалі гуллівыя чорцікі, якія заўсёды з’яўляліся, калі мела стасункі з мужчынамі.
    Вы спявалі песню Лілі Івановай «Стары мой прыяцель».
    Мужчына меў нізкі брынклівы голас і пранікнёныя глыбока пасаджаныя вочы.
    Гэтую песню я пачула з магнітафона мэі пляменніцы.
    Ад яе слоў старога перасмыкнула:
    Што гэта за «мэі» і «цэі»?
    У нас так гавораць.
    Дзе ж гэта так гавораць? насмешліва зірнуў ён.
    У Тураўцы*.
    Ах, у Тураўцы! зварухнуўся стары. Пара пануючы дыялект з Кіева і Палтавы пераносіць у Туравец.
    Вы хочаце, каб я гаварыла з вамі, як палтавська галюшка з сэля Калэныкі? змалпавала яго кплівую манеру.
    He, што вы! Гаварыце па-свойму. Гэта прыдае вам выдатны шарм. Кажаце, што пачулі песню і адразу запомнілі?
    3-ііад густых броваў на яе глядзелі насмешлівыя блакітныя вочы.
    * Туравец сяло ў 25 км ад Жытоміра.
    Я заўсёды так запамінаю, з выклікам паглядзела на старога.
    Вельмі цікава. А калі я дам паслухаць песню, вы зможаце яе адразу праспяваць?
    Ці будзеце акампанаваць?
    Навошта? Вы ж запамінаеце з магнітафоннага запісу.
    Мне здавалася, што Хамічэўскі хоча яе правучыць. Ен падышоў да старой радыёлы і пачаў шукаць нейкую кружэлку.
    Я больш давяраю не магнітафону, а вінілавым дыскам, працягваў капацца ў калскцыі сваіх грамкружэлак. У мінулым годзе памерла Марыя Калас. У яе, як і ў вас, было драматычнае сапрана. Калас нарадзілася ў Нью-Ерку ў сям’і грэчаскіх эмігрантаў, ледзь зводзіла канцы з канцамі. Пачатак музычнай кар’еры ў яе быў нешчаслівы. Яна патаўсцела, і да яе не былі добразычлівыя нябёсы. Але спявачка сустрэлася з італьянскім дырыжорам Туліа Серафінам, з якім у Калас пачаўся творчы ўздым. Серафіна ўвёў яе ў свет вялікай оперы. Яна выконвала першыя партыі ў «Аідзе» Вердзі і ў «Норме» Беліні. А потым праспявала ў «Ла Скала» і стала каралевай італьянскіх прымадон. Калас схуднела на трыццаць кілаграмаў і зачаравала Еўропу і Амерыку. Вось я нарэшце знайшоў яе кружэлку, дастаў з футарала вінілавы дыск і прыладзіў на круг радыёлы.
    Пасля шыпення ў гасцёўню ўварвалася музыка, а за ёй лёгкі грудны жаночы голас. Ад нечаканасці маці саскочыла з канапы і пачала ўбіраць у сябе кожную музычную фразу, кожны такт і кожненькае слова спявачкі. Яна забылася пра мяне, старога і пра чужы дом. Яе душа была недзе далёка. Музычны віхор працяў яе. Мне здавалася, іігго ў яе спынілася дыханне. А калі музыка змоўкла, наступіла напружаная цішыня, і ў гэтую цішыню ўварваўся ўжо яе голас, які з матэматычнай дакладнасцю капіяваў словы, тэмп, інтанацыі Калас. Яе голас трапятаў, як матылёк над кветкай, прагна выліваючыся пачуццямі і дзіўнай сілай. Заняўіпы сабой усю гасцёўню, голас абарваўся на высокай ноце, пасля чаго ў серванце доўга дрыжаў крышталь.
    Л як жа вы, не ведаючы мовы, запомнілі словы?.. парушыў маўчанне стары. 3 першага разу паўтарыць «Вальс Джулі>еты>?.. Стары Гуно*, напэўна, у труне перавярнуўся б...
    Я запамінаю тут, прыклала руку да грудзей. Запамінаюцца пачуцці, а пачуцці гавораць на адной мове.
    Ну, ведаеце... разгубіўся стары. Я ўсё бачыў у сваім жыцці, акрамя таго, што вы мне паказалі. Што вы робіце ў Тураўцы?!
    Працую ў бібліятэцы.
    3 такім голасам, слыхам і музычнай памяццю?..
    Думаеце, мне могуць прапанаваць непгга лепшае?
    -	А якая ў вас адукацыя?
    Няскончанае вучылішча культуры.
    Стары развёў рукамі і замітусіўся:
    Што ж я стаю?.. Давайце я вам хоць гарбаты запрапаную. У мяне ёсць смачная цэйлонская гарбата.
    Ен запаліў на кухні газ і пачаў выстаўляць на стол посуд.
    У вас такі прыгожы чайнік, заўважыла мама.
    Гэта не чайнік, а чайніца, адказаў ён. Бачыце, у яе формы, як у вас...
    Нам раптам стала лёгка і весела. Мы пілі гарбату і жартавалі, быццам былі знаёмыя шмат гадоў.
    А Уладзік кім хоча стаць?
    -	He ведаю, пачырванеў я.
    -	А як вучышся?
    -	Добра.
    Нягледзячы на яго сталы ўзрост, ён выпраменьваў нястрымную энергію.
    -	Ваш муж кім працуе?
    -	Авіятэхнікам у Скамарохах.
    А вам ніколі не хацелася ўсё кінуць і падацца ў кансерваторыю? Ваш голас ніколі не схіляў вас да такога жадання? Штосьці патрыяршае было ў яго постаці і вялікай лабастай галаве.
    Хацелася, але я выйшла замуж.
    * Шарль Гуно (18181893) французскі кампазітар, адзін з творцаў французскай лірычнай оперы.
    Ну, вядома, для жанчыны шлюбнае пасведчанне гэта лепш, чым дыплом кансерваторыі, гіадліў ёй гарбаты стары, і ў яго голасе загучалі іранічныя ноткі.
    Нейкі час мы сядзелі за сталом з маляўнічым абрусам, пілі гарбату і жартавалі. На ўсім побыце Мікалая Хамічэўскага ляжаў адбітак шшай эпохі.
    Я мог бы вас уладкаваць у апсамбль «Лянок», сказаў стары. Толькі ж у вас не народны голас. Вам трэба ў оперу.
    Але ў мянс няма адукацыі, пачырванела маці.
    Ён змоўк і адпіў гарбату.
    Як вы ставіцеся да таго, каб перамагчы ў конкурсе? зірнуў на яе. 17 19 жніўня будзе конкурс маладых выканаўцаў імя Ляташынскага*, якім займаецца сяброўка маёй памерлай жопкі. 3 вашымі дадзенымі яшчэ можна падрыхтавацца. Пераможцам даюць накіраванне ў Кіеўскую капсерваторыю. Гэта азначае, што ў выпадку гіерамогі вас возьмуць на навучанне без уступных экзаменаў. Копкурс для ўдзелыіікаў да трыццаці пяці гадоў. Дарэчы, а вам колькі?