• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    А потым яна праспявала старую песню, якую я ні да яе, ні пасля яе ні разу не чуў, гіра дзяўчыну, якая нагуляла дзіця і, ратуючыся ад сораму, утапіла яго ў крыніцы, і гэта раздзірала яе сэрца.
    Яна спявала ў старасвецкім стылі, з завываннямі, быццам жыла ў даўнюю эпоху, і пасля апошняга акорда ў зале наступіла поўная цішыня, якую сарвалі крыкі і воплескі.
    А калі ўсе трохі агоўталіся, яна праспявала народную песню «Ты да мяне не хадзі» з такой гуллівай радасцю і хуткасцю, што, здавалася, словы сутыкаюцца ў паветры і, як канфеці, абсыпаюцца ўсім на галовы. Зала звалілася ў вясёлае буйства, і ні Вахаба, ні вядучы не маглі яе супакоіць, пакуль мама не праспявала яшчэ некалькі песень і пайшла са сцэны, а за ёй кінуліся дзяўчаты і мужчыны з кветкамі.
    Пасля аўтограф-сесіі Аксена Вахабы маці абступілі з усіх бакоў, і Хамічэўскаму каштавала немалых намаганняў вы Beepi яе з бібліятэкі. Каля яе соп калекцыянер Грушка. Пішчаў і спрабаваў дакрануцца Кашэль, канкурэнт Вахабаў, паэт, аматар дзяўчат і варэнікаў. Студэнты ў джынсах пыталіся, адкуль яна прыехала, а Хамічэўскі ўсім казаў:
    Гэта Аліна Іванюк, зорка оперы. Расступіцеся, бо ёй трэба ўжо ехаць.
    А што, Аксен Вахаба сапраўды такі добры паэт, што вы прыехалі на яго прэзентацыю? спытала высокая цемнавокая дзяўчына.
    Як бачыце! усклікнула яна.
    Ці будзе ў бліжэйшы час ваш выступ у Жытоміры? пацікавіўся кудлаты хлопец у клёшавых штанах.
    Магчыма, усміхнулася яму, выпраменьваючы такую радасць, ад якой сляніла вочы.
    Яна стаяла з бярэмкам кветак сярод узбуджанай публікі, якая не хацела яе адпускаць, а каля яе прытуліўся Аксен Вахаба і назіраў, як зайздросна глядзіць на гэты трыумф яго канкурэнт Станіслаў Кошаль.
    Нарэшце мы вырваліся ад публікі і пайшлі да бульвара, дзе рассталіся з Бакальцам і Хамічэўскім, і мама сказала, што мы едзем за горад сгіыняць спадарожную.
    Калі зніклі Бакалец з Хамічэўскім, я спытаў яе:
    Ен табе хоць заплаціў?
    Хто?
    Вахаба.
    He, але я яшчэ ніколі не была так задаволеная сваім выступам, апусціла твар у кветкі і радасна мяне абняла.
    Скажы, чаму мы не перабраліся ў Жытомір?
    Хай табе пра гэта лепш скажа бацька, які паслухаўся дзеда Дзяніса і бабу Марьшу.
    Яна была ў добрым настроі і не магла стрымліваць свае эмоцыі.
    Тут было б лепш і табе, і мне, і бацьку, і Мільці, працягнуў дабіваць яе. Чаму я павінен жыць у вёсцы?
    Ісус Хрыстос таксама нарадзіўся ў вёсцы, адказала яна. Ён быў духоўна багацейшы за гарадскіх дзяцей, бо меў зносіны з дрэвамі, раслінамі, жывёламі, стыхіямі, якія далі яму болып, чым дзецям, скажам, з Іерусаліма. Што ведаюць твае гарадскія аднагодкі? спытала мяне. Абадраныя пад’езды з выбітымі лямгіачкамі, абпісяныя падлеткамі-свавольнікамі? Скандалы над галавой, калі дадому прыходзяць п’яныя мужчыны? А ты расцеш сярод кветак і траў. Ты бачыш, як ідзе на нераст рыба. Ты водзішся з катом і сабакам.
    Ката з сабакам я мог бы завесці і ў горадзе, пакрыўдзіўся я.
    А салаўі, дразды, ластаўкі? Хіба яны не робяць цябе глыбейшым? Хіба ты не танчэй адчувасш людзей, чым якінебудзь твой гарадскі аднагодак?
    Тут вялікія бібліятэкі і шмат цікавых людзей, не сунімаўся я.
    Уладзік, перастань. Я працую ў бібліятэцы. Якую табе яшчэ трэба бібліятэку?
    Ніякую! раззлаваўся я і пакрыўджана змоўк.
    Хачу на танцы, заявіла япа раптам.
    Якія танцы?! А чым мы да Тураўца заедзем?..
    Ну, Уладзік, хаця б на паўгадзінкі. Сёшія я па-сапраўднаму адчула, што магу зачараваць публіку. Мпе нагаварылі столькі кампліментаў. А потым выедзем за горад і спыпім спадарожку.
    Я разумеў, што ў мяне не хопіць ні аргументаў, ні сілаў, каб яе супакоіць. Яна была ўся накручаная і шукала на сваю галаву прыгодаў, пакуль іх не знайпіла.
    Мы развярнуліся і папляліся ў парк, куды рухалася шмат моладзі, якая ішла чародамі, як касякі рыб. Маці ўзяла ў касе два квіткі і з бярэмем кветак зайшла на пляцоўку, дзе іграла музыка і танцавалі павольны танец. Ад кампаніі хлопцаў і маладых мужчынаў адарваўся цяльпук у клёшах і прыталенай кашулі і запрасіў яе на танец.
    Уладзік, патрымай, папрасіла і пайшла з ім.
    Мпе не падабалася, як ён з ёй танчыць. Яго рукі бессаромна мялі яе, нібы яна была яго ўласнасцю. Калі танец скончыўся, яна пайшла да мяне, але хлопец учапіўся і трымаў яе за руку.
    Пусці, папрасіла яго.
    Ты кудысьці спяшаешся? сярдзіта кінуў той. Твой брат можа без цябе пабыць.
    Мнс трэба ісці, ірванулася яна, але мужчына моцна трымаў яе за руку.
    Якраз была музычная паўза, і звонкая аплявуха, нібы стрэл, разарвала цішыню. Яна выхапіла руку і кінулася да мяне.
    Пайшлі адсюль! пацягнула да выхаду.
    На прысадзе нас дагнаў мацак з нлямай на шчацэ, якая засталася ад яе далоні.
    Куды бяжыш? схапіў яе ў ахапак і адарваў ад зямлі.
    Пусці! закрычала і ўкусіла яго за руку.
    Зараз ты, сучка, затанчыш!
    Да нас падскочылі яшчэ двое здаровых хлопцаў, учапіліся ў яе і пацягнулі ў кусты.
    Мама! закрычаў я. Пусціце яе!
    I кінуўся на крайняга, але ад моцнага ўдару кулака адляцеў на зямлю.
    Дзяўчыну б’юць! пачуўся пранізлівы крык.
    Я не зразумеў, адкуль узяўся Максім Корсакаў. Звонкім ударам ён зваліў самога крыўдзіцеля і напаў на двух ішпых. Усё адбылося так хутка, што другі паслізнуўся на траве, упаў і папоўз, а трэці кінуўся бегчы.
    Мама ўсхліпвала, і па яе шчоках цякла туш.
    Гэта малёванская шпапа, сказала дзяўчына, калі мы выйшлі на прысаду. Яны заўсёды да кагось чапляюцца.
    Ну што, Уладзік, жывы? усміхнуўся Корсакаў. Хадзем адсюль.
    За адну яго руку ўчапілася мама, а за другую я, і мы пайшлі з парку, усё яшчэ не верачы таму, што адбылося.
    Я своечасова апынуўся ў парку. Дарэчы, колькі там засталося ў мяне гроіпай? дастаў кашалёк ён. О, на таксі да Тураўца і назад у гарнізон хопіць.
    Злавіў таксі, і мы выехалі з пацямнелага горада.
    Л дзе кветкі? спахапілася ў таксі мама.
    Я іх забыўся ў парку.
    Шкада, паглядзела ў цёмнае акно.
    Таксі давезла нас да Тураўца і развярнулася каля нашай брамы.
    Дзякуй за таксі і ўсё астатняе, усміхнулася яму і зачыніла за сабой дзверы.
    Таксі загрукатала і, набіраючы хуткасць, гіаімчала да трасы.
    11.	ВЕЧАР У РЭСТАРАНЕ «ЦЕЦЕРАЎ». 1963
    Маці была хранічпай няўдаліцай. Усюды, дзе б яна ні з’яўлялася, у яе ўзнікалі праблемы, якія выскоквалі, як чорт з табакеркі. Яе талспт заўсёды ішоў у нагу з нешанцаваннем. Пасля школы яна лёгка паступіла ў культурпа-асветнае вучылішча, і была там адной з лепшых. Яна спявала на ўсіх вечарынах і капцэртах, і педагогі лічылі, што з яе выйдзе выбітная снявачка. А малады выкладчык Аляксандр Стэцкж* так і казаў:
    Аліна Іванюк будучая оперная зорка.
    Але на трэцім курсе з ёй адбылося здарэнне, якое звяло на нішто ўсе яе чаканні. Напярэдадні каталіцкага Раства яе знайпюў выпускнік вучылішча Алесь Півавар, які іграў у філармоніі на валторне.
    Хочаш зарабіць за адзін вечар пяцьдзясят рублёў? пазмоўніцку спытаў ён.
    Яго кучаравыя рудыя валасы ніколі не расчэсваліся, a пакрытыя рабаціннем рукі заўсёды выбівалі рытм, быццам Півавар іграў не на валторне, а на барабане. У Півавара быў
    * Лляксандр Стэцюк (1941 2007) украінскі кампазітар, педагог, дырыжор.
    нерэалізаваны талент імпрэсарыа. Яшчэ студэнтам ён займаўся музычпым забеспячэннем вяселляў і зарабляў на гэтым неблагія грошы.
    А што маю рабіць? пацікавілася яна.
    Спяваць, падмірпіуў ёй.
    ~ Дзе?
    У рэстаране «Цецераў».
    I што трэба спяваць?
    Праз тры дні рэстаран будзе абслугоўваць дэлегацыю замежнікаў. Ведаючы, што ты запамінаеш музыку, як я грошы, я прынёс табе пачак кружэлак. А вось спіс, што павінна вывучыць, дастаў з кіпіэні шпаргалку, спярэшчаную дробным почыркам. Музыкі папярэджаныя ўжо. Будзеш спяваць у такім парадку, як тут запісана.
    А рэпетыцыі? разгубілася яна.
    Якія рэпетыцыі? Гэта ж халтура, грэбліва сказаў Півавар. Музыкі ў рэстаране прафесіяналы і ты таксама. У чацвер а палове на дзявятую вечара павінна быць у рэстаране «Цецераў». Спытаеш адміністратара. Ён у курсе. He спазняйся. А дваццаць першай пачынае іграць аркестр.
    Півавар засунуў ёй у руку пачак грамкружэлак, захутаны ў афішу хору імя Рыгора Вяроўкі і псравязаную крыж-накрыж чорнай гумай, памахаў рукой і знік.
    Грошай ёй заўсёды бракавала. Стыпевдыя была сціплая, а бацька даваў грошай мала. Таму яна прыйшла ў інтэрнат, папрасіла ў дзяўчат патэфон і ўвесь вечар слухала песні па спісе Півавара. А тыя, што ёй болып падабаліся, напявала.
    У чацвер яна прыйшла ў рэстаран «Цецераў», папрасіла паклікаць адміністратара, і неўзабаве да яе падышоў мужчына з глыбокімі залысінамі ў цёмна-сінім гарнітуры.
    Я ад Алеся Півавара, сказала яна.
    Вы спявачка?
    Дзе цябе носіць? падбег да яе Півавар. Праз пятнаццаць хвілінаў пачынаем.
    I прывёў яе да аркестра.
    Мікрафон чуллівы. Блізка не нахіляйся, параіў акардэаніст.
    Яна адразу заўважыла нетутэйшую вопратку і паводзіны наведвальнікаў. Прымацавала шпількай шпаргалку з рэпертуарам да крайняй калонкі. I калі загучалі першыя акорды песні Эдзіт Піяф «Жыццё гіраз ружовыя акуляры», падышла да мікрафона і праспявала з тымі ж інтанацыямі, якімі Піяф была запісаная на кружэлцы. Яна спявала песні Пэтсі Кляйн, Коні Фрэнсіс, Хільдэгард Кнэф, Фрэнка Сінатры, Далілы. А калі даспявала песню Раберціна Ларэці «Вярніся ў Сарэнта» і аркестр абвясціў кароткі перапынак, да яе падышоў пяцідзесяцігадовы мужчьша ў касцюме асфальтавага колеру і ветліва пацікавіўся:
    Sprechen Sie deutsch?
    О, nein, nein! усміхнулася яна.
    У мужчыны быў праніклівы погляд і дагледжаныя рукі. Ен гіаклікаў перакладчыка і нраз яго сказаў:
    У вас багатая краіна, калі такія, як вы, спяваюць у правінцыйных рэстаранах.
    А дзе я павінна спяваць?..
    У Венскай оперы, адказаў мужчына.
    I хто мяне туды запросіць?
    Я, пасур’ёзнеў чалавек. Мяне завуць Герберт фон Караян. Я мастацкі дырэктар Венскай дзяржаўнай оперы. Калі ў вас хопіць рашучасці да нас прыехаць, я чакаю вас у Вене па гэтым адрасе, працягнуў ёй візітоўку.
    Дзякуй, пачырванела яна і паглядзела, ці не жартуе ён.
    Мужчына развітаўся і згубіўся сярод гасцей, а яна працягнула спяваць. Падвыпілая публіка весялілася, і да гючы ім наскідалі парадкам грошай. Яна бачыла, як кідалі чырвонцы, чацвертакі і пяцідзясяткі. А Півавар пералічваў грошы і хаваў у наплечную сумку.
    На наступны дзень яе выклікалі да дырэктара вучэльні. У кабінеце сядзеў незнаёмы ветлівы чалавек сярэдняга ўзросту.