Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Прафесар насцярожана сеў і не зводзіў вачэй з гаспадара кабінета. Ён не разбіраўся ў воінскіх званнях, але па тым, як паводзіў сябе гэты чалавек у фрэнчы, зразумеў, што ён займае вельмі высокую пасаду. I ў пацверджанне гэтаму чалавек набіў тытунём трубку, запаліў запалку, прыкурыў і, пыхкаючы дымам, скрозь тытунёвае воблака цяжкім позіркам паглядзеў на затоенага прафесара:
Мяне завуць Генрых Ягода. Я генеральны камісар дзяржбяспекі. Будзеце гарбату?
Прафесар хацеў адмовіцца, але насуперак сваёй волі кіўнуў галавой. Ягода падняў трубку і загадаў падаць гарбату на дзве персоны. Праз некаторы час дзверы адчыніліся і сакратар у форме малодшага лейтэнанта прынёс на металічным падносе дзве шклянкі гарбаты, цукарніцу і чайныя лыжачкі. Калі нрафесар размешваў і піў гарбату, яго рукі дрыжалі, а зубы цокалі аб край шклянкі.
Вы займаецеся псіхалогіяй?
Пераважна паводзінамі чалавека ў экстрэмальных сітуацыях, адказаў прафесар.
Ягода пусціў воблака дыму і зноў паглядзеў на прафесара.
Нашаму ведамству патрэбна ваша дапамога.
Чым я магу быць вам карысны? адпіў гарбату Камарніцкі і адчуў, што апёкся.
Ягода зацягнуўся дымам і задаволена адкінуўся ў крэсле.
Наша краіна мае значныя рэсурсы ў Сібіры, амаль не заселенай людзьмі. Дык вось, пусціў воблака дыму камісар, мы плануем асвоіць гэтыя запасы золата, срэбра, жалеза, ал-
мазаў, свінцу рукамі зняволеных. Уявіце мільёны палітычных і крымінальных катаржнікаў, якія ловяць рыбу, здабываюць руду, нарыхтоўваюць лес, будуюць жалезныя дарогі, каналы. Чаму болыпасць насельніцтва павінна жыць у еўрапейскай частцы краіны? Мы арыштуем дваццаць, трыццаць, пяцьдзясят, семдзесят мільёнаў чалавек, сарвём з наседжаных месцаў, пасадзім у эшалоны і у Сібір. Кожная новабудоўля будзе новым канцлагерам, у якім вязні будаўнікі, а начальнік лагера прараб. Пра гэта не мог нават уявіць ні адзін фантаст, а мы зробім гэта з дапамогай сістэмы канцлагераў, якой не мае ні адна краіна свету. Што вы на гэта скажаце?
Катаржная праца малаэфектыўная, асцярожна паставіў шклянку на стол прафесар.
Чаму вы так лічыце? падняўся з-за стала Ягада.
Гэта даказаны гістарычны факт, адказаў прафесар. Рымская імперыя развалілася праз крызіс рабства.
Ягода падышоў да стала, спыніўся над прафесарам Камарніцкім і ўважліва разглядваў яго зверху ўніз, нібы ён быў лічынкай молі.
Гэта ўсё высмактаная з пальца тэорыя. Чаму праца зняволеных пе можа быць эфектыўнай? незадаволена захадзіў па кабінеце Ягода.
Калі вас цікавіць меркаванне псіхолага, то я вам адказваю, што эфектыўнай можа быць толькі праца волыіых людзей.
Вы псіхолаг ці прапаведнік?!
Для эфектыўнай працы натрэбныя матывацыя, стымулы, любоў да прафесіі, сказаў Камарніцкі, падбіраючы словы, каб не гнявіць камісара. Вы прапануеце акцёраў, пісьменнікаў, журналістаў адправіць на руднікі. Ды адзін свабодны прафесіянал, які хоча зарабіць гроіпы, каб пабудаваць дом і завесці сям’ю або купіць аўтамабіль, варты паўсотні зняволеных, якія будуць працаваць пад наглядам ахоўнікаў з сабакамі.
Глупства, раздражнёна сказаў Ягода. Страх і гвалт прымусяць запрацаваць мільёны катаржнікаў.
Запалоханыя, стомленыя, зняважаныя людзі будуць працаваць у чвэрць сілы, а вольны чалавек, які мае перад сабой
мэту, будзе думаць аб сваёй працы дзень і ноч. Для захопленага чалавека праца ператвараецца ў сэнс жыцця і асалоду, запярэчыў прафесар Камарніцкі.
Мяне не цікавяць вашыя лекцыі. Мяне цікавіць, як падняць працаздольнасць асуджаных ворагаў да ўзроўню свабодных людзей. Вось чаму я вас сюды запрасіў.
Але гэта немагчыма, адказаў прафесар і адчуў, як перасохла ў горле.
Ягода прапізліва паглядзеў на збялелага і паніклага Камарніцкага і скрозь зубы працадзіў:
Я даю вам тры дні на падрыхтоўку дакладу з парадамі, як падняць прадукцыйнасць працы асуджаных у савецкіх лагерах, паднарадкаваных камісарыяту дзяржбяспекі.
Падняў трубку і сярдзіта сказаў:
Адвязіце прафесара Камарніцкага, куды ён скажа.
Усю ноч прафссару спілася, што ён ідзе па горадзе, засыпаным перцам і лімонамі. Ен асцярожна ступае, алс раптам паслізгваецца на раздушаным лімоне, падае і чуе непрыемны, драплівы смех Ягоды, што пранікае ў самыя закуткі яго дуіпы і рассыпаецца над Лубянкай. Паслізнуўшыся, ён наскоквае на яблыню, чапляецца пінжаком за сухую галінку, падымае галаву і бачыць, што яблыня без яблыкаў.
Ну, што? Збег?! гучна зарагатаў Ягода, і прафесар прачнуўся.
Праз тры дні Камарніцкі паклаў на стол генеральнаму камісару дзяржбяспекі парады, як стымуляваць працу мільёнаў палітычных зняволеных, і некаторыя пункты Ягода задаволена пракаментаваў:
«Увесці сістэму заліку рабочых дзён, па якой кожны зняволены зможа датэрмінова вызваліцца ад пакарання». Цікава... «Арганізаваць у лагерах мастацкую самадзейнасць». Нядрэнна... «Дазволіць зняволеным сустракацца са сваімі блізкімі». Ну, гэта ўжо занадта.
Ён дачытаў даклад і ўважліва паглядзеў на Камарніцкага: Сёе-тое з вашых рэкамендацый мы абавязкова выкарыстаем.
Пасля той сустрэчы прафесар думаў, што ўжо ніколі ііе ўбачыць Гснрыха Ягоду, але праз сем месяцаў Камарніцкага выклікалі да рэктара, дзе яго без тлумачэнняў забраў камісар дзяржбяспекі, пасадзіў у машыну і кудысьці павёз. Змрочны чалавек моўчкі вёз яго лесам. Неўзабаве іх спыніла ахова, камісар наказаў пасведчанне, і яны заехалі на тэрыторыю ўрадавай дачы. Мужчына завёў прафесара ў дом, у якім яны доўга некага чакалі. Нарэшце адчыніліся цяжкія дзверы і з’явіўся Генрых Ягода.
Можаце ісці, кіўнуў маўкліваму камісару. Сядайце, запрасіў да стала прафссара Камарніцкага. Што будзеце піць: каньяк, гарэлку, віскі, віно?
Я б выпіў добрага віна...
Ягода паклікаў служанку, і яна тут жа з’явілася, нібыта стаяла за дзвярыма.
Прынясіце сыру, маслін, гарачых жытніх бліноў, масла, чырвонай і чорнай ікры і «Шато Латур» 1900 года, загадаў ёй.
Калі стол быў накрыты, Ягода ўзяў пляшку, наліў у куфлі, нанюхаў і маленькімі глыткамі адпіў.
Што можа быць лепшае ў гэтым жыцці?
Яны выпілі віно, і калі на дуіпы стала лягчэй, Ягода зірнуў на прафесара, усунуў у дарагі муштук цыгарэту, запаліў і смачна зацягнуўся дымам.
А ведаеце, чаму я вас сюды прывёз?
Думаю, пра гэта вы мне скажаце, адказаў Камарніцкі і беспамылковым нюхам прафесійнага знаўцы людзей здагадаўся, што ў Ягоды з’явіліся нейкія інтымныя праблемы.
Але камісар не стаў гаварыць на гэтую тэму, а зноў гукнуў служанку, і яна гэтак жа адразу ўвайшла ў гасцёўню, быццам сядзела, прыціснуўшы вуха да дзвярэй.
Вінаграду, груіп і пляшку такайскага.
Калі маладая служанка ў белым фартуху прынесла віно і паставіла блюда з грушамі і вінаградам, Ягода наліў віно, падняў чарку, злёгку патрос, заплюшчыў вочы, з асалодай панюхаў, адпіў і прыцмокнуў:
Такайскае віно каралёў.
Нарэшце Ягода загаварыў, і прафесар Камарніцкі перажыў шок ад пачутага і ў яго адразу выветрыўся з галавы хмель, бо тое, пра што ў момант душэўнай расслабленасці распавёў Ягода, было небяспечным для яго.
Генрых Ягода любіў жанчын. Hi Тора, ад якой Генох Іегуда адвярнуўся, выхрысціўшыся ў праваслаўнага, ні асцярожная маці Хася, дачка сімбірскага гадзіншчыка, ні яго жонка Іда Авербах не маглі стрымаці> яго ад любоўных захапленняў. Ягода закохваўся і пераследаваў жанчын, горача дамагаючыся ад іх узаемнасці. Але аднойчы ў яго жыцці здарылася жанчына, якую ён так і не змог спакусіць. Яна была літоўкай, і звалі яе Ула Кацілютэ. Напэўна, калісьці яна была нерэідай і жыла на дне Балтыйскага мора. Дзяўчына мела вялікія блакітныя вочы, доўгія лыіяныя валасы і ясны твар. Генрых Ягода сустрэў яе на паэтычнай всчарыне, дзе збіралася калялітаратурная публіка. У Маскве Ула зрасейшчылася і размаўляла без акцэнту. Адзінае, што выклікала здзіўленне, гэта яе прозвішча і імя, нязвыклыя для рускага вуха, таму Улу часам называлі Уіьянай.
Калі Генрых Ягода ўбачыў Улу Кацілютэ, па яго целе прайшоў ток. Hi адна жанчына не абуджала ў ім столькі эмоцый, як гэтая высокая, заўсёды ўсмешлівая дзяўчына са сваімі нетутэйшымі манерамі. Ягода адразу загаварыў з ёй і прапанаваў сустрэцца, аднак Ула далікатна яму адмовіла. Праз некалькі дзён ён зноў яе знайшоў і запрасіў да сябс ў госці, але дзяўчына сказала, што працуе тэлеграфісткай, ходзіць у вячэрпюю школу і вывучае нямецкую і французскую мовы. Ягоду кранула тое, што яна ніколі не злуецца, а адмаўляе встліва, заўсёды аргументуючы сваю адмову.
Аднойчы ён злавіў сябе на тым, што яго перасталі цікавіць старыя і новыя палюбоўніцы, а калі ён з імі сустракаўся, то думаў пра Улу Кацілютэ, якая стала яго галоўным сардэчііым болем. Hi адна жанчына не выводзіла яго так з раўнавагі сваімі ветлівымі адмовамі і сарамлівай усмешкай, ад якой ён вар’яцеў.
Аднойчы ён высачыў, як яна вярталася з працы, і паспрабаваў яе падвезці на аўтамабілі, але дзяўчына адмовілася, і тады ў яго лопнула цярпенне, ён схапіў яе за руку і паспрабаваў
зацягнуць у аўтамабіль, але Кацілютэ дала яму гучную поўху і сышла, знікаючы ў шэрых маскоўскіх прыцемках.
Душа Генрыха Ягоды пакутавала. Упершыню ў жыцці яму адмоўлена. Раніцай ён даў каманду сваім падначаленым, і яны прывезлі Улу Кацілютэ на яго ўрадавую дачу. Ён спрабаваў спакусіць яе віном, парнафільмамі, фільдэперсавымі панчохамі, каракулевым кажушком і прызнаннем. I Ула мякка адмаўляла, і калі ён паспрабаваў яе распрануць, гучна ляпнула яго далонькай па шчацэ. I тады Ягада выхапіў рэвальвер і застрэліў дзяўчыну. Ён глядзеў у яе прыгожыя шырока расплюшчаныя блакітныя вочы, на падвернутую руку, яму здавалася, што яна нават мёртвая з яго насміхаецца, і ён кухонным нажом адрэзаў руку, якая давала яму аплявухі, загадаў вывезці з дачы і закапаць цела, а з прамянёвай косці стары караім вырабіў яму муштук з інкрустацыяй срэбрам і сапфірам, які нагадваў вочы Улы Кацілютэ.
Але нават пасля гэтага крыўда на Улу працягвала атручваць яго душу. Ён занурыўся ў дэнрэсію, яго не цікавілі жанчыны, ён страціў смак да жыцця. Таму прафесар Камарніцкі павінен быў вярнуць яму былую радасць і назбавіць яго ценю Улы Кацілютэ, якая працягвала каламуціць свядомасць Генрыха Ягоды.
Вы можаце мяне вызваліць ад яе? ускрыкнуў Ягода і па яго шчацэ пацякла п’яная сляза.
Дзе гэты муштук? спытаў прафесар.