Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Гэнё чырванеў, адварочваў галаву да акна, уздыхаў. А яна ўчаігілася ў яго і не адпускала.
Мне трэба параіцца з рэдактарам, замармытаў Гэнё.
Дык ідзі! злосна засіпела яна.
Гэнё спусціўся на першы паверх і пастукаў у фоталабараторыю да Мусія Гніліцы, які ў гэты час пры чырвоным ліхтары разглядаў новыя фатаграфіі, вымаў іх пінцэтам з ванначкі з фіксажом, прамываў у вадзе і клеіў іга электрычны глянцавальнік.
Ку-ку! павітаўся Гніліца.
Да мяне забегла нейкая шалёная баба, і я не ведаю, як яе выставіць за дзверы, паскардзіўся Гэнё.
Гніліца выцягнуў з фіксажа фатаграфію і паказаў:
Як табе гэтая дзяўчына? Праўда, цудоўная?
Што мне рабіць? дудзеў Гэнё.
Спытай, колькі ёй гадоў, і скажы, што чытачы нашай газеты маладыя людзі да трыццаці гадоў, адказаў Гніліца, апускаючы фатаграфію ў ванначку з вадой.
А што далей?
Адгіраў яе ў газетны кіёск. Скажы, што там дапамогуць.
Гэнё выйшаў з фоталабараторыі, падняўся на другі паверх, зайшоў у аддзел культуры, сеў у крэсла, паглядзеў на бабу і бесцырымонна спытаў:
Колькі вам гадоў?
Мне?! захлынулася ад абурэння Гарпіна Іванаўна. Семдзесят дзевяць.
Бачыце, як мага далікатней сказаў Гэнё, нашая газета піша пра людзей да трыццаці гадоў.
Імгненне Гарпіна Іванаўна 'збянтэжана разглядала яго і збіралася з думкамі.
Што ж рабіць?..
Яе рука рашуча сціснула палку, гатовая раструіпчыць Гэню галаву.
Вось праз дарогу, махнуў рукой Бакалец, ёсць такое месца, дзе прадаюць газеты. Падыдзіце да іх і папрасіце, каб яны вас накіравалі ў газету, якая піша пра пажылых людзей.
Яна ўскочыла, схапіла кульбу і так спрытна выскачыла з аддзела, што Гэнё нават не паспеў ёй крыкнуць: «Бывайце!» Але ў гэты час дзверы адчьшіліся, і ўсунулася галава Мусія Гніліцы.
Ку-ку! радасна сказаў ён. Хадзем глянем, што яна рабіцьме.
Мы выйшлі з рэдакцыі, калі бабуля перабягала вуліцу. Праскочыўпіы перад тралейбусам, яна злосна закрычала на кіроўцу, прыгразіла яму палкай, падбегла да газетнага кіёска, засунула ў акенца галаву, нешта загаварыла і замахала рукамі. Кіяскёрка пачала агрызацца, а баба пітурхаць кульбай у акенца. Кіяскёрка ўхілялася ад удараў, пакуль не ўлавіла момант, калі баба выняла палку, і закрыла перад яе носам акенца. Старая стукала ў кіёск, лаялася і крычала:
Я вас усіх пасаджу! Вы будзе доўга памятаць Гарпіну Іванаўну Крываілый!
Гэнё паглядзеў на гадзіннік.
Нам час.
Ку-ку! сказаў мне на развітанне Гніліца.
У скверыку мы забралі маці. Яна была ў добрым настроі і ўсю дарогу жартавала з Гэнём, які давёў нас да рынку, пасадзіў на аўтобус і доўга махаў рукой услед аўтобусу.
18. СУБОТНІ КАНЦЭРТ У ГАРНІЗОНЕ.
1978
У суботу мы прыехалі ў гарнізон на ліпеньскі канцэрт, які праходзіў штогод у мясцовым Доме афіцэраў. Гэта была нейкая старажытная традыцыя, значэнне якой ужо, здаецца, ніхто і не памятаў. Бацька ў гарнізоне меў рэпутацыю чалавека, які можа сканструяваць і адрамантаваць любы механізм уключна з радыёэлектронікай. Таму ў яго заўсёды былі дамоўленасці на рамонт аўтамабіляў, тэлевізараў, пральных машынаў, магнітафонаў на многія месяцы. На гэты раз ён паставіў свой матацыкл пад домам і пайшоў рамантаваць кухонны камбайн камандзіру эскадрыллі, а мы з мамай засталіся ў Свірысцелавых.
А дзе Свірысцелаў? спытала з парога мама, абцалоўваючы Рыту з Эляй.
Паехаў з Папушавым лавіць рыбу ў Луцы, адказала Рыта. Эля, правядзі да сябе Уладзіка, а мы тут з цёткай Алінай трохі пагаворым на кухні.
Эля завяла мяне да сябе ў пакой, абклеены часопіснымі партрэтамі Марчэла Мастраяні, Алена Дэлона, Гойка Міціча, Марлона Брандо, Міхая Валанфра, Вахтанга Кікабідзэ, Гунара Цылінскага.
Падай на канапу, сказала мне і бесцырымонна спытала: Будзеш кофій?
Я кіўнуў і пачаў разглядаць падборку яе магнітафонных запісаў. Неўзабаве яна прынесла на падносе два кубачкі кавы з цукеркамі «Кара-Кум» і паставіла на часопісным століку.
Частуйся.
Я падсунуў да сябе кубак са сподачкам і адпіў кавы. Усе вокны і балкон у кватэры Свірысцелавых былі адчыненыя.
Лёгкі ветрык вяла варушыў цюль, і ён нагадваў бурбалкі на малацэ, якое кіггіць.
Сёння не менш за трыццаць пяць градусаў, зашамацела абгорткай цукеркі Эля.
Яна была ў лёгкай паркалёвай сукенцы з вялікімі рамонкамі. I калі сядзела, закінуўшы нагу на нагу, з-пад сіняга паркалю выглядалі яе худыя загарэлыя ножкі ў драпінах.
Гэта я парэзала асакой, калі купалася ў Гуйве, перахапіўшы мой позірк, абыякава сказала Эля. А твая маці сёння будзе спяваць?
Будзе.
Яна можа перакрыкваць шум самалётаў, сказала Эля, і ў яе голасе я адчуў зайздрасць і з’едлівасць. Навошта жанчыне такое горла?
А для чаго такое горла Агнэце Фэльтскуг?
Агнэта Фэльтскуг? Хто гэта? здзьмухнуўшы з вачэй чубчык, перапытала яна і зноў зашамацела абгорткай цукеркі.
Салістка групы «АББА».
Гэта белая ці рудая?
Белая.
Твая мама крыклівейшая за яе, пачухала ножку, дзе віднеўся нацёрты ўкус ад камара.
Было горача, і Эля абмахвала сябе яркім веерам з намаляванай павай.
У цябе ёсць дзяўчынка? какетліва паправіла на галаве свае тоненькія мышыныя хвосцікі.
- Навошта яна мне?..
Эля паглядзела на мяне, і на яе прыпухлых вуснах з’явілася загадкавая ўсмешка.
Як для чаго?.. Каб хадзіць у кіно, на дыскатэкі.
- А ў цябе ёсць хлопец?
Быў адзін з 7 «В».
Ты з ім сустракаешся?
He, паклала на паднос абгортку з цукеркі.
Чаму?
Ён сказаў, што ў мяне худзенькія ножкі і я падобная да копіка, апусціла вочы яна.
Ну што ты... суцешыў яе я. Ты такая адкрытая, і ў цябе такі загадкавы погляд.
Сапраўды?! не паверыла Эля і хутка мяне пацалавала.
Гэта адбылося так нечакана, што я нават не адразу зразумеў, што яна зрабіла. Толькі адчуў, як задыхаюся, а потым убачыў яе зусім блізка. Яе вусны былі з прысмакам маннай кашы, і нічога асаблівага ў гэтым я не адчуў. А можа, таму, што цалаваўся ўпершыню. Яна яшчэ раз паспрабавала мяне пацалаваць, але толькі абслюнявіла і збянтэжана замоўкла. Пасля гэтага мы зрабілі выгляд, што нічога не здарылася, і пачалі размаўляць пра музыку.
У мяне ёсць амаль усе запісы «Скорпіёнз», пахваліўся я.
А мне яны не падабаюцца, грэбліва скрывіла губкі Эля. Шуму шмат.
Табе не падабаецца цяжкі метал?..
Мне хапае грукату рэактыўі і ых самалётаў, сказала яна.
Як вы тут? вейнуўіпы крысамі лёгкага халата, у пакоі з’явілася Рыта Свірысцелава. Пакуль не цалуецеся?
Рыта, перастань, зайшла за ёй мама са шклянкай ліманаду.
Калі б не твой канцэрт, можна было б пайсці на рэчку ці паехаць недзе на шашлыкі, сказала Рыта. Элю, прынясі Уладзіку з халадзільніка сок ці сітро. Як вы ў такую спякоту смокчаце гэтае гарачае пойла?
Паветра ў кватэры рабілася густым і ліпкім. Да спіны прыставала тэніска, пацелі рукі, і пад пахамі з’явіліся мокрыя плямы. За акном на вялікай хуткасці з крыкам праляталі стрыжы, цвыркалі вераб’і, недзе стомлена плакала дзіця.
Эля прынесла з кухні дзве шклянкі яблычнага соку з лёдам, марожанае ў слоіках і паставіла на часопісным століку.
He прастудзіце горлы, сказала мама. Уладзік, зараз я прыму душ, і нраз сорак хвілінаў выходзім на генеральную рэпетыцыю.
Хай застаецца з гіамі, запрапанавала Рыта.
Чаго ён вам будзе тут падакучаць?
Ен нам не надакучае, сказала Эля.
Я ведаю, што табе, Элечка, ён не надакучае, але Уладзік у мяне як талісман. Хай пабудзе на рэпетыцыі. Ты ж не хочаш, каб у мяне сарваўся голас, зламаўся мікрафон альбо здарылася нейкая іншая непрыемнасць?
Бачыш, якая ва Уладзіка адказная роля? муркнула Рыта.
А ты як думала? засмяялася мама. Дай мне які ручнік.
Рыта дастала з шафы вялікі махровы ручнік і павяла яе ў ванную. А мы сядзелі з Эляй на канапе, елі марожанае, пілі яблычны сок і размаўлялі.
А чаму твая мама да гэтага часу не стала зоркай? спытала Эля.
Таму што ёй бракуе ганарыстасці.
Як гэта?.. здзівілася яна. Голас ёсць, а ганарыстасці няма.
Поспех залежыць не толькі ад ганарыстасці, паставіў на столік шклянку з сокам я.
А ад чаго ж?
Шмат ад чаго.
Напрыклад.
Ад таго, як стануць зоркі на небе.
I ты ў гэта верыш?
Так сказаў Барыс Тэн, паважна сказаў я.
А хто гэта?
Перакладчык Гамера.
Ты яго чытаў?
Мы з ім сябруем.
А дзе ён жыве?
У Жытоміры.
Эля гучна сербанула яблычны сок, адкінулася на спінку канапы і змоўкла. Неўзабаве з ванны выйшла мама.
Валасы можаш не сушыць. Праз дзесяць хвілінаў яны і так высахнуць, сказала Рыта.
Ты пойдзеш са мной на рэпетыцыю? выціраючы галаву ручніком, спытала мама.
Чаго я буду ўвесь дзень парыцца ў Доме афіцэраў? Я прыйду на канцэрт, адказала Рыта.
Абсохнуўшы, мама нацягнула сваю чырвоную сукенку-блузон з вялікім выразам на грудзях, расчасалася, узяла сумачку, і мы пайшлі ў Дом афіцэраў.
У цені, гіад бэзам, высунуўшы заслюнены язык, дыхаў калматы чорны сабака. Адзінкавыя жыхары гарнізона хадзілі, хаваючыся ў засень дрэў.
А дзе Корсакаў, Дунін, Папуіпавы? спытаў я.
Яны прыйдуць на канцэрт, адказала мама.
Мы ішлі распаленым на сонцы асфальтам, і міма нас праходзілі разамлслыя ад спёкі салдаты і афіцэры. Каля крэмавага трохпавярховага Дома афіцэраў стаялі аўтобус і тры легкавікі. Мы зайшлі ў пампезнае збудаванне з калонамі, люстрамі, дывановымі дарожкамі і пазалотай і падняліся ў залу, у якой грымела музыка. Каля сцэны мітусіўся нсвысокі хударлявы маёр і рухавая чарнявая жанчына.
Добра, што хоць вы своечасова з’явіліся, падыіпоў да нас маёр. 3 Жытоміра гадзіну таму павінен быў прыехаць ансамбль. Я з імі лаюся па тэлефоне з самай раніцы. Учора ігралі на танцах, усю ноч пілі, а цяпер паўдня дабудзіцца не магу. Я хацеў паставіць іх у фінал, а сёння вырашыў, што апошняй будзеце спяваць вы. Так што чатыры песні, якія вы спявалі на рэпетыцыі, завершаць канцэрт.
Калі скажаце, фамільярна ўсміхнулася яму мама. Я магу і ў пачатку, і ў канцы, але гэтыя музыкі мне падыгрываюць.
Нават не ведаю, што вам сказаць, заклапочана сказаў ён.
На сцэне размінаўся жанглёр, паміж радамі хадзілі акрабаткі ў трыко, у зале нецярпліва прытупвалі чырвонымі боцікамі дзяўчаты ва ўкраінскіх нацыянальных касцюмах і насоўкай выціраў пот з ілба клоўн у паласатым галіфэ і з вялікім налепленым носам.
Чакаем паўгадзіны, паглядзеў на гадзіннік маёр. Калі ансамбль не прыязджае, пачынаем без іх.
Хто гэта? ~ кіўнуў я на маёра.
Начальнік гарнізоннага Дома афіцэраў Лук’янюк, адказала мама. Са Старога Салотвіна.