• Часопісы
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Таму леўзабаве яны са Свірысцелавым пайшлі ў гараж, a маці, Рыта, Эля і я у клуб афіцэраў.
    Загадчык клуба быў нехлямяжы чалавек, які вінавата ўсміхаўся, падлашчваўся да маці і прасіў гірабачэння, піто прымусіў яе прыехаць у суботу.
    У нас канцэрт на паўтары гадзіны. He маглі б вы яго загюўніць хвілінаў на пятнаццаць?
    У клубе праводзіў рэпетыцыю вакальна-інструментальны ансамбль. Грымелі барабапы, пранізліва іграла сола-гітара, і худы спявак безнадзейна спрабаваў узяць высокую ноту.
    Хвілінаў сорак мы былі аглушаны вялізнымі калонкамі, а потым загадчык клуба падыпюў да сола-гітарыста і нешта пачаў яму тлумачыць на вуха, паказваючы на маці.
    Неўзабаве яна выйшла на сцэну, і пачалася рэпетыцыя.
    Эля, ідзіце з Уладзікам пагуляйце. Пакажы яму гарнізон, папрасіла Рыта.
    Мы выйпілі пад пякучае сонца і адразу схаваліся ў цень.
    Хадзем на лавачку, запрапанавала Эля.
    Спачатку міма праскоквалі афіцэры, аддаючы адзін аднаму чэсць, потым з’явіўся ваенны патруль, і ў хуткім часе гарнізон абязлюдзеў.
    Усе на пляжы, сказала Эля.
    Мы сядзелі з ёй на лаўцы. 3 чыйгось расчыненага акна даносілася музыка. Па гарнізоне, высунуўшы язык, блукаў прыблудны сабака цаглянага колеру. Эля радасна шчабятала, распавядаючы пра таўстушку са свайго класа, якая есць у перапынках клубнічнае варэнне.
    А чаму ты не гаворыш па-руску? спытала яна.
    Таму што я ў сябе дома, адказаў я і надзьмуўся.
    А я?.. пакрыўдзілася Эля.
    А твой дом у Расіі, буркнуў я.
    Янатаксама надзьмула вусенкі і заматлялахудымі ножкамі.
    Калі ў таты будзе адпачьшак, мы паедзем да бабулі Мусі ў Кастамукшу.
    А гэта далёка?
    У Карэліі.
    А мая бабуля жыве ў Тураўцы.
    Дзе гэта?
    Там, за лссам, махнуў я рукой.
    Яна паглядзела туды, куды паказаў я, але загрымела, і над намі, набіраючы вышыню і пераліваючыся на сонцы, узляцеў серабрысты Су-9.
    А колькі табе гадоў? закусіла губку Эля і паглядзела сабе пад ногі.
    Там поўзалі мурашкі, і адна ўкусіла мяне за ікру.
    Трынаццаі іь, скінуў я пякучую мурашку і пачухаў укус.
    Ты яіпчэ пісюн, чмыхнула яна і зноў заматляла сваімі худымі ножкамі.
    Трынаццатага верасня мне будзе чатырнаццаць, пачырванеў я ад яе нахабства.
    А гэта праўда, што твой тата зрабіў пасудамыйную мапіыну?
    I кававарку з гадзіннікам.
    А што такое кававарка і гадзіннік?
    Яе рабацінкі запалалі ад непадробнай жаночай цікаўнасці.
    Гадзіннік гэта часы, а кававарка... я закалупаў сандалем траву і выявіў, што не ведаю, як гэта будзе па-руску. А кававарка яшчэ складанейшая за пасудамыйную машыну, нарэшце знайшоў, што адказаць.
    Яна змоўкла, і ў яе вачах я ўбачыў насмешлівыя агеньчыкі, якія бываюць у Мільці, калі яна хоча спытаць мяпе якуюнебудзь брыдоту.
    А гэта праўда, што вы ясце толькі сала?
    Як гэта толькі сала?! абурыўся я. А боршч, пампушкі, варэнікі, струдлі і шмат усялякіх прысмакаў?..
    Я адчуў, што наступіў зручны момант спытаць яе, што ўжо круцілася на кончыку языка.
    А вы сапраўды п’яце гарэлку з раніцы да ночы?
    Хто табе такое сказаў?..
    На яе худзенькім тварыку з’явіўся румянец, і яна стала падобнай да памідора.
    Дзед казаў, што вы не прасыхаеце.
    Што значыць не прасыхаеце?!.
    Я адчуў, што, каб яе не пакрыўдзіць, зараз павінен праявіць усю сваю дыпламатыю.
    Ну, што вы не зусім абыякавыя да алкаголю, паглядзеў у яе насмешлівыя блакітныя вочы.
    Яна не зразумела да канца маю думку, але таналыіасць голасу і мая далікатнасць змякчылі яе гнеў, і Эля скрывіла паблажлівую грымаску на маё некарэктнае пытанне, што тычылася расейскіх нацыянальных традыцыяў.
    Уладзік, адпусці Элю. Нам час дадому, пачуўся мамін голас.
    Увесь гарнізон абышлі, пакуль вас адшукалі, крыкнула Рыта.
    А мы ўвесь час тут сядзелі, апраўдвалася Эля.
    У гаражы бацька якраз скончыў сваю працу.
    Адрамантаваў? спытала мама.
    Вядома, кінуў бацька.
    Свірысцелаў пачаў цягнуць нас зноў да сябе, але мама запратэставала:
    3 вамі добра, але пас чакаюць Мільця, козы, агарод, свёкар са свякрухай.
    Свірысцелавы яшчэ спрабавалі спакусіць нас качкай з яблыкамі, але мама падштурхнула бацьку да матацыкла, матацыкл забрынчаў і, набіраючы хуткасць, памчаў у Туравец.
    17.	БАКАЛЕЦ I ДЗІЎНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ РЭДАКЦЫІ «ВАЛЫНСКАГА КУР’ЕРА».
    1978
    У панядзелак мама пайшла на заняткі да Цыбульскай, a мяне забраў з сабой Гэнё Бакалец. У той дзень ён сядзеў у рэдакцыі газеты «Валынскі кур’ер» і двума пальцамі стукаў на шэрай друкарскай машынцы «Ятрань» свой чарговы опус, a мне даў падшыўку газет і пасадзіў за свабодны стол.
    У той дзень я даведаўся, што на Бакальца ў рэдакцыі была ўскладзеная далікатная місія зносінаў з псіхічнахворымі і дзівакаватымі людзьмі. Такіх людзей заўсёды шмат прыбіваецца да рэдакцыі, і выправадзіць іх мог не кожны журналіст. У Гэнё гэта атрымлівалася. Ён быў заўсёды ветлівым, ніколі не хаміў, не псіхаваў, а выслухоўваў і ласкава ўсміхаўся. Як толькі ў рэдакцыі з’яўляўся наведвальнік з прыкметамі вар’яцтва, яго адразу адпраўлялі да Бакальца.
    Таму я яшчэ не дабраўся і да сярэдзіны падшыўкі, як дзверы аддзела адчыніліся, і ўвайшоў мужчына няпэўнага ўзросту. Яму можна было даць і сорак, і пяцьдзясят, і шэсцьдзясят гадоў. Мужчына сцякаў потам, яго кашуля прыліпла да цела, на спіне была мокрая пляма, а ў руках пацёрты чамадан з налепленымі грудастымі жанчынамі. Убачыўшы Гэнё, ён паставіў чамадан і спытаў:
    Вы Бакалец?
    Я, адказаў Гэнё, спыніўшы стукаць на машынцы.
    Мяне завуць Архіп Худзяк. Мяне да вас направіў рэдактар.
    Слухаю вас, прамармытаў Гэнё.
    Худзяк бесцырымонна паклаў чамадан на маю падшыўку, заляскаў замкамі і ледзь не стукнуў мяне вечкам. Ад рэзкага руху я падскочыў і зазірнуў у адкрыты чамадан, запоўнены друкаванымі і спісанымі ад рукі паперамі.
    Бачыце?
    Гэнё паглядзеў на паперы і заклапочана прамармытаў: Што гэта?..
    Я хачу, каб вы напісалі артыкул «Толькі паперкамі зашамацела», мовіў чалавек.
    А пра што павінен быць артыкул?
    Пра тое, як сусед ашпарыў кіпенем мае вуллі.
    На імгненне Бакалец запаў у ступар і не ведаў, што сказаць. А навошта ён гэта зрабіў?
    Таму што яго кусалі мае пчолы.
    Мужчына дастаў з валізкі дакументы з пячаткамі.
    Вам патрэбен суд ці рэдакцыя? удакладніў Гэнё.
    Вы думаеце, я не быў у судзе? Там мне прамарочылі галаву, апраўдалі суссда, і ён зарагатаў мне ў вочы проста ў зале судовых ітасяджэнняў.
    Дык падайце апеляцыю, параіў Бакалец.
    Ведаеце, колькі я іх падаў?! I што?! абурыўся ён. Толькі паперкамі зашамацела. Так і напішыце.
    А вы адкуль?
    3 Ягняціна Ружынскага раёна.
    На жаль, не магу вам нічым дапамагчы, развёў рукамі Гэнё. Я пішу пра культуру, а вам трэба ў аддзел сельскага жыцця.
    Тады напішыце, як куры загадчыка клуба падзяўблі мне агарод, дастаў іншыя паперы Худзяк.
    Гэта таксама тэма аддзела сельскага жыцця.
    А дзе гэты аддзел?.. разгубіўся ён, не чакаючы такога ад Бакальца.
    У канцы калідора справа.
    Худзяк злосна зачыніў чамадан, выйіпаў з аддзела культуры, а Гэнё зноў зацокаў на машынцы.
    Гартаючы падшыўку газет, я захацеў у гірыбіральню, моўчкі выйшаў і зачыніўся ў кабінцы. У людзей з адчувальнай псіхікай страўнік заўсёды рэагуе на пераезды і найменшыя змены ва ўсталяваным парадку. Пра гэта думаў я, седзячы ў прыбіральні рэдакцыі газеты «Валынскі кур’ер». Mae равеснікі, якія вядуць болып здаровы лад жыцця, носячыся за футбольным мячом на Юравым полі, такіх праблемаў не мелі. Іх страўнікі былі луджаныя, а нервовая сістэма абароненая ад любых зменаў. Зрабіўшы для сябе такую несуцяшальную выснову, я ўжо абцягваў на сабе адзенне і збіраўся выйсці, як у прыбіральню нехта зайшоў, гучна зажурчэў пругкі струмень, зашумела ў пісуары вада, і я пачуў два мужчынскія галасы, якія паміж сабой спрачаліся. Дзверы ў кабінцы прылягалі няшчыльна, і праз шчыліну я ўбачыў перад люстэркам Аксена Вахабу. Ён пусціў з крана ваду, доўга вымываючы рукі, умыўся, намачыў валасы, прычасаў іх назад, схаваў расчоску. Стаяў перад люстэркам, разглядаючы сябе і сам з сабой нягучна размаўляў
    на розныя галасы, быццам гэта былі два незадаволеныя адзін адным мужчыны.
    Што ты ад мяне хочаш?
    Ты хочаш быць высакародным, глыбокім, тонка адчуваць свет, але на самай справе ты не такі.
    А які я?
    Ты хлус!
    Сам такі!
    У калідоры грукнулі дзверы і зноў павісла цяжкая цішыня. Мне здавалася, што ён уважліва разглядаў сябе ў люстэрка, быццам бачыў там ішпага мужчыну, які з ім спрачаўся.
    Ты баішся. Ты раздвойвасшся.
    Усе, хто хоча быць паспяховым, раздвойваюцца.
    Але ты падаеш сябе не такім, як усе. Ты лічыш сябе абраным.
    Бо я такі і ёсць.
    Калі б ты быў такім, цябе ніхто не друкаваў бы, не браў бы ў цябе інтэрв’ю. Ты быў бы далёка адсюль. Сам ведаеш, дзе...
    Хочаш, каб мяне забралі ў Сібір на руднікі, але затое я застануся сумленным з табой?
    Так і хочацца даць табе ў морду.
    Дык дай.
    На! звонка пляснуў сябе.
    Ты задаволены?
    Вядома!
    Тады схавай і не высоўвай свайго рыла. Пакуль!
    Вахаба паказаў зубы свайму адлюстраванню і выйшаў з прыбіральні. Я пачакаў, пакуль у калідоры сціхнуць яго крокі, памыў рукі і ўвайшоў да Гэнё Бакальца, які дастукваў на машынцы нсйкі артыкул.
    Зараз дадрукую і пойдзем пап’ём з табой кавы.
    Але дадрукаваць ён не паспеў, бо ў гэты час у аддзел жвава забегла з сумачкай і кульбай маленькая бабуля. Яна зірнула на мяне, на Гэнё Бакальца, вызначыла, хто тут галоўны, упала на калені, бразнула кульбай аб падлогу і падпаўзла да Гэнё, які спалохана выскачыў з-за стала.
    Што вы робіце? Устаньце, пачаў падымаць яе.
    He ўстану, пакуль ты мне не дапаможаш! закрычала яна і пачала цалаваць пыльныя Гэнёвы сандалі.
    Чым жа я маіу вам дапамагчы? з цяжкасцю адарваў яе ад падлогі Гэнё.
    Наліў з графіна вады. Яна прагна выпіла шклянку, грымнула ёю аб стол і закрычала:
    Чым?! Я хачу, каб ты іх пасадзіў!
    Каго? зморіпчыўся Гэнё.
    Суседзяў, жаласна ўсхліпнула. Мяне б’юць.
    Хто вас б’е?
    Усе! закрычала яна. А болып Лізавета Сцяпанаўна Гарбенка. Заггішы яе хвамілію.
    Як жа яна вас б’е?..
    Яна б’е мяне палкай па спіне.
    I як жа я вам дапамагу? Я не суддзя, апраўдваўся Гэнё. Вам трэба звярнуцца ў міліцыю.
    У міліцыю?! на ўсю рэдакцыю закрычала бабуля. Япы мяне бачыць не жадаюць! Яны кажуць: «Вы надакучылі нам, Гарпіна Іванаўна, горш горкай рэдзькі». Так і кажуць. Праўда, адзін, такі маленькі, з вусікамі, падказаў: «Ідзіце ў газету». Вось я і прыйшла. Рабі нешта, бо не ведаю, што я табе зраблю!