Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Драматург Аліса Бубсняк. Каву п’е ўвесь дзень, пакуль не званітуе ці не скруціць страўнік. Звярні ўвагу, што ў гэтай чарзе няма людзей з крымінальнай знешнасцю, чыноўнікаў, вайскоўцаў. Выключна публіка, якая жыве за кошт таленту.
Пратырчаўшы добрую гадзіну ў чарзе, мы ўзялі па кубачку кавы ды сталі за высокім столікам ля драматурга Алісы Бубеняк.
Сёння так хутка падалі каву, прыгубіла кубачак яна і шчасліва ўсміхнулася.
Вельмі хутка, сказаў Гэнё, назіраючы, як актрыса Алена Пападзюк дапіла каву, пагардліва кіўнула Пражогу і рушыла з гастрапома.
Мы дачакаліся, пакуль Пражога ўчэпіцца ў руку скульптару-авапгардысту, і выйшлі з кафстэрыя.
Праз дваццаць хвілінаў я павінен перадаць цябе маці, зверыў свой гадзіннік са стрэлкамі на ратушы Гэнё Бакалец, і мы рушылі ў скверык на Тэатральнай.
Гэнё ўладкаваўся на лавачцы, дастаў запісную кпіжку, размашыстым почыркам напісаў загаловак «Заклінанне кававага духу» і, накуль прыйшла мама, паспеў напісаць рэпартаж з чаргі ў гастраноме, у якім распавёў аб жытомірскіх каваманах.
У Хамічэўскага мы паелі дранікаў.
Ці будзеце каўбасыр? запрапанаваў стары.
А гэта яшчэ што? фыркнула мама. Сыр з каўбасой?
Гэта сыр, запечаны ў выглядзе каўбасы.
Вы, як хлопчык, усё прыдумваеце нейкія словы, захоплена паглядзела на Хамічэўскага.
Такія прыдумкі я называю адсябецінкамі, дзёрзка адказаў ён і нагадаў: Але нам час да Канцэвіча.
Быў прахалодны летні дзснь, мама прымусіла старога надзець светлы касцюм і ўзяла яго пад руку.
Хачу вас папярэдзіць, што Канцэвіч не ходзіць, таму што калісьці скакаў у Цецераў са скалы Чацкага і зламаўхрыбетнік.
I як з ім абыходзіцца? разгубілася мама.
У яго няма комплексаў адносна свайго калецтва. Для мяне ён анёл, скінуты з нябёсаў. Таму мы ідзём на месца падзення анёла, насмешліва сказаў Хамічэўскі.
Блытаючыся сярод завулкаў з прыватнымі будынкамі, стары нарэшце адчыніў жалезную брамку, і мы зайшлі ў двор з каменным басейнам і вялікімі галінастымі грушамі. Сярод двара я ўбачыў мажнага мужчыну, які ляжаў на жываце ў пязграбным інвалідным вазку. Высока ў небе трапяталі галубы, і чалавек у вазку, прыжмурыўшы вока, сачыў за іх палётам. Каля галубятні пасвіліся ў траве мікаласўскія, крымскія, палтаўскія белыя чарнахвостыя, крукаўскія белыя і паўлінавыя галубы. Вакол чалавека ў вазку сядзелі людзі рознага ўзросту і паміж сабой размаўлялі.
Знаёмцсся: спявачка Аліна Іванюк. А гэта Уладзік, прадставіў гіас стары.
Мужчына ў калысцы адарваў галаву ад пеба.
А адкуль гэтая прыгожая дзяўчына?
3 Тураўца.
Дык мы з вамі землякі?
У яго былі такія моцпыя і чыстыя зубы, якімі ён мог бы псракусіць костку. Такія зубы бываюць толькі ў людзей з дужым целам і здаровай псіхікай. Назіраючы за нашым знаёмствам, Хамічэўскі весела дадаў:
Толькі вы з ім, Аліна, асцярожней. He глядзіце, піто ён ляжыць, гэта вопытны лавелас. Некаторыя часткі цела ў яго не такія бездапаможныя, як здаюцца.
Што ж вы яе палохаеце? варухнуўся ў інвалідным вазку Канцэвіч.
Гэта сяброўскае папярэджанне, рагатнуў стары.
Вам чай, каву?
He, дзякуй, адказала мама.
А Уладзік?
Мне чай, папрасіў я, і мне адразу прынеслі цэйлонскі чай з галетным пячэннем.
Двор Яўгена Канцэвіча нагадваў багемную кавярню. Пад грушай расселася джынсавая кампанія хлопцаў і дзяўчат; каля басейна з актрысай Кацярынай Варыч іпчабятаў аматар дзяўчат і варэнікаў паэт Станіслаў Кошаль; чытаў свае вершы рудой дзяўчыне Аксен Вахаба; на лаве, пакрытай саматканай іюсцілкай, спакойна сядзелі жанчыны і спрачаліся пра верлібр двое хлопцаў.
Я даўно хацеў з вамі пазнаёміцца, падышоў да Хамічэўскага вусаты чалавек.
А вы хто? прамацваючы яго сваім чэпкім позіркам, пацікавіўся стары.
Паэт і перакладчык Рыгор Чубай*, працягнуў руку ён. Вы адкуль?
Са Львова.
У трэцім крузе Дантавага пекла заўсёды ідзе дождж, таму Львоў знаходзіцца ў пекле, падміргнуў стары і паціснуў яму руку. А з якіх моў перакладаеце?
3 іспанскай, польскай, чэшскай.
Вымаўленне ў вас не галіцкае, зазначыў стары.
Я з Бярэзіны. Гэта гіаміж Дубнам і Радзівілавам, адказаў малады чалавек
О, мы з вамі землякі, узрадаваўся стары. А я з Дзермані, пад Здалбунавам.
Мы прабылі ў Яўгена Канцэвіча некалькі гадзінаў і заўважылі, што адны людзі ў яго двары з’яўляюцца, іншыя знікаюць, таму, улавіўшы момант, калі шумная кампанія студэнтаў пачала чытаць свае вершы, развіталіся з Канцэвічам і Хамічэўскім і, рыпнуўшы жалезнай брамкай, выйшлі з двара, над якім высока ў небе трапяталі мікалаеўскія галубы.
* Рыгор Чубай (19491982) украінскі паэт, перакладчык.
13. КАВАВАРКА 3 ГАДЗІННІКАМ.
1978
Вынаходніцкі розум бацькі здзіўляў усіх, хто яго ведаў. Хоць ён ніколі не ўнікаў у мой і мамчын свет і тым больш у свет Мільці. Калі мама яму нешта эмацыйна распавядала, ён рабіў выгляд, піто яе слухае, але пры гэтым маляваў шарыкавай ручкай у запісной кніжцы схему нейкага агрэгата.
Каля нашага дома круціўся на жардзіне ротарны вятрак і генераваў ток, і калі всцер знікаў, у нас знікала святло. Пад мамчын крык бацька ішоў на двор, перамыкаў сілкаванне на правадны ток і збянтэжана мармытаў:
Калі б быў акумулятар... Але гэта дорага...
Ад ветраігой электрастанцыі было больш клопатаў, чым выгады. Вятрак ствараў мігаценне на экране тэлевізара, разганяў курэй, птушак, і мама істэрычна крычала:
У мяне ад твайго ветрака ў галаве гудзе! Колькі можна з мяне дух матаць?!
Бацька ішоў на двор і доўга хадзіў, тупаў пяткамі, пакуль мама не супакойвалася і не клікала яго вячэраць.
Аднойчы ён прыдумаў механічную прыладу для расколвання грэцкіх арэхаў, якую назваў жалезным дзятлам.
Бачыш? паказаў мне. Гэты механічны дзяцел не крышыць, а расколвае арэхавую шкарлупіну. Р-р-раз і ядро арэха ў цябе ў далоні.
Працягнуў мне ядро, падобнае на чалавечы мозг.
У Скамарохах бацька ўдасканальваў вузлы ў самалётах, і за гэта яму плацілі грошы і выдавалі пасведчанні «ВОНР*», якія ён складаў на шафе. Часам я атрымліваў абсыпаныя пылам пасведчанні на тоўстай паперы з чырвонымі гербамі, бацькавым імем, нумарамі, датамі і назвамі яго рацыяналізатарскіх прапаноў.
Дома ён змайстраваў помпу для выпампоўвання вады са склепа, ручную бульбакапалку і тэлсвізійную антэну, якая лавіла ўсе тэлеканалы свету. А калі я нарадзіўся, прыдумаў ме-
* Всесоюзное обіцество нзобретателей в рацноналнзаторов (ВОЙР) грамадская арганізацыя ў СССР.
ханічную калыску з ціхім маторчыкам, якая мяне закалыхвала. У калысцы можна было рэгуляваць хуткасць разгойдвання. Аднойчы бацька усталяваў вялікую амплітуду, і калыска так мяне разгойдала, што я выпаў. Ад удару мая памяць запісала спалоханы твар маці і яе адчайны крык:
Забілі дзіця!
Пасля гэтага бацька зацягнуў механічную калыску на гарышча, дзе япа і цяпер стаіць сярод іншых яго няўдалых цацак, як: электрычнае пудзіла для адпужвання вераб’ёў, якое апынулася менш эфектыўным за драўляную крыжавіну з нацягнутым капелюшом і старым плапічом; механічная ступа, якую мама забракавала, бо з ручной менш марокі; зламаная паілка для коз; электрычная чухалка, якая аднойчы ўдарыла дзеда Дзяніса токам, і ён выкінуў яе з хаты.
А самым вялікім яго гонарам была кававарка з гадзіннікам. Яе можна было завесці, як будзільнік, і ў патрэбны момант яна ўключалася, варыла каву і налівала порцыю ў кубак. Калі бацька збіраўся ўвечары на працу, то наводзіў у кававарцы гадзінік, і яго будзіў не механічны званок, а пах ранішняй кавы. Ён галіўся, маці гатавала яму сняданак і абед на працу, піў каву, заводзіў бразгатлівы матацыкл і ехаў на досвітку цераз лес да Скамарохаў. Але аднойчы ў кававарцы штосьці не спрацавала, і бацька праспаў працу. Калі ён прыехаў на службу, самалёт з Корсакавым быў ужо ў паветры. За гэта бацьку на трое сутак пасадзілі на гаўптвахту, і маці вазіла яму цераз лес на ровары абеды.
Пасля гэтага выпадку яна больш не давярала кававарцы з гадзіннікам і адначасова заводзіла маленькі чырвоны будзільнік, які ставіла ля ложка, і, як толькі ён пачынаў трашчаць, адразу накрывала яго рукою, каб не абудзіць мяне і Мільцю.
Маці любіла літаратуру, музыку і кіно, а бацька толькі тэхніку. Калі яна прыносіла з бібліятэкі якую кніжку і давала яму начытаць, то яна доўга ляжала на тумбачцы каля ложка, заўсёды загорнутая на пятай ці сёмай старонцы. Часам мама ўпрошвала бацьку пайсці з ёй у кіно, і ён увесь фільм спаў. А калі выходзілі з клуба, то маці была заплаканая, а бацька смачна пазяхаў.
Але калі даводзілася вырашаць складаныя пытанні, бацька заўсёды выбіраў правільны варыянт. Адзінае, што не маглі яму дараваць мама і я, гэта тое, што ён пабудаваў дом у Тураўцы, у двары дзеда Дзяніса і бабы Марыны, а не ў Жытоміры на Смокаўцы*, дзе гарадскія ўлады выдзелілі для лётчыкаў і тэхнікаў зямельныя ўчасткі.
Чаму ты не пабудаваў дом на Смокаўцы? спытаў я бацьку.
А ты хацеў, каб над тваім домам раўлі самалёты? незадаволена адказаў ён.
На Смокаўцы быў грамадзянскі аэрадром.
А хіба пасажырскія самалёты равуць так, як ваенныя?
Дом павінен стаяць у ціхім месцы, каб пасля працы можна было адпачыць, казаў ён і думаў пра штосьці сваё.
Пускаючы ў свой двор бацьку з маці, дзед з бабай мелі свой інтарэс. Яны марылі, што, калі стануць зусім нямоглыя і састарэлыя, сын з нявесткай пусцяць іх у дом і дагледзяць да смерці. Яны ўмовілі бацысу, каб ён адвёў ім палову новага дома, дзе яны будуць дажываць. Бацька паказаў план, дзед з бабай яго ўхвалілі, і калі бацька дом узвёў, то дзедаву і бабіну палову не дабудаваў. Засталіся нсатынкаваныя сцены, не было столі і падлогі. Такім чынам, старыя не маглі туды перасяліцца. Цешыліся думкай, што іх палова такі ёсць, але ішоў час, а нічога не мянялася. Неўзабаве недабудова стала каморай, у якой трымалі прадуктовыя запасы, вялікія каструлі, міскі і іншае начынне. Таму калі мама пасылала мяне штосьці ўзяць, яна так і казала:
Ідзі ў тую палову і прынясі солі.
Чалавечае жыццё заблытаная рэч, думаў я, калі глядзеў на бацькоў, на дзеда з бабай і недабудову.
3 мамай у мяне былі значна бліжэйшыя адносіны, чым з бацькам, які не пускаў мяне ў свой свет, дзе не было месца для блізкіх яму людзей, таму што там бясконца круціліся кольцы, махавікі і шасцярні. Хоць яго вынаходлівасць мяне заўсёды захапляла.