Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Дзе вы ўчора былі? спытаў дырэктар вучэльні.
На занятках.
А пасля заняткаў?
А хіба мой вольны час навінен кантралявацца вучэльняй? збянтэжана спытала яна.
Дырэктар выйшаў з-за стала і нервова прайшоўся па кабінеце, парыпваючы паркетам.
Вы нашая выхаванка, з націскам сказаў ёй. Дзяржава плоціць грошы за вашае навучанне, і нам пе абыякава, чым вы займаецеся пасля заняткаў. Што вы рабілі ўчора ўвечары ў рэстаране «Цецераў»?
Спявала, ціха адказала яму.
Хто вам гэта дазволіў? навіс над ёй дырэктар.
Яго рукі былі ў кішэнях штаноў, а невялікі жывоцік вытыркаўся з-пад гальштука.
Гэта мой вольны час, і я распараджаюся ім, як хачу, з выклікам сказала яна. Я рабіла тое, што ў мяне лепш за ўсё атрымліваецца. Я ні ў каго не скрала і не зрабіла нічога такога, за што мне можна чырванець.
А з якім замежнікам вы ўчора размаўлялі? адгукнуўся незнаёмы, што моўчкі слухаў яе размову з дырэктарам вучэльні.
3 дырэктарам Венскай оперы.
Вы з ім знаёмыя? пацікавіўся мужчына.
He.
А чаму ён з вамі размаўляў? спытаў незнаёмец.
Яму спадабалася, як я спяваю.
Што ён вам перадаў?
Сваю візітоўку.
Дзе яна?
Вось, дастала з рыдыкюля і працягнула незнаёмцу.
Ён узяў візітную картку і кісла ўсміхнуўся:
А вы ведаеце, што ў гады вайны Герберт фон Караян быў членам нацысцкай партыі і музычным дырэктарам Рэйха?
He ведаю, разгубілася яна.
У нас ёсць усе падставы лічыць вас аўстрыйскай шпіёнкай, холадна сказаў незнаёмец, праймаючы яе калючым позіркам.
Учорашнім вечарам у рэстаране «Цецераў» вы паставілі крыж на сваім навучанні, злосна ўсклікнуў дырэктар вучэльні. Вы працуеце ў гэтым рэстаране?
He, я спявала там упершыню.
He маніце! закрычаў дырэктар. Калі вы паспелі вывучыць рэпертуар?
Я вывучыла яго за два вечары.
Што вы мне байкі расказваеце? ускіпеў дырэктар вучэльні. Вы тры гадзіны спявалі на італьянскай, нямецкай, англійскай, французскай мовах. Адкуль вы ведаеце замежныя мовы?
Я запомніла толькі песні, залепятала яна.
Хто вас запрасіў у рэстаран? пацікавіўся незнаёмы.
Алесь Півавар.
Ёй здавалася, што з-пад яе выслізгвае падлога і яна падае ў ваўчыную яму.
Хто такі Півавар?!
Ён у мінулым годзе скончыў нашую вучэльню, спалохана паглядзела на незнаёмага мужчыну.
Незнаёмы запісаў імя і прозвіпіча Півавара.
А чаму Півавар запрасіў менавіта вас?
Ён ведае, што я лёгка запамінаю словы і музыку, а ў рэстаране павінны вячэраць замежнікі, то ён вырашыў зарабіць.
Колькі ён вам заплаціў?
Пяцьдзясят рублёў.
А колькі вам накідалі грошай?
Я не лічыла.
А хто лічыў?
Півавар.
Чаму вы спявалі толькі замежныя песні? наглядзеў ёй у вочы незнаёмы чалавек.
Гэта была ўмова Півавара. А ў чым вы мяне абвінавачваеце? апамяталася яна і перайшла ў наступ.
Я абвінавачваю вас у адсутнасці савецкага патрыятызму і пакланенні перад заходняй культурай, пагрозліва сказаў мужчыпа. Вы сімпатызуеце еўрапейскім буржуазным кулы’урам?
Што вы маеце на ўвазе?
Вы любіце замежную музыку?
Я люблю прыгожую музыку.
Яна паглядзела на незнаёмца. Ён быў невыразны і падобны на моль. Такія асобы не запамінаюцца, і калі б яна зноў убачыла яго на вуліцы, то не ўпэўненая, ці назнала б.
Вось і папаліся, весела заварушыўся ён.
А што я не так сказала?..
Вы павінны любіць не прыгожую, а нашую музыку, з націскам сказаў мужчына.
Хто вы? раптам спытала яна.
У кабінеце дырэктара вучылішча наступіла цішыня. Было чуваць, як за акном праязджаюць аўтамабілі і ад іх шуму уздрыгвае аконнае шкло, як за акном плача дзіця і сварацца жанчыны.
Ды як ты смеепі?! усклікнуў дырэктар і ад абурэння стаў падобны на варанага рака. Колькі табе гадоў?!
Праз тры тыдні будзе сямнаццаць.
Гэта ў шаснаццаць гадоў быць такой нахабніцай?! Хто табе даў права ў маёй прысутнасці задаваць такія пытанні?! забегаў па кабінеце дырэктар.
Але раптам сеў і ўтаропіўся ў партрэт Хрушчова.
У мяне больш няма пытанняў, сказаў незнаёмец.
Ідзі, буркнуў дырэктар.
Некалькі тыдняў яе загіалохвалі, што выключаць з вучэльні, але нечакана для ўсіх на свой дзень нараджэпня яна выйшла замуж за бацьку, з якім на той час сустракалася, і кінула вучэльню.
Болып за ўсё мне падабаецца ў нашым заканадаўстве, што ва Украіне дазваляюць выходзіць замуж так рана, неяк прызналася яна мне. Таму я зрабіла сабе лепшы падарунак, які магла дазволіць. Калі мне споўнілася сямнаццаць, я ў гэты ж дзень адгуляла з бацькам вяселле.
Пасля гэтага яна ўладкавалася працаваць бібліятэкарам у Тураўцы.
Толькі ты не скончыла культурна-асветную вучэльню і не зрабіла кар’еры спявачкі, папракнуў яе я.
Але я нарадзіла Мільцю і цябе, усміхнулася яна і ціха заспявала.
12. ПАДЗЕННЕ АНЁЛА.
1978
Неяк пасля ігры на фартэпіяна ў Хамічэўскага мама прызналася:
А ведаеце, Мікалай Васільевіч, калі вы з Гэнём пакінулі нас пасля прэзентацыі на прыпынку, мне было так добра, што мы з Уладзікам пайшлі шукаць прыгодаў на сваю галаву і такі іх знайшлі. Калі б не знаёмы, што выпадкова апынуўся на танцах, невядома, як бы ўсё скончылася.
I яна распавяла яму, як нас выратаваў Корсакаў.
- А хто гэта такі? пацікавіўся Хамічэўскі.
Лётчык. Служыць з мужам.
Адбіў вас ад трох хуліганаў? насмешліва перапытаў стары.
- Можа, іх там было і болып, але я бачыла толькі трох.
Трэба, каб вы колісь запрасілі яго да мяне. Хачу ўбачыць гэтага шаленца.
Мы сядзелі на канапе і размаўлялі. У доме было прыбрана. Пахла кавай, смажанымі дзерунамі, і ў крышталыіых куфлях гучаў мамін смех. Яна смяялася, распавядаючы пра нашую прыгоду пасля тапцаў з малёванскай шпаной, апісваючы яе ў дэталях.
Малёванка, Аліна, была калісьці прыгараднай бандыцкай вёскай, размешчанай недалёка ад Чудноўскага шляху, па якім людзі з навакольных вёсак ішлі з таварам у горад на рынак. I калі яны вярталіся назад, іх перастракалі рабаўнікі і адбіралі грошы. Вось гэтыя рабаўнікі і заснавалі Малёванку, a крыміналыіыя схільнасці перадаюцца генетычна. Гэта немагчыма выправіць піякім выхаваннем, таму хлопцы з Малёванкі заўсёды ладзяць у горадзе бойкі. У іх буяюць гены іх продкаў, разважліва сказаў ён, і ў яго слязлівых старэчых вачах з’явіліся шальмаватыя агеньчыкі.
Пасля размоў ён вывеў нас на вуліцу. Мама сабралася да Цыбульскай, а мяне на Тэатральнай павінен быў забраць Гэнё Бакалец. У той дзень на двары было не вельмі цёпла.
Вы паберагліся б, сказала маці. A то вунь як лёгка апранасцеся, ходзіце ўсюды.
Куды я хаджу? адказаў Хамічэўскі. Агюшнія гады ўся мая паходка была ад грэкаў да яўгенаў. Або Кудрыцкі* сам вечарамі прыходзіў да мяне ў госці са сваім сабакам Неронам, але ў пазамінулым годзе ён памёр. Застаўся толькі Канцэвіч**. Вы былі ў Канцэвіча?
А гэта хто такі? спытала яна.
О, вас трэба пазнаёміць. Ён з Млынішч.
Гэта недалёка ад Тураўца, узрадавалася яна.
Пасля абеду я іду да Канцэвіча. У яго заўсёды збіраецца цікавая кампанія. Трэба, каб вас там убачылі.
He ведаю, што вам сказаць. Прыйдзецца заставацца на вячэрні аўтобус, разгублена паглядзела на гадзіннік.
Вы ж заставаліся на прэзентацыю кнігі ў бібліятэцы.
I чым гэта скончылася?!
У Канцэвіча танцаў не будзе, разважліва сказаў стары.
Я падумаю, засмяялася мама.
У скверыку на Тэатральнай мяне забраў Гэнё Бакалец, a мама, вейнуўшы бэзавай сукенкай, пайшла на ўрок спеваў да Цыбульскай.
У мяне сёння, можна сказаць, свабодны дзень, прызнаўся Бакалец. Сёння я свежая галава.
У каго свежая галава?.. перапытаў я.
Гэта калі здаюць газетны нумар, а хто-небудзь з журналістаў прыходзіць у друкарню і пасля рэдактара і адказнага сакратара знаходзіць намылкі ў загалоўках, тэкстах, прозвішчах. Гэты журналіст увесь дзень шпацыруе, каб не стамляць вочы чытаннем, а затым павінен знайсці прапушчаныя памылкі. Такога выпускальнага журналіста называюць свежай галавой, патлумачыў Гэнё.
I што мы будзем рабіць?
* Яўген Кудрыцкі (1894 1976) украінскі мовазнавец, асуджаны савецкай уладай да 10 гадоў пазбаўлення волі.
** Яўген Канцэвіч (19352010) украінскі празаік, прадстаўнік неарэалізму.
Пап’ём кавы, а там зарыентуемся, туманна адказаў Бакалец.
Мы зайшлі ў кафетэрый у Цэнтральным гастраноме на Міхайлоўскай і прыладзіліся ў доўгай чарзе. Я адразу заўважыў, іпто стаяць прыйдзецца доўі'а.
Тут сабралася ўся кававая багема Жытоміра, прагугніў Бакалец.
У чарзе я заўважыў Анатоля Пражогу, які расшыфроўваў ярка нафарбаванай дзяўчыне ў міні-спадніцы яе прозвішча. Ён так захапіўся сваімі лінгвістычнымі практыкаваннямі, піто на uac нават не звярнуў увагі. Дзяўчына хіхікала і разглядала чаргу, але нікога больш годнага ў ёй не заўважала.
Недалёка ад нас цяжка пераступаў з нагі на нагу вышэйшы за Бакальца маладзён з доўгімі валасамі, з барадой, у пашарпаных джынсах, з заміпавай торбай на плячы. Яго валасы, зачэсаныя вятрамі, гадамі не ведалі расчоскі, а мяккая ўсмешка была адрасавана жанчыне за барнай стойкай, што гаспадарыла ля кававаркі. Было прыкметна, што ён гатовы быў стаяць у гэтай чарзе да другога прышэсця Хрыста.
Хто гэта? зашаптаў я.
Гэта скулытгар-авангардыст. Робіць скульптуры з вінных пляшак, адказаў Гэнё Бакалец. На каве завісае штодня з дзесяці, дванаці іаці, пятнаццаці і семнаццаці гадзінаў.
А гэта хто? паказаў яму на ярка нафарбаваную дзеўчыну, якая хіхікала з Пражогам.
Актрыса Алена Пападзюк. Каву п’е штодня а дванаццатай і а шаснаццатай гадзіне. Бярэ падвойную гюрцыю, таму як вып’е, кажа, што тады яе ахопліваюць шкадаванні па страчаных гадах, жаданне напіцца, выехаць з краіны, скончыць жыццё самагубствам і іншыя бзікі.
А чаму яна прыстроіліся ля Пражогі?
Таму што Пражога стаіць побач з кававаркай. Думаеш, яна з удзячнасці будзе выслухоўваць яго балбатню? Вып’е кавы, пагардліва кіўне і сыдзе. А калі ён прывяжацца і захоча, каб яна слухала яго далей, то так яго адшые, што ён болып ніколі не захоча да яе ладзіцца. Гэта япічэ тая штучка.
За Пражогам стаяла асоба нявызначанага полу і ўзросту ў шэрых клёшавых штанах. Яе вузкія і плоскія грудзі, сціснутыя прыталенай салатавай кашуляй, зелянява-зямлісты твар і дэпрэсіўны выгляд выказвалі апошнюю стадыю кававай ломкі. Дрыготкімі рукамі яна нервова разгладжвала неіснуючую зморшчыну на грудзях і папраўляла цьмяныя валасы. Толькі па вузкіх кісцях рук я здагадаўся, што гэта жанчына.
Хто гэта? зашаптаў я да Гэнё.