• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    * Смокаўка усходняя ўскраіна Жытоміра.
    Неяк мы зайшлі з ім у жытомірскі гастраном, і бацька папрасіў кіло масла. Прадаўшчыца ўзважыла, бацька паглядзеў на масла, на яе, на вагу і абурыўся:
    Хіба тут кіло?
    А колькі ж?! пачырванела прадаўшчыца і на вачах пачала распухаць і павялічвацца.
    Яна расла з-за прылаўка, як на дражджах. Яе вялікія і'рудзі хацелі разарваць сінюю сукенку і белапенны фартух. Я заплюшчыў вочы і ўявіў, як яе грудзі разрастаюцца і прыціскаюць бацьку да сцяны, як ён хрыпіць, задыхаецца, дрыгае нагамі і просіць у яе прабачэння.
    Плаціце грошы і ідзіце альбо не тлуміце галаву, перайшла ў наступ прадаўшчыца.
    Хіба я не ведаю, колькі павінна быць у кіле масла? працягваў бацька.
    He затрымлівайце чаргу, азвалася цётка з велізарнай авоськай, з якой тырчалі батон, хлеб, драўляныя вешалкі і малако ў папяровых пакетах.
    Туг павінны быць кантрольныя вагі, падказаў чалавек у акулярах з чарапахавай аправай.
    Я магу даказаць, што вы мяне падманваеце, не адыходзячы ад прылаўка, насмешліва сказаў бацька.
    Дык дакажы, калі такі хітры, закрычала прадаўшчыца.
    Можна на хвіліну вашу вешалку і два пакеты малака? папрасіў бацька цётку з авоськай.
    Навопгга? недаверліва пацікавілася яна.
    Вы што хочаце купіць?
    Рыс, манку, вермішэль, адказала цётка.
    Зараз я дакажу, што на кожным пакеце вас падмануць на трыста грамаў, сказаў бацька.
    Цётачка засапла і выцягнула з сеткі вешалку і два пакеты малака. Бацька дастаў з сумкі вяровачную сетку, паклаў туды сваё кіло масла.
    У кагосьці ёсць яшчэ адна сетка? спытаў у чарзе людзей.
    I гэтая ж цётка, якая збіралася купляць рыс, манку і вермішэль, дастала з сумачкі яшчэ адну сетку, бацька ўклаў туды
    два пакеты малака, прывязаў масла да аднаго пляча вешалкі, a два пірамідалыіыя пакеты малака у іншы, падняў вешалку за кручок перад збялелай прадаўшчыцай, і ўся чарга ўбачыла, што малако пераважыла масла.
    Ды быць такога не можа! закрычала прадаўшчыца, і з яе нафарбаваных вачэй пацякла туш.
    Бацька моўчкі вярнуў ёй масла, і пад крыкі прадаўшчыцы мы выйшлі з гастранома.
    Таму калі я гляджу на кававарку і на бацьку, які ставіць яе на пяць трыццаць, каб на досвітку завесці матацыкл і ехаць у Скамарохі цераз лес, то заўсёды думаю, што чалавечае жыццё праходзіць у паўсядзённай мітусні і заканчваецца раптоўна, як і пачалося.
    14.	МУШТУК ЯГОДЫ.
    1935, 1978
    Неяк пасля заняткаў вакалам, калі мы з мамай сядзелі ў Мікалая Хамічэўскага, стары нечакана прызнаўся:
    Вы ведаеце, што я быў у савецкім і нямецкім канцлагерах, дзе мяне маглі расстраляць або знішчыць у газавай камеры? Але я выжыў і сёння п’ю наліўкі і радуюся, што жывы.
    Мы прыціхлі ад яго шчырасці.
    А за што вас пасадзілі? разгубілася мама.
    Украінская культура, Аліна, рэч небяспечная. Асабліва ў нашай з вамі сітуацыі, усміхнуўся стары. Але кожпы чалавек мае свабоду выбару нават у безнадзейнай сітуацыі, і я раскажу вам сёння менавіта пра гэта.
    На імгненне стары стаў падобным на ўваскрослага Лазара, адсутна паглядзеў міма нас, быццам яго цела было тут, а душа засталася ў іншым свеце.
    Гэтая гісторыя адбылася, калі мяне перавозілі ў іншы лагер, пачаў свой аповед ёп. У канцы жніўня нас пачалі збіраць у этап. Куды павязуць ніхто не казаў. Каля поўдня зняволеных сабралі ў лагеры, праверылі па спісе і вывелі калонай за агароджу. Нас папярэдзілі, што пры найменшай спробе да ўцёкаў расстрэл на месцы. Першы шэраг ахоўні-
    каў ішоў з бізунамі, якімі нас падганялі, пакрыкваючы, калі расцягвалася калона. Другі шэраг трымаў напагатове вінтоўкі, а трэці ішоў з сабакамі і пісталетамі ў кабурах. Збегчы было немагчыма, таму ніхто нават і не спрабаваў.
    Горад мы абыпілі наваколлем. Ішлі болып за гадзіну. Нас прывялі ў порт і пачалі грузіць на вялікае судна. На палубе стаяў капітан з некалькімі марскімі афіцэрамі і глядзеў, як нас заганялі ў трум. Ахоўнікі падганялі нас крыкамі і ўдарамі прыкладаў. Я ішоў у канцы калоны, таму патрапіў на верхні ярус трума, а на ніжні ярус загналі інвалідаў. Грузілі нас доўга. He ведаю, колькі зняволеных было ў труме, але некалькі тысяч, напэўна. Хлеба не давалі, толькі ваду.
    Увечары мы адчулі, што карабель пачаў рухацца. Я доўга не мог заснуць, бо не ведаў, што падрыхтаваў мне лёс. Пад раніцу задрамаў, але разбудзілі крыкі ахоўнікаў. Нас перапісалі па дзесяць зняволеных, і кожнаму дзясятку выдалі па тазіку з нумарам, напісаным ад рукі чырвонай фарбай. Недалёка ад нашага люка стаяла драўляная прыбіральня, а побач было дзве цагляныя пліты, на якіх гатавалі ў катлах ежу. На карме я ўбачыў тры стажкі сена і некалькі дзясяткаў кароў. На носе карабля ланцугамі былі прыкаваныя бочкі з цюленевым тлушчам, які кідалі нам у ежу. Над нашым люкам тырчала адхіленае драўлянае вечка, якое на ноч закрывалі на замок. Ля вечка стаялі двос вартавых з вінтоўкамі.
    Неўзабаве нас пачалі пускаць у прыбіральню, і я таксама выйшаў з трума. Вакол гойдалася ўсхваляванае мора. Дзьмуў пранізлівы вільготны вецер. На палубе я ўбачыў два дзясяткі ахоўнікаў, якія змрочна глядзелі на доўгую чаргу каля сарціра. Стаяць можна было толькі ля драўлянай будкі. Прастаяўшы ў чарзе, я спусціўся ў трум. Усе сядзелі на нарах і маўчалі, a некаторыя зняволеныя паміж сабою ціха размаўлялі.
    Калі сцямнела, прынеслі вячэру. Нас перасталі пускаць на палубу ў прыбіралыію і зачынілі вечка. Уначы я адчуў, што карабель моцна гайдае. Нехта стагнаў, яго ванітавала.
    А раніцай мора нібы звар’яцела. Хвалі білі ў борт і выскоквалі на палубу. Мы выходзілі па хлеб, трымаючыся за парэнчы карабля, каб не змыла за борт, а шторм нарастаў.
    Пасля вячэры, калі зачынілі вечка, карабель пачало апантана гайдаць. Мне падалося, што нас нясе ў пекла. 3 палубы даносіўся страшны трэск. Вакол мяне ванітавалі, стагналі і маліліся.
    Мне падалося, што да раніцы мы пе дажывём, але ранкам, калі адкрылі вечка, я ўбачыў, што прыбіральні няма. Яе змыла ў мора. Змыла пліты, дзе гатавалі ежу, стажкі сена і палову кароў, падвязанымі за пярэднія ногі рамянямі, прымацаванымі да жалезных выступаў карабля. Ураган матляў судна, як сабака старую кухвайку. Бочкі з цюленевым тлушчам скінула ў мора. Аднак ля люкаў стаялі змрочныя ахоўнікі, прывязаныя ланцугамі, з вінтоўкамі і насцярожана глядзелі на палубу. Іх накрывала хвалямі, яны ведалі, што ніхто нікуды не ўцячэ, але ўсё роўна сачылі за намі. Я з іншымі вязнямі прынёс тазік са сняданкам. I калі нёс, мяне ледзь не змыла за борт хваляй.
    Днём шторм разыграўся яшчэ мацнейшы. Пад вечар у труме ўжо ніхто не хадзіў. Неўзабаве прыйшлі ахоўнікі і адабралі два дзясяткі хадзячых людзей, сярод якіх апынуўся і я. Нас спусцілі ў ніжпі ярус трума да інвалідаў. Яны былі без рук, без ног, сляпыя, таму не маглі падняцца ў прыбіральню на палубу. Хоць якая там прыбіральня? Яе змыла ў мора, таму ўсе спраўлялі свае фізіялагічныя патрэбы на палубе, a гіганцкія хвалі накочваліся і змывалі ўсё за борт. У ніжнім ярусе для інвалідаў трымалі вялікі цэбар, які быў замест прыбіральні. Яго адарвала, і ўвесь трум быў у фскаліях. Стагналі і гучна пракліналі Госпада інваліды ў фекаліях і ванітах. Нам далі шлангі, і мы мылі ніжні ярус. Карабель так гайдала, што нельга было ўстояць на нагах. Калі мы аднойчы прыбіралі ваніты, нам загадалі выкідваць за борт памсрлых ад марской хваробы. Мы выцягвалі мёртвых і кідалі за борт. У той дзень мы выкінулі ў мора два дзясяткі трупаў.
    Многія вязні ад падзення з нараў былі з сінякамі і збітыя. Мы адчувалі сябе смеццем, якое везлі на звалку.
    Калі павячэралі, пачало яшчэ мацней гайдаць карабель, затрашчалі нары, нехта сказаў, што мы патонем, пачаў гучна чытаць малітву, і чалавек з высакародным тварам і сівымі скронямі пачаў нам распавядаць гісторыю. Я перадам яе без зменаў,
    як распавёў гэты дзіўны мужчына, якому было за пяцьдзясят гадоў. Худыя скулы тырчалі з-пад зеленавата-жоўтай скуры, a вялікія блакітныя вочы былі накіраваны кудысьці ў глыбіню трума, быццам ён сядзеў у цёмнай зале, глядзеў стары фільм і пераказваў нам. Гісторыя была доўгай, чалавек перапыняў яе, калі мы засыналі, а раніцай працягваў.
    У пачатку трыццатых гадоў прафесар Маскоўскага ўніверсітэта Яўген Камарніцкі быў зоркай псіхалогіі, пачаў свой аповед мужчына. Яго ўклад у навуку прызнавалі ва ўсім свеце. Прафесара мала займала палітыка, і гэтак жа не цікавілі яго арышты і чугкі, каго з выкладчыкаў забралі ў гэтую ноч. На гэта ў яго не было часу. Яго паглынулі даследаванні магчымасцяў чалавека ў экстрэмальных умовах, і менавіта гэта яго навуковае захапленне прывяло да знаёмства з мужчынам, які змяніў усё далейшае жыццё прафесара.
    Аднойчы Камарніцкага выклікалі да рэктара, і ў яго кабінеце ён убачыў чалавека ў форме камісара ўнутраных спраў.
    Органам дзяржбяспекі патрэбна вашая дапамога. Зрэшты, яны вам самі пра гэта раскажуць, сказаў рэктар.
    Камісар быў нешматслоўны і прапанаваў наехаць на Лубянку, дзе Камарніцкаму падрабязна растлумачаць, у чым заключаецца яго дапамога.
    Прафесар пагадзіўся, але ўсю дарогу, як вёз яго маўклівы камісар, непрыемны холад смактаў унізе жывата, і прафесар не мог зразумець, што яго на самай справе трывожыць. За сабой ён не чуў ніякай віны, бо быў з галавой паглынуты навукай і лекцыямі.
    На Лубянцы аўтамабіль спыніўся, і камісар павёў прафесара доўгімі калідорамі. У прыёмнай камісар кінуў сакратару, малодшаму лейтэнанту ў форме дзяржбяспекі, што Камарніцкі прыбыў, і сакратар адразу кудысьці патэлефанаваў і назваў прозвішча прафесара. Але чакаць давялося япічэ доўга. Нарэшце двое дужых энкавэдзістаў вывелі з кабінета афіцэра бяспекі з рассечаным брывом, з якога цякла кроў ды капала на мундзір і паркет.
    У прыёмнай пачуўся рэзкі тэлефонны званок, сакратар падняў трубку і гучна сказаў:
    Прафесара Камарніцкага.
    Маўклівы камісар штурхануў цяжкія дзверы, якія аказаліся тамбурам, адчыніў яшчэ адны дзверы і завёў прафесара ў прасторны кабінет. За сталом з лямпай сядзеў худы мужчына ў ваенным фрэнчы з зямлістым тварам, коратка падстрыжанымі вусікамі і стомленым выглядам. Яму было за сорак.
    Можаце ісці, холадна кіўнуў мужчына са стомленым выглядам маўкліваму камісару.
    Той зарыпеў паркетам і выйшаў з кабінета.
    Сядайце, паказаў незнаёмец на крэсла насупраць яго.