• Часопісы
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Вось, паказаў Ягода на муштук, у якім датлявала цыгарэта.
    Дайце яго сюды, пагірасіў прафесар.
    I дрыготкімі рукамі ўзяў дорага ўпрыгожаны муштук з прамянёвай косці Улы Кацілютэ.
    Пасля гэтага Генрых Ягода загадаў адвесці Камарніцкага дадому, а калі хмель выйшаў з галавы, арыштаваў яго і адправіў па этапу.
    Было чуваць, як стогнуць ад марской хваробы зняволеныя.
    I дзе гэты муштук? спытаў малады зэк.
    Вось ён, мужчына дастаў з лахманоў і ўзняў перад сабою касцяны муштук, інкруставаны срэбрам і сапфірам.
    У труме наступіла цішыня. Толькі пагрозліва шумеў шторм і жаласна рыпелі драўляныя нары.
    Дык вы і ёсць прафесар Камарніцкі? ціха спытаў малады зэк.
    I ўсе паглядзелі на худога мужчыну.
    Так, я і ёсць прафесар Камарніцкі.
    А як жа вашыя ідэі аб лагеры, якія вы раілі Ягоду? спытаў бяззубы чалавек са змучаным ад марской хваробы тварам.
    Я адчуваю сваю віну за тое, што тады яму напісаў, і гэтую віну я адпакутую тут з вамі.
    А дзе ж вашая свабода? насмепіліва прашамкаў бяззубы.
    I некалькі зняволеных здарадна засмяяліся.
    Чалавек можа быць свабодным нават у гэтай плывучай турме, адказаў прафесар і паглядзеў кудысьці па-над нашымі галовы.
    Мы табе што, бязмозглыя студэнты? засмяяўся нехта за яго спінай.
    Ён не адказаў, а калі мы выйшлі на палубу, прафесар Камарніцкі падышоў да бяззубага зэка і пранізліва паглядзеў яму ў вочы:
    У чалавека заўсёды ёсць выбар, нават калі яго няма.
    Мы не паспелі апамятацца, як ён скокнуў за борт, загойдаўся на пеністай хвалі, і ахоўнікі пачалі ў яго страляць. У халоднай шэрай вадзе вакол яго ўтварыліся чырвоныя плямы. Пераадольваючы боль, ён усміхнуўся, намахаў на развітанне рукой і знік пад вадой. Дужы ахоўнік з рэдкімі зубамі люта вылаяўся, стрэліў у ваду і пачаў заганяць нас у трум.
    Праз трое сутак плавання мы прычалілі ў Татарскім праліве, у бухце Сізымап, дзе ва ўрочыптчы Мурашкі быў вялікі канцэнтрацыйны лагер. I калі я спускаўся па трапе, то заўважыў, што каменная глыба, якая выступала над морам, нагадвае профіль рымскага воіна.
    15.	БУНТ МІЛЬЦІ.
    1978
    Пасля прыезду з Жытоміра мы заспелі бабулю Марыну за даеннем нашых коз. Баба якраз дадойвала другую казу, калі расчырванелая ад хуткай хады мама заскочыла ў хлеў і спытала:
    А дзе Мільця?
    Скуль я ведаю, дзе яна дзелас? буркнула баба. Дзес пайшла.
    У хаце было непрыбрана. На стале кот Агій даядаў ліня.
    Апсік! тупнула нагой мама.
    Агій цяжка ўпаў на падлогу, грабнуў лапамі і схаваўся пад ложак перачакаць, пакуль маці супакоіцца, а потым выйшаў, як нічога і не было.
    Куды ж яна пайшла? кінулася прыбіраць у хаце мама.
    Ухадзіўшыся, яна падагрэла на газавай пліце шчыпаныя галушкі на малацэ, завяла кававарку з гадзіннікам, і калі дастала з халадзільніка мясны рулет з яйкам, парэзала хлеб, насыпала ў міскі паруючыя галушкі, кававарка чмыхнула, пусціла пару і змоўкла.
    Што ж гэта такое? разгубілася маці. Вось так заўсёды: калі болып трэба яна ламаецца.
    Пастукала далонню па кававарцы, патрэсла, зноў завяла гадзіннік, але кававарка не працавала.
    У нас ёсць узвар, сказала мама і наліла два вялікія кубкі.
    I толькі мы прыладзілі пад пахі кнігі і селі абедаць, у дом зайшла Мільця.
    Дзе ты была? спытала маці ў сястры. Коз не выдаіла, у хаце не гірыбрана.
    На сажалцы, муркнула Мільця, сядаючы за сталом.
    На кухні павісла напружаная паўза.
    А мы былі ў Барыса Тэна, сказаў я, каб перапыніць маўчанне.
    Сястра падсунула да сябе мясны рулет і абыякава пацікавілася:
    Хто такі Барыс Тэн?
    Гэта Мікалай Хамічэўскі, адказала мама.
    А хто такі Хамічэўскі?
    Як хто? Вядомы перакладчык!
    I каго ён пераклаў?
    Гамера!
    Якога мэра?
    Ды ты што?! Ты ж па гісторыі вучыла, абурыўся я.
    Што вы такія накручаныя? хіхікнула Мілыдя.
    Мільця, як ты ясі? Чаму не карыстаешся нажом?! абурана ўсклікнула мама.
    А што мне рэзаць? флегматычна спытала Мільця.
    Як што? Рулет!
    Ды Мільця прапусціла гэта міма вушэй.
    Я яго магу і так з’есці, схапіла рукамі і смачна заплямкала.
    Перастань! кінула відэлец з нажом мама і закрыла вушы. Як ты так можаш?!
    Як так?
    Як, як?! раззлавалася мама. Ясі, бы парася! Паглядзі, як прыгожа сядзіць за сталом Уладзік.
    Я заціснуў пад пахамі два тамы Міхайлы Кацюбінскага і, прытрымваючы відэльцам рулет, далікатна нарэзаў яго нажом.
    А я не збіраюся, як вы, пнуцца ў вышэйшыя колы, схавала за пічокі яйка з рулета Мільця і стала падобнай на хамяка.
    А што ты хочаш?..
    Закончыць школу, выйсці замуж, нарадзіць дзяцей, укусіла неразрэзаны батон Мільця.
    Пасля школы?! схапілася за сэрца мама.
    А хіба ты доўга чакала?
    Што я табе зрабіла?! усхліпнула мама, выціраючы вочы фартухом. Я хоць вучылася ў культурна-асветным вучылішчы.
    I я магу пайсці ў якое вучылішча, дабівала яе Мільця. А болыпага і не прасі. Цягаеш за сабой Уладзіка? Вось няхай ён і задавальняе твае фапабэрыі.
    Табе толькі хлопцы наўме! закрычала мама, кінула на стол кнігі і выбегла з хаты.
    Мільця была дзяўчынай з доўгімі моцнымі нагамі. Яна не хапала зорак з неба, але выконвала ўсё, што ёй загадвалі бацькі і настаўнікі, і заўсёды была памяркоўнай. Я падазраваў, пгго з таго часу, як мы з маці пачалі ездзіць на запяткі вакалам у Жытомір, яна стала яе да мяне раўнаваць.
    Якая муха цябе ўкусіла? спытаў я Мілыцо.
    Тая грэбліва скрывіла вусны:
    Яна ўяўляе сябе зоркай сцэны, а ты кім?
    Чаго ты завялася?
    Яна ўтаропіліся на мяне, і яе нават перасмыкнула:
    А што б ты рабіў, калі б на цябе звалілі коз, кухню, дом, курэй,гарод, ката?
    Па-мойму, котсам дае саберады, агрызнуўся я. Калі мы прыехалі з горада, ён якраз даядаў на стале ліня.
    А табе шкада кату рыбку?
    Мне не шкада, але навошта ты даводзіш маці да іпаленства?
    Гэта я даводжу яе?! як уджаленая, падскочыла Мільця. Гэта яна мяне бесіць. I ты, наогул, хто такі, каб мараль мне чытаць? Цягаешся за ёй усюды хвастом, дык і цягайся.
    А цябе жаба душыць?
    Перастань быць мамуніным хвосцікам, злосна засапла яна. Прынясі для коз лазы, збяры ў садзе падаліцы, адрамантуй пералаз.
    Яна глядзела на мяне спадылба, і я яшчэ раз пераканаўся, што прычынай яе паводзінаў былі нашыя паездкі ў Жытомір. Мільці здавалася, што сваімі паездкамі мы зневажалі яе, не заўважалі ў ёй асобы.
    Часам яна рабілася невыноснай: паказвала язык, адцягвала вушы, закочвала пад лоб вочы і казала тое, што ўсім у сям’і было непрыемна чуць. Яна ведала ўсе мае ўразлівыя месцы: страх перад дзяўчатамі, матэматычны крэтынізм, слабое дыханне, праз якое я прайграваў усім, калі бегаў навыперадкі. У нашай сям’і лічылася, што бацька больш любіць сястру, a
    маці мяне, і Мільці гэта было непрыемна. Таму калі мы з маці пачалі ездзіць на спевы, гэта закранула Мільцю за жывое.
    Я выйшаў на двор і пачуў голас дзеда:
    Завядзі вунь карову, як усе людзі, а яна коз трымае, лянуйіцца. Нафарбуе губы, ухопіт радзікуль і хлопца, каб сумку за ёй цягаў, і людзей смешіт. Віе, як малахольна, а каже, шо спявае. А резачка б цябе ўзяла!
    Маці ляснула дзвярыма, зайшла ў хату і гучна закрычала:
    He любіце, як я спяваю, не слухайце. Я не прашу, каб вы мне ў ладкі пляскалі.
    Япа злосна рылася ў шуфлядзе і штосьці шукала. Дастала сваё завяшчанне, села за стол і падперла галаву рукой.
    Уладзік, прынясі ручку.
    Я зайпюў у хату, дастаў з пенала ручку і падаў ёй.
    Як памру, усхліпнула яна, баба Марына хай прыходзіць на маё пахаванне. Яна сёння коз выдаіла. А дзеда не падпускайце пават на кіламетр. I Мільцю, выкрасліла сястру. Хай ведае, як слухаць сваю маму, высмаркала ў фартух носік.
    Мільця ў гэты час хрумстала белым налівам і назірала, як за акном Агій падкрадаецца да вераб’ёў.
    Мне стала яе шкада, я выйшаў на двор, раздражнёна паглядзеў на дзеда, зайшоў у прыбіральню, выкінуў трэску, сеў на ганку і стаў назіраць, што будзе далей.
    Дзед патаптаўся на падворку, напружыўся, у яго напнуліся пад вачыма мяшкі і, крэкчучы, пайшоў у прыбіральню.
    Я глядзеў, як Агій доўга абнюхваў вароты, адвярнуўся і дробна затрос хвастом, пакідаючы на варотах аўтограф, які паказваў на яго бясспрэчныя правы на ўвесь двор і прылеглыя наваколлі.
    Нарэшце пачуўся скрып нязмазаных дзвярэй прыбіральнай будкі і абураны крык дзеда:
    Дзе мая трэска?!
    Ён выйшаў з прыбіральні надзьмуты, чырвоны, падышоў да дрывятні, дастаў сцізорык і пачаў злосна выразаць трэскі з бярозавых шчэпак. Дзед мармытаў нешта пад нос і з пучком трэсак пасунуўся ў прыбіральню.
    А я з задавальненнем паглядзеў, як ён зноў заходзіць у будку, і перавёў погляд на ката, што заскочыў на падваконне, звесіў галаву і задрамаў на сонцы.
    16.	ВЫСВЯТЛЕННЕ АДРОЗНЕННЯЎ У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУХНІ.
    1978
    У суботу бацька завёз нас з маці ў Скамарохі. У клубе афіцэраў рыхтавалі канцэрт, і яе запрасілі паспяваць. Загадчык клуба папрасіў пра гэта бацьку, які рамантаваў у вайсковай частцы аўтамабілі, халадзілыіікі і гукаўзмацняльную апаратуру-
    Мы прыехалі ў гарнізон каля гадзіны дня. Спякота была неміласэрная. Ваенны гарадок быццам вымер. Усе беглі на Гуйву або на возера. Нас запрасілі ў госці Свірысцелавы. Мы прыйшлі ў іх новую кватэру, і Рыта з віскам павісла ў маці на шыі. Балкон быў адкрыты, і лёгкі скразняк гайдаў на акне цюль. Са спальні выглянула Эля і сарамліва прывіталася.
    Эля, не хавайся. Мы сядаем ужо абедаць, сказала Рыта.
    Калі Рыта была з мужам, то гаварыла замест яго, выяўляючы вялікую дасведчанасць у яго справах.
    Мы лётаем на старой машыне, але ў наступным годзе нам прыгоняць новую, наклала мне ў міску таўчонкі Рыта. Ты ж ведаеш, Аліна, наіпых мужчынаў. Калі б не я, мой Свірысцелаў ніколі б не дамогся гэтай кватэры. Элю, сядай ля бацькі.
    Седзячы тварам да акна, Эля глядзела на мяне, і рабацінкі ярка зіхацелі на яе кірпатым носіку
    Пасля абеду Рыта папрасіла:
    Эля, пакажы Уладзіку фатаграфіі, як мы ездзілі ў Талін.
    Мы селі на мяккай канапе, і я разглядаў велізарны альбом, з-пад якога выглядвалі вострыя каленкі Элі. Ад яе пахла карамелькамі, і яна сур’ёзна каментавала сямейныя фатаграфіі на фоне царквы Святога Олафа, у завулку Катарыны, ля Фінскага заліва і вежы «Тоўстая Маргарыта». Мама пра
    нешта шапталася з Рытай, а Свірысцелаў ўгаворваў бацьку, каб ён паглядзеў яго аўтамабіль.
    Яж неаўтамеханік, апраўдваўся бацька. Апітотам? Нешта з каробкай псрадач.
    Ну добра. Пагляджу, здаўся бацька.