• Газеты, часопісы і г.д.
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    А вы шмат моў ведаеце? спытаў Корсакаў, аглядаючы рознамоўныя кніжныя стэлажы, калі мама села за стол.
    У гімназіі я вывучаў старажытнагрэчаскую і латынь, адказаў стары. Нямецкі вывучыў ад немца, які выкладаў матэматыку; ад суседзяў-палякаў польскую, у суседнім сяле жылі чэхі, ад іх я вывучыў чэшскую, ад аднаго дзядзькі, які жыў у Парыжы, вывучыў французскую, а ад другога, што вярнуўся з Амерыкі, англійскую.
    Лепей скажыце Максіму, калі ўстаяце, іпто паспелі столькі перакласці, падала яму кавалак торта мама.
    Калі чалавек хоча пражыць здаровым да глыбокай старасці, ён павінен прачынацца разам з птушкамі, адказаў Хамічэўскі. Я ўстаю а пятай раніцы, калі Гасгюдзь яшчэ спіць.
    А вы вернік? уважліва паглядзеў на яго Корсакаў.
    Я быў святаром Украінскай аўтакефальнай царквы. Служыў у царкве Пятра і Паўла ў Кіеве, на Падоле.
    Добрая царква?
    Была добрая, але ў трыццатыя гады яе ўзарвалі. Хто?
    Бальшавікі, стары даліў віна, выпіў.
    Хамічэўскі змоўк, і я адчуў, што ён хоча нешта расказаць, каб вызваліцца ад ношы, якую трымаў у памяці шмат гадоў.
    Гэтую гісторыю я распавядаю ўпершыню ў жыцці. He люблю яе расказваць, таму што цяжка ўспамінаць усё, што з ёй звязана. Але ніколі пасля смерці сына і жонкі не было так лёгка, як сёння, таму распавяду пра калымскі раман. Бо каму ж, як не вам, яго распавядаць? Дык вось, прыгубіў келіх і глянуў кудысь на кніжную паліцу, быццам там, у адной з кніг, было ўсё гэта апісана і схавана пад вокладкамі, гэта здарылася ў трыццатыя гады ў адным з калымскіх лагераў. Падчас паездкі ў Кіеў начальнік лагера Ларыён Пугаўкін пазнаёміўся з жанчынай на імя Ганна Тамей. Яна была з Ворзеля, а ў Кіеў прыехала да сваёй сяброўкі на дзень нараджэння, які святкавалі ў рэстаране. У той вечар Пугаўкін павінен быў ад’язджаць. Яго чакалі доўгая дарога, Калыма, зняволеныя, ахоўнікі і беспрасветнае лагернае жыццё. Кожныя пяць хвілінаў ён глядзеў на кішэнны гадзіннік і адчуваў, як хочацца напіцца, заснуць і прачнуцца ў іншым жыцці, але да цягніка заставалася дзве гадзіны, і ён не п’янеў. Ларыён Пугаўкін апантана ўліваў у сябе чарку за чаркай, але гарэлка была бяссільнаю перад яго адчаем. Ён у думках адвёў сабе дваццаць хвілінаў, пасля якіх планаваў пакінуць рэстаран і ехаць да чыгуначнага вакзала. У яго кішэні быў квіток у Маскву, а адтуль яго чакала доўгая дарога ў Сібір. Ларыён Пугаўкін глядзеў, як няспынна рухаецца стрэлка, але ў гэты час у рэстаран зайшлі тры прыгожыя жанчыны. Яны былі высокія, пародзістыя, налітыя мяккім паўднёвым сонцам, якога не бывае на Калыме, і ў іх рухах струменілася энергія нерастрачанай любові. Афіцыянт падвёў іх да століка, адна з жанчын, белазуба ўсміхаючыся, паглядзела на Ларыёна Пугаўкіна, і ён адчуў, як у яго замерзлым ад калымскагажыцця сэрцы нешта варухнулася, быццам
    пад лёдам ажыла праталіна, гатовая перарасці ў нястрымную вясновую паводку. I ад прадчування гэтай паводкі Ларыён Пугаўкін начакаў, калі зайграе аркестр, гіаправіў ваенную форму і рушыў да рёмна-русае жанчыны. Яго ўпэўненасць і стрыманая ўсмешка былі бездакорныя, і жапчына ўстала з-за стала і паплыла з ім у танцы. У яго не было часу на загадкавыя рамантычныя погляды, і Ларыён Пугаўкін загаварыў. Яго прамова была сумбурная і гарачая:
    Праз паўтары гадзіны я буду ў дарозе. I адзінае, што будзе грэць мае ўспаміны пра Кіеў, гэты танец і вашыя рукі.
    Ён прасіў яе назваць сваё імя і адрас. Жанчына ўсміхалася, жартавала, ды калі танец скопчыўся і яна ўбачыла адчай у вачах афіцэра, здалася:
    Мянс завуць Ганна Тамсй. Я з Ворзеля, і назвала свой хатні адрас.
    Ён пацалаваў ёй руку, правёў да стала, палкім позіркам уніваючыся ў яе белазубую ўсмешку, разлічыўся з афіцыянтам, выйшаў на вуліцу, дабраўся да чыгуначнага вакзала, у вагоне запісаў яе імя, прозвіпіча і адрас і ўсю дарогу да Масквы, а затым да Калымы цешыў сябе думкай, што абавязкова з ёй сустрэнецца. Гэтая вішнёвавокая маладая жаігчына была найбольшай экзотыкай у яго бедным на яркія падзеі жыцці.
    Але што ён ёй напіша? Калі алкаголь выходзіў з галавы і ён браўся пісаць ліст Ганнс Тамей, адчуваў, што словы ўцякаюць ад яго, як зняволеныя з лагера. Ён рваў паперу, мяў і кідаў пад ногі. I чым болын прымушаў сябе быць хаця б такім пераканаўчым, як у рэстаранс, у словах праступала галеча яго жыцця і жалю вартае лагернае існаванне. Пад грук вагонных колаў адчуваў, як у яго грудзях расквітас вялікая яскравая кветка, ад млоснага паху якой ён страціў галаву і зразумеў, што закахаўся. Лле за ўсю доўгую дарогу да Калымы ён не змог нарадзіць ні аднаго жывога радка, з якога б дыхалі любоў і высакароднасць. Калі ён нарэшце дабраўся да канцлагера, змрочна выслухаў даклад свайго намесніка, колькі зняволеных памсрла ў яго адсутнасць, колькі застрэліла ахова, а колькі падрэзалі лагерныя сукі, выпіў гранёную шклянку гарэлкі, зваліўся ў ложак, зачапіўшыся за табурэтку, і, нераспрануты,заснуў.
    Раніцай яму зноў далажылі аб памсрлых і хворых, якія трапілі ў інфекцыйны лазарэт. Лбыякава праслухоўваючы справаздачу лейтэнанта, Ларыён Пугаўкін звярнуў увагу, што адзін з тых, хто апынуўся ў інфекцыйным лазарэце, пісаў такія нрыгожыя лісты, што нават зачарсцвелыя ад доўгага знаходжашія на Калыме плакалі. Лейтэнант чытаў спіс хворых далей, але Пугаўкін яго перапыніў:
    Як завуць таго, што ўмее добра пісаць?
    Пятрусь Хаджый.
    Што за свінскае імя?!
    Яго так усё завуць, адказаў лейтэнант.
    I на яго кранутым воспай твары запалымянеў свсжы вугор. Што з ім?
    Туберкулёз.
    Ларыён Пугаўкін не ведаў, для чаго яму гэты туберкулёзны дахадзяга, але нейкае смутнае падазрэнне падказвала, што менавіта ён дапаможа расплесці безнадзейны сардэчны вузел, які завязала ў кіеўскім рэстаране Гашіа Тамсй. Адаслаўшы лейтэнанта, Ларыён Пугаўкін адчуў, як у яго цяжкай пасля пахмелля галавс цяжка нараджаецца любоўны план. Ен прымусіць Петруся Хаджыя пісаць лісты Ганне Тамей, і гэтыя лісты выманяць яе з далёкага Ворзеля, парослага вішнямі колеру яе вачэй. Ен паправіў партупею, надзеў шапку, кажух і выйшаў са свайго кабіііета.
    У інфекцыйным лазарэце ён знайшоў лскара, худога, з вялікімі залысінамі і глыбока пасаджанымі вачыма, і спытаў:
    Мяве цікавіць вязень Хаджый. Якія ў яго шанцы?
    Лекар паправіў акуляры і паглядзеў на пазногці сваіх доўгіх вузлаватых пальцаў, быццам там тоненькім пяром былі спісаны старажытныя рэцэпты ад сухотаў.
    У нашых умовах ён асуджаны. Яму патрэбныя яйкі, рыбін тлушч, аўсяпая каша, цыбуля, часнык, лісце мірта, адвар аўса, парашок са шкарлупіны белых курыных яек і маргарытак, малако, мёд.
    Лекар паглядзеў на Ларыёна Пугаўкіна, быццам той патрабаваў ад яго ўваскрашэння Лазара.
    Рабіце, што хочаце, але мне трэба, каб ён выжыў, загадаў начальнік лагера.
    Праз некалькі дзён Ларыён Пугаўкін прымаў у сваім кабінеце туберкулёзнага вязня Петруся Хаджыя, што сядзеў у процілеглым канцы кабінета ў марлевай павязцы і слухаў Пугаўкіна. Ён распавёў вязню, пры якіх абставінах пазнаёміўся з Ганнай Тамей. А хворы выпытваў у яго дэталі, і начальніка лагера гэта пачало раздражняць:
    Тваё жыццё ў маіх руках, шаматлівым голасам, быццам мяў паперу, сказаў Пугаўкін. Пішы, што хочаш, але яна павінна кінуць свой Ворзель і прыехаць да мяне на Калыму. Хай твае лісты ператворацца ў спеў прагнучага салаўя, што кроіць сэрца самцы, якая забылася пра ўсе сумневы і страхі і ляціць на яго спеў. Усе лісты я буду перачытваць і адпраўляць лагсрнай поштай. Ідзі.
    Хаджый быў паэтам і чалавекам не з гэтага свету. Ен нарадзіўся на кубанскім хутары Жураўскім, а адукацыю атрымаў у Кіславодску. Імя Пятрусь яму дала бабуля Уліта, якая не валодала расейскай мовай, а размаўляла па-станічнаму. Яго асудзілі па пяцьдзясят восьмым артыкуле за тое, іпто на паэтычнай вечарыне ў Кіславодску прачытаў вершы Рыльке. Гэта было вытлумачана як пакланенне перад буржуазнай культурай, і Хаджыю далі дзесяць гадоў лагераў.
    У сваім лісце Хаджый перадаў сустрэчу Ларыёна Пугаўкіна з Ганнай Тамей, і ў ім было столькі любоўнай тугі, што сэрца Тамсй не вытрымала, і паміж імі пачалася перапіска.
    «Я б ніколі не надумала, што Вы здольныя на такія далікатныя лісты, напісала ў адказ жанчына. Вы мне падаліся бравым і ўпэўненым у сабе афіцэрам, і толькі гарачы погляд, які кінулі на развітанне, і той адчайны танец прымусілі мяне паверыць лістам, а не ўражанню ад нашага рэстараннага знаёмства».
    «Я трызню бяздопным позіркам вішнёвых вачэй, пахам Вашых валасоў і рук, у якіх было столькі нерастрачанай любові, трымцення і чысціні, пісаў Пятрусь Хаджый. I калі мне наканавана загінуць у гэтых бязмежных спягах Калымы, я хачу, каб мая душа назаўжды засталася з Вамі».
    Лісты станавіліся ўсё шчырэйшымі, і пасля яго апошняга адчайнага ліста Ганна Тамей адважылася паехаць. У гэтым
    любоўным вар’яцтве не было і крошкі рэальнасці. Гэта была туга па каханню, па ідэалу, выклік асцярожнаму і рацыянальнаму розуму, які падказваў, што ў гэтай паездцы ёсць нейкая прыхаваная небяспека, але яе клікалі ў дарогу лісты, поўныя прагі і любоўнай роспачы. Яна кінула Ворзель, бацькоў, сваю працу, усе свае няўдалыя адносіны з мужчынамі, усе свае бесперспектыўныя ілюзіі і паехала на край свету.
    Калі Ганна Тамей з вялікім чамаданам прыехала ў лагер, яе сустрэў Ларыён Пугаўкін, адвёз у свой дом, і яна адразу адчула, што перад ёй зусім іншы чалавек, а не той, якога яна пакахала ў лістах. Таго чалавека, з якім яна перапісвалася, яна пазнала б сярод мільёнаў іншых мужчынаў, і ён яе пазнаў бы таксама сярод мільёнаў жанчын. I ён яе пазнаў. Калі жанчына выйшла ў двор з началыіікам лагера, да яе падышоў Пятрусь Хаджый, і яна адразу адчула, што гэта ён. Яны стаялі ў двары канцлагера і не адводзілі адно ад аднаго з вачэй.
    ...і калі мне наканавана загінуць у гатых бязмежных снягах Калымы... прашаптала Ганна Тамей.
    ...я хачу, каб мая дупіа назаўсёды засталася з Вамі, адказаў Пятрусь Хаджый.
    Яна адразу пра ўсё здагадалася. Перад ёй стаялі тысячы кіламетраў заснежанай Сібіры, сопак, тайгі і калючага дроту. Яна прыгадала дзіўную пякотку сумневу, які ўзнік пасля першага ліста, калі адчула, што ў лісце былі напісаныя словы іншага чалавека, а не таго, што гаварыў з ёй у рэстаране.
    -	Хадзем, Ганна, падставіў ёй локаць Ларыён Пугаўкін.