• Часопісы
  • Клетка для івалгі

    Клетка для івалгі


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 360с.
    Мінск 2015
    88.26 МБ
    Мы з Гэнём прабраліся ў натоўп і пачалі назіраць, што будзе далей. Да першай заставалася дваццаць хвілінаў. Барабанны грукат нарастаў. Да помніка падышла ганаровая варта, карабіны застылі каля гранітнага пастамента, і толькі халодныя штыкі зіхацелі на сонцы. Партыйныя функцыянеры нервова пазіралі на гадзіннікі. Віўдэнка пстрыкаў фотаапаратам і пакрыкваў на важатых. Ветэраны выпіналі грудзі і бразгалі медалямі. I тут раптам з-пад блакітных елак вылез прыблудны чорны кот з адкушаным у каціных баях вухам і гультаяватай хадой рушыў перад ганаровай вартай. У натоўпе хтосьці хіхікнуў і гучна паклікаў:
    -	Кіс, кіс, кіс!
    Недалёка ад нас пачырванеў ад адчаю бычкаваты маладзён у белай тэнісцы і чырвоным галыптуку і заіпыпеў на хліпкага інструктара райкама камсамола:
    Жабчук, прагані ката!
    Інструктар прабраўся да ганаровай варты, замахаў рукамі і закрычаў:
    -	Апсік!
    Кот зайшоў за ганаровую варту і сеў у кветніку. Піянеры круцілі галовамі і паказвалі пальцамі на ката, а важатая пакрыквала на піянераў. Жабчук разгублена паглядзеў на кве-
    тнік, падумаў, піто нядобра ганяцца перад пачаткам мітынгу за прыблудным катом, і руіпыў да маладзёна ў белай тэнісцы.
    Жабчук, звольню, гада, калі сарвецца мітынг, прысвечаны сыну Паўліка Марозава, лаяўся той.
    Ды які ў Паўліка Марозава можа быць сын? Яго ж забілі яшчэ дзіцем, пакрыўджана паморшчыўся Жабчук.
    Маладзён у тэнісцы зваліўся ў глыбокую задуменнасць, нават на лбе выпнулася жыла, а калі прыйшоў у сябе, яго грубы твар стаў заклапочаным. Я паглядзеў на гадзіннік. Было пятнаццаць па трынаццаці. Маладзік патаптаўся на месцы, няўпэўненай хадой рушыў да мікрафонаў і штосьці зашаптаў на вуха мужчыну ў шэрым касцюме. Таго нават перасмыкнула, ён прабраўся да іншага мужчыны ў касцюме, выціраў насоўкай мокры ад поту лоб, нешта яму зашаптаў і зажэстыкуляваў. А той ваўкавата азірнуўся на помнік, на ганаровую варту, піянераў, ветэранаў, жанчын з гваздзікамі, злосна павярнуўся і пайшоў да шэрага дома з блакітнымі елкамі, а за ім паныла пацягнуліся ягоныя паплечнікі. Па камандзе знікла ганаровая варта, развярнуліся і пайшлі барабаншчыкі, а за імі важатая з піянерамі, ветэраны і жанчыны, растаў натоўп разявак, і ля помніка засталіся толькі мікрафоны, кветкі, прыблудны кот і збянтэжаны Віўдэнка. Ен падышоў да мікрафонаў, яго распірала абурэнне, душыў адчай, Віўдэнка хацеў сказаць пра Гніліцу ўсё, што перапаўняла яго душу. Ён пачырванеў, набраў поўныя грудзі паветра, падпяў цяжкі фотаапарат з доўгім аб’ектывам і на ўсю плошчу адчайна прахрыпеў у мікрафон:
    Гні-і-і-і-лі-і-ц-ц-а!
    22.	СПЕВЫ Ў ДВА ГАЛАСЫ. 1978
    У суботу да нас прыехала Наталля Зух. У блузцы колеру марской хвалі, джынсах, з доўгімі густымі валасамі, схопленымі гумкай; яна выпрамс'ньвала радасць і была падобная на гуллівую маладую кабылку. Весела заскочыла ў сад, нагнулася да гладыёлусаў, панюхала і ўкусіла яблык, разулася і села на парозе. Мама ў гэты час накрывала на стол і выганяла надакучлівую асу. Убачыўшы Зух, дзед Дзяпіс аж прыцмокнуў:
    Такая дзеўка, як канхветка. Дзе се яна ўзялася?
    Калі Мільця ўбачыла ўпэўненую ў сабе Зух, проста здранцвела ад уласных комплексаў. Яна чмыхнула і зліняла да сваёй сяброўкі Нюські. А я сядзеў і слухаў, пра што гавораць жанчыны.
    А дзе твой муж? пацікавілася Зух і какетліва паглядзела на мяне.
    Рамантуе мёдакачку, адказала мама.
    Дзе?
    У сваёй майстэрні.
    Было прыкметна, што Зух цікавілі мужчыны, і яна хацела ўбачыць бацьку.
    Шмат ён выпампоўвае мёду?
    Ды якое там шмат? абурылася маці. To рой уцячэ, то Уладзіка пчолы пакусаюць, і ён так апухне, што за руку трэба вадзіць.
    Што, было нават такое? весела спытала Зух, і яе натушованыя вейкі ўпіліся ў мяне.
    Гэты выпадак, які ўсім распавядае мама, здарыўся, калі я быўзусім маленькім. Майго бацьку заўсёды паглынала праца і праблемы знаёмых, якім ён абяцаў нешта адрамантаваць або сканструяваць. Яго інжынерная думка працавала ўвесь час.
    Калі мне было тры гады, ён гіампаваў мёд, а мяне ў шортах і майцы паставіў на зэдліку ля вулля, каб я глядзеў на пчол. У гэты час яму прыйіпла ў галаву ідэя, як сканструяваць прыладу, што зможа зрываць яблыкі, не пашкодзіўшы іх. Ен кінуў мяне ля вулля, схапіў нататнік і пачаў крэсліць схему прылады для зрыву яблыкаў. Бацькі доўга не было, і я адчуў, што прыйшоў час пазнаёміцца з пчоламі. Яны былі такія цёплыя, такія прыгожыя, такія загадкавыя, што я нахіліўся і зваліўся ў вулей. Мяккія і загадкавыя казуркі адразу ператварыліся ў зубастых істот, уніліся мне ў твар, жывот, спіну, рукі і ногі. Я нарабіў крыку на ўвесь двор, і спалоханы бацька кінуў нататнік, прыбег да мяне, выцягнуў з вулля і пачаў даставаць джалы. Ен выцягнуў з мяне трыццаць сем джалаў, і мягіе потым вадзіла за руку Мільця, бо твар заплыў ад укусаў і я нічога не бачыў.
    ПІто з ім такое? дапытваліся ўсе.
    Гэта ён у вулей лазіў, казала Мільця.
    Пасля гэтага бацька сканструяваў выпраменьвальнік, дзякуючы яму пчолы не лёталі і не кусаліся, а вяла лазілі на рамках з вашчынай, і іх можна было здымаць з рамак голымі рукамі.
    А дзе працуе твой муж? пацікавілася Наталля Зух.
    На ваенным аэрадроме.
    Ты там бываеш?
    Часам, адказала мама.
    Сябруеіп з жонкамі афіцэраў?
    Вядома, яны любяць плёткі і размовы пра кар’еру мужчынаў. Іх жыццё праходзіць каля аэрадромаў, і самалёты становяцца часткай іх жыцця. Яны ведаюць усе мадэлі самалётаў, як яны лётаюць і калі іх мужчынам прычэпяць на пагоны наступную зорачку. Жанчына лётчыка кажа так: «Мы капітаны, але неўзабавс станем маёрамі».
    Як шэра і нецікава, панравіла грудзі Зух. Калі я выйшла з аўтобуса і спытала, дзе жывуць Іванюкі, мяне спыталі, якія менавіта. У вас шмат Іванюкоў?
    У Тураўцы ўсе Іванкжі, Кушніры, Любчанкі, Краўчукі, Скараходы. Тут усе людзі з адным прозвішчам далёкія сваякі адзін аднаму, сказала мама, выстаўляючы бутлік вішнёўкі і келіхі.
    На стале ўжо стаялі смажапыя ўюны, блінцы, струдаль з яблыкамі, тварожная бабка з разынкамі, жоўтыя слівы, мёд у сотах, графін з узварам.
    Мама паліла ў келіхі вішнёўкі.
    Вып’ем за тое, што ты да мяне прысхала.
    Дзынкнула шкло.
    А хто ўюноў налавіў?
    Уладзік.
    Такія смачныя. А дзе яны ў вас жывуць?
    У рацэ, у балотах. Тут іх поўна.
    У Наталлі Зух былі тоўстыя пальцы і вусны; узбуджаная вішнёўкай, яна гучна размаўляла і выціралася ручніком.
    А мама страсянула грывай чорных валасоў і высокім голасам заспявала:
    Ой, прадала дзяўчына курку I купіла казаку люльку, Люльку за курку яна купіла, Бо казака верна любіла.
    Гэта была доўгая песня, як дзяўчына для свайго любімага прадала грэбень, а купіла для люлькі крэмень, а потым прадала спадніцу і купіла яму губку, а калі прадала сала, то купіла для яго красала, і, нарэшце, прадала яна душу і купіла табаку пачак. Дзяўчына хлопцу служыла, таму што яго вельмі любіла. Яна спявала, а Зух падпявала, бо не вельмі добра ведала словы. I гэтыя два добра пастаўленыя моцныя галасы, не падобныя на галасы сельскіх жанчын, гучалі над нашым падворкам, калі на спевы зайшла баба Марына. Яна даслухаў песню і спытала:
    А дзе Мільця дзелас?
    Пайшла да Нюські, адказаў я.
    Баба крунулася і выйшла.
    А што ж твой муж не ідзе? паправіла валасы Зух.
    Я ж казала, што ён у майстэрні, падліла ёй вішнёўкі мама.
    А што ён умее рабіць?
    Усё, адказала мама. Хочаш убачыць яго кававарку? Пакажы.
    Япа завяла Наталлю на кухню, заліла ў кававарку ваду, засыпала кавы, завяла гадзіннік, кававарка засіпела і выключылася.
    Уладзік, пакліч бацьку, незадаволена сказала мама. Гэтая штука зноў зламалася.
    Бацька сядзеў у майстэрні і корпаўся ў элсктраматоры мёдагонкі. Уся майстэрня была застаўлена інструментамі і запчасткамі.
    Там да маці прыехала сяброўка з Жытоміра. Маці хацела ёй паказаць кававарку, а яна зламалася.
    Адсутным позіркам бацька глядзеў паўз мяне, быццам яго цела сядзсла тут, а душа недзе лунала ў іншым свеце і не хацела адтуль вяртацца. Імгненне ён не мог зразумець, што я ад яго хачу, але адклаў матор і сабраўся з думкамі.
    Зараз іду.
    Калі я вярнуўся ў хату, маці якраз шукала нейкую кружэлку, а Зух стаяла ў гасцёўні і зацікаўлена разглядала кніжную паліцу.
    А гэта што? узяла ў рукі пачак папяроснай паперы.
    Гэта вершы, забраў я паперы, але яна паспела заўважыць ліст Караванскага* да Гамулкі**.
    Хто іх чытае?
    Я.
    Ці не рана табе такое чытаць? хітравата глянула на мяне, папраўляючы блузку.
    Я захапляюся паэзіяй з шасці гадоў, прызнаўся я.
    Якія мы сціплыя! ушчыкнула мяне яна.
    Але ў гэты час са спальні выйшла мама.
    Вось, вазьмі, працягнула тры вінілавыя дыскі. Гэта «Трубадур» Вердзі ў суправаджэнні Берлінскага філарманічнага аркестра.
    Ты дорыпі мне?.. разгубілася Наталля Зух. А ты хіба не слухаеш?
    Навошта? У мяые гэтая опера ўжо тут, пастукала пальцам па лбе мама.
    Але ў гэты час у хату зайшоў бацька.
    Што тут у вас?
    Пазнаёмся, гэта мая сяброўка Наталля Зух.
    Рыгор, працягнуў руку бацька.
    Аліна сказала, што вы можаце ўсё, падміргнула яму Зух.
    Але мама не звярнула ўвагу на яе какецтва і злосна сказала: Твая кававарка зноў зламалася.
    Бацька моўчкі ўзяў кававарку і панёс у сваю майстэрню.
    Які ён у цябе сур’ёзны, прашаптала Наталля Зух, калі бацька выйшаў з хаты.
    * Святаслаў Караванскі (1920) украінскі мовазнаўца і дысідэнт, што адбыў 31 год у савецкіх канцлагерах. Эміграваў у ЗША.
    ** Уладзіслаў Гамулка (19051982) польскі партыйны і дзяржаўны дзеяч, ідэолаг «польскага шляху да сацыялізму», якога ў Полыпчы называлі маленькім Сталіным.
    Яны яшчэ нс выггілі і паўпляшкі вішнёўкі, як з кававаркай вярнуўся бацька.
    Рыгор, вы ўжо адрамантавалі?! захоплена ўсклікнула Зух. У вас гэта так хутка атрымліваецца. Я б на месцы Аліны ўвесь час яе ламала.
    Яна якраз гэтым і займаецца, адказаў бацька, і ў яго голасе з’явіліся насмешлівыя ноткі.
    Сядайце з намі, выпіце, працягвала Зух. Аліпа, налі яму гэтай вішнёўкі.
    А я яму што, не даю? наліла чарку мама.
    Ёсць такая добрая прыкмета колькі б жанчына ні ггіла, у канцы свайго балю яна абавязкова павінна пачокацца кубкам з мужчынам, сказала грудным голасам Зух і чокпулася з бацькам. Раскажыце нам, Рыгор, якую-небудзь дасціпную вайсковую гісторыю. Кажуць, піто ваенныя такія грубыя.
    Вы сабе гэтага нават не ўяўляеце, адпіў вііпнёўкі бацька. Нядаўна ў нас была праверка баявой гатоўнасці са штаба супрацыіаветранай абароны. Увесь полк стаіць каля самалётаў. Генерал падыходзіць да маладых пілотаў, задае пытаіше, і кожпы прадстаўляецца і адказвае, піто піякіх скаргаў і пытанняў у яго няма. I тут гснсрал спыняецца насупраць лейтэнанта Хамяка, худога, як чорт, яго вочы становяцца круглымі, а твар ад абурэння выцягваецца. Генерал разглядае лётчыка з адкрытай гідлівасцю.