Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Хто такі?! крычыць генерал. Чаму такі худы?!
Лейтэнант Хамяк! стукнуў абцасамі ён.
А чаму ў цябе морда, як у пацука?!
Лейтэнант Хамяк чырванее і стаіць псрад генералам навыцяжку.
Камандзіра палка сюды!
Прыбег перапалоханы палкоўнік.
Лейтэнанта адкарміць! Па дзве порцыі ў абед, каб морда была не як у гэтага... што лазіць па сметніках?.. запстрыкаў пальцамі генерал. Соп, тужыўся і не ўзгадаў.
Ката? спалохана спытаў гіалкоўнік.
Ды якога ў чорта ката?! ледзь не лопнуў ад злосці генерал. Праз месяц лейтэнанта да мяне! Рыбін тлупіч,
булачкі, смятану! Бо не ведаю, што вам зраблю! Развялі ў палку дахадзяг!
Развярнуўся і злосна адправіўся да свайго самалёта.
Пасля гэтага лейтэнанта Хамяка штомесяц выклікалі да палкоўніка, узважвалі і правяралі знешні выгляд. Але адкарміць яго так і не ўдалося, і палкоўнік перавёў яго ў іншую вайсковую частку.
Гэта самая вайсковая гісторыя, якую я вам магу расказаць, наліў сабе і жанчынам вішнёўкі бацька. Давайце вып’см за тое, каб нікога з нас па чыімсьці капрызе не адпраўлялі невядома куды, калі нам гэтага не хочацца.
За гэта варта выпіць, пачокалася Наталля Зух і спахапілася. А калі адсюль ідзе ў Жытомір бліжэйшы аўтобус?
Праз сорак пяць хвілінаў, адказаў бацька.
Тады пара збірацца, устала з-за стала яна. Дзякуй за прыемнае знаёмства і цёплую гасціннасць.
Мама паклала ў поліэтыленавы пакет баравіц, груш, сліў, і мы правялі Зух да прыпынка. А калі вярнуліся дадому, баба Марына, між іншым, заўважыла пра Наталлю Зух:
Ві не вельмі ёй усё расказвайце, бо се шчэ тая шалахвостка. Як будзе тре, то праглыне, як бусел жабу, і ёй не ікнецца.
Вось яшчэ вас не спыталі, з кім гаварыць і каго запрашаць, агрызнулася мама.
Баба Марына павярнулася і сярдзіта пайшла з ганка.
23. ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ Ў МАЛАДУЮ ВЕДЗЬМУ. 1978
Жытні базар патанаў у вяргінях, гладыёлусах, яблыках, грушах, слівах, памідорах, і ў паветры дрыжаў духмяны водар позняга лета. Дужыя і загарэлыя сялянкі з кошыкамі сліў гучнымі галасамі падзывалі бледных тонкакасцявых мяшчапак, якія самнамбуламі блукалі паміж гандлёвымі радамі. Паўсоіша гулі аўтамабілі і падзынквалі трамваі, калі мы перайшлі трамвайныя рэйкі і падышлі да абвітага вінаградам цаглянага будынка.
Гэй, Мікалай Васільевіч! пастукала ў акно мама. Вы яшчэ спіцё?
За дзвярыма пачулася старэчае шорганне, і металёва запстрыкалі замкі.
Ды які можа быць сон, калі ў вас конкурс? адгукнуўся ён.
Мама трымала ў руках чахол са сваёй канцэртнай сукенкай, пашытай у краўчыхі Адэліны Цыбульскай.
А я думала, што вы забыліся, весела сказала яна.
Заходзьце, запрасіў нас у хату.
У хаце панавала бязладдзе, і мама адразу пачала прыбіраць.
Аліна, вам лепіп засяродзіцца, а не збіраць раскіданыя па пакоі тапкі, прабурчаў стары.
Я вам спякла струдлі з яблыкамі, не зрэагавала на яго бурчанне маці.
Калі пачатак? сеў на канапу Хамічэўскі і закінуў нагу на нагу.
Яго стары бэзавы халат нагадваў мантыю біскупа, дзе-нідзе пабітую моллю.
3 дзевяці да дзесяці рэгістрацыя, а з адзінаццаці конкурс, загрукала чайнікам і задзвякала на кухні посудам мама. Сядайце, будзем йіць гарбату са струдлямі.
Мы селі за стол.
Смачна, надкусіў струдаль стары. А які сёння дзень?..
Чацвср, сказаў я.
А я думаў, што ўжо субота, разгублена сказаў стары і паглядзеў на спынены гадзіннік.
Мне здавалася, што ён даўно жыве ў іншым часе, не ў тым, у якім жывём я, маці, Мільця, бацька і большасць знаёмых. Зрэшты, пра бацьку я не быў упэўнены. Ён жыў калі не ў іншым часе, то, па меніпай меры, у іншым свеце, у які пікога не пускаў. Яго свет складаўся з рухавікоў, кольцаў і электрычных правадоў. Калі ёсць недзе механічны Бог, бацька маліўся толькі яму, а людзей успрымаў, як дадатак да механічнага свету. Аднойчы ён мне так і сказаў:
Гэты свет сканструяваў вельмі добры канструктар, але ў людзей не хапае клёку яго разумна выкарыстаць.
Бацька быў адзіны ў сям’і, хто паблажліва ставіўся да мамінай фанабэрыі. Калі дзед, баба і Мільця лічылі яе дзіўнаватай, то бацька заўсёды адмаўляў:
Няма ў ёй нічога такога, пра што вы кажаце. Проста ў яе так сканструяваная галава, шамацеў часопісам і паглыбляўся ў нейкі тэхнічны артыкул, нягледзячы на довады Мільці або бабы Марыны.
У стройных шэрагах бацькавай логікі круціліся шківы і рытмічна стукалі цыліндры, рухалі трансмісіі яго тэхнічных ідэй, але там не заставалася месца для мамчыных фантазій і яе голасу.
Бацька адмовіўся ехаць на конкурс:
У чацвер у мяне палёты, а за пятніцу і суботу хачу падрамантаваць матацыкл, бо заглухне ў дарозе, як буду ехаць на службу.
Можаш не апраўдвацца, раззлавалася мама. Ты ні разу не быў на маіх канцэртах.
Як гэта не быў?.. А ў клубе на Новы год?
Калі гэта было? закрычала яна. Дзесяць гадоў таму!
Яны пасварыліся і перад конкурсам не размаўлялі.
А вы запрасілі сваіх сяброў на сённяшні выступ? пацікавіўся стары.
Навошта? спытала яна. Сёння толькі першы тур, і большасць удзельнікаў адсеецца. Калі я прайду два туры, то на суботу запрашу ўсіх на канцэрт лаўрэатаў.
Я не сумняваюся ў вапіай перамозе, паставіў нусты кубак на стол стары.
Дзякуй, усміхнулася яна. Нам пара.
Ён вывеў нас на шумную вуліцу і па-старэчы абняў маці.
Я буду маліцца за вас.
У філармоніі ўжо было шмат людзей. Хадзілі бацькі са сваімі птушанятамі, дзецьмі майго ўзросту і крыху старэйшымі. Кожны з іх выступаў у сваёй узроставай групе. Маці апынулася ў пятай, старэйшай групе, у якой спаборнічалі спевакі ад дваццаці пяці да трыццаці пяці гадоў. Калі яна праходзіла рэгістрацыю, на яе выпадкова натыкнулася Наталля Зух.
Наташа! узрадавалася мама. А ты што тут робіш?
Ты будзеш спяваць на конкурсе?.. разгубілася Зух.
Як бачыш, паказала паперы мама. А ты?
На твары Зух з’явілася здзіўленне, што перарасло ў абурэнне і страх, але гэта працягвалася кароткае імгненне, яна акрыяла і нс'рвова ўсміхнулася.
Я таксама, з выклікам адказала жанчыпа. Прабач, мушу ісці.
Сустрэнемся ў першым туры, крыкнула наўздагон маці.
Зух калыхнула зграбнымі сцёгнамі, і яе русая грыва, перахопленая стужкай, знікла ў людскім тлуме.
Маме далі праграму конкурсу і накіраванне на засяленне ў гасцініцу. Яе ўзроставая група спаборнічала ў музычным вучылішчы побач з філармоніяй, і мы адразу пайшлі туды.
Неабходна загадзя паклапаціцца, каб аркестр або піяністка маглі падыграць мае песні, сказала мама.
Гэта ў табе гаворыць безнадзейная правінцыялка, насмешліва сказаў я.
Уладзік, ускалмаціла мае валасы, я ішла да гэтага дня не ўсё лета, а ўсё жыццё, таму нелыа страціць свой шанец толькі таму, што ты захацеў марожанага.
Я не супраць бутэлькі халоднага лімападу.
Калі прайду ў другі тур, будзе табе марожанае і ліманад.
А калі не пройдзеш?
He смей так нават думаць, гнеўна тупанула ножкай і паскорыла крок.
Я за ёй ледзь паспяваў.
Усякае можа быць, разважліва сказаў я. Прападзе голас альбо не спадабаешся журы.
Закрый рот, бяскрыўдна ўсміхнулася яна.
Пасля лёсавання маме дастаўся выступ пад дзевятнаццатым нумарам. У зале ўжо было шмат спевакоў і журналістаў. Я ўбачыў абвешанага фотаагіаратамі Леаніда Віўдэнку, а ў журы Гэнё Бакальца, які браў каментар у барадатага мужчыны. Над сцэнай вісела эмблема з надпісам: «Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў імя Барыса Ляташынскага». Я сеў у зале, дзе нервова мітусіліся спевакі і іх блізкія, а мама
падышла да аркестра і пра нешта доўга спрачалася з дырыжорам, эмацыйна паказваючы на сцэну. Людзей у зале рабілася ўсё болыл, у хуткім часе ўсе месцы былі занятыя. Журы села за стол, на якім стаялі бутэлькі мінеральнай вады і іпыльды з імёнамі суддзяў. Шум нарастаў, і тады на сцэну выйшлі высокі малады чалавек і дзяўчына з распушчанымі светлымі валасамі.
Пачынаем першы тур Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў імя Барыса Ляташынскага у пятай узроставай катэгорыі для ўдзельнікаў ва ўзросце ад дваццаці пяці да трыццаці пяці гадоў, сказаў малады чалавек, і яго сакавіты барытон патануў у нервовых апладысментах.
На сцэну запрашаецца першая ўдзельніца, спявачка з Каламыі Дзвеніслава Бундза. У яе выкананні паслухайце раманс Анатоля Кос-Анатольскага «Ой, пайду я межы горы».
Зайграў аркестр, і на сцэну ў белым капелюшы і доўгай белапеннай сукенцы выплыла дама з вялікім бюстам. Яе голас выбухнуў і пачаў разлівацца, затапляючы аркестр, гледачоў, журы, журналістаў. Гэта быў яркі момант і эфектная спявачка з высокім насычаным голасам. Яна спявала эмацыйна, лёгка, без надрыву, і я адчуў, што жорсткая канкурэнцыя пачалася ўжо з першага нумара. Я азірнуўся і праз некалькі шэрагаў убачыў Адэліну Цыбульскую, што сядзела з нейкай сур’ёзнай худой жанчынай і ўважліва слухала Бундзу. Аднак арыя з оперы Дворжака «Русалка» на мяне ўражання не зрабіла. Змрочная, цягучая мелодыя і дрымотны голас Бундзы так расслабілі, што ад недасыпу і ранішняй мітусні я задрамаў і страпянуўся ад анладысментаў, сярод якіх асабліва вар’яцеў барадаты мужчына з журы, у якога браў каментар Гэнё Бакалец. Яго апладысменты дысаніравалі са стрыманай рэакцыяй залы, і нават пані Цыбульская звярнула на яго ўвагу і нешта з’едлівае сказала на вушка худой жанчыне, а тая кіўнула галавой і насмешліва паглядзела на барадатага мужчыну.
Спевакі мянялі спявачак, а спявачкі спевакоў. У сумесі галасоў, музыкі і твараў адны запомніліся болыл, а інпіыя адразу забыліся ў конкурсным віры. Пасля Дзвеніславы Бундзы запомнілася спявачка з Адэсы Іна Трэй. У яе быў трагічны голас, і спявала яна, быццам развітвалася са светам. Яе чор-
ная сукенка з бліскаўкамі рабіла яе падобнай на скіфскую плакалыпчыцу. Калі поспех у мастацтве залежыць не толькі ад майстэрства, але і ад асабістага абаяння і асаблівай энергіі, якую праменіць спявак, то Іна Трэй такой энергіяй, безумоўна, валодала.
А далей вядучы абвясціў:
На сцэну загірашаецца Наталля Зух, горад Жытомір. Вальс Венеры «Завуць мяне людзі» з оперы Мікалая Лысенкі «Энеіда».
На сцэну выйшла Наталля Зух у белай сукенцы з глыбокім дэкальтэ, з выклікам заціхла ля мікрафона, і, калі зайграў аркестр, яе голас загучаў і пачаў пералівацца. Гэта быў голас какеткі, трохі сціснуты, быццам у яе грудзях штосьці булькатала, але гуллівы і напоўнены любоўю. Япа спявала аб марах рымскай багіні, смакуючы сваю прыгажосць і эфектнасць. Яе голас узляцеў на недасягальны піск і растварыўся ў апладысментах. Адчувалася, што Зух прывяла з сабой групу падтрымкі, якая не шкадавала сваіх далоняў і воклічаў «Брава!». Я паглядзеў на рэакцыю Цыбульскай, якая стрымана адрэагавала на арыю Венеры.