Клетка для івалгі

Клетка для івалгі


Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Вы не супраць, калі я вас на некалькі хвілінаў пакіну?
Падышла да аркестра, павіталася са старым гітарыстам і нешта эмацыйна пачала яму казаць, а ён стрымана выслухаў і кіўнуў галавой. Тады падышла да мікрафона, павіталася і сказала:
-	Гэтую песню я прысвячаю аднаму мужчыну які сядзіць гюбач з вамі.
Яна ўся сціснулася, замерла і ператварылася ў галасістуіо нтушачку, а калі аркестр зайграў, праспявала «Шызакрылага птаха»*, але не так, як Сафія Ратару, а як оперная спявачка.
* «Шызакрылы нтах» песня Дона Бакі «L'imcnsita», украінская версія Рамана Кудліка. 3 ранняга рэпертуару Сафіі Ратару.
I ад такой манеры ўсе проста анямелі. Слухаючы яе, я адчуў крыўду, што яна здрадзіла мне, бацьку, Мільці, усім нашым гадам, пражытым разам, аддаючы сябе ініпаму, што слухаў яе затаіўшы дыханне. Яна праспявала яшчэ некалькі рамансаў і пад зачараваныя погляды ўсіх прысутных вярнулася за наш стол. Яны зноў выпілі віна, і Корсакаў захоплена сказаў:
Незвычайны вечар...
Усё добра, пагадзілася яна. Толькі падазропыя два паўторы, з якімі ў мяне звязаныя далёка не лепшыя ўспаміны. Мпе пакінуў візітоўку Мікалай Кандрацюк, і я зноў спяваю ў рэстаране «Цецераў».
Было ўжо даволі позна. Яны датвалі віно, узбуджапа паміж сабой размаўлялі, і ад гэтых размоў яе вочы сталі вялікія і бліскучыя. А мяне ад сённяшніх перажыванняў змарыў сон, і я пачаў драмаць.
Уладзік ужо дзяўбе носам, пачуў я голас Корсакава і спрасоння здрыгапуўся.
Трэба яго завесці ў гатэль, нейкім дзіўным голасам сказала мама.
Корсакаў разлічыўся за вячэру, узяў бутэльку іршаўскага віна і вінаград. Мы забралі свае кветкі і пайшлі ў гатэль.
У нумары мама памыла вінаград і шклянкі, а Корсакаў доўга мучыўся з бутэлькай, бо не было штопара. Яму ўдалося ўціснуць корак у бутэльку, ён наліў у шклянкі, і я адчуў прыемны сунічны пах. Паеўшы вінаграду, я задрамаў, і мама разаслала ложак, паклала мяне, а сама засталася размаўляць з Корсакавым.
Я дрэнна сплю ў чужых ложках, таму сярод ночы прачнуўся. У гасцінічным нумары адчувалася напружанне, як перад навальніцай. Скрозь прыплюшчаныя павскі я ўбачыў маці, што на дыбачках падкралася да майго ложка і доўга стаяла, слухаючы, як я дыхаю. Заіпамацела, спаўзаючы на падлогу, яе сукенка, рыпнуў ложак, і пачуўся глыбокі мужчынскі ўздых. За акном аддаляліся начныя крокі апоіпніх мінакоў.
Маё сэрца гучна білася. Я ляжаў, затаіўшыся, і душыў у сабе плач, каб яны не пачулі. Яны ўсю ноч піапталіся і варушыліся ў ложку.
Яна карміла яго вінаградам, ціха смяялася, а потым, прыціснуўшыся да яго, шаптала:
Божа, што будзе заўтра?
Ен сядзеў у ложку і вуснамі зрываў з гронкі вінаградзінкі.
He думай, што будзе заўтра, шэптам адказаў ёй. Мы не ўладныя над тым, што павінна адбыцца.
Гэта ноч вар’яіцгва, радасна прашаптала яна.
А што такое вар’яцтва?
С-у-ма-сшэст-ві-е! па складах адказала яму.
Толькі гэтае слова не перадае ўсяго, што адбылося паміж намі, пачуўся здупіаны шэпт. Сумасшэствіе гэта псіхічная неадэкватнасць, а вар’яцтва гэта свабода на адну ноч ад Бога, ад мінулага, ад маралі.
Так, гэта зусім іншае, пагадзілася яна.
На досвітку я ціха вылез са свайго ложка, сабраў вопратку, прыціснуў да грудзей і, каб не зашамацець, пракраўся да дзвярэй. Яны спалі, моцна абняўшыся, голыя і пічаслівыя.
Я ціха апрануўся, зашнураваў туфлі, па-зладзейску павярнуў у дзвярах ключ, каб не пстрыкнуць замком і не рыпнуць дзвярыма. Чарговая адміністратарка правяла мяне сонным поглядам.
У крамах яшчэ спалі тоўстыя фаліянты марксісцкай літаратуры з пляшывымі і барадатымі профілямі, а ў закрытых гастраномах яшчэ не было чэргаў па шклянку таннага разліўнога партвейна. Горад спаў, калі я, намацаўшы ў кішэні два рублі, пабрыў да аўтастанцыі на Жытнёвым рынку, каб сесці на любы аўтобус у кірунку Тураўца.
26. КАНФУЗ АКСЕНА ВАХАБЫ. 1978
У аўторак маці сабралася да Яўгена Канцэвіча. Пасля ночы ў гатэлі я ўнікаў з ёй размоў, збягаючы на сажалку, дзе ўвесь дзень купаўся і ляжаў у пяску, назіраючы, як нізка над вадой лётаюць стракозы і цяжка скідаюцца залацістыя карпы.
Пасля таго, як я прыехаў на досвітку з Жытоміра сам, баба Марына доўга бурчала на маці, што яна запусціла свае абавязкі, ездзіць невядома куды і не глядзіць за дзецьмі.
Маё сэрца было разбітае. Я не мог дараваць маме, што яна здрадзіла бацьку з маім лепшым дарослым прыяцелем. Падстаўляючы спіну мяккаму жнівеньскаму сонцу, я думаў, калі ж паміж імі ўсё пачалося. Усё лета яна была на маіх вачах. Я не знаходзіў сабе месца, мяне раздзіраў адчай, і я не мог падзяліцца сваімі трывогамі ні з кім. ІІІто будзе пасля гэтага са мной, бацькам, Мільцяй? Я не ведаў, наколькі ў іх гэта сур’ёзна. Калі гэта імгненны парыў, слабасць ці капрыз, гэта пройдзе, думаў я. А калі не? А калі яна ўсё кінс і падасца да Корсакава? 3 кім тады буду я? Дзіцячы эгаізм, што ўчапіўся ў мяне, не данускаў дзяліць маці з іншым мужчынам. Я хацеў, каб яна належала толькі мне. Нават не Мільці, таму што Мільця таго патрабуе меней, чым я. Яна толькі і марыць, каб пасля школы выйсці замуж, знайсці сабе такога, як сама, мужа і нарадзіць яму дзяцей. Навошта ёй маці? Каб слухаць з раніцы да почы, як спявае арыі, учыняе хатнія сцэны або перапісвае завяшчанне? Ды і не Мільці з яе флегмай і заземленым дзявочым розумам ужывацца з такой маці, зразумець якую мог толькі я.
У абед мама пачала збірацца ў горад і, халерычна бегаючы з накоя ў ііакой, нагадала:
Уладзік, збірайся. Аўтобус чакаць не будзе.
Я апрануўся і даў маці забраць сябе ў горад. Усю дарогу мы ехалі моўчкі, і толькі за Станышыўкаю* яна расшпіліла ў маёй тэнісцы верхні гузік, абняла і замуркала, напяваючы нейкую песеньку.
Хамічэўскага мы заспелі ў добрым настроі.
Як вам, Лліна, лаўровы вянок? павітаўся ён. Ці не цісне?
Ды кіньце, Мікалай Васільевіч, гулліва адказала яму. А дзе вапі мудрагелісты Адысей?
Гэта хто?..
-	Ваів муж.
А што яму рабіць? весела адказала япа. Сочыць, каб не адпалі колы ў самалёце.
* Станышыўка сяло, прыгарад Жытоміра.
Галоўнае, каб не адпалі крылы, разважліва сказаў стары.
-	Дык да каго мы сёння ідзём?
Да Канцэвіча на дзень нараджэння Шаўчука. А якая ўжо гадзіна? паглядзеў на спынены гадзіннік.
-	Дваццаць на трэцюю, адказаў я.
Час ісці, сказаў ён. Уладзік, падай кульбу.
Я падаў яго палку, і мы выйшлі з хаты.
У двары Яўгена Канцэвіча было людна, буркаталі галубы, чуліся размовы і смех. Мы павіталіся з усімі.
-	Зараз я пазнаёмлю вас з Валерыем Шаўчуком*, падвёў нас Мікалай Хамічэўскі да мужчыны з круглым тварам у акулярах, які сядзсў на крэсле ля басейна і нудзіўся. Знаёмцеся, Валерый, гэта спявачка Аліна Іванюк.
3-пад тоўстых акуляраў міргнулі насмешлівыя вочы:
-	А хто гэты малады чалавек?
Уладзік, яе сын, адказаў стары.
Ого, у такой маладой мамы ўжо такі сын, гэтак жа насмешліва сказаў Шаўчук і павярнуўся да Канцэвіча, які пачаў прамаўляць:
Сёння мы адзначаем дзве падзеі, сказаў Канцэвіч. У нядзелю быў дзень нараджэння Валерыя Шаўчука. Давайце павіншуем яго не з крутлай, але ўсё ж з іпаноўнай датай.
Высокім голасам маці праспявала «Многая лета», і ўсе, хто стаяў вакол нас, ёй падпявалі, а Канцэвіч папрасіў разліць з бутліка вішнёўку, усе выпілі і пацягнуліся да груш.
А другую падзею падарыла нам Аліна Іванюк. У суботу яна атрымала галоўны прыз на конкурсе імя Ляташынскага. Таму павіншуем яе апладысментамі, і ўсе заапладзіравалі і павярнулі галовы ў наш бок, а жонка Канцэвіча паднесла букет гладыёлусаў, і Канцэвіч, лежачы ў інвалідным вазку, падарыў ёй кветкі. Гладыёлус гэта мужчынская кветка. Ён нагадвае шаблю і яшчэ адну рэч, прыналежнасць кожнага мужчьшы, дзякуючы якой чалавецтва працягвае жыць па далікатнай бурбалцы, якую называюць Зямля. Хай вас, Аліна,
* Валерый Шаўчук (1939) украінскі празаік.
заўсёды акружаюць такія стройныя і высакародныя мужчыны, як гэтыя гладыёлусы.
У асяроддзі Канцэвіча я заўважыў калекцыянера трубак Івана Грушку, паэта Станіслава Кошаля, актрысу Алену Пападзюк, драматурга Алісу Бубеняк, скулыітара-авангардыста, што робіць скульптуры з вінных бутэлек, а таксама студэнтаў і яшчэ шмат невядомых людзей, якіх я бачыў упершыню.
Калі мы пілі каву, зайшоў Гэнё Бакалец і павітаўся з намі.
Я ведаў, што вы тут будзеце, і адабраў газеты, у якіх было пра вас напісана, дастаў з сумкі пачак газет і працягнуў маці рэспубліканскія выданні «Моладзь Украіны», «Рабочую газету», «Сельскія весці», «Культуру і жыццё» і мясцовую прэсу. А вось вашая вялікая фатаграфія ў «Валынскім кур’еры», паказаў фота на першай паласе сваёй газеты, падпісанае Леанідам Віўдэнкам. Я хачу ўзяць у вас інтэрв’ю для абласнога радыё і «Валынскага кур’ера».
Проста цяпер?! усклікнула мама.
А чаму б і не? Толькі давайце трохі адыдзем, каб не так было тпумна.
Яны адышлі за высокую грушу ў канцы саду, Гэнё высунуў тэлескапічны мікрафон і пачаўз ёй размаўляць. Мне было цікава, пра што яе пытаецца Бакалец, і я прыладзіўся пад грушай, слухаючы іх размову. Гаварылі яны з паўгадзіны. Найболып запомніўся адказ на адно пытанне Бакальца.
Чаму вы спяваеце? спытаў ён. Гэта жаданне самасцвсрдзіцца? Запяць высокае месца ў грамадстве? Самотны салавей спявае ноччу, каб прыцягнуць увагу самкі. Ці падобны матыў выхаду на сцэну маладой спявачкі з матывам начнога спеву самотнага салаўя?
Калі чалавеку дадзена спяваць, маляваць або пісаць, то ён павінен рабіць гэта, каб не звар’яцець ці не памерці, адказала яму. Закладзены ад прыроды творчы інстынкт прымушае чалавека яго развіваць, каб быць у гармоніі з сабой і светам. У жывёлаў гэтага інстынкту няма. Птушкі спяваюць у шлюбны перыяд ці каб пазначыць спевам сваю тэрыторыю або падаць сігнал трывогі. Чалавек спявае, каб вярнуць свету гармонію, якая была калісьці ім страчаная.
Калі яны скончылі сваю размову і Гэнё схаваў мікрафон у чорную сумку, з маці загаварыў Шаўчук. Ен натаптаў люлечку, прыкурыў, смачна зацягнуўся і скрозь воблака шызага дыму яе спытаў:
Якую кансерваторыю вы сканчалі?
Я не паспела скончыць нават культурна-асветнае вучылішча, адказала яна.
Чаму?
Таму што закахалася.
У каго?
У свайго мужа.
У жанчын такое бывае, паблажліва сказаў Шаўчук.
А цяпер?
Што цяпер?
Вы яго кахаеце?
Нават не ведаю, што вам адказаць, разгубілася яна.