Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Саскочыўшы з канапы, Эля бліснула доўгімі ножкамі, узяла дзве сеткі і з выклікам паглядзела на мяне:
Хадзем.
Неба было зацягнута шчыльнай піэрай коўдрай. На электрычных дратах, што вялі да дома Свірысцелавых, сядзелі дзве галубкі і балансавалі хвастамі, хістаючыся на ветры. Гучалі апошнія акорды знікаючага лета.
У гарнізоннай краме мы ўзялі дзесяць бутэлек дзюшэса, і я нёс іх і слухаў шчабятанне Элі.
У нас ёсць яшчэ час, сказала Эля і пацягнула мяне ў кусты.
Мы селі на лавачцы пад вярбой, Эля закінула нагу на нагу і з кішэні кароценькай клятчастай спадпічкі дастала малдаўскія цыгарэты «Флуераш» з двума музыкамі на пачку.
Ты курыш?
Часам у добрай кампаніі, пстрыкнула запальнічкай Эля.
Мне было нязручна ёй адмовіць, і я таксама закурыў і закашляўся. Цыгарэта была жудасная на смак, асабліва калі ўлічыць, што я ніколі не рабіў гэтага.
Што ты думаеш наогул пра жанчын? зацягнулася Эля і паглядзела на мяне.
Яе доўгая худая ножка какетліва пагойдвалася, а з цыгарэты, якую Эля дэманстратыўна трымала, заціснуўшы паміж двума пальцамі, віўся дымок.
У мяне ёсць на гэта свая тэорыя, адказаў я, разважаючы, куды выкінуць цыгарэту так, каб яна не заўважыла і не пакрыўдзілася.
Ну?!
Яе вочы сталі вялікія, як у бабкі.
Я класіфікую жанчын паводле гармопаў.
Як?!. ледзь не падавілася дымам яна, аж з яе вачэй пацяклі слёзы.
У залежнасці ад колькасці тэстастэрону я падзяляю жанчын на чатыры тыпы, сказаў я і непрыкметна выкінуў пстрычкай цыгарэту ў траву. На пралесак, півоняў, калін і хрызантэм.
Эля хацела зацягнуцца, але адкрыла роцік і застыла ў руцэ з цыгарэтай, ад чаго стала падобнай на скулыітуру юнай курыльніцы.
Пралеска гэта дзяўчынка, якая з дзяцінства пачынае паліць і жыць раннім палавым жыццём, дабіваўяЭлю. Да дваццаці гадоў яна пераспрабуе ўсяго болып, чым нармалыіая жанчына за ўсё жыццё. Півоня бурна расквітае, у пятнаццаць становіцца прыгажуняй, і ўжо ў васямнаццаць у яе вырастаюць бакенбарды, вусы, яна губляе талію, у яе знікае бляск у вачах, яна становіцца злою, задзірыстай, шэрай і нецікавай, як прыпалы пылам куст півоні, з якой абсыпаўся цвет. Гэты тып часцей сустракаецца сярод усходніх жанчын. Жанчынакаліна бывас прывабнай двойчы: у маладосці, калі расцвітае, тады прыгажосць няпэўная, але далікатная і свежая, і ў сорак
гадоў, калі прыгажосць яе дасягае сваёй сталасці. Гэта асабліва распаўсюджана сярод славянак. Але найболып рэдкі тып жапчыны гэта хрызантэма. Яна нецікавая ў юнацтве, тады яна худая, хваравітая, абыдзеная ўвагай мужчынаў, алс ад сарака да пяцідзесяці такая жанчына расцвітае, наліваецца сокам, на яе пачынаюць звяртаць увагу многія мужчыны. У гэты час яе патаўсцелыя равесніцы ўжо губляюць прывабнасць і становяцца бабулямі, а для яс якраз наступаюць лепшыя часы.
Адкуль у цябе такі досвед?! вырвалася ў Элі, і ў яе вачах застыла захапленне.
Яна глядзела на мяне, як дарослая жанчына па мужчыну, не хаваючы сваёй глыбокай цікавасці.
Ты меў блізкія адносіны са старэйшымі жанчынамі? прашаптала яна, і на яе шчоках запалаў густы румянец.
Для гэтага не абавязкова мець з імі блізкія адпосіны, адказаў я. У мяне ёсць вочы, і я ўмею назіраць.
I дзс ж ты за імі назіраў? чмыхнула яна і закрыла далонькай рот.
У сваёй школе.
А хіба ў тваім класе вучацца саракагадовыя жанчыны? загойдала задранай на калена ножкай Эля і ўтаронілася на мяпе.
У маёй школе досыць настаўніц, пагардліва сказаў я.
У Эліных вачах загарэліся агеньчыкі цікавасці, і яна спытала, зацягваючыся цыгарэтай «Флуераш» з пахам прэлага тытуню:
А да якога тыпу належу я?
Я сур’ёзна і паглядзсў на яе кірпаты носік.
Да каліны, з выглядам знаўцы жанчын адказаў ёй.
Вельмі цікава, зусім блізка прысунулася да мяне яна, яе нікацінавае дыханне нагадвала пах ад попельніцы.
Ты выйдзепі замуж за таго, хто табе першым падвернецца. А па-сапраўднаму адчуеш смак кахання каля сарака гадоў, калі на цябе пачнуць звяртаць увагу дваццацігадовыя мужчыны.
Ёй спадабаліся мас аракульскія экзерсісы, і ў парыве пяшчоты яна нрапанавала:
Можаш гіакратаць мяне за грудзі.
Я пакратаў яе адтапыраныя маленькі грудзі, а Эля засапла і паглядзела мне ў вочы:
Хадзем, узяла мяне за руку.
У Свірысцелавых ужо былі Корсакаў і Дуніны, а бацька канчаў збіраць магнітафон.
- Бульба стыне. Так што не будзем чакаць Папушавых, сказала Рыта. Эля і Уладзік, мыйце рукі і садзіцеся за стол.
Мы зайшлі ў ванную, Эля адкрыла кран, намыліла рукі, перадала мыла мне, і, распырскваючы ваду, мы стаялі ў цеснай ваннай, а потым Эля мяне цалавала, прыціснуўшы да ўмывальніка, і я адчуў малочны смак яе вуснаў, але япа адскочыла, быццам чаго спалохалася і выскачыла з ваннай, a ўслед за ёй выйшаў я. Mae іпчокі гарэлі, і мне здавалася, піто ўсе глядзяць на мяне.
Уладзік, сядай вось тут каля Элі, запрасіла Рыта.
Я сеў, не паварочваючыся да Элі, і краем вачэй глядзеў на яе худзенькія каленкі. Корсакаў разліў мужчынам гарэлку, a жанчынам віно.
- Мы сабраліся, каб адзначыць пятнаццаць гадоў сямейнага жыцця Свірысцелавых, паднялася з келіхам шампанскага мама. Рытка, у цябе ёсць усё: муж, які цябе любіць, Эля і мы, твае блізкія сябры. За цябе, наша сонейка.
Яны выпілі і гучна забразгалі сталовым начыпнем.
Эля, накладзі Уладзіку бульбы, папрасіла Рыта. I сальцісон, і салат з гіамідораў.
Эля ўстала і наклала ў маю міску бульбы, а салат і нарэзаны сальцісон я ўзяў сам. Яна сядзела, ледзь прыкметна назірала за мной, яе голае калена краналася маёй нагі. Я не мог яшчэ растлумачыць, як называецца гэтае пачуццё. Проста мне было прыемна адчуваць яе побач.
Людзей да шчасця трэба прымушаць, нечакана гучна сказаў Дунін.
Усе моўчкі бразгалі відэльцамі і нажамі.
А па-мойму гэта і так зразумела, адказала мама. Шчасце гэта любімая справа, сям’я, дом, аўтамабіль, магчымасць падарожнічаць, знаёміцца з цікавымі людзьмі. Шчасце гэта свабода.
Гэта так па-мяшчанску, паціснуў плячыма Дунін. Шчасце гэта жыць у моцнай краіне.
Я не палітык, сказала мама. Я звычайная жанчына.
У вас так усе думаюць?
- He ведаю, што думае кожны, я кожнаму ў душу не лезла, але большасць думае так, адказала мама.
А я згодны да канца жыцця служыць на гэтым лясным аэрадроме, каб у нас была моцная дзяржава, перад якой бы дрыжаў свет, надрэзаў вяндліну Дунін. Што такое чалавечае жыццё? Жменя пяску. Чынгісхан даўно ператварыўся ў прах, а страх пра яго жыве. Гэтак жа застанецца страх перад нашай арміяй, перад пашымі самалётамі, танкамі. Усё памрэ, застанецца толькі страх.
Яны чокнуліся і выпілі, а маці прапусціла іх тост і накідала мне марынаваных баклажанаў.
А ты чаму не п’еш? спытала Рыта.
Я не ваенная, каб за такое піць, адказала мама.
Ты так кажаш, як быццам мы з розных светаў, буркНУЎ Дунін, аднраўляючы ў рот кавалак сальцісона.
А мы і так з розных светаў, сказала мама.
Што ты маеш на ўвазе? загрымеў нажом і відэльцам Дунін.
Усё вельмі проста. Ты з Расіі, а я з Украіны.
Ну і што? Але мы адзін народ.
Хіба можа адзін народ гаварыць на розных мовах? усміхнулася яна.
За сталом зашумелі, але ў гэты час у дзверы пазванілі.
Гэта Папушавы, устала з-за стала Рыта, выцерла сурвэткай вусны, выйшла ў калідор і адчыніла дзверы. А вы не маглі прыйсці на дзве гадзіны пазней?
Папушавы далі ёй у рукі букет руж у празрыстай хрусткай абгортцы і зайшлі ў залу.
А Папушаў такі важны, быццам яму раніцай паабяцалі маёра, весела сказала мама.
Калі я пасяджу з табой за адным сталом, то пагонаў маёра мне не пабачыць да канца жыцця, адказаў Папушаў.
За сталом павісла напружаная цішыня.
Папушаў, ты што? Перапіў? закрычала Рыта. Ты прыходзіш у мой дом на шкляное вяселле і крыўдзіш маю блізкую сяброўку?
А ты ведаеш, што твая бліжэйшая сяброўка дысідэнт? працадзіў праз зубы Папушаў.
Аліна?!
Яна звязаная з украінскімі буржуазнымі нацыяналістамі.
Гэта праўда?!. спалохана ўскрыкнула Рыта.
I ўсе з жахам павярнуліся да маці.
Ну, калі лепшыя ўкраінскія пісьмепнікі, журналісты, мастакі, акцёры дысідэнты, я таксама дысідэнт. Калі лепшы ў Еўропе перакладчык Гамера Барыс Тэн нацыяналіст, то я таксама нацыяналістка, дзёрзка адказала яна.
Рыта збялела, і яе вочы сталі круглыя.
Калі гэта так, то я патрабую, Аліна, каб ты і твае блізкія пакінулі мой дом, сказаў Свірысцелаў, і ў яго голасе ўчуліся пагрозлівыя ноткі.
Свірысцелавы, Дуніны і Папушавы варожа паглядзслі на нас з мамай і бацькам, і нават Эля спалохала адсунулася ад мяне.
Ты хочаш, каб я пайшла? ціха спытала Рыту мама.
Так, ты павінна пайсці, холадна адказала Рыта.
У такім выпадку нам няма больш пра што гаварыць, устала з-за стала мама.
Мы ўсталі разам з ёй і пачалі абувацца ў калідоры, а ўслед за намі выйшаў Корсакаў.
Ты куды? спыніў яго Дуігіп.
Мне сорамна, што я з вамі адной крыві, адказаў Корсакаў.
Дунін крыва ўсміхнуўся, і яго выгаралыя валасы запалымянелі.
Я паведамлю пра твае паводзіны камандзіру палка. Гэта мой абавязак.
I гіра што ты яму паведаміш?
Пра твой нізкі маральна-палітычны ўзровень. Такім не месца ў савецкай авіяцыі.
I што я зрабіў амаральнага?
Ты звязаўся з ворагамі. 3 украінскімі буржуазнымі нацыяналістамі. Гэта будзе канец тваёй службовай кар’еры, пачырвапеў Дунін.
Што ж, шчаслівай дарогі. Можаш бегчы хоць цяпер, насмешліва сказаў Корсакаў, сярдзіта заляскаў замкамі, прапусціў наперад бацьку, маму, мяне, выйшаў з кватэры Свірысцелавых і іучна зачыніў за сабой дзверы.
30. ЗАГАДКА СМЕРЦІ ГЭНЁ БАКАЛЬЦА. 1978
29 жніўня хавалі Гэнё Бакальца. Яго знайшлі мёртвым у Цецераве. Казалі, што кінуўся ўніз з пешаходнага моста. Мы стаялі на Корбутаўскіх могілках каля абкладзенай вянкамі труны, у якой ляжаў Гэнё, бледны і заглыблены ў сябе, быццам чуў, што адбывалася вакол яго. I я не мог паверыць у тое, што адбылося. Каля труны стаялі Мікалай Хамічэўскі, драматург Аліса Бубеняк, пануры Станіслаў Кошаль, скульптар з расчасанымі вятрамі доўгімі валасамі, што рабіў скулыітуры з віішых бутэлек, актрыса Алена Пападзюк з вялікімі карымі вачыма і кірпаты носікам, калекцыянер трубак Іван Груітіка і калекцыянер жукоў Сямён Буцалюк, журналісты «Валынскага кур’ера», гіазаштатны фотакарэспандэпт Леанід Віўдэнка, маці Гэні Бакальца ў жалобнай сукенцы, якую трымалі над рукі яе дочкі. Мне здавалася, што гэта дрэнны сон, ад якога мянс абудзіць цёплая маміна рука, але мама стаяла каля Хамічэўскага і глядзела на нябожчыка. А я ашаломлена слухаў, пра што шаіггаліся вакол мяне людзі.