Клетка для івалгі

Клетка для івалгі


Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
88.26 МБ
Ві шукаеце не там, дзе тре шукат, пачухаў лысіну дзед Дзяніс.
Вось вас не спыталі, дзе шукаць, агрызнуўся мужчына з магутнымі біцэпсамі, што распіралі фіялетавую тэніску.
Калі сабаце няма шо рабіт, то вуон яйца ліже, прабурчаў дзед.
Што?! ускіпеў мускулісты хлопец. За такія словы мы можам правесці вас як саўдзельніка злачынства вашай нявесткі.
Каі'о ты пужайіш? Мяне ў тріцатые годы такі ўже пужалі, сплюнуў дзед Дзяніс.
Мускулісты з драпежна скрыўленым ротам ірвануўся да дзеда, але чалавек са шнарам яго спыніў:
Навошта табе гэты стары? Калі яго пры Сталіне не замкнулі на Салаўкі, то цяпер гэта ўжо рабіць позна.
Добрага чалавека пасадзіць ніколі не позна, сказаў чарнявы весялун, і на яго ружовых пічоках з’явіліся ямачкі.
Табе за яго зорачку на пагоны не павесяць. А за такуіо рыбку, кіўнуў на маці, можна добрую кар’еру зрабіць. Так што пачынайце ператрус.
Яны разбрыліся па хаце, пераварочваючы ўсё дагары дном. Перакапалі ўсе кнігі, абстукалі сцены, парэзалі канапу, хацелі забраць стары драўляны абраз, які маці перадала яе бабуля, a той яе бабуля, і кожная баба ў родзе перадавала абраз сваёй малодшай унучцы.
Гандлюсце антыкварыятам? прыгледзеўся да абраза чорнавалосы мужчына.
Гэта абраз святой Параскевы. Яму трыста гадоў.
У вас ёсць на яго дакументы?
Гэта родавы абраз.
Давядзецца яго канфіскаваць.
Як гэта канфіскаваць?! абурылася маці. У Тураўцы не менш за дваццаць сведак, якія памятаюць, як гэты абраз вісеў у маёй бабулі.
Адчапіся ад гэтага абраза! Табе няма чым заняцца? прыкрыкнуў на яго чалавск са лінарам.
А чаму б да ўсяго яшчэ і кантрабанду не прыпіыць? працягваў чарнявы.
Табе не ясна сказалі пра дваццаць сведак, якія пацвердзяць, піто бачылі гэты абраз яшчэ ў яе бабы? раззлаваўся чалавек са ппіарам.
Чорнавалосы неахвотна аддаў абраз маці і пачаў абстукваць парог. Яны знайшлі і забралі надрукаваныя на папяроснай паперы веріпы Ліны Кастэнка, ліст з канцлагера Караванскага да Гамулкі аб дыскрымінацыі пярускіх народаў Савецкага Саюза і дыплом Гран-пры Рэснубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў імя Барыса Ляташынскага. Бледная, з вялікімі цёмнымі вачыма, маці была падобная да марожанай крэветкі.
Пасля ператрусу яны ткнулі ёй у рукі паперкі:
Вось дакумент на кампенсацыю страт, калі мы вам іх прычынілі падчас гіератрусу.
Яны выйшлі на двор, і самы малады з іх, якога звалі Антонец, падміргнуў мне і сказаў:
Магло быць і горш.
Калі яны ўсе закурылі, да мужчыпы са шнарам падышла баба Марына і так чэпка паглядзела яму ў вочы, што той пабялеў, на лбе выступіў пот, ён падаўся назад, перавярнуў рондалі з іюйлам для коз, запэцкаў штаны, потым сеў на лавачцы і доўга не мог ачухацца. Яму давалі піць ваду і трапалі за плечы. Нарэшце мужчыну палепшала, ён цяжка падняўся:
Хадзем адсюль. Старая так зыркнула на мяне... Думаў, памру. Нейкае змяіпае гняздо. Едзем хутчэй.
А як з гэтай зоркай сцэны?
Паедзс з намі.
Забралі маці і паехалі.
У Жытоміры, ва ўпраўленпі КДБ, яе завялі ў кабінет для допытаў і пасадзілі перад лысаватым мужчынам, які прадставіўся капітанам дзяржбяспекі Мікалаем Алейнікам. Яна насмешліва агледзела казёішае памяшканне з партрэтам Брэжнева і жалезным бюсцікам Дзяржынскага на стале, і капітан адчуў яе вясёлы настрой, блізкі да істэрыкі.
Ведаеце, чаму вы тут апынуліся? паглядзеў на яс капітан.
Яго вадзяністы гюгляд не выказваў ні раздражнення, ні злосці, ні спагады.
Мне б самой хацелася ад вас гэта пачуць, з выклікам сказала яна.
Лічыцс, што мы так, без дай прычыны, затрымліваем нявінных людзей?
А навошта вы мяне сюды прывезлі?
Усе дысідэнцкія дарогі ў Жытоміры вядуць або да Канцэвіча, або да Хамічэўскага, сказаў капітан. Вы не супраць, калі я закуру?
Думаю, гэта не найбольшая непрысмнасць, якую вы для мяне сёння падрыхтавалі, насмешліва сказала яна і паглядзела ў яго вадзяністыя вочы.
Што ж, маеце рацыю, дастаў з піуфляды «Беламоркапал», выбіў з пачка цыгарэту, нахабпа разглядаючы маці, расцёр, пстрыкнуў запальнічкай, зацягнуўся, пусціў колца дыму і здаволена адкінуўся па крэсле. Што вы робіце ў Мікалая Хамічэўскага?
Маю зносіны, дзёрзка адказала яна. А гэта што, крамола?
Мы падазравалі, што ў вас ёсць забароненая літаратура, і мы яе знайвілі.
Якая забароненая літаратура?..
Для чаго вам вось гэта? паказаў надрукаваныя на папяроснай паперы аркушы.
Гэта паэзія Ліны Кастэнка, з выклікам адказала яна. 3 якіх гэта часоў у нас не дазваляюць любоўныя вершы?
Навошта яны вам? Вам што, не хапае любові з мужам? Любові заўсёды не хапае, нервова ўсміхнулася яна. Ну, добра, зацяпіуўся дымам капітан. Калі вы чытаеце любоўную трахамудзію, гэта яшчэ можна зразумсць. А для чаго вам гэта? паказаў ёй ліст Караванскага да Гамулкі. Вам свеціць шэсцьдзясят другі артыкул «Лнтысавецкая агітацыя і дзейнасць» Крыміпальнага кодэкса УССР, што цягне ад двух да ііяці гадоў пазбаўлення волі ў лагерах строгага рэжыму.
Проста цікава...
Ліст Караванскага да Гамулкі аб дыскрымінацыі пярускіх народаў Савецкага Саюза маці не чытала. Яна ўзяла яго ў Канцэвіча, каб нешта ўзяць. Яго чытаў я, таму што яс палітыка ніколі не цікавіла. У той час у Польпгчы ўжо даўно адсунулі ад кіраўніцтва Гамулку, а гэты ліст у Канцэвіча заваляўся сярод іншай літаратуры самвыдату, якую перадавалі з рук у рукі, памнажаючы пад капірку на папяроснай паперы.
Што вы рабілі дваццаць другога жніўня ў Яўгена Капцэвіча? вярнуў яе да рэчаіснасці капітан.
Піла каву, размаўляла.
Пра што?
Пра музыку, літаратуру. Няўжо вам гэта так цікава?
Нам гэта вельмі, вельмі цікава.
I што вы хочаце пачуць?
Праўду. Інакш мы арыштуем вашага мужа.
А ён тут пры чым? Ён ні ў чым не вінаваты.
Дык не прымуіпайце нас саджаць у турму вашага, як вы кажаце, ні ў чым не вінаватага мужа. А мы пасадзім і яго, і вас, а вашых дзяцей здадзім у інтэрнат, дзе з іх выхаваюць сапраўдных савецкіх гіатрыётаў, а не будучых дысідэнтаў, раззлаваўся ён, утоптваючы цыгарэту ў попельніцу. Што ж, пяройдзем да справы. Вы павінны забраць нашую прыладу.
Якую прыладу?
Гэта дарагая тэхніка, якую купляюць за валюту.
Для чаго купляюць? залыпала вялікімі вейкамі яна, і ад гэтага стала падобная на ляльку.
Якая ж вы нездагадлівая! выйшаў з сябе капітан. Ды для праслухоўвання!
Каб каго праслухоўваць?.. зноў залыпала яна.
Разумееце, узяў сябе ў рукі капітан, у Канцэвіча збіраюцца розныя людзі. Сярод іх ёсць нармальныя, а ёсць адкрытыя ворагі нашай дзяржавы. Вось для таго, каб пачуць, пра што гавораць гэтыя людзі, мы даслалі надзейнага чалавека з гэтай прыладай.
Нешта я ў яго не заўважала ніякіх, як вы кажаце, ворагаў. Там збіраецца культурная публіка.
Вы забераце ў Канцэвіча прыладу?
А як яна называецца?
Ды жучок! Жучок яна называецца! стукнуў кулаком па стале капітан і забегаў па кабінеце. Госпадзе, якая беспрасыпная тупасць!
Слухайце, якое я маю дачыненне да вашага жучка? абурылася яна. Я яго туды не заносіла і не збіраюся яго ні ў каго забіраць.
Я яшчэ раз пытаюся: вы можаце яго выпрасіць у Канцэвіча і перадаць нам? Нам ён вельмі патрэбпы.
He! усклікнула маці. Я не збіраюся перад ім прыніжацца.
Ну-ну... Вы аб гэтым вельмі пашкадуеце, праз зубы працадзіў капітан. Вы маглі б атрымаць адукацыю ў кансерваторыі, славу, гастраляваць у сваёй краіне і за мяжой.
А без гэтага?
А без гэтага вы астатняе жыццё праведзяце на полі. I адзіным вашым музычпым суправаджэннем будзе спеў жаўрука. Дык будзеце забіраць жучок Канцэвіча?
He!
Калі б Канцэвіч устаў, ён бы сеў, змрочна сказаў капітан. Ну, што ж... Вы самі знішчылі сваю будучыню.
У кабінеце павісла нагіружаная цішыня. Капітан пачакаў, пакуль да яе нарэшце дойдуць сказаныя ім словы, і ўжо прымірэнча спытаў:
Вы падабаецеся Канцэвічу і шматлікім мужчынам, якія ў яго збіраюцца. Калі скажаце яму, што гэты жучок сапсуе вам кар’еру і вы ніколі не трапіце гіраз яго па сцэну, ён вам яго аддасць. Прыгожай жанчыне цяжка адмовіць, калі яна вельмі просіць.
Няўжо краіне не патрэбныя таленавітыя спевакі?! усклікнула яму ў твар.
Ну чаму ж не патрэбныя? цяжкім позіркам аледзяніў яе капітан. Нам патрэбныя спевакі, мастакі, паэты, але толькі такія, якія падзяляюць нашыя погляды. Дык забераце жучок у Канцэвіча?
У кабінеце стала ціха, як у склепе.
He, япічэ цішэй адказала яна.
Капітан дастаў з папкі дыплом уладалыііка Гран-пры і імгненне ім дэманстратыўна палюбаваўся.
Які быў іірыгожы дыплом, разарваў яго на кавалкі.
Што вы робіце?! ускочыла да стала яна.
Сядзь! закрычаў капітан. На палявыя работы! У рэзервацыю! Там з цябе выб’юць усю фанабэрыю! Твае дзеці будуць марыць вырвацца ў горад, каб адскрэбці пемзай пяткі і загаварыць па-гарадскому, зліваючыся з мільёнамі такіх, як самі.
Па яе шчоках пацяклі слёзы, але яна страсянула грывай чорных валасоў і дзёрзка заспявала:
Прыляцела ў двор варона,
Маладая птушка, Дый украла майго мужа Чорная зладзюжка.
Ой, людзі, украла, Знялася, зляцсла, Села гюбач на пянёчак, Мужа хутка з’ела.
Яна спявала насупраць стала, а счарнелы ад лютасці капітан націснуў кнопку, у дзвярах з’явіўся прапаршчык, і ён закрычаў яму, збіваючыся на істэрычны віск:
Выведзіце па вуліцу, каб я яе тут не бачыў!
Схапіўшы за руку, прапаршчык павёў яе доўгімі калідорамі службы бяспекі, а яна спявала, гучна смяялася, і рэха яе смеху палохала застаялую казённую цішыню.
28.	ЗАГРУЗЛЫ Ў СНЯГАХ МАТАЦЫКЛ. 1978
Пасля допыту ў маці пачаліся непрыемнасці на працы. Мне здавалася, што іх пачатак неяк звязаны з яе сном. Я глядзеў на яе апухлы ад сну твар, млявыя рухі, снедаў і слухаў яе аповед.
Мне зноў прысніўся той сон, сказала яна мне, папраўляючы валасы. Гэты сон я ўжо бачыла перад ператрусам. Быццам увесь снег, які павінен быў выпасці ў свеце, выпаў у Тураўцы, засыпаў будынкі і дрэвы. I бацька матацыклам заехаў у куст цёрну і забуксаваў у снезе. А я прыгатавала яму вячэру і чакаю. Всцер парваў правады, я вышываю ручнікі пры газавай лямне, алс нехта пастукаў у дзвсры, я адкрыла і ўбачыла манаха. Ён быў у чорнай pace паверх кажуха, з барадой і доўгімі валасамі.
Хадзем, ён чакае цябе, сказаў манах.
Я надзела зімовае паліто, валёнкі, завязала пуховую хустку і пайшла за манахам. Была мяцеліца, і снег залянляў вочы. Мы падышлі да куста цёрну, у якім буксаваў матацыкл, тарахцеў і круціў коламі, а цярновыя іголкі ўчапіліся ў бацькаў бушлат. I тут святло фар асляпіла вочы, каля нас спыніўся дарагі легкавы аўтамабіль, у якім расчынілася акенца, і я ўбачыла старога з сівой жанчынай у хустцы і белым кажусе.