Клетка для івалгі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 360с.
Мінск 2015
Пасля словаў Дыяны Петрыненка мама апынулася ў пічыльным коле журналістаў сярод фотаўспышак, мікрафонаў, кінакамер, адказваючы на пытанні рэпарцёраў. Яе торгалі з усіх бакоў, фатаграфавалі, прымушалі гаварыць перад кінакамерамі, і гэта працягвалася доўга, але нарэшце яна вызвалілася, і, узбуджаная, пацягнула мяне да Барыса Тэна.
Я выйграла! закрычала з парога і кінулася цалаваць старога. Першае месца!
А хто ж у гэтым сумняваўся? задаволсна сказаў ён.
Можна ад вас патэлефанаваць?
А чаму не?
Яна доўга капалася ў сваёй сумачцы ў пошуках маленькага чырвонага нататнічка...
Алё, Рыта! закрычала ў трубку. Я перамагла! Перадай Папушавым, Корсакаву і ўсім нашым, што заўтра чакаіо вас на гала-канцэрце ў філармоніі. Якая Гуйва?! Які пляж?! А дзевятнаццатай у філармоніі. Пакуль!
Вы хоць чаю папіце, разгубіўся стары.
Мы ўжо спазняемся на аіюшні аўтобус, зірнуўшы на гадзіннік, спахапілася мама. Мікалай Васільевіч, вас, пані Цыбульскую і ўсіх, хто бывас ў Яўгена Канцэвіча, занрашаю ў філармопію. Як я ўжо казала, на заўтра, на сёмую вечара.
Мы прыбеглі на аўтастанцыю, калі аўтобус ужо быў заведзены, і ледзьве ўсунуліся ў прачыненыя заднія дзверы. Усю дарогу нас штурхалі з усіх бакоў, і ад цісканіны мы не маглі гаварыць.
А калі зайшлі ў двор, я ўсклікнуў:
Першае месца!
Мільця збірала пад грушамі гнілушкі.
I што? паставіла кашэль, выцерла аб прыпол грушку і ўкусіла.
Заўтра ў філармоніі заключны канцэрт, сказаў я. Ты паедзеш?
Няма мне чаго рабіць? дагрызла гніліцу і кінула агры.зак пад ногі.
Табе што, не цікава?..
А што я там новага пачую? Я слухаю яе ўжо пятнаццаць гадоў, грэбліва адказала Мільця.
Пра што з табой гаварыць?..
I не гавары, зноў укусіла грушку Мільця.
He падавіся гніліцай.
Мамчын хвосцік, грэбліва зморшчылася яна.
Я зайшоў у хату. Маці ўжо накрывала на стол і поркалася ля печы. Яна была так захоплена сваімі эмоцыямі, што нават не прымушала мяне падкладаць пад пахі кнігі, трымаць роўна спіну і карыстацца нажом і відэльцам. Я еў прасяную кашу з малаком, калі зайшла баба Марына.
Мы выйгралі, з набітым кашай ротам паведаміў я бабе.
I кудзі тапёр вас забярут? Мо ў Кіеў?
У Вену, бразнуў я.
Ды хто ж вас туды пусціць?
Нас чакае дырэктар Венскай оперы Герберт фон Караян, падліваючы ў кашу малако, важна сказаў я.
Да, ждут вас з хлебам і соллю кала пагранічнага стаўба, прабурчала баба Марына. I заўтра ві кудас едзеце?
Заўтра ўвечары ў філармоніі канцэрт, сказала мама. А калі вернецес?
У нас месца ў гасцініцы, адказала мама.
Бясплатнае, дадаў я.
А дзеўку з сабой возьметэ, бо сколька ёй можна коз даіт? А я вже якос упораюс тут.
Яна не хоча, чмыхнуў я.
Дык чаго ж яна не хоче? здзівілася баба.
Таму што дурная, дапіў малако я і насмешліва паглядзеў на бабу Марыну.
Ше й і смайіцца, прыкрыкнула на мяне баба. Вон разумны, а Мільця дурна.
Баба Марына патапталася і выйшла з хаты.
Вечарам я адчуў, як Мільця ад нас адчужалася. Яна моўчкі вячэрала і думала пра нешта сваё. А калі я спрабаваў з ёй
загаварыць, яна надзявала іранічную маску ці рабілася агрэсіўнай. Яе рэўнасць да маці асабліва бурна развілася гэтым летам, калі мы пачалі ездзіць на заняткі да Цыбульскай. Але не толькі гэта стала прычынай яс адчужэння. Мы былі вельмі розныя. Бацька з маці гэта як зіма і лета, і мы з Мільцяй як зіма і лета. Нават калі мы кроўна паміж сабой звязаныя. Часам чужыя людзі бываюць раднейпіыя, чым сваякі. Вось пра што думаў я ўвечары перад гала-канцэртам.
25. ГАЛА-КАНЦЭРТ I НОЧ ВАР’ЯЦТВА. 1978
У суботу мы паснедалі, бацька разабраў матацыкл, Мільця пайшла купацца з дзяўчатамі на сажалку, а мама і я сабраліся ў горад.
Усю дарогу мама маўчала, і я не навязваўся з размовамі, разумеючы, што яна наладжваецца на сённяішіі вечар. 3 аўтастанцыі мы зайшлі да Мікалая Хамічэўскага, маці дала яму некалькі запрашэнняў, і мы пацягнуліся праз Жытні рынак у філармонію на рэпетыцыю гала-канцэрта. Мама несла канцэртную сукенку, а я сумку з яе туфлямі і яблычнымі пірагамі. У горадзе была звычайная суботняя мітусня. Вуліцы стракацелі налепленымі афішамі гала-канцэрта. Было горача.
У філармоніі я тры гадзіны сядзеў у зале і слухаў віск істэрычнага рэжысёра, што зганяў злосць на аркестры, вядучых і спеваках. А потым усіх адпусцілі рыхтавацца да канцэрта, і мы пайшлі ў гатэль.
Мы паслі пірагоў з яблыкамі, заігілі грушавым сокам і трохі адпачылі. 3 гатэля выйшлі за гадзіну да канцэрта. Каля філармопіі ўжо стаялі аўтамабілі і аўтобусы. Збіраліся спевакі, іх блізкія, музыкі, журналісты. Жанчыны былі ў летніх сукенках, мужчыны у летніх касцюмах. Мы стаялі ля ўвахода ў філармонію, і мама нервова пазірала на гасцей. Нашыя гарнізонныя сябры затрымліваліся. Нсўзабаве з’явіліся Мікалай Хамічэўскі пад руку з Адэліпай Цыбульскай, і мама радасна з імі павіталася. Калі да канцэрта заставалася дваццаць пяць хвілінаў, да нас падыівоў Гэнё Бакалец:
Сёння раніцай адбылося сумеснае пасяджэнне журы ўсіх узроставых груп, шматзначна сказаў ён. Так што вас чакае сюрпрыз.
- Які сюрпрыз?.. перапытала мама.
У яе вачах мільгануў спалох.
- Самі ўбачыце, загадкава сказаў Гэнё і знік у натоўпе.
Занепакоеная незразумелымі паводзінамі Бакалыда і спазненнем нашых сяброў з гарнізона, яна была ўся накручаная, як спружына.
Мне ўжо трэба быць за сцэнай.
Але ў гэты час з радасным крыкам да нас падышлі з кветкамі Свірысцелавы, Дуніны, Папушавы і Корсакаў.
А я ўжо думала зрываць канцэрт, нервова пажартавала мама. Вось запрашэнні. Элечка, раздай усім, дала запрашэнні Элі. А я павінна бегчы.
I адразу знікла.
Пад нагамі блыталіся дзеці. Каля сцэны на трыножку стаяла тэлекамера, з якой валтузіўся высокі аператар у джынсах і яркай тэнісцы. Рэпарцёры з фотаапаратамі выбіралі зручныя ракурсы. У зале было шмат кветак. Эмацыйнае напружанне нарастала. У адзіночку, парамі і групамі заходзілі гледачы.
Сцэна былазастаўленая ліхтарамі, і са сцэны, падобныя па выпнутыя вены, звісалі чорныя кабелі. Паважаныя матроны папраўлялі банты на сваіх ружавашчокіх дочках, падобных на ўкормлсных анёлкаў. Мужчыны разглядалі ў зале жанчын. Мы сядзелі ў левым сектары партэра я, Эля, Свірысцелавы, Папушавы, Дуніны і Корсакаў. На Элі была сукенка ў чырвоны гарох, і яе загарэлая худая ножка дакраналася да мяне.
Пад нервовыя апладысменты з’явіліся вядучыя высокі кучаравы брунет і пышпагрудая бландзінка.
Пачынаем гала-канцэрт лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў імя Барыса Ляташынскага, абвясціў вядучы. На сцэну запрашаецца старшыня журы конкурсу, украінскі оперны спявак, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі УССР імя Тараса Шаўчэнкі, рэктар Кіеўскай кансерваторыі Мікалай Кандрацюк.
Пад апладысменты на сцэпу падняўся Мікалай Кандрацюк, голас якога я чуў з дзяцінства, павіншаваў усіх з паспяховым
завярпіэннем конкурсу, нагадаў, што лаўрэаты, якія ў сваіх узроставых групах занялі першыя месцы, без уступных экзамснаў прымаюцца ў Кіеўскую кансерваторыю, сказаў яшчэ некалькі афіцыйных банальнасцяў, і гала-канцэрт пачаўся.
На сцэну запрашаецца Аксана Мроціў, горад Львоў. Трэцяс месца ў першай узроставай групе. Музыка і словы народныя, «Ляцеў, ляцеў шпак, шпак». Такім чынам, павіншуйце самую маладую лаўрэатку копкурсу, аб’явіла вядучая, дорачы глсдачам сваю фальшывую ўсмешку.
Прагучалі рэдзенькія анладысменты, зайграў аркестр, з’явіўся дым, і на сцэну выйшла падобная на дзьмухавец дзяўчынка. Яе слабы голас нагадваў спеў нямоглай бабулі, a несфарміраванае горла, слабыя лёгкія і дыхальныя мышцы прымушалі спяваць фальцэтам, але Мроціў трымалася бадзёра, какетнічала з дырыжорам, прыскоквала. А калі закончыла спяваць, ёй уручылі дыплом, падарылі кветкі, і пакуль яна стаяла на сцэне, адусюль ўспыхвалі сполахі фотаапаратаў, а яна на-даросламу пазіравала, усміхалася, а потым зрабіла ледзь прыкметны кніксен і сышла са сцэны.
Ад тэатральнага дыму вісеў шызы туман, што раствараўся пад скляпеннем філармоніі. Было горача, жанчыны абмахваліся веерамі, а мужчыны сыходзілі потам у сваіх касцюмах.
А мы працягваем наш гала-канцэрт, і на сцэну запрашаецца Тымко Кадура, горад Драгобыч. Другое месца ў перпіай узроставай групе. Украінская народная песня «Па дарозе жук», сказаў вядучы.
Маленькія выканаўцы спявалі пра жаб, каткоў, верабейчыкаў, старэйшыя пра настаўнікаў, школу, бацькоў і нарэшце дабраліся да кахання.
У чацвёртай узроставай групе быў спявак, які выконваў арыю Вагнера з оперы «Лятучы галандзец» у вельмі экзатычнай манеры. Яго голас гучаў пагрозліва, як у Судны дзень. Аднак усе чакалі выхаду старэйшай узроставай групы.
Калі на сцэне з’явілася Наталля Зух, публіка ўжо была напружаная, быццам чакала нейкага цуду, і Зух гэта адразу адчула. Яе голас узлятаў высока і разліваўся над прыцішэлай залай. Але падчас уручэння дыплома з трэцім месцам я
не ўбачыў радасці на яе твары і зразумеў, што яна разлічвала на больпіае. Праз нацягнутую ўсмешку прарываўся адчай, а з вачэй патокамі пацякла туіп. Я ўспомніў словы Барыса Тэна, які перасцерагаў маму паводзіцца з ёй асцярожней, бо Наталля Зух ёй зайздросціць, і незразумелая трывога засмактала пад ямачкай у грудзях. У гэты момант я адчуў нсбяспеку, якая завісла над мамай, нашым домам, хоць не мог гэтага растлумачыць. Да мянс прыціскалася цёплай ножкай Эля, загадкава маўчала, і яе маўчанне было красамоўнейшым за любыя словы. Аднак страх, які аханіў мяне, быў мацнейшым за цёплае дыханне Элі і яе красамоўнае маўчанне.
Кожны лаўрэат на гала-канцэрце меў свой вобраз. Дзвсчйслава Бундза выпраменьвала ўпэўненасць у сабе і задавальнечпіе тым, піто на яе глядзяць сотні гледачоў. Бундза выступала ў крэмавай сукенкцы, падобнай на вяселыіы торт, і шчасліва ўсміхалася, калі ёй уручалі дыплом і кветкі.
Іна Трэй была спакойная і нацэленая на свае змрочныя адчуванні. У жалобнай сукенцы яна выконвала арыі, якія снявала ў другім туры. Драматызм яе выканальніцкай манеры арганічна спалучаўся з яе вобразам. За два туры і фінальны канцэрт яна не праспявала ні адной вясёлай песні.
I нарэшце мы падышлі да самага цікавага моманту нашага конкурсу, паказаў бездакорную ўсмешку вядучы. Сёішя раніцай адбылося сумеснае пасяджэнне журы ўсіх узроставых грун, на якім былі разгледжаныя відэаматэрыялы з выступамі пераможцаў конкурсу, пасля прагляду якіх журы аднагалосна прысудзіла Гран-пры Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў імя Барыса Ляташынскага спявачцы з Жытомірскага раёна Аліне Іванюк. Яе выканальніцкае майстэрства прызнана яркім і прафесійным. Такім чынам, вітайце найвялікшае адкрыццё нашага конкурсу Аліну Іванюк. Бах, арыя сапрана з кантаты № 147.